Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
301a. XTO HE УМЕЕ АРАЦІ
Хто не ўмее араці, Таму хлеба не даці. Запрагаю пару валоў, Выязджаю на папару. Mae валы-жабракі, Пахінулісь на бакі. Як з дому ўбачылі, Сто бізуноў адлічылі: To ў рала, то ў цела, Аж кашуля запацела. Хто не ўмеіць араці, Таму хлеба не даці, А ні хлеба, ні бацвіння, Няхай пасець, дурань, свінні. Яму свінні здакучылі, Араць яго навучылі.
ДАЖЫНКАВЫЯ ПЕСШ
302. ЖНЕЙКІ, ДАМОУ
Жнейкі, дамоў, Дроў няма палена, Хата акалела, Жнейкі, дамоў... Лучыны ні шчэпкі, Плачуць нашы дзеткі, Жнейкі, дамоў... Каша на паліцы, Малако ў дайніцы. Жнейкі, дамоў...
302а. БАБЫ, ДАМОУ
Бабы, дамоў, Печы паліце, Вячэру варыце, Бабы, дамоў!
Я не пайду, У мяне маці дома, Вячэра гатова, Я не пайду.
Толькі пайду На смачну вячэру, На белу пасцелю, Толькі пайду.
3026. ЖНЕЙКІ, ДАМОУ
Жнейкі, дамоў Печы паліці, Вячэру варыці, Жнейкі, дамоў...
Я не пайду, Мая маці дома, Вячэра гатова, Я не пайду... Толькі пайду На смачну вячэру, На белу пасцелю, Толькі пайду...
302в. ЖОНКІ, ДАМОУ
Жонкі, дамоў, Ваша маці дома, Вячэра гатова, Жонкі дамоў.
А ў мяне дома Лучыны ні шчэпкі, Плачуць мае дзеткі, Жонкі, дамоў.
А ў мяне дома Хата не палёна.
Вячэра не варона, Жонкі дамоў.
303. ВАУКІ, МЯДЗВЕДЗІЦЫ
Ваўкі, мядзведзіцы, Ідзіце бараду палоць.
He пойдзеце сягоння — He ідзіце ніколі.
304. ЧЫЯ Ж ГЭТА БАРАДА?
Чыя ж гэта барада Мёдам-віном уліта, Чорным шоўкам ушыта?
Рана, рана!
Сцяпанава барада Мёдам-віном уліта, Чорным шоўкам ушыта, Рана, рана!
Ты, Анютка, не гуляй,
Шоўк з барады выбірай, Рана, рана!
Скупому гаспадару пяюць:
Чыя ж гэта барада Смалой, дзёгцем уліта, Дратваю ушыта?
Рана, рана!
Міхалкава барада
Смалой, дзёгцем уліта, А дратваю ушыта, Рана, рана!
Ты, Катрынка, не гуляй, Смалу з барады выбірай, Рана, рана!
304а. Я Й БАРОДАЧКУ ПАЛЮ
Я й бародачку палю, Хазяіна не хвалю, Дзіва-дзіва.
А хазяін к нам не йдзець, Гарэлачкі не нясець, Дйіва-дзіва.
I хазяйка не ідзець, Закусачкі не нясець, Дзіва-дзіва.
3046. СЯДЗІЦЬ МЯДЗВЕДЗЬ НА КАПЕ
Сядзіць мядзведзь на капе, Дзівуецца барадзе:
А чыя то барада
Чорным шоўкам павіта, Сытой-мёдам паліта?
А Пятрова барада Чорным шоўкам павіта, Сытой-мёдам паліта!
[Скупому ж гаспадару пяюць]: Сядзіць мядзведзь на капе, Дзівуецца барадзе:
— Ой, дзіўна і мне да той барадзе. А чыя то барада Смалою паліта, Пянькою павіта?
А Рамана барада Уся смалою паліта I пянькою павіта.
304в. ІШОУ КАЗЁЛ ПА МЯЖЭ
Ішоў казёл па мяжэ, Дзіваваўся барадзе.
