• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    147д. ДЫМНА ПОЛЕ, ДА ЗАЧЫМ ЯНО ДЫМНА?
    Дымна поле, да зачым яно дымна? Да ці лес разгараець, Да ці мох расцвітаець?
    А ні лес не разгараець, А ні мох не расцвітаець: Да наш пан з вайны едзець, Вязёць сабе паненачку Тонкую, высокую, белую, румяную.
    148.	ЗАШУМЕЛА ЗЯЛЕНА ДУБРОУКА
    Зашумела зялёна дуброўка, Над ракою стоя,
    Забалела ў молайца галоўка На чужой старонцы.
    Некаму яму пасцелькі паслаці, Некаму галоўкі звязаці.
    Абабралася бедна сірацінка,
    Красная дзяўчынка:
    Яна малайцу пасцельку паслала, Яна яму галоўку звязала.
    148а. ЗАШУМЕЛА ЗЯЛЁНА ДУБРОУКА
    Зашумела зялёна дуброўка Па чыстаму полю, Забалела малойца галоўка На чужой старонцы.
    Няма ў малойца ні таткі, ні мамкі. Hi братца-сястрыцы, Некаму яму галоўкі звязаці I пасцельку паслаці.
    Абабралася бедная сірацінка, Красная дзяўчынка, Дала малойцу чорнага шоўку Звязаці галоўку, Дала малойцу беленькіх ніцей Галоўку ўвіці. .
    I486. БЕДНА МАЯ ГАЛОВУШКА
    Бедна мая галовушка, Што чужая старонушка: He з кім стаці пагукаці, He з к;м сесці хлеба з’есці. Нямаш ў мяне роднай маці: Я ж бы стала пагукала, Я ж бы села хлеба з’ела.
    148в. ЗАШУМЕЛА ЗЯЛЕНАЯ ДУБРАУКА
    Зашумела зялёная дубраўка
    А на заходзе сонца.
    Ау-у-у!
    Забалела ў малойца галоўка, Што чужая старонка.
    Ау-у-у!
    Няма ў малойца ні таткі, ні мамкі, Hi брата, ні сястрыцы.
    Ау-у-у!
    Некаму малойцу і хустачку даці, Галоўку абвязаці.
    Ау-у-у!
    Абабралася чужая-чужаніца
    Красная дзявіца.
    Ау-у-у!
    Дала малойцу чырвонага шоўку
    Абвязаці галоўку.
    Ау-у-у!
    Каб малойца галоўка не балела, На сэрца не ташніла.
    Ау-у-у!
    149.	КАМАР ГУДЗЕ, ВЕЧАР БУДЗЕ
    Камар гудзе, вечар будзе, Мой брацейка з вайны едзе: — Заехаў бы да ўдованькі, Да баюся абмовенькі,
    Заехаў бы да дзеванькі, Да не маю пасцеленкі, Заехаў бы да замужняй, А замужняя дзіця мае, Сама ляжыць нежывая. — Бадай, сыне, ты не жыў быў, Нашто ты мне псоту зрабіў? Мая постаць пусценькая, Мая хата глухенькая!
    150.	НА ДВАРЭ АЗЯРО
    На дварэ азяро,
    А ў азярэ белы камень ляжыць, А на камні селязень сядзіць, А ў селязня косы доўгія, А ў нашага Яся кудры русыя, А хочыць ён жаніціся, А не знаіць каго ўзяпь.
    Узяць цыганку— не ўмеець жаць, Узяць мяшчанку — ручкі белыя, А ўзяць сяляначку — яна бога хваліць: На ніўку ідзець — богу моліцца, Із ніўкі ідзець — богу моліцца, Штоб ніўка падаўжэла, Снапочкі пагусцелі.
    151.	КОЦІЦЦА КРЫШТАЛЬ
    Коціцца крышталь...
    Божа наш!
    Коціцца крышталь па сенажаці.
    Божа наш!
    Маніўся сужонка дзевачку ўзяці.
    Божа наш!
