Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
Ты зара мая, зара, Ты зараначка мая, Ай, люлі-люлюшанькі, Ты зараначка мая. Ты раненька усходзіш, Далёшанька свеціш, Ай, люлі-люлюшанькі, Далёшанька свеціш: Цераз лес, цераз поле, Цераз сіняе мора, Ай, люлі-люлюшанькі, Цераз сіня мора. Цераз сіня мора Толькі кладачкі ляжаць, Ай, люлі-люлюшанькі, Толькі кладачкі ляжаць. Яна гнецца не гнецца, Ды не зламаецца, Ай, люлі-люлюшанькі, Харашо з мілым жыць, Жыць не стошніцца, Ай, люлі-люлюшанькі, Жыць не скушніцца, А разгаворчыста, Ай, люлі-люлюшанькі, Разгаворчыста.
224. ЯК ПАЙДУ Я ПА ДУНАЮ
Як пайду я па Дунаю,* Як рыбачка, пагуляю, Як зайду я ў бяседу,
* Кожны радок пяюць 2 раэы, потым другую частку кожнага радка таксама пяюць 2 разы як прыпеў: «Па Дунаю, па Дунаю», «Пагуляю, пагуляю» і г. д.
А ў бяседзі стары сядзіць, На каленях гуслі дзяржыць. Яго гуслі лубяныя, Яго смычок — пянькі пучок, Як ударыць, дык не йграіць, Mae ногі скакаць не йдуць, Mae ногі плясаць не йдуць... Як пайду я па Дунаю, Як рыбачка, пагуляю, Як зайду я ў бяседу, А ў бяседзі роўны сядзіць, На каленях гуслі дзяржыць, Яго гуслі залатыя, Як ударыць, дык зайграіць, Mae ногі скакаць ідуць, Mae рукі плісаць пайдуць, Mae рукі плісаць будуць!
225. МІЛЕНЬКІ МОЙ
Міленькі мой, Родненькі мой, За што мяне б’еш, За што караеш? Ты ж не купляў, Ты ж не спраўляў, Ты мне спаднічкі, Ты мне рабыя. Куплялі мне, Спраўлялі мне Пруднікі, шорнікі, Канавалы, шапавалы, Яшчэ тыя райцы, I калекі старцы, Увесь мір хрышчоны, I non свяшчоны, Родненькі мой.
226. ОЙ, ЧУЦІ ЯК ЗАЧУЦІ
Ой, чуці як зачуці, Кліча маці вячэраці: — Ой, хадзі, доню, дадому, He заляцайся другому Ды не жыві ў нелюбосці, Ды не губляй маладосці. Табе мілы другі будзе, А маладосці не будзе.
— Ляжыць мілы, як пень гнілы, А я над ім, як дзень белы. Ляжыць мілы, як калода, А я над ім, як ягода.
227. ЯК БЫЛА Я МАЛАДА
Як была я малада, Каліны ламала. Ой, каліна-маліна, А-а-ай, ой, каліна-маліна, He стой над вадой, А-а-ай, не стой над вадой, He раўнуйся са мной.
Трэба было раўнаваппа, А-а-ай, трэба было раўнавацца, Як я была ў свайго таткі, А-а-ай, як я была ў свайго таткі, Была бялей твайго цвету, А-а-ай, была бялей твайго цвету, Была красней ягад тваіх.
А цяпер я у чужога, А-а-ай, а цяпер у чужога, У свякраткі ліхога.
Усё беліва пагубіла, А-а-ай, усё беліва пагубіла, Красу сваю пацярала.
Стала тонка, як былінка, А-а-ай, стала тонка, як былінка, А бела, як зімінка.
227a. Ай, КАЛІНА-МАЛІНА
Ай, каліна-маліна,* А не стой пад гарою, He раўняйся са мною.
Было тады раўнавацца, Як я ў таткі жыла,
Як я ў татухны жыла, Як мачанька, цвіла.
А як мак пры гароду, Я й вялікага роду,
Я й вялікага роду
I багатага бацькі
I разумнай жа маткі.
2276. ТЫ КАЛІНА ДА ЧЫРВОНА
Ты каліна да чырвона, Да не стой над вадою, He хіліся цецівою Да не раўнуйся ты са мною. Тагды твая роўня была, Як у бацюхна жыла: Да бялей твайго цвету, Чырвоней тваіх ягад, Да як рожа ў гародзе, Як пралеска ў балоце.
227в. ОЙ, КАЛІНА-МАЛІНА
Ой, каліна-маліна, He стаі над ракою.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
He стаі над ракою, He раўняйся са мною.
У мяне чужа маці, He будзіць пераймаці.
He скажыць: — Змарылася, Да скажыць: — Лянілася.
He скажыць: — Сядзь, пасядзі, Ды скажыць: — Вады схадзі.
He скажыць: — Дзіцятачка, Да скажыць:— Гультаечка.
227г. НУ ТЫ, КАЛІНКА, HE СТОЙ НАД РАКОЮ
Ну ты, калінка, не стой над ракою, Ды не быць табе мною!