Дзіва, барада! Дзіва, барада! Дзівавалася каза, Што балтаіцца ў казла.
Дзіва, барада! Дзіва барада! А ты, козінька-казёл, Пакажы мче й свой хахол! Дзіва, барада! Дзіва, барада!
304г. СЯДЗІЦЬ КАЗЁЛ НА КАПЕ ДА ДЗІВІЦЦА БАРАДЗЕ
Сядзіць казёл на капе да дзівіцца барадзе: Дзіва, дзіва мне маёй барадзе.
Чыя ж то барада мёдам-віном уліта, Чорным шоўкам увіта?
Васілёва барада мёдам-віном уліта, Чорным шоўкам увіта.
Дзіва, дзіва мне маёй барадзе.
305. БОЖАНЬКА, ПАМАЖЫ
Божанька, памажы Дажаць ніўку да мяжы. Як на нашай ніўке Сягоння пажынкі.
Ніўку гэту зжалі, Другую пачалі.
Жнейкі маладыя, Сярпы залатыя, Па месяцу жалі, Сярпы пацяралі.
Мы сабяром тых аргоў Да паішчым тых сярпоў.
305а. ЯК НА НАШАЙ НІУЦЫ
Як на нашай ніўцы Сягоння пажынкі. Дзіва, дзіва.
Відзіць маё вочка — Краёк недалёчка.
Дзіва, дзіва.
Да краю дажнёмся, Мёду мы нап’ёмся. Дзіва, дзіва.
Наш хазяін Савасцей Дасць гарэлкі берасцень. Дзіва, дзіва.
Хазяйка-цяцера Паставіць вячэру. Дзіва, дзіва.
Наварыла буракоў, Насыпала чарвякоў. Дзіва, дзіва.
Наварыла кашы, Насыпала сажы. Дзіва, дзіва.
306. ДА ПАЛШЕ ПОЛІЙКІ
Да паліце полійкі, Чы не дасць пан гарэлкі, Да і піва барыла, Штоб поле гаварыла.
307. ДА КОЛА, MAE ЖНЕЕЧКІ, ДА КОЛА
Да кола, мае жнеечкі, да кола, He выпускайма перапёланькі з поля. Як выпусціма перапёланьку з поля, Пашлема дзеваньку да бору.
Пашлем дзеванькі ў бор калінанькі ламаці, А малодчыкі копанькі складаці, А маладзіцы жытні вяночак звіваці.
В ема жытні вяночак з калінаю,
I наложыма на галоўку дзяўчыны,
I занясема мы той вяночак да пана,
I будзе нам, чэляданцы, пахвала: — Выйдзі, паноньку, проціў нас, Вазьмі вяночак, што ў нас, Павесь яго ў стадоле на сцяне, А нам палажы па чырвончыку на стале.
308. ВЫЛЕЦЬ, ПЕРАПЕЛКА, БО УЖО У НАС ЖЫТА ТОЛЬКА
Вылець, перапёлка, бо ўжо ў нас жыта толька. — He буду вылятаці. буду тут зімаваці!
Зазванілі стадолы, што няпоўны староны.
Як мы жыта дажнема, староны даложыма: Есць на полі копачак, як на небе зорачак.
Да жніце, жнеечкі, жыта, Перапёлачка ў жыце. А мы жыта дажалі, Перапёлачку паймалі.
310. НІЎКА, НІЎКА
Ніўка, ніўка, Дай маю сілку На другую ніўку, Ніўка, ніўка.
Ніўка, ніўка, Я цябе жала, Сілку спацярала, Ніўка, ніўка.
Ніўка, ніўка, Бараду палола, Ручкі пакалола, Ніўка, ніўка.
Ніўка, ніўка, Я цябе жала, Сілку спацярала, Ніўка, ніўка.
311. КАНЕЦ НІУЦЫ, КАНЕЦ
Канец ніўцы, канец! Упляцём пану вянец.
Да ўжо жніво ў канца, Нуце, дзевачкі, да вянца! Нуце да вянца!
