• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    282а. ДА й ЧЫЯ ЕТА ДА й ДЗЯЎЧЫНКА
    Да й чыя ета да й дзяўчынка
    Да й пайшла жыта жаць, А не дайшоўшы яна палосачкі, Села аддыхаць.
    Да не чапайце вы, добрыя людзі, —
    Яна ўтамілася,
    Яна ў свайго роднага бацюшкі
    Да й забарылася.
    Ты й маладзенькі да й
    Пятрушачка,
    Ты зялёны яварок, Да ўжо ж тваю Яленачку Да й ваўчок павалок.
    — Вы не чапайце, добрыя людзі.
    А няхай валачэ.
    Калі бог судзе, яна мая будзе, Ай, ад ваўка ўцячэ.
    А калі ж яна да не мая будзе, Яна й так прападзе.
    Да чыё ета шырокае поле, Ой, бяжыць яно скора?
    — He само поле да й бяжыць скора, А мы ж яго гонім.
    Да й гоняць яго жнейкі
    маладыя
    Да й серпікі сталяныя.
    283.	ШЧЭ НЯДАУНА Я ЖАНІУСЯ
    Шчэ нядаўна я жаніўся, Быццам рак ў пятроўку.
    Узяў свае дзеткі малы Дый пайшоў на ніўку.
    I як выйшаў за сяло,
    I як стаў на горбе, Аглянуўся кругом сябе, Ці ўсе дзеці ў торбе.
    284.	I ЗВІУСЯ ХМЕЛЬ
    I звіўся хмель 3 бярозаю зялёнаю, Нажыўся Лявон 3 жаной маладою. Нанасіўся сарочак беленькіх, Штаноў алляненькіх.
    Бог яму даў Жану маладую, Сям’ю весялую: У поле ідуць, Як пчолкі гудуць Да ўсё баравыя. Сы поля ідуць — Песенькі пяюць Да ўсё жніўныя.
    284a. ДУБ 3 БЯРОЗАЮ ШАТАЕЦЦА
    Дуб з бярозаю шатаецца, Піліпка жаною хваліцца: — Да нанасіўся анучак каравых I сарочак дыравых.
    Дуб з бярозаю шатаецца, Піліпка жаною набіваецца, Сваёй маладою выхваляецца: — Да нанасіўся анучак беленькіх, Сарочак таненькіх.
    2846. ПАХІНУУСЯ КУДРАВЫ ДУБОЧАК
    Пахінуўся кудравы дубочак На зялёны лужочак.
    Пахваляўся малады Іванька сваёю жаной: — А ў мяне жана і вумна, і разумна, А мая жана без мёду не ляжыць, Без мёду не ляжыць, без віна не ўстаніць. Я сваю жану з мёдам спаць кладу, 3 мёдам спаць кладу, з віном пабуджаю. Пахінуўся кудравы дубочак На зялёны лужочак.
    Выхваляўся малады Якушка сваёй жаной: — А мая жана не вялікага роду і сама глупа. Мая жана без кія спаць не ляжыць, Бяз пугі не ўстаніць, Я сваю жану кіем спаць укладаю, Кіем спаць укладаю, пугай пабуджаю.
    284в. ПАХІЛІУСЯ ДА ДУБОК ДА НА БЯРОЗКУ
    Пахіліўся да дубок да на бярозку, Ай, на зялёнаю, Пахваліўся да Іваначка жаною, Да любачкай маладою:
    Нанасіўся жа новенькіх сарочак Да бяленькіх анучак.
    Праз негадзяйку
    Напрасіўся да дзіравых сарочак Да каравых анучак.
    285.	А У ЛУЗЕ КАЛІНА СТАЯЛА
    А ў лузе каліна стаяла, У лузе кудравая стаяла, Бяленькім цветам зацвітала. На той каліне салавейка, На той кудравай салавейка Жаласна песенькі спяваець. Бог цябе, маладзец, караець Тою жаною няўдалаю, Тымі дзеткамі дробненькімі.
    286.	МАРФАЧКА ЖЫТА ЖНЕ
    Марфачка жыта жне, А Гардзейка вяжэць, Дажаўшыся да мяжы, Яна яму кажа:
    — Баразёнка вузенька — He памесцімся,
    Ночка летняя каротка — He нацешымся.