Я ў таткі была бялей твайго цвету, А чырваней твае ягады,
А як засталася журліваму свёкру Ды няроднаму татку,
Высушыў мяне, як вецер былінку, Як сонца сянінку.
227д. ДЫ КАЛІНА-МАЛІНА
Ды каліна-маліна, Ды не стой над ракой. Ды не стой над ракой, He раўнуйся са мной. Было тады раўняцца, Як я ў мамачкі была, Як я ў мамачкі была Да беленька хадзіла, Як я ў мамачкі была, Да беленька хадзіла, Да бялей твайго цвету, Чырваней тваіх ягад.
227е. КАЛІНКА-МАЛІНКА, HE СТОЙ НАД ВАДОЙ
Калінка-малінка, не стой над вадой,
He раўнуйся са мной:
Было табе раўнавацца, як я была ў татулькі,
Як была ў татулькі, бялей твайго цвету цвіла, Чырваней тваіх ягадак была:
Асталася вельмі нядобраму чалядніку:
Узяў мяне як вішынку, ссушыў мяне як ліпанку,
Ліпанку ў балоце, а былінку ў гародзе, Ліпанку падлупленую, а былінку падкатаную.
227ж. ЧЫРВОНА КАЛІНА
Чырвона каліна,* He стаі над ракою,
He стаі над ракою, He раўнуйся са мною.
Было тады раўнавацца Як я ў матулькі была,
Як я ў матулькі была, Так бяленька хадзіла,
Да бялей твайго цвету Чырваней ягадочак.
Як стала ў свякроўкі, He стала і галоўкі.
Над ракою стаяла, Русу косу часала,
Каса мая часаная, Я млада, загнаная
Ад свёкра, ад свякроўкі, Ад ліхое ятроўкі.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
227з. ЧЫРВОНАЯ ДА КАЛІНАЧКА
Чырвоная да каліначка, He хіліся над вадою, He хіліся над вадою, He хваліся ягадою, He хваліся тонкім станам, He хваліся дробным лісцем. Як я была ў свайго таткі, Як я была ў свайго таткі, Красней была тваіх ягад Да здаравей твайго стану. А цяпер я стала ды ў старога У свёкарка да ў ліхога, У свёкарка да ў ліхога, Тонка стала, як былінка, Да бяленька, як ліпінка.
228. ДЫ ЯК У МАМУХНЫ БЫЛА
Ды як у мамухны была, Я, як рожухна, цвіла, Ды, як малінка, зрэла, Як вішанька ў садочку, Як пчолухна ў лясочку, Я па мяду качалася — Смердунову сыну папалася, Ды што й нямытаму ліцу, Нечасанай галаве.
Ды я брус мыла змыліла — Яго твару не вымыла.
Я барану паламала — Яго галаву не ўчасала: Маё мыла — барскае, Яго ліцо — цыганскае, Мая барана — зялезная, Яго галава — мядзведжая.
229. КАЛЯ САДУ, САДУ
Каля саду, саду Красачкі цвітуць, А мне маладзенькай Тугі задаюць. Туга за тугою, Бяда за бядою, Што не гаворыць Свякроўка са мною. Прадала б свякроўку За тры шэлягі, Купіла б я мамку А ў трыдарагі, Гаварыла б з мамкай Дзень да вечара, Ноч да поўначы.
230. ДЫ КРУГАВОЕ MAE ПОЛЕ
Ды кругавое маё поле, На ім ягад многа, Ды я хаджу — не выхаджу, А я бяру — не выберу. Зялепухі — ў хвартушок, А спелыя — у хустачку. Зялепухі для свякроўкі, А спелыя для матанькі.
230а. ІДУ, БЯГУ
Іду, бягу * Каля лугу,
Каля лугу
Зялёнага,
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Каля саду Вішнёвага,
Й арэшачкі Збіраючы,
Й ядзёрачкі
У кішанёчак,
Й шалупочкі У падалочак.
Й ядзёрачкі Мамулечцы,
Шалупачкі Свякровачцы,
Еш, мамулька, Спажывіся,
А свякроўка Падавіся.
2306. ЗЯЛЁНА ШЧЭ ЖЫТА ЖАЦІ
Зялёна шчэ жыта жаці, Пайду на бор ягад браці. Набяру я ягад многа, Перабяру па ягадцы. Спеленьку то мацеры, А зялёненьку свякроўпы. Матухна пажалуе, За ягадкі падзякуе: — Дзякуй, дзіця, за ягадкі. Хоць ты ночкі не даспала, Ты мне ягад назбірала, А свякроўка не жалуе I за ягадкі не дзякуе: — Гультай ты нявестачка, Ты ўсю ночку пераспала Ды зялёных ягад назбірала.
230в. КРУГЛА МАЛА БАЛОЦЕЧКА
Кругла мала балоцечка, Да хоць мала, яго слава... Іду, бягу дарогаю, Шчыплю, ламлю арэшачкі Ды лускаю ядзерачкі. Ядзерачкі ’ля татухны, Шкарлупачкі ля свёкаркі. Ядзерачку ў сыту кладу, Шкарлупачкі ў ваду кладу. Ядзерачкі ’ля татухны, Шкарлупачкі ’ля свёкаркі.
