Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
244ж. ДА Й ПАЙДУ Я У ЦЁМНЫ ЛЕС
Да й пайду я ў цёмны лес, Да й наламаю смуродзіны, Да й пакідаю на дарозе, А сама ж сяду пры дарозе, Ці не йціма мой бацюхна, Да й ці не ўзніме смуродзіну. Да й не ўзніме, наступае: — Горка тая смуродзііна, Да й што зелена й адломлена, Бедна тое дзіця ж маё, Што маладое заручона.
244з. ЯК ПАЙДУ Я КАЛА ЛУГУ
Як пайду я кала лугу,* Кала лугу зялёнага, Кала саду вішнёвага. Заламаю я смародзінку I красную ягодзінку.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Панясу я свайму татку — Ці жалеіць мяне татка? He жалеіць мяне татка, Што я рана заламана — Без беленькіх я цвяточкаў, Да без красных ягодак, Да без чорных смародак.
245. НАПІШУ ПАПЕРАЧКУ
Напішу паперачку, Пушчу на ваду: — Плыві, мая паперачка, К таткінаму двару.
А ў таткі ў вароціках Калінка стаіць, На калінцы беленькі Цвет цвіцець.
Добра ж тая бяседачка, Дзе мой татка п’ець: Ніхто мяне маладзенькай He акпіць, не асмяець: Hi стары, ні малы, ні тэй роўніца. А ўсміхнуўся дваранін У парозе стоя, Забачыў мой татуленька, На куце седзя:
— He кпі, не смей, дваранінушка, Каля майго дзіцяці, Ссаджу цябе з каня варанога, 3 набыцця твайго.
246. ТЫ СОНЕЙКА MAE ЖАРКАЕ, ОЙ
1 ы сонейка маё жаркае, ой, Чаго рана закацілася, Чаго рана закацілася?
Дочка ў маткі загасцілася, Дочка ў маткі загасцілася, ой, Дамоў ісці запазнілася. — Матуленька мая родна, ой, Давядзі мяне да доміку, Давядзі мяне да доміку, ой, Да доміку да новага, Да доміку да новага, ой, Да краватушкі цясовае, ой. Матуленька аглянулася, ой, Што дачушка астанулася, ой: •— Дзяцінушка мая мілая, ой, Ці травіца ножкі спутала, Ці травіца ножкі спутала, ой, Ці расіца вочкі збрызнула? — Матуленька мая родная, ой. He травіца ножкі спутала, ой. He травіца ножкі спутала, ой, He расіца вочкі збрызнула, Спутала мяне зазнобушка, ой, Дзеравенская работушка.
247. ШТО У НАС ЗА ЗЕЛЕЙКА?
Што ў нас за зелейка, За чорнае насенейка? Ой, я яго шчыплю, ламлю, А яно адрастае, Ой, я з яго вянок заўю, А яно зайвітае.
Што то ў мяне за ойчанька, Што аддаў дачку замуж Да далёка ад сябе?
Чаму, ойчаньку, у госпіках Да не бываеш?
— Як жа мне, доньку, у госціках, У госціках бываць, Ой, зімою за снягамі, А ў вясну за вадамі, А ў лета за работамі, А ў восень за капамі?
— Да бывай зімою саначкамі, А ў вясну чаўночкамі, А ў восень вазочкамі.
248. ЯК ПАЙДУ Я ЛУЖОЧКАМ, БЕРАЖОЧКАМ
Як пайду я лужочкам, беражочкам Да калінавым мостам.
Падайду я к татку пад аконца, Да як жаркае сонца.
А мой татка сядзіць ля вакенца
Да й мяне пытае:
— Да чаго ж ты, дзіця мае, Рана ходзіш да расу абіваеш, Расу абіваеш, мяне, старога, пабуджаеш? — Татка родны, да парай жа мне раду Да з маленькімі дзіцяткамі.
— Дзіця маё, да кінь жа ты дзіця
ў крапіўку, Сама ідзі на Украінку.
— Да спасібо, ой, да ты, мой татка родны, Да за тваю параду.
Што мне твая парада — вялікая дасада.
249. ЯК ПАЙДУ Я КАЛЯ ЛЕСУ БЛІЗКА
Як пайду я каля лесу блізка, Каля сонейка нізка.
Як найду я дзерава крутое, Лісце залатое.
Ай, нашто мне дзерава крутое, Лісце залатое?
Есць у мяне мамачка у хаце, Як вішанька у садзе, А яна мне радачку парадзе I ўсю праўдачку скажа.
250. ЧАГО СОНЦА, КАЛЯ ЛЕСУ ХОДЗІШ?
Чаго, сонца, каля лесу ходзіш, А ў лес не заходзіш?
— Чаго я буду захадзіць, А дзянёк караціць?
Тады я буду захадзіць, Як будзе траўка пасыхаць I лісток ападаць.
— Чаго, татачка, каля мяне едзеш, А ка мне не заедзеш?
— Чаго я буду к табе заязджаць
I цябе пабуджаць?