У танок, жнейкі, ў танок, А звіла пану вянок, He з руты, не з мяты, 3 ядранага жыта. Судзі, божа, гэты год праважаці,
А другога дачакаці, Вяночкі савіваці, А не з руты, не з мяты, 3 ядранага жыта, Абжынкі спраўляці, Гарэлачку піці I бога хваліці.
313. ПАВЕЙЦЕ, ВЕТРЫ
Павейце, ветры, Рана, рана,* Па чыстым полю.
Нясіце весці Нашаму пану, Што яго жнейкі Жыта пажалі, У копы паклалі. Ой, часта, густа На небе звёзды, Ой, часцей, гусцей На полі копы.
Ой, шырок, высок На небе месяц, Ой, шыры, вышы Ля гумна скірта!
* Паўтараепца пасля кожнага радка.
313a. ПАВЕЙЦЕ, ВЕТРЫ
Павейце, ветры, Ой, рана, рана, Нясіце весці Нашаму пану, Што яго жнейкі Жыта пажалі I вельмі многа Усе пагаравалі.
3136. ПАВЕЙЦЕ. ВЕТРЫ
Павейце, ветры,*
Люлі, рана па чыстым полі,
Нясіце весці,
Люлі, рана к госпаду богу,
Што ў нас сягоння,
Люлі, рана жыта дажалі,
Жыта дажалі, Люлі, рана копы стаўлялі.
А дай жа, божа,
Люлі, рана ў полі капамі,
У полі капамі, Люлі, рана у гумне стагамі.
313в. ПАВЕЙЦЕ, ВЕТРЫ!
Павейце, ветры, * Рана, рана у чыстым полі.
Нясіце звесці
Рана, рана нашаму пану,
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Што яго жнейкі
Рана, рана жыта дажалі,
Жыта дажалі
Рана, рана пасад стаўлялі.
314. ПАЕДЗЬ, ГАСПАДАР, ПА ПОЛЮ
Паедзь, гаспадар, па полю, Пазбірай жэнчыкі да столу. — Да столу, жэнчыкі, да столу, Ужо нагуляліся па полю.
— Нядоўга мы гулялі, Густое жытачка зжыналі, Густыя копанькі складалі. Колькі на небе зорачак, Столькі на ніве копачак. Паехаў гаспадар да лесу, Пагубляў ключы да пасу. Дай жа, божа, каб знайшоў, Каб нас мёдам, віном абышоў, Да даў гарэлкі даволі, Каб былі жэнчыкі вясёлы.
314а. ЛЯЦЕУ САКОЛІК ПА ПОЛЮ
Ляцеў саколік па полю, Збіраў пташачкі да бору: — Да бору, пташачкі, да бору, Ужо наляталіся па полю!
— Нямнога ж мы ляталі, Чырвоны ягадкі збіралі! Ездзіў гаспадар па полю, Збіраў жанцы дадому: — Дадому, жэнчыкі, дадому, Ужо нагулялісь па полю!
— Нямнога то мы гулялі, Усё густа жыта жалі, Тоўстыя снапкі вязалі, Частыя копкі складалі. Колькі на небе зорачак, Столькі на полі копачак.
3146. ПАХАДЗІУ ГАСПАДАР ПА ПОЛЮ
Пахадзіў гаспадар па полю, Пазбіраў жнеечак дадому: — Дадому, жнеечкі, дадому, Ужо нагуляліся па полю. — Мы не гулялі, жыта жалі, Нажалі сто коп, як адзін сноп. Колькі на небе зорачак, Столькі на полі копачак.
На небе зорачак нязбачна, На полі копачак нязлічна.
314в. ПА ПОЛЮ ГАЛУБОЧАК ЛЯТАЕ
Па полю галубочак лятае, Па полю сізенькі лятае, Ён сваёй галубкі шукае: — йдзе мая галубка дзелася? йдзе мая сізенькая дзелася? He з кім мне па полю лятаці, He з кім мне галубоў частаваці. Па двару хазяін ходзіць, А ён сваёй хазяюшкі ішчэць: — йдзе ж мая хазяюшка дзелась?