    Маладзенька не ўмела жаці!
    Божа наш!
    Узяла сярпок, нажала снапок, Божа наш!
    Нажала другі, і той жа тугі, Божа наш!
    Нажала трэці, і той не дарэчы, Божа наш!
    — He жала я ў маткі,
    Божа наш!
    He буду жаць у цябе.
    Божа наш!
    152.	ПАЛА PACA НА ТРАВІЦУ
    Пала раса на травіцу, Наша матка-парадзіца Дзевяць сынкоў парадзіла, А дзесятую дачушку. Яе браты калыхалі, Калышучы, прамаўлялі: — Люлі, люлі, сястра наша, Спі доўга, расці скора Сваёй маці на пацеху, А чужой на пасылку. Свая матка гадавала, А чужая пасылала У крыніцу па вадзіцу, У шчыры бор па брусніцы.
    153.	ОЙ, ПАЙДУ Я TO TAK, TO СЯК
    Ой, пайду я то так, то сяк, Найду я ніток маток.
    Буду тыя ніткі віці, У бога долі прасіці: — Ой, дай, божа, добру долю:
    Свёкарку, як баценьку, Свёкарку,як баценьку, Свякроўку, як маценьку, Дзевярка, як браценьку, Ой, дзевярка, як браценьку, Залоўку, як сястрычку.
    154.	ВІЛІСЯ ПЧОЛАЧКІ
    Віліся пчолачкі, Віліся каля лозачкі. Паволі вы війцеся, Паволі садзіцеся — He абламіце сучайкаў, He абтрасіце лісцікаў! Віліся хлопчыкі, Віліся малойчыкі
    Каля маладой Мальвінкі. Паволі вы, хлопчыкі, Паволі, малойчыкі, Паволі вы війцеся, Паволі вы садзіцеся — He абламіце золата, He абтрасіце серабра!
    154а. ЛЯЦЕЛІ ВУЛЕНЬКІ
    Ляцелі вуленькі каля ніцай лозачкі.
    Ой, паволі, вулінькі, каля ніцай лозачкі. He абламіце сучайка, не абабіце лісцейка! Сядзелі паненкі каля маладой Хадоські. He абламіце золата, не абабіце серабра. А золата то таткіна, а серабра то маткіна.
    155.	ДЗЯКУЙ ТАБЕ, МАЯ МАТКА
    Дзякуй табе, мая матка, Што ты мяне парадзіла Тонкую, румяную, Хораша ўбраную.
    Ой, пайду я да касцёла, У касцёле ксяндзоў многа: Ксяндзы пяюць-мыляюцца, На мяне, маладую, азіраюцца, Што я тонкая, высокая, Белая, румяная, Хораша ўбраная.
    155а. НА ЛУГУ КАСЦЫ КОСЯЦЬ
    На лугу касцы косяць, Косяць, косяць ды мыляюцца, На мяне ўглядаюцца, Што я тонка, высока, Што я бела, румяна, Хораша ўбрана, На лугі я паслана.
    1556. МАТКА Ж МАЯ РАДНЕНЬКАЯ
    Матка ж мая радненькая, Гадуй мяне харашэнька: Ад суботы да суботы He давай мне работы, Ад нядзелі да нядзелі He давай мне кудзелі.
    Я пайду да касцёла, Буду богу маліціся, Стануць людзі дзівіціся.
    Ксяндзы пяюць-мыляюцца, Усё на мяне ўзіраюцца, Што я тонка, высока, Да белая, румяная, Хораша прыбраная.
    156.	ОЙ, HE ЗАХАДЗІ ТЫ.
    ЯРКАЕ СОНЦА
    Ой, не захадзі ты, яркае сонца, Ка мне ў ваконца.
    Ау-у-у!
    Ой, не запякай цела маё бела, А ліцо румяна.
    Ау-у-у!
    Маё цела бела, як пагода,
    Лічка румяна.
    Ау-у-у!
    Ой, не заязджай, нялюбае падруж е, На маё падвор’е.
    Ау-у-у!
