• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    Хто ж яе заручыў?
    Повен двор паноў-сватоў — усё дзіўныя баяры.
    Прыехалі к ёй на вараны.м канёчку
    У маляваным вазочку,
    3 маладым паранёчкам, Пасадзілі ў вазочак 3 маладым паранёчкам. Павезлі яе ўсё лугамі, берагамі, Калінавым мостам.
    Прывезлі ў сяло вялікае
    К багатаму ка двару.
    Да й вышлі ж к ёй
    Свёкар і свякруха,
    Залоўкі-лютоўкі,
    Дзевярочкі-браточкі, Сталі яе вітаць і пытаць Ужо прахадэнаць:
    — Ці ўмееш, Арыначка, Чорным шоўкам шыць I золатам вышываць?
    — Я не ўмею чорным шоўкам шыці I золатам вышываці, Толькі й умею, Ядронае жыта жаці, У копачкі класці.
    184a. HE ЛАМАЙЦЕ КАЛІНАЧКІ У ЛУЗЕ
    He ламайце каліначкі ў лузе, Каліначкі зеляноі.
    He аддайце дзевачкі вы, людзі, Дзевачкі маладоі.
    Паламалі каліначку ў лузе, Каліначку зеляную,
    Да аддалі дзевачку ў людзі, Дзевачку маладую.
    1846. ДА ХТО ЗАЛАМІУ
    Да хто заламіў
    У полі калінку недазрэлую, Хто ж заламіў?
    Да хто ж заручыў?
    Маладу Галінку недарослую, Да хто ж заручыў?
    Заламілі ды буйныя ветры Да дробныя дажджы, Заламілі.
    Заручылі малады малойцы, Маладзюсенькія,
    Заручылі.
    184в. ЯК ПАЙДУ Я ЛУЖКОМ, БЕРАЖКОМ
    Як пайду я лужком, беражком, Калінавым мостам, як пайду я. Ой, заламлёна ў лузе калінка, Недазрэлая заламлёна.
    Хто заламіў у лузе калінку, Недазрэлую, хто заламіў? Ой, заламіў ды буйненькі
    ветрык I дробненькі дожджык заламіў. Ой, заручона малада Ганначка, Недарослая заручона.
    А хто ж заручыў маладу
    Ганначку, Недарослую, хто заручыў? Ай, заручыў яе князю малады На коніку вараным, заручыў яе.
    185.	ДА ГУЛЯЙ, РЫБА, ГУЛЯЙ
    Да гуляй, рыба, гуляй Па ціхаму Дунаю. Да мінецца гулянне, Як пойдзеш на возера: Там вады паменшай, А рыбы пабольшай, Там табе будзе пагоршай. Да гуляй, дзеўка, гуляй, Як ў свайго баценькі. Прызабудзеш гуляці, Як пойдзеш да чужога: Там сям’і пабольшай, 1 ам табе будзе пагоршай.
    186.	ЗАЛАТАЯ ЖУКОВІНКА, ДА ДЗЕ Ж ТЫ КУПАВАНА?
    Залатая жуковінка, да дзе ж ты купавана?
    — Купавана ж я ў Вільні, прывезена ў новай скрыні.
    — Маладая малоданька, да дзе ж ты гадавана?
    — Гадавана я ў матулькі, прывезена да свякрухны.
    — Маладая малоданька, а дзе ж табе лепей будзе?
    — Добра было мне ў матулі, а ў свякрухны лепей будзе:
    Я ў матулі вянкі віла, а ў свякрухі чапцы шыла,
    У матулі руцвяныя, а ў свякрухі ніцяныя, А ў матулі квяцістыя, а ў свякрухі вячыстыя.
    187.	КУКАВАЛА ЗЯЗЮЛЕЧКА
    Кукавала зязюлечка,1' Па саду лятаючы: — Сады мае зялёныя, Вішні мае чырвоныя, Я не год, не два вас ждала, За адзін дзень абклявала. А плакала Волечка, Па скрыні качаючысь: — Скрыня мая цясовая, Дары мае бялёвыя, Я не год, не два вас ткала, За адзін вечар парэзала I за адно ранне пааддавала.