А ёсць у цябе свёкар і свякроўка, Дзевер і залоўка.
А як будзеш ты адна, Тады я буду заязджаць I цябе пабуджаць.
250а. ОЙ, СОНЦА, СОНЦА!
Ой, сонца, сонца!
Кала лесу ходзіш, а ў двор не заходзіш.
Ой, мамка, мамка!
Кала двору едзеш, а ў двор не заедзеш.
— Ой, дачка, дачка!
Далёка праводзіш — са двара не выходзіш. Я ж мамульку далёка правадзіла, Свякроўку гнявіла.
2506. ШТО Ж ТЫ, СОНЦА
Што ж ты, сонца, Каля лесу ходзіш, Ды за лес не заходзіш? *
* Трэці радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
— Як пара прыдзе — Позны вечарочак, Пайду за лясочак.
— Што ж ты, татка, Каля мяне ходзіш, А ка мне не заходзіш?
— Як ты будзеш Сама сабой жыці, Буду захадзіці.
Скажы зяцю, Няхай дажыдае, Буду навяшчаці.
Я ж прыеду Зімой на саначках, Летам на калёсах.
250в. ОЙ, ТЫ, СОНЦА ЖАРКАЕ
Ой, ты, сонца жаркае, * Кала лесу нізка ходзіш, Чаму ж за лес не заходзіш?
А мой татачка родны, Кала майго двара едзеш, Чаму ў госці не заедзеш?
— А я рад бы заязджаці, Ты ж не ўмееш выпраўляці.
Я за вожкі, а ты ў слёзкі, Я за дугу, а ты ў тугу,
Я заеду за лясочак, Ты завыеш ў галасочак.
4. «
w і\ожны радок паутараецца двончы.
250г. ХАДЖУ Я КАЛЯ ЛЕСУ
Хаджу я каля лесу, Шукаючы куралесу. Куралесе мой міленькі, Татачка мой родненькі, Аддаў мяне, не быў ў мяне. Ці, татачку, не жаль мяне, Ці конічка me маеш, Ці дарожачкі не ведаеш, Што ты мяне не адведаеш? — А дзіцятка мілае, Я й коніка маю
I дарожачку ведаю, Цябе, дзіця, адведаю. Як прыеду, дык ты рада, Як паеду, дык ты плачаш. Я за лясы — ты ў галасы, Я за горы — ты ў горы, Я заеду за дуброўку, Дык ты ручкі на галоўку, Я за горы крамяныя — Ты ў слёзкі крывавыя.
251. ЯК ПАЙДУ Я КАЛА ЛЕСУ БЛІЗКА
Як пайду я кала лесу блізка, Кала зямлі нізка.
Як прыду я к таткі пад вакошка,
К мамкі пад другое:
— А татка, татка, адчыні вакошка, А мамка,— другое.
Ай, дай, татка, цясовы вядзёркі, Шаўковы перавёслы.
— He дам, чада, не дам, дарагое,— Чаго рана ходзіш?
Яшчэ куры не пелі, гусі не крычэлі, Людзі не ўставалі.
— А татка, татка, не таткава воля, He мамкіна нега
У чужых людзей, у ліхога свёкра He ў роднай мамкі.
Я ў свайго таткі, куды захацела, Туды паляцела,
А ў сваёй мамкі, куды задумала, Там і пабывала,
А ў свякроўкі, куды захацела —
У дварэ пасядзела.
251а. ЯК ПАЙДУ Я ЛУГАМ, БЕРАГОМ
Як пайду я лугам, берагом, Калінавым мастом, Як прыду я ціхонька, лягонька К татку пад ваконца: — Татка! Татка!
Ты падай мне цясовы вядзерцы, Шаўковы пачопкі!
— Донька, ты донька, Чаго рана ходзіш, Мяне пабуджаеш?
— Татка! Татка!
Свякроўкіна нега Горш тваёй няволі.
2516. ЯК ПАЙДУ Я, ПАЙДУ
Як пайду я, пайду, Я ціха падумаю, Як ліст на Дунаю, А як падайду К татку пад акно: — Дзень добры, тата, Мой татуленька родны, На беленька ложа.
— На здароўе ты, мая дачушка I чужая пасялушка.
Чаго, дачушка, Гэтак рана ходзіш, Расіцу абіваеш? — Гэта ж, татулька, Свекраткава нега I таткава няволя. Як жа я была У роднага татанькі I роднай матулькі, Дык я ж не знала, Адкуль сонца ўсходзіць I куды заходзіць. Ды я не знала, Калі кароў дояць, Калі ў поле гонюць. А як дасталася Журліваму свёкру, Дык стала знаці, Адкуль сонца ўсходзіць I куды заходзіць, Дык я стала знаці, Калі кароў доюць I ў поле гонюць.
251в. ЯК ПАЙДУ Я ГОРАМ-ДАЛІНАЙ
Як пайду я горам-далінай Да калінавым мостам.
Падайду ж я к татку пад ваконца, Як жаркае сонца.
— Добры вечар!
