• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    203.	МАЙГО ТАТАЧКІ ЖЫЦЕЧКА ПАХІЛІЛАСЯ
    Майго татачкі жыцечка пахілілася, Ай люлі, жыцечка пахілілася, А я, малада, на чужым замарылася, Ай люлі, на чужым замарылася.
    Дварочку прыду — няродны татачка, Ай люлі, няродны татачка, Няродны татачка, няродная мамачка, Ай люлі, няродная мамачка.
    Есць каму пажурыці, некаму пажалеці, Ай люлі, некаму пажалеці.
    — Драмліва нявестка, драмліва нябога, Ай люлі. драмліва нябога.
    Нябога драмліва, на работку ляніва, Ай люлі, на работку ляніва, Постатачку гоніць і з рук сярпок роніць, Ай люлі, з рук сярпок роніць.
    204.	А У САКОЛА ЗАЛАТЫ ПЕРА
    А ў сакола залаты пёра, А ў паванькі косы.
    Ой, не зажыла жадна нявеста
    У свёкарка раскошы.
    Ходзіць свёкарка па новых сянёх, Нявесту прабуджае:
    — Ой, устань, нявесто, устань маладая, Ужо трое куры пяюць.
    Нявеста ўстала, цяжка ўздыхнула, Жаласна заплакала:
    — Ой, цяпер жа я, маладзенькая, У няволеньку папала.
    Ой, як я была ў сваго баценька,
    To таго не знала,
    Куры не чула, зораў не знала, Работа пароблена.
    А як я пашла та й да чужога, Да свякорка сваёга, Куры пачула, зоры пазнала, Работа не рабёна.
    Куры пачула, куры пачула, Пасучы і мелючы, Зоры падняла, зоры падняла, Рана па ваду йдучы.
    205.	ЗАРАДЗІЛА МЯНЕ Й МАМАНЬКА
    Зарадзіла мяне й маманька
    He ў шчаслівы дзень — у пятніцу, Пасылаюць мяне, маладу, У ціхі Дунай за вадою, Босую, проставалосаю і ў адной рубашоначке. Увідала родна маманька:
    — Зайдзі ка мне, маё дзіцятка!
    Абвяжы маю касыначку.
    — He зайду я к табе, маманька,
    He зайду я к табе, родная:
    Муж раўнівы ля каліткі стаіць, А свёкар у вакно глядзіць.
    Прыхаджу я на Дунай-раку.
    Адкуль узяліся гусі-лебедзі?
    Замуцілі ваду светлую.
    Я не адзін там час прастаяла
    I многа ўрэмяні праплакала.
    Размахнула я ваду шырако
    I пачарпнула глыбако.
    Іду, малада, — на мяне муж коса глядзіць,
    А свёкар грозна крычыць,
    А заловушка-лябёдушка смірна гаворыць: — Радзімы мой татанька!
    Паглядзіце на яе ліцо.
    Вы яе ўзялі як малінінку, А ссушылі як ссугліцына.
    206.	НАШТО МЯНЕ МАМАЧКА ДА НА ГОРА НАРАДЗІЛА
    Нашто мяне мамачка да на гора нарадзіла, Да на гора радзіла, малалетняга жаніла, Што ўзяла жа мне дружыначку не па абытчыку, He па абытчыку майму, не па розуму свайму. На пасцелечку сцелець — сваю долю праклінаець, На ўзгалованьку кладзець — цяжалейшанька ўздыхаець, На спацечкі лажыцца — да сільненька плачыць, Да сільненька плачыць, сваю долю праклінае: — Ой, ці ты, мая доля, ці на агні жа пагарэла, Ці на агні жа пагарэла, ці на вадзе патанула, Ці на вадзе патанула, ў цёмным лесе заблудзіла? Ці на агні жа пагарэла, памінаць яе нада, Ці на вадзе патанула, яе шукаць нада, У цё.мным лесе заблудзіла, яе гукаць нада.
    207.	Ой, Я, САЛАДАТАЧКА, ДЫ ЖЫТА ЖАЛА
    Ой, я, саладатачка, ды жыта жала, За дзень спіначкі не разгінала, Ой, за дзень палоску дый я не зжала, Дый пры месячку я зажынала, А свякровачка не спагадала, А з ліхой лаянкай мяне спаткала: — Можа, дзень ў баразне ты праляжала, А ў вечар мо з кім дый прашаптала.
    208.	ЖУРЫЦЦА РОДНАЯ МАЦІ
    Журыцца родная маці: — Дзесь маё дзіцятка Горку долю мае, Да й па полю лятае, Каласочкі збірае, I ў снапочкі вяжа, Да і ў копкі складае.
    209.	ДА УЖО СОНЕЙКА ПАД ДУБКОМ, ДУБКОМ
    Да ўжо сонейка пад дубком, дубком, Добра жаці нам, ой, ды халадком. Ды ўжо сонейка за лес коціцца, Мне да матанькі ў госці хочацца. Дзе мяне мама будзе спатыкаць, Чым мяне мама будзе частаваць?