    287.	Ой, ЗАКАЦІ, ЗАКАЦІСЯ. ЖАРКАЕ СОНЕЙКА
    Ой, закаці, закаціся, жаркае сонейка, За сад-вінаград.
    Ой, цалуйцеся вы, дзяўчаткі, Ой, хто каму рад.
    Ой, што Ганначка свайму Петрыку Яна радзенька была.
    Цалавала яго, мілавала яго Шчэ й ручачку падала.
    — Ой, цяперака, малады Петрычак, Буду верная твая.
    Як зажурыўся малады Петрычак: — Ой, нашто яе браў, Ой, лучшы бы я гэты тры гадочкі У хваробе праляжаў.
    Ой, наносімся рубашачак дзіравых, Ой, анучак каравых.
    288.	Ой, ДА ЗАКАЦІЛАСЯ ДА ЖАРКАЕ СОНЦА
    Ой, да закацілася да жаркае сонца, Ой, за зялёны гай.
    Паглядзі-ка ты, Малады дзяцінка, Што дзевачка — негадзяй. Негадзяйка яна, He работнічка:
    Пайшла ў поле жыта жаць,
    He даходзячы да сваёй пастаці, Ой, лажылася спаць.
    Ой, прачнулася, улякнулася, Ой, пабегла дамоў.
    He дабегла яна Да новых варотаў, Ой, павалілася:
    — Ой, ратуй жа, ратуй жа мяне. Малады дзяцінка, Ой, я й ўтамілася:
    Баляць мае ручкі, Баляць мае ножкі, Баліць мая галава.
    289.	ВЯЧЭРНЯЯ ЗАРА ЯСНА
    Вячэрняя зара ясна, А ў суседа жана красна. — Суседзінька, мяняй са мной, Я дам табе каня с сядлом, А ты мне жану с сярпом.
    Сусед жаны не мяняіць I каня с сядлом не прымаіць. — А хоць я ў бяду ўпаду, А ў суседа жану ўкраду, А хоць я павалюся, А ўсё-такі за жаной паганюся.
    289а. ВЯЧЭРНЯЯ ЗАРА ЦЕМНА
    Вячэрняя зара цёмна, У двараніна жана чорна, Светавая зара ясна, У селяніна жана красна. — Я дваранін, ты селянін, Я дам табе каня з сядлом, Памяняем жану з табой! — He хачу каня з сядлом, He мяняю жану з табой! — Ну, хоць жа я ў бяду ўпаду, У селяніна жану ўкраду, Хоць жа я утаплюся, За жаною паганюся!
    2896. ВЯЧЭРНЯЯ ЗАРА ЯСНА
    Вячэрняя зара ясна, Ранняя яснейша, Двараніна жана красна, У селяніна краснейша.
    Дваранінава жана ўлетку халадуе, Зімою галадуе.
    Селянінава жана ўлетку пажынае, Зімой пажывае.
    — Селянін, змяняй жану, Дам каня варанога, вала палавога. — Я прыдатку не хачу, Сваёй жонкі не мяняю.
    — А хоць я ў бяду ўпаду, Але ў селяніна жану ўкраду.
    290.	Ой, ЗЕЛЕНА. ЗЕЛЕНА
    Ой, зелена, зелена Траўка на мяжы. Затым яна зелена, Што ідуць дажджы. Ой, малада, малада Жонка ў мужыка. Затым яна малада, Што доля така.
    Ой, спіць у гарыначцы Да белага дня, Пакуль збудіць свёкарка На сваё дзіця:
    — Уставай, нявестачка, Доўга так не спі! Рыжыя каровачкі У поле не пашлі, Кужалёк не прадзены, Кудзелькай ляжыць, А жытцо, пшанічанька He жата стаіць.
    А мужык заступіцца: — Татачка ты мой! He маеш ты волечкі Над жонкай чужой.