Мой татулька родны, На беленькім ложку. — На здароўе, дзіцятка мілае!
Чаго, дарагая,
Чаго, дзіцятка, так позна ходзіш Да людзей пабуджаіш?
— Татачка, мой мілы!
Свякроўка уміраіць, Вадзіцы бажаіць.
— Дзіцятка маё! He вадзіцы бажаіць — Цябе са свету збываіць.
251г. ЯК ПАЙДУ Я У ДАЛЬ ДАЛІНАЮ
Як пайду я ў даль далінаю, Падхаджу я к мамке пад вакошка, К мамке пад вакошка, К татке пад другое:
—• Што, дзіцятка, ранёшанька ходзіш? Яшчэ куры не пелі, Куры не пелі — людзі не ўставалі.
— А вось, мамка, у чужых людзях Жыць да не ў родненькай мамкі, Пасылаюць мяне, маладую, У шчыры бор за вадою.
Я й баюся шэрага воўка, Шэрага воўка, чорнага мядзведзя: А мяне воўк з’есць, а мядзведзь зламаіць, А заяц спужаіць.
— Ты не бойся, маё дзіцятка, Шэрага воўка, чорнага мядзведзя: Цябе воўк не з’есць, Мядзведзь не зламаіць I заяц не спужаіць, Толькі бойся журлівага свёкру, Журліву свякроўку;
Яшчэ бойся, маё дзіцятка, раўінівага мужа. — Мой раўнівы муж на вайну паехаў, На вайну паехаў і з вайны не прыехаў, А я, малада, пайшла за двараніна, А мой дваранін і чытаць, і пісаць, На гармоню іграць, А я, малада, і скакаць, і плясаць;
А мой дваранін прачытаў, прапісаў Каня варанога і быка палавога, А я, малада, праскакала, праплясала Кароўку-буронку— другую другоньку.
252. ЗАКАЦІЛАСЯ ДЫ ЯРКАЕ СОНЦА
Закацілася ды яркае сонца За зялёны гаёк, Ау-у-у.
Захацелася мне, маладзенькай, К татульку у госці, Ау-у-у.
Я й не баюся ні цёмненькай ночкі,
Hi грознае тучкі, Ау-у-у.
Толькі баюся друга свайго нялюбага, Ау-у-у.
Мяне нялюбы і наб’ець, і пакараіць, Ен мяне не жалеіць, Ау-у-у.
252а. ЗАКАЦІЛАСЯ ЯРКАЕ СОНЦА ЗА ЦЕМНЫ ЛЯСОЧАК
Закацілася яркае сонца за цёмны лясочак. Захацелася мне, маладзенькай, К свайму татачку ў госці.
He баюся я ні ночкі цёмнай, Hi тучанькі грознай, Толькі баюся я госпада бога, Яшчэ свайго нелюбога.
Госпад божанька — ён пакараіць, А нялюбы пабіваіць;
Госпаду божаньку я памалюся, А нялюбаму пакаруся.
253. ЗАКУРЫУСЯ ЦІХІ ДРОБНЫ ДОЖДЖЫК
Закурыўся ціхі дробны дожджык Да па чыстаму полю, Зажурыўся мой татачка родны Па маёй горкай долі.
He курыся, ціхі дробны дожджык, Да па чыстаму полю, He журыся, мой татачка родны, Па маёй горкай долі.
He сама я долечку шукала — Мужа выбірала, Пан багаты з залатой палаты Даў мне мужа-ката.
Закурыўся ціхі дробны дожджык Да па чыстаму полю, Зажурыўся мой татачка родны Па маёй горкай долі.
253а. ЗАКУРЫУСЯ ЦІХІ ДРОБНЫ дожджык
Закурыўся ціхі дробны дожджык
Каля цёмнага лесу,
Зажурыўся мой татулька родны
Па маёй горкай долі.
He курысь, ціхі дробны дожджык,
Каля цёмнага лесу,
He журысь, мой татачка родны,
Па маёй горкай долі.
Калі ж я буду ў бога шчасна,
He буду няшчаснай.
Калі ж я буду ў бога ўгодна, He буду галодна.
2536. ЗАКУРЫУСЬ СІЛЕН ДРОБЕН ДОЖДЖЫК
Закурыўсь сілен дробен дожджык Па чыстаму полю,
Зажурыўсь мой родны татка Па маёй горкай долі.
He курысь, сілен дробен дожджык, Па чыстаму полю,
He журысь, мой родны татачка, Па маёй горкай долі.
Было ж табе, дожджыку, курыцца, Як хмара найшла,
Было б табе, мой татку, журыцца, Як я мала была.
Цяпер нечага журыцца, Як я замуж пашла.
253в. ЗАКУРЫУСЯ
ДА ДРОБНЕНЬКІ ДОЖДЖЫК
Закурыўся да дробненькі дожджык Па чыстаму полю, Закурыўся.
Зажурыўся мой міленькі ў дому Па мне маладзенькай, Зажурыўся.
He курыся, да дробненькі дожджык, Па роўнаму полю, He курыся.