    Ой, не задавай маёй маладосці
    Смертнасці і жалосці.
    Ау-у-у!
    Ой, заедзь, заедзь, харошы, прыгожы,
    На маё падвор’е,
    Ау-у-у!
    Прывядзі маёй маладосці
    Радасці й весялосці.
    Ау-у-у.
    156а. ДА HE ЗАПЯКАЙ
    Да не запякай Ты, жаркае сонца, Майго белага ліца.
    Да маё ліцо Без бяліла бела, Без красіла красна. Бялілечка да на моры, Крымлечка — у каморы, Ну-це, ну-це, шчэ папільнуйце Вячэрняй парой, Халадком з расой, Сярпом — не касою.
    1566. ТЫ HE ЗАБЯГАЙ, ЖАРКАЕ СОНЦА
    Ты не забягай, жаркае сонца, Наперад на постаці.
    Ты не запякай, жаркае сонца, Майго цела белага, ліца румянога. Маё цела бела, а ліцо румянае.
    Бяліла лічка ў моры, Красіла ў каморы, А я маладзенька і ў чысценькім полі.
    157.	А КАЛІНА-МАЛІНА
    А каліна-маліна
    Усе лугі пакрасіла Да сваім белым цветам, Чырвонымі ягадкамі.
    Маладая Дар’ічка
    Усех дзевак пакрасіла Да сваім белым ліцом, Чырвонымі каралькамі, Дасціпнаю работкаю, А плаўнаю паходкаю.
    157a. ЧЫРВОНАЯ КАЛІНА
    Чырвоная каліна Усе лугі пабяліла Сваім беленькім цветам, Сваімі ягадкамі, Буйнымі чырвонымі. Маладая дзяўчыначка Усіх сватоў прыкрасіла Сваімі ўборамі, Нізкімі ўклонамі.
    1576. БЕЛАЯ БЯРОЗАЧКА
    Белая бярозачка
    Яшчэ і бялей пабялела, Яшчэ і бялей пабялела, Ды бялей свайго цвету Белымі цвятамі Усе лугі пабяліла.
    Маладзенька дзевачка Дзевяроў падарыла, На свякроўку забыла. — Свякроўка, мая мамка, Я цябе дарыць буду У панядзелак ранічкай, У панядзелак ранічкай Тонкімі кужалямі, Тонкімі кужалямі, Белымі абрусамі.
    158.	ДЫ ІГРАЛА СОНЕЙКА, ДЫ ІГРАЛА
    Ды іграла сонейка, ды іграла, Нямножка іграла яснае Ды ў хмарку схавалася: Дожджыку збаялася.
    Ды гуляла дзевіца, Ды гуляла малада, Нямножка гуляла, У каморку схавалася: Татулькі збаялася. Ой, гуляй, рыба, гуляй, Ды паверх вады ідучы, Ды на дно не тонучы. Як, рыба, па дну пойдзеш, Табе жыру пабольшае, Табе жыру пабольшае, А гульбы паменшае.
    158а. А ГУЛЯЛА СОНЕЙКА
    А гуляла сонейка Да па ясненькім небе. А гуляла, гуляла, У хмарачку хавалася: Месяца баялася.
    — Хавайся не хавайся, Я цябе хоць дзе найду, Я цябе к сабе вазьму! А гуляла дзяўчынка Да па новенькім ганку, А гуляла, гуляла, У дзевачак хавалася: Малайца баялася.
    — Хавайся не хавайся, Я цябе хоць дзе найду, Я цябе к сабе вазьму!
    159.	ВЯЧЭРНЯЯ ЗАРАНАЧКА
    Вячэрняя зараначка, * Як табе не цяжанька
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    3 сонейкам расстаціся,
    3 месяцам спаткаціся?
    — А вось жа так расстануся, Хмаркаю анушчуся.
    Маладая дзяўчыначка, Як табе не цяжанька
    3 мамкаю расстаціся,
    3 свякроўкай спаткаціся?
    — Вось жа так расстануся, Слёзкамі абальюся.