    Рыжанькіх каровачак Я й сам папасу, Белы кужалёчак Спрасці прыкажу, На жытцо, пшанічаньку Жнеек я найму, А сваю міленькую Я й сам пабуджу: — Уставай, міленькая, Досыць табе спаць! Вараныя конікі Упрэжаны стаяць. Садзіся, міленькая, К жнейкам павязу, Усіх іх, галубачка, Табе пакажу.
    Золатам-дукатамі Будзем ім плаціць, К сабе на дажыначкі Будзем іх прасіць.
    290a. ЗЕЛЕНА, ЗЕЛЕНА
    Зелена, зелена Пад дубам трава, Молада, молада У Марціна жана. Чаго яна молада? — У полі не была, У полі не была, Жыта не жала.
    — Марціначка, душачка, Запрагай каня!
    Паедзем у поле, Пракатаемся, 3 маладымі жнейкамі Павітаемся.
    291.	ОЙ, У ЛУЗЕ, ЛУЗЕ
    Ой, у лузе, лузе Каліна жаркая, Ой, за добрым мужам Жонка гаваркая. Як яна загаворыць, Як у званок зазвоніць, Як яна заспявае, Як на скрыпцы заграе, Як па хаце паходзіць, To, як сонейка, сходзіць, Як на лаве сядзе, To, як сонечка, ззяе.
    292.	ІШЛА ДЗЕУКА ЖЫТА ЖАЦІ
    Ішла дзеўка жыта жаці Да забыла сярпа ўзяці. Як сярпа ўзяла, хлеб забыла,— Абы дзеўка дома была.
    293.	НАЖАЛА Я СНАПОК
    Нажала я снапок — Зламала сярпок.
    Нажала я другі — Той нетугі.
    Нажала трэці — Той не дарэчны.
    294.	ОЙ, НАША ГАННА
    Ой, наша Ганна
    Да даўні негадзяй:
    He ўмыўшысь, не часаўшысь
    Да і ў поле пашла,
    He даходзячы да постаці, Спатачкі лягла, А ўстаўшы, сярпом спіну пачасаўшы, Дамоўкі пашла.
    295.	ЛЯНІВЫЯ ПАЖАЛІСЯ
    Лянівыя пажаліся, Праворныя асталіся, А ў лянівых сярпы брыжжаць, А ў праворных дзеці крычаць, Лянівыя — гулі, А праворныя — люлі, Лянівыя за сумку, А праворныя за люльку.
    296.	Я ДУМАЛА — ДАЖАЛАСЯ
    Я думала — дажалася,*
    А ззаду ўсіх асталася;
    Я думала — мядзведзь ляжыць, Аж то постаць мая стаіць.
    297.	А Я ЖАЛА, ЗАЖАЛАСЯ
    А я жала, зажалася
    I з хвасточкам асталася.
    Я думала — скрыпкі граюць, А то ж мяне ў хвасце лаюць: — Ціты спала, маладая, Ці з хлопцамі прагуляла?
    Кожны радок паўтараецца двойчы.
    297a. Я ДУМАЛА — ЗАЖАЛАСЯ
    Я думала — зажалася, Аж зноў з хвастом засталася, Я думала — скрыпкі йграюць, Аж мяне зноў за хвост вядуць Я думала — пірог даюць, Аж мяне зноў за хвост лаюць.
    2976. Я й ДУМАЛА — ЗАЖАЛАСЯ, ГЭЙ
    Я й думала — зажалася, гэй, Аж я з хвастом асталася.
    Ой, думала, што сыр дадуць, гэй, Ажно мяне за хвост вядуць.
    298.	ОХ, Я ЖАЛА Ж ХОПАМ, ХОПАМ
    Ох, я жала ж хопам, хопам Да й нажала цэлу копу, Ох, я жала ж памаленьку Да нажала сараценьку.
    298а. ЖНІЦЕ, ЖНЕЙКІ МАЛАДЫЯ
    Жніце, жнейкі маладыя, Вашы сярпы залатыя.
    — А мы жалі, не ляжалі, Да абеду тры снапы нажалі, А на абедзе цапу-лапу
    I нажалі капу.
    Ужо жыта палавеіць, Наш пан багацеіць. Ен па полі паязджаіць, Маладых жнеек пытаіць:
    — Жніце, жнейкі маладыя, Вашы сярпы залатыя.