    Частуе мяне мёдам ды віном, Вось як хораша ў мамкі за сталом.
    210.	БЕДНА МАЯ ГАЛОВАЧКА
    Бедна мая галовачка, Што чужая староначка: Няма брата, ні сястрыцы, He з кім стрэцца, гаварыці. Прыхінуся я к явару, Прыхінуся к зялёнаму. Яворачка — мой татачка, Яворачка — мой брацейка Шуміць, гудзіць, не гамоніць, Да зямелькі вецце клоніць. Бедна мая галовачка, Што чужая староначка: Няма брата, ні сястрыцы He з кім стрэцца, гаварыці. Рабіначка — мая мамачка, Рабіначка — мая сястрычка Шуміць, гудзіць не гамоніць, Да зямелькі вецце клоніць.
    210а. БАЛІЦЬ МАЯ ГАЛОВАЧКА
    Баліць мая галовачка,
    Што чужая староначка: Ніхто са мной не гавора, Hi свёкар, ні свякроўка, Hi дзевер, ні залоўка.
    Стану я пад бярозкай, Бярозка не мамка, Шуміць, грыміць, не гамоне, Слоўца мне не прамове.
    211.	ГОРА МАЁ НЕМАЛАЕ
    Гора маё немалае, Ніхто мяне не жалуе: Hi татка, ні мамка.
    Шлюць у прочкі
    Проці ночкі
    Даганяць каня варанога, Вознічка маладога.
    — А татачка мой родненькі, Вараны конік із’ездзіцца, Павознічак ў двор вернецца.
    212.	ОЙ, ПАЙДУ Я НА ГОРАЧКУ
    Ой, пайду я на горачку,* Пакачу іголачку.
    Каціся, іголачка, Каціся, залатая
    К свякроўцы пад аконца. Паслухай, іголачка,
    Паслухай, залатая, Што свякроўка гавора:
    Ці аб цябе, залатую, Ці аб мяне, маладую.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    213.	САКАТАЛА СОНЕЙКА
    Сакатала сонейка, За лес заходзячы, Плакала нявестачка, Пад сяло падходзячы: — А скажыць дома маці, Што я не нажалася, Толькі наляжалася.
    213а. СВАРЫЛАСЯ ЧУЖАЯ МАЦІ
    Сварылася чужая маці, Чаго рана дамоў ісці.
    — He сварыся, чужа маці, Заўтра буду пазней жаці, Буду зарой дамоў ісці, Па месячыку снапкі насіць, Па звёздачках копкі лічыць.
    2136. САКАТАЛА СОНЕЙКА
    Сакатала сонейка, Ды за лес заходзячы, Плакала нявестачка Пад сяло падходзячы: — Журыць, дурьшь свёкарка, Што рана дамоў прышла, Што рана дамоў прышла, He вячэраўшы нашла Лыжачкі нямытыя, Пасцелькі нясланыя.
    — He сварыся, татулька, Другі раз пазней прыду, Павячэраўшы найду Лыжачкі памытыя, Пасцелькі пасланыя.
    213в. ЗАГУЛЯЛАСЯ СОНЦА
    Загулялася сонца,* Да за лес заходзячы,
    Рассварыўся свёкарка, Што рана дамоў прышла,
    Што рана дамоў прышла, He вячэраўшы знайшла.
    — He сварыся, свёкарка, Я заўтра пазней прыду I вячэраўшы знайду.
    214.	РАСЦЕ ТРАВА БЕСКАРЭННАЯ
    Расце трава бескарэнная, А я, малада, бязродная. Толькі ў мяне роду, Што адзін свёкар.
    Біць, журыць мяне ёсць каму, Пажалець мяне некаму.
    Свёкарка, родны татухна!
    Пажалей мяне хоць ты трошачкі! Свёкарка жалее — вожжычкі бярэ, Мяне больна б’е.
    Набіўшы больна, сам ў пір пашоў;
    У піру сядзіць, выхваляецца: — Добра біць чужое дзіця, Чужое дзіця не супорліва, Яно ў спор не йдзець, не ’тбіваецца, Толькі слёзкамі абліваецца. Ой, даў жа мне свёкар кралі, Кралі добрыя.
    — Нявестухна, ты дзіця маё, Насі кралі, не развязывай; Цярпі гора, не расказывай! — Свёкарка, родны татухна, Панасіўшы кралі, развязаць трэба, Пацярпеўшы гора, расказаць трэба.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    215.	Ой, ЗА БОР СОНЦА ДЫ ЗА БОР
    Ой, за бор сонца ды за бор, Ой, да за гай зялёненькі, Ой, да за сад вішнёвенькі. Ой, наказаў брат сястрыцы Салаўём галасненькім: — Сястра мая радненькая, He жыві ў нелюбосці, Да не церай маладосці. Ой, бо вялікая туга Маладосці ўнімае Дый красу з лічка сцірае.
    216.	А У РОУНЫМ ПОЛІ САД ЗЯЛЕНЕНЬКІ
    А ў роўным полі сад зялёненькі,* А ў тым садочку два салавейкі, Салавейкі два — песенка адна.