230г. ПАЙДУ Я ПА КАЛОДДЗЮ
Пайду я па калоддзю, Збіраючы па ягодзі. Спеленькія ў кузачку, А зялёныя ў лубачку. Спеленькія то мамаццы, Зялёныя свякровачцы. А мамачка пажалее, За ягады падзякуе: — Дзякуй за ягадкі За спелыя й за салодкія. Беручы ўмарылася, А несучы ўтамілася.
230д. ІШЛА КУНА, ІШЛА КУНА
Ішла куна, ішла куна Дарогаю.
Дарогаю, дарогаю Шырокаю.
Шчыкі, куна, шчыкі, куна, Арэшачкі:
Ядзёрачкі, ядзёрачкі
Для матулькі,
Шкарлупачкі, шкарлупачкі
Для свёкаркі.
— Еш, матулька, еш, матулька— Спажывіся.
Еш, свёкарка, еш свёкарка — Удавіся.
231. Я ЖНУ I ВАЛЫ ПАСУ
Я жну і валы пасу, Каробачку малін нясу. Каробачка маленькая, Для свайго міленькага.
232. У ПОЛІ ДВА ДУБОЧКІ
У полі два дубочкі, Абодва рылаты, А ў мяне два браточкі, Абодва багаты.
Аддалі сястрыначку У чужую староначку, Аддавалі, прыказвалі, Каб сем лет не бывала. Яна не ўцярпела, Да й да року прыляцела, Села ў садочку, Стала сільненька плакаці.
Зачуў старшы брат на парозе: — To ж наша сястрыначка, Што аддалі ў чужую староначку.
232a. ОЙ, У ПОЛІ ДВА ДУБОЧКІ
Ой, у полі два дубочкі, Да й абодва пахілясты, Сабраліся мае міленькі, Ох, й абодва наравісты. Ой, ён мяне б е, карае, А я яму не скаруся, Ой, выйду я на вуліцу Да з харошымі да й абдымуся. Да яго матка старэнькая Да ў вакенца ж да й паглядае: — Ох, паглядзі, мой сыночак, Што твая жонка да вырабляе. — Хай гуляе, мая матка, Да й пакуль яно гуляецца, Сам я знаю, людзі кажуць, Што ёй дарам не мінецца. Да вісіць пужка-дратавушка, Да кругом плечак абвівецца. Ох, і ўчора маё цела, Як папярок было бела, А сягоння маё цела, Ад нагайкі пачарнела.
233. НАД РАКОЮ СТАЯЛА
Над ракою стаяла, Русу касу часала. Каса мая часаная, Я маладая, загнаная У чужой староначцы Пры ліхой свякровачцы. Пашлюць мяне жыта жаці, Самі сядуць вячэраці. Я прыду нажаўшыся, Яны кажуць — наспаўшыся. He пытаецца мілы: — Ці вячэрала, міла?
А пытаецца мілы:
— Ці мылася мылам?
•—• Я ўмылася слязою, Цяжка мне жыць за табою.
234. ЖАЛКА МНЕ, ЖАЛКА
Жалка, мне жалка Сваёй маладосці, Ой, люлі, люлі, сваёй маладосці. Пайду, пайду
К свайму татачку ў госці,
Ой, люлі, люлі, к свайму роднаму ў госці. Сарві, татачка, Вожжычкі-вяровачкі, Звяжу нялюбаму Ручачкі-ножачкі.
Прывяжу яго к цясовай краваці, А сама пайду на ўсю ночку гуляці.
У дворачку прыду, Лягу аддыхнуці, Ідзець нялюбы, Услед вазбуджаці: — Уставай, нявеста, Уставай, негадзяйка, Ты ўсю ноч не спала, 3 белага ліца спала.
234а. ЖАЛЕЮ, ЖАЛЕЮ СВАЕй МАЛАДОСЦІ
Жалею, жалею сваёй маладосці, Пражыла з нялюбым
Увесь век не ў любосці.
Пайду я, пайду
К свайму татачку ў госці,
Дасць мне татачка Вожыкі-вяровачкі Звязаць нялюбаму Ручачкі-ножачкі. Прывяжу к цясовай краваці, А сама пайду На ўсю ноч гуляці.
Прыду на дворачку, Лягу спачываці, Ідзець свякроўка Услед пабуджаці: -— Уставай, нявестка, Уставай, нехазяйка, Давольна табе спаць. —■ Адкасніся, свякроўка, Адкасніся, лютая, Няродная матка.
Я ўсю ночку не спала, У твайго сыночка У ножачках прастаяла. — Брэшаш, нявестка, Брэшаш, негадзяйка, Як бы ты ночкі не спала, 3 белага ліца спала б. А ты маладзенька, Як ў бару брушнічка, А мой сыночак Чорненькі, як чарнічка, А ты маладзенька, Як ў гародзе роза, А ён белы, Як белая бяроза.