    187а. КУКАВАЛА ЗЯЗЮЛЕЧКА
    Кукавала зязюлечка, Каля саду лятаючы, Каля саду лятаючы, 3 садамі гукаючы: — Сады мае зялёныя, Яблачкі чырвоныя.
    Гадкі два я вас ждала, Усяго адзін дзень паклявала. Ой, плакала Волечка, Каля скрыні ходзячы:
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    — Скрыня мая зялёная, Гадкі два цябе клала, Гадкі два цябе клала, За адзін вечар прагуляла.
    188.	ТЫ, БАРАВАЯ ЗЯЗЮЛЯ
    Ты, баравая зязюля, Чаму ў бары не кукуеш,*
    Чаго ў наш сад прылятаеш? — Як мне ў бары кукаваці?
    За сасонкамі не відаці, За ёлкамі не чуваці.
    Маладая Галіначка,
    Чаму ў мамкі не плачаш,
    Чаго да нас прыехала?
    — Як жа мне ў мамкі плакаць?
    За дзевачкамі не чуваць, За хлопчыкамі не відаць.
    188а. БАРАВАЯ ЗЯЗЮЛЕЧКА
    Баравая зязюлечка, Што нягромка кукуеш? — He чуць за барамі, За пташкамі-салаўямі.
    Маладая Зосечка, Што няжалка плачаш? — He чуць мяне За скрьшкамі, за цымбаламі.
    За скрыпкамі, за цымбаламі, За маладымі за баярамі.
    * Другі радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    1886. БАРАВАЯ ЗЯЗЮЛЕНЬКА
    Баравая зязюленька/ Што нягулка кукуеш? — Хоць я гулка кукую, Ды не чуць за барамі, За цёмнымі лясамі, За шэрымі салаўямі! Пайду я ў далінку Умыюся калінкаю, Уватруся шырынкаю, Ад каліны пакраснею, Ад шырынкі пабялею.
    189.	А БАРАВАЯ ЦЯЦЕРА
    А баравая цяцера, Ой, рана, рана, цяцера, Чаго ты з бору ляцела, Ой, рана, рана, ляцела? Ці ў бары жыру не мела, Ой, рана, рана, не мела? — Ой, ў бары жыру даволі, Ой, рана, рана, даволі. Болей не будзе ніколі, Ой, рана, рана, ніколі.
    — А маладая дзяўчына, Ой, рана, рана, дзяўчына, Чаго ты замуж хацела, Ой, рана, рана хацела?
    Ці ў мамкі гульбы не мела, Ой, рана, рана, не мела? — У мамкі гульбы даволі, Ой, рана, рана, даволі, Болей не будзе ніколі, Ой, рана, рана, ніколі!
    * Першы і чацвёрты радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
    189a. БАРАВАЯ ЦЯЦЕРА
    Баравая цяцера, Чаго ты з бору ляцела, Ці табе ў бары надаела? У бары ягадкі салодкі, У бары крыніца-вадзіца, У бары ягадкі сытныя, У бары вадзіца пітная! Маладая дзевачка, Чаго ты замуж хацела, Цітабе ў маткі надаела? — У маткі падвор’е вузенька, У маткі гулянне блізенька! У свякроўкі падвор’е шыранька, У свякроўкі гулянне далёкае!
    190.	ЛЕТА Ж МАЁ, ЛЕЦЕЙКА
    Лета ж маё, лецейка, Ужо я твая не жнеечка! Мамка мая, матуленька, Ужо я твая не служачка, А таго ж я служачка, 3 кім на каберцы стаяла.
    191.	У АРЭХАВЫМ ЛЕСЕ
    У арэхавым лесе, На ліповенькім кусце Салавей песню пяець. Ён жа песеньку пяець — Усю праўду гаворыць: — А ў каго дачок многа, У таго таржок дома.