    У мяне, маладой, брацейка адзін, I той жа да мяне ў госцейкі не йдзець. Калі і прыдзець, дык не начуіць, А калі заначуіць, то й перасудзіць. Блізка акенца спаці лажыцца, Часта ў акенца ён паглядзіць, Белага свету ён дажыдаіць.
    — Дай бог, дай бог белага свету, Устань, сястрыца, дамоў паеду.
    — Падажджы, брацейка, майго абеду, — Дзякуй, сястрыца, я так заеду.
    217.	ОЙ, ДА УПАЛА ГАЛЕНА
    Ой, да ўпала Галена
    Да аб сыранькую зямлю. — Box, мой моцненькі божа, Box, дзе ж я буду начаваць, Box, вячэраньку вячэраць?
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Box, учуў мой да ойчанька, Box, учуў да мой родненькі. — Ой, ідзі да мяне, доньку, Да мяне ноч начаваць Да вячэраньку вячэраць. — Я не пайду ночы начаваць I вячэранькі вячэраць. Ой, пайду я дадоманьку Ліхога мужа прысыпаць! — Ой, прыспі жа яго, доньку, Каб на векі не выспаўся. — Ой, не кляні, мой ойчаньку, He кляні на маго друга, Ой жа, кляні таго свата, Box, што ён мяне да сватаў, Ой, да ў ліхую хату, Да ў вяліку дружыну.
    218.	Ай ВЫ ГУСІ, ГУСІ ШЭРЫЯ
    Ай, вы гусі, гусі шэрыя,* Ці не з мае вы стараны? Калі з мае вы стараны, To ляціце ў маю старану, Накажыце майму татачку, Ці я тута запрададзена, Ці я замуж аддадзена. Калі я тут запрададзена, Няхай мяне выкупляюць, Калі замуж аддадзена, Няхай мяне адвядаюць.
    219.	ЦЕРАЗ БОР ДАРОЖАЧКА
    Цераз бор дарожачка, ** Шэры гусі ляцелі,
    й Кожны радок паўтараецца двойчы.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    Летучы гаварылі
    Аб салодкі маліны:
    — Няма смачнейшых ягадак,
    Як у бару маліны,
    Няма мілейшай гасціцы, Як дачушка ў матулі.
    Як матулечка памрэць, Дык дарожачка зарасцець
    Дубнячком, бярэзнічкам, Маладым алешнічкам.
    219а. ПРАЗ БАРЫ, БАРЫ, ЛЯСЫ
    Праз бары, бары, лясы Шэры гусі ляцелі, Летучы гаварылі: — Няма лепшай ягадкі, Як сунічанька ў мяжы, Як бруснічанька ў бары; Няма лепшай госціцы, Як дачушка ў матачкі. А як матачка памрэ, Ды дарожка зарасце Ельнічкам, бярэзнічкам, Зялёненькім арэшнічкам.
    220.	ДА УЖО СЛОНЕЙКА
    Да ўжо слонейка За лес коціцца, Мне да матулі У госці хочацца.
    Да ўжо слоненька Закацілася, Я ў мамачкі Нагасцілася.
    Да ўжо слоненька, Як талерачка, Я ў матулі Як паненачка.
    Да ўжо слоненька, Як падушачка, Я ў матулі Як дачушачка.
    220а. ДА УЖО СЛОНЕНЬКА
    Да ўжо слоненька За лес коціцца, Мне да матулі У госці хочацца. Да ўжо слоненька Закацілася, Я й у мамачкі Загасцілася. Мяне матуля Пераймаць будзе, Зялёным віном Частаваць будзе.
    221.	ОЙ, ШТО У ПОЛІ ШУМІЦЬ, ГУДЗЕ?
    Ой, што ў полі шуміць, гудзе? Дачка к мамцы ў госці ідзе. Што ж яна за гасцінчык нясе? — Віннае яблычка.
    А на тым яблычку тры славечкі напісаны. Першае славечка: дзень добры, Мая мамка, Другое — ці здарова маё дзіця?
    Трэцяе — бывай, мамка, здарова.
    221а. А ШТО У ПОЛІ ГУДЗЕ?
    А што ў полі гудзе?
    Вялікі пасол ідзе:
    Дачка да маткі шле Залатыя тры яблычкі, Да на тых яблычках Да тры словы напісаны. Першае словачка:
    Добры дзень, мая матачка;
    Другое словачка:
    Ці жыва, ці здарова, матачка?
    Трэцяе словачка:
    Аставайся здарова, матачка!
    222.	А ШУМЕЛА, ГУДЗЕЛА
    А шумела, гудзела * Да сасоначка ў бару.
    А гуляла, буяла Да свякровачка ў піру. А гуляўшы, буяўшы,
    Яна дворачку пашла Да й прычыначку нашла
    Да на большага сына, Да на болыпую нявестачку:
    — Ах ты, сынку, мой сынку, Ты пабі сваю жынку...
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    223.	ТЫ ЗАРА МАЯ, ЗАРА