He з кім мне па двару хадзіці, He з кім мне сталоў засцілаці, He з кім мне жней частаваці.
314г. ЛЯТАУ САКОЛІК ПА ПОЛЮ
Лятаў саколік па полю, Збіраў пташачкі да бору: — Да бору, пташачкі, да бору, Ужо наляталіся ўволю! Ездзіў наш пан па полю, Збіраў жэнчыкі дадому: — Дадому, жэнчыкі, дадому, Ужо нахадзіліся ў полі.
314д. ОЙ, ЛЯТАЛА ПЕРАПЕЛКА ПА ПОЛЮ
Ой, лятала перапёлка па полю I збірала дробны пташкі да бору: — Ой, да бору, дробны пташкі, да бору, Бо ўжо вы нагуляліся па полю.
— Ой, не дармо мы па полю гулялі, Бо мы сабе пажытачку шукалі, Бо мы дробны ягаданькі збіралі, Із лецейка на зіманьку складалі. Ой, хадзіла наша пані па полю I збірала чаляданьку да двору: — Ой, да двору, чаляданька, да двору, Бо ўжо вы нагуляліся па полю.
— Ой, не дармо мы па полю гулялі, Бо мы жыта і пшаніцу дажалі, Ой, дажалі мы жытцо аблогі, Пячы, пячы, наша пані, пірогі!
Ой, каціўся наш вяночак па долу
I прасіўся пана-гаспадара ў стадолу: — Я ў свайго гаспадара пагашчу I старонаньку дамашчу, На новае, на другое залажу.
— Выкаць, выкаць бочку мёду, віна — дзве, Пачаставаці чаляданьку на двары!
— Ой, чыя то чаляданька так дробна? — To нашаму пану спадобна.
— Ой, чыя то чаляданька на даліне?
— To нашага пана з Украіны.
— Ой, чыя то чаляданька гуляла?
— To ў нашага пана дажала.
— Ой, адчыні нам, пане, варота, Бо нясём мы вяночак з залота;
He з золата наш вяночак — што з жыта, Судзі, божа, пану спажыці, На другое, на новае лета залажыці.
315. А ІДУЦЬ, ІДУЦЬ ДЫ ЖНЕЕЧКІ 3 ПОЛЯ
А ідуць, ідуць ды жнеечкі з поля, Ды жнеечкі з поля, Як вутачкі з мора.
Ой, нясуць, нясуць
Ядраное жыта
Усё ў вянках павіта. Сустракаюць іх I ў новых варотах. He пытаюцца: Ці пілі, ці елі, Ці аддыху мелі, А пытаюцца ў нас, Ці многа нажалі.
А мы зжалі поле шырокае, Жыта ядранае.
315а. А ІДУЦЬ, А ІДУЦЬ
А ідуць, а ідуць Жнеечкі з поля, Як вутачкі з мора. А выходзіць к ім, А выходзіць к ім Іх гаспадынька.
I пытаецца ў іх, I пытаецца ў іх: — А вы, жнеі, жнейкі, Жнейкі маладыя, Сярпы залатыя, А ці пілі вы, А ці елі вы, А ці пасядзелі вы? — А мы жалі, жалі, Жалі, не ляжалі, Жалі, не ляжалі, Усё поле пажалі, У копачкі паскладалі. А на небе зорачак многа, А ў полі копачак многа.
3156. Ой, ІДУЦЬ, ІДУЦЬ ЖНЕЕЧКІ 3 ПОЛЯ
Ой, ідуць, ідуць жнеечкі з поля, Ой, нясуць, нясуць яравое жыта, У вяночкі звіта.
316. ДА ЧЫЕ ТАМ ЖНЕЙКІ ЙДУЦЬ?
Ды чые там жнейкі йдуць, Як пчоланькі, гудуць, Залатыя сярпы нясуць?
— Андрэйкавы жнейкі йдуць, Залатыя сярпы нясуць.
317. ДА ШТО У ПОЛЮ ГУДЗЕЦЬ?
Да што ў полю гудзець?