    Ой, таргуюць, таргуюць, Мамцы ручкі цалуюць. А ў каго сыноў многа, Там што дзень вайна дома. Ой, ваююць, ваююць — Татку плечкі раўнуюць.
    192.	КРУГЛА МАЛА БАЛОЦЕЧКА
    Кругла мала балоцечка Поўна вады налітое, Поўна гусей наляцела. Але не адны гусі — Есць лебядзі, Есць лябёдкі.
    Ды нізка, мала Вінцуська. Хоць яна нізка, мала, Ды ёсць шчаслівая: Поўна гасцей наехала.
    He адны госці — ёсць сватові, Есць сватові, ёсць сваціцы. Бяда мая, бяда, Што дом пры дарозе, Што дзень — сват ў парозе, He даюць мне вырасці, Hi касіцу выплесці.
    192а. КРУГЛА МАЛА
    Кругла мала * Балоцейка.
    Ды хоць яно Кругла мала, Але яно ўрадзіла: Наляцела, наляцела Поўнае гусей.
    * Кожны радск паўтараецца двойчы.
    He адны гусі Серыя, Ды ёсць лебедзь Белая.
    Нізка мала Дзяўчыначка. Ды хоць яна Нізка мала —Шчаслівая: Наехала, наехала Поўна сватоў, He адны сваты — Ёсць свацейца.
    1926. СІНЯЕ АЗЁРАЧКА
    Сіняе азёрачка, Чаго рана затанула? — Як жа мне не тануці? Наляцелі шэры гусі Й беражкі абтапілі, Наляцелі шэры гусі, Беражкі абтапілі I вадзіцу замуцілі. Маладая Манечка, Чаго ж ты зажурылася? — Як жа мне не журыцца? Наехалі чужаземцы, Майго татку ўпаілі, Наехалі чужаземцы, Майго татку ўпаілі, Маю мамку абманілі I мяне заручылі.
    192в. А СІНЯЕ ВАЗЕРАЧКА
    А сіняе вазёрачка, Чаго рана замуцілася? — А як жа мне не тануці?
    Наляцелі сізы гусі, Крыллямі ваду замуцілі. Маладая Кацярынка, Чаго смутна, невясёла? — А як жа мне вясёлай быць? Наехалі чужы людзі, А татачку ўпаілі, Мяне, маладу, ўгаварылі, 3 сабой на воз пасадзілі.
    192г. КРУГЛА МАЛА БАЛОЦЕЙКА
    Кругла мала балоцейка,*' Да хоць яно малюсенька,
    Да хоць яно малюсенька, У ім пташак паўнюсенька.
    Адны пташкі адлятаюць, А другія прылятаюць.
    Дробна, мала Марусенька.
    Да хоць яна малюсенька,
    Да хоць яна малюсенька, У яе сватоў паўнюсенька.
    Адны сваты ад’язджаюць, А другія прыязджаюць.
    193.	HE СТОЙ, СОНЦА, У БАРУ
    He стой, сонца, у бару, He сушы нам да явару: Нам явару многа трэба.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    Будзем явар пілаваці, Будзем явар пілаваці, Будзем касцёл будаваці, Будзем касцёл будаваці, Пару дзетак да вянчаці, Пару дзетачак вянчаці: Адно й дзіця радзонае, А другое — суджонае.
    193а. ЗАКАЦІСЯ, СОНЕЙКА
    Закаціся, сонейка, Да за бор бордзенька, Да за бор зялёненькі, Да за сад вішнёвенькі, За высокае неба, За зялёнае дрэва.
    Будзем дрэва сеч-рубаці, Будзем царкву будаваці.
    194.	СТАЯЛА ПШАНІЦА ПРЫ ДАРОЗЕ
    Стаяла пшаніца пры дарозе, Стаяла, гаварыла:—Мой божа! Дадзела, дадзела стоячы
    Пад гэтым каласочкам ядраным, Пад гэтым зернеткам залатым. Стаяла дзевачка пад вянцом, Стоячы гаварыла:—Божа мой! Дадзела, дадзела стоячы
    Пад гэтым вяночкам руцвяным Да з гэтым дзяцінкам маладым.