    159а. ВЯЧЭРНЯЯ ЗАРАНАЧКА, ЦІ HE ЦЯЖАНЬКА ТАБЕ?
    Вячэрняя зараначка, ці не цяжанька табе, Ці не цяжанька ж табе з слоненькай расстаціся, 3 слоненькай расстаціся, з месяцам спаткаціся? — Да я так расстануся: мглою апушчуся, расой абліюся, 3 слоненькай расстануся, з месяцам спаткаюся.
    — Ці не цяжанька табе, малада Марвяначка, 3 матулькай расстаціся, з свякроўкай спаткаціся?
    — Да я так расстануся: слязамі абліюся,' Слязамі абліюся, з свякроўкай спаткаюся.
    1596. I ВЯЧЭРНЯЯ ЗАРАНАЧКА
    I вячэрняя зараначка, * Як табе не цяжанька,
    I як табе не цяжанька Із соўнейкам расстаціся, 3 месяцам спаткаціся.
    * Кожны першы радок паўтараецца двойчы.
    Маладая Ніначка, Як табе не цяжанька,
    I як табе не цяжанька, Із мамінькай расстаціся, 3 свякроўкай спаткаціся.
    160.	ПАЙДУ Я ГАРОЮ, ДАЛІНАЮ
    Пайду я гарою, далінаю, Ой, чы не знайду кветанькі з калінаю. Ой, стану ж я калінаньку ламаці, Ой, стануць мяне думанькі ашыбаці.
    Сама не знаю, што на свеце рабіці, Чы замуж высці, ці паненкаю быці. Замуж пашоўшы, клопат галованьку ссушыць, Паннаю быўшы, ліхая малва згубіць.
    Кат яе бяры з чужою памоўкаю, Лепей жа быці краснаю паненкаю.
    161.	ІШЛА ДЗЕУКА БОРАМ, БОРАМ
    Ішла дзеўка борам, борам, Гаварыла з богам, з богам: — А дай, божа, долю-шчасце Зайці ў хату багатую, А ў сям’ю харошую, I дзе свёкар ды свякроўка, I дзе дзевер ды залоўка! Я свёкарка паважаць буду, Я свякроўку шанаваць буду, А з дзеверкам я жыць буду, У залоўкі галасіць буду!
    161a. ПАД ЛЕСАМ-БОРАМ
    Пад лесам-борам * Гаварыла дзеўка з богам: — Дай жа мне, божа, долечку: Свякруху, як мамачку, Свякратку, як татачку, Да залавіцу, як сястрыцу, А дзевератку, як братку.
    1616. ПАЙДУ МЛАДА БОРАМ, БОРАМ
    Пайду млада борам, борам, Гукаючы з богам, з богам: Дай мне, божа, мужа купчыка! Каб ён ўмеў купчаваці, А я за ім панаваці: Будзень дзень ў атласе, У святы дзень ў чорным шоўку, Дзеткі мае ў золаце, У атласе жыта жаці, У чорным шоўку святкаваці.
    161в. ДА ІШЛА Я БОРАМ, БОРАМ
    Да ішла я борам, борам, Гаворачы з богам, з богам: — Дай жа мне, божачка, Свёкра багатага, Свякруху разумнаю, А мужанька-таргоўлічка, Каб ён умеў таргаваці, Срэбрам, злотам шахаваці, Каб я дзела не робіла, Хорашанька ходзіла: У будні дзень ў атласіне, А ў святы у залаціне.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    162.	ОЙ ТЫ, ТРАУКА-МУРАУКА
    Ой ты, траўка-мураўка, Чаму ж ты не зеляна? — Як жа мне зялёнай быць, Мяне дзеўкі стапталі, Да цэркаўкі ходзячы, Пана бога просячы: — Дай жа, божа, мілога, Мілага шчаслівага, Свёкарку багатага: У аксаміце жыта жаць, У золаце пагуляць.
    Нямнога жыта жала, Нямнога пагуляла I золата пагубляла.