    195.	РАЗГУЛЯЛАСЯ СОУНЕЙКА НА НЕБЕ
    Разгулялася соўнейка на небе, Развесялілася Тадоркава жана ў доме, Сынкі гадуючы, Дочкі любуючы:
    — Дочкі мае, дочкі — Мяккія пярыначкі, Сынкі ж мае, сынкі — Дарагія падарачкі, Любыя нявехначкі.
    196.	ДА ВЯЧЭРНЯЯ ЗАРА
    Да вячэрняя зара Перахожая была: Перайшла ад месяца, Стала ля сонейка. Як стала, зацвіла. Маладая дзевачка Адышла ад мамачкі, Стала да свякровачкі: — Свякроўка мая, Мамка мая, Ці буду табе міла, Як ў сваёй мамкі была.
    197.	ЗАРА Ж МАЯ ВЯЧЭРНЯЯ
    Зара ж мая вячэрняя/' Чаго рана зараць стала, Мяне, месячка, не даждала? — А я ждала, не даждала, Мяне, зару, тучкі ’бнялі, Тучкі ’бнялі, дажджы пайшлі.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    198.	ВЯЧЭРНЯЯ ЗАРАНАЧКА
    Вячэрняя зараначка, Ці табе не цяжанька
    3 сонейкам разлучыціся, 3 месячкам спаткаціся?
    Маладая ўдованька, Ці табе не цяжанька
    За другога замуж ісці, Малых дзетак злучаці?
    199.	ДА ПРАЗ ДВОР, ПРАЗ ДУБРОВУ
    Да праз двор, праз дуброву Вязе Ясь сваю Касю У маляваным вазочку, А ў руцвяным вяночку. Box, сустрачаюць Яся Да семсот казачэнькаў: — Ці нам Касю даеш, Ці сам на шабелькі йдзеш? — Ой, я вам Касі не дам, Сам на шабелькі йду. Сталі Яся рубаці, Як матылькі лятаці.
    Кася стаіць, ручкі ломіць, Ручкі ломіць, слёзкі роніць. — Ой, цыц, Кася, не плач, наша, Да ў нас Ясяў не з так веле, Так, як лісця на дрэве.
    — Хоць іх будзе і з так веле, Так, як пяску на земе, Да не будзе мне такога, Над Ясенька маладога.
    200.	ПАШЛА ДЗЕВАЧКА 3 ПАУНОЧЫ ПА ВОДУ
    Пашла дзевачка з паўночы па воду Да кінула ковар на ціхі Дунай, А сама прыпала к шырокай дарозе, К шырокай дарозе, к бітаму гасцінцу.
    — Ой, поле, поле, да не таткі майго, Дарожанькі мае невядомыя, Суседачкі мае незнакомыя!
    Заплакала дзевачка ў новай святліцы, Прылажыўшы галоўку на белае ложа.
    Да зачуў дзяцінка плачучы:
    — He плач, дзевачка, не плач, маладая, Пойдзеш, маладзенькая, ў поле жыта жаць, Тагды ж будзеш суседачкі па іменю зваць.
    201.	ОЙ, HE КУКУЙ, ЗЯЗЮЛЕНЬКА РАБАЯ
    Ой, не кукуй, зазюленька рабая, Бо ў мяне матунька чужая.
    Будзе мяне рана будзіці Сырую пшаніцу малоці. Крупна, матанька, мучыца, Сырая была пшаніца.
    202.	БЯДА МЯНЕ ПАБЯДЗІЛА
    Бяда мяне пабядзіла.
    Чужой маткі не ўгадзіла Hi ў паходзе, ні ў рабоце, А ні ў ежы, ні ў адзежы: Кладзець спаткі пазнёшанька, Будзіць мяне ранёшанька, Шлець на ніўку цямнёшанька, Даець хлеба скарушачку Ды поліўкі ў гарнушачку: — А жні, шэльма, не ляніся, Ад постаці не вярніся!