    — А мы жалі, не ляжалі, Нямнога нажалі, А ў вечары цапу-лапу I нажалі капу.
    299.	ОЙ, ПРЫДЗІЦЕ, ПАГЛЯДЗІЦЕ
    Ой, прыдзіце, паглядзіце, Ці многа нажалі, Ці многа нажалі.
    Ой, многа нажалі
    I многа пажалі: Пастаўлялі па тры капы, Па чатыры снапы.
    300.	ЖАЛА, HE ЛЯЖАЛА
    Жала, не ляжала, Тры снапочкі нажала. А мой мужык Пракопачка Едзе ў поле па копачку. — He бяры ты вожжачак, Hi жэрдачкі, ні новае задовачкі. Кладзі снапы ў задочак, Сам сядзь у перадочак.
    300a. А Я ЖАЛА ХАПУ-ХАПУ
    А я жала хапу-хапу,* А нажала за дзень капу, А мой муж Пракопачка Прыехаў на атопачку, Забраў маю копачку.
    Кожны радок паўтараецца двойчы.
    ЗООб. Ой, Я У БАРЫ ЖЫТА ЖАЛА
    Ой, я ў бары жыта жала, Ой, я жала, не ляжала, Ой, я жала, не ляжала, За дзень тры снапкі нажала. — Паедзь, мілы, па жыцечка Ды не бяры рубля з дому, А вырубай бярэзіну Ды на маю сярэдзіну.
    ЗООв. ДА Я ЖАЛА, HE ЛЯЖАЛА
    Да я жала, не ляжала, Тры снапы нажала, Адзін зжала да абеда, Другі па палудні, Трэці да вечара.
    Да вы, дзевачкі-сястрычкі, Ці не пойдзеце дадому;
    Накажыце вы майму мілому, Штоб ён ехаў за мною.
    Няхай ён не бярэ Hi рубля, ні вяроўкі Да вязе мяне дамоўкі.
    ЗООг. ОЙ, Я ЖАЛА, HE ЛЯЖАЛА
    Ой, я жала, не ляжала, Тры снапочкі навязала. Прыедзь, мілы, па тры снапы Ды не бяры рубля з дому, Вазьмі мяне маладую, Як рожаньку чырвону, Як вішаньку садову.
    ЗООд. А МОЙ ЖА ТЫ ПРАКОПАЧКА
    А мой жа ты Пракопачка, Едзь у поле па копачку, He бяры ты з двара рубля, А вазьмі ты сякерачку, Адсячы ты бярэзіну, Папар маю сярэдзіну, Што б я жала, не ляжала, Па тры капы нажынала.
    ЗООе. ПАЙДУ Я КАЛЯ ЛЕСУ
    Пайду я каля лесу, Як запяю куралесу: Быццам жала, не ляжала, Па тры снапы ў капу клала. А мой мужык Пракопачка, He йдзі ў поле па копачкі, He запрагай каня, Запрагай ката, He запрагай калёс, Бяры атос, He бяры ты задовачкі, А бяры вяровачкі.
    ЗООж. ЦІ Ж Я БЫЛА HE ЖНЕЕЧКА?
    Ці ж я была не жнеечка, А нажала тры жменечкі, А за цэлы дзянёчак Я нажала снапочак.
    Ай, мой мужу Пракопачка, Едзь у поле па копачкі, А не бяры жэрдзі з пуні, А ні з клеці вяровачкі, А вазьмі мяне з поля, Я ўмарылася стоя.
    ЗООз. А Я ЖАЛА, HE ЛЯЖАЛА
    А я жала, не ляжала, Адну копаньку нажала. А мой мужу Пракопачку, Едзь у поле па копачку, He руш жэрдзі, вяровачкі, Вазьмі мяне дамовачкі.
    301.	ХТО HE УМЕЕ АРАЦІ
    Хто не ўмее араці, Таму хлеба не даці, Hi капусты, ні бацвіння, Няхай гультай пасе свінні. Яму свінні дакучылі, Яго араць навучылі: «Голі! голі!» на волы. Яго волы павялі: To узрэх, то ў цэль, Аж кашуля запацела. А там была старушачка, Як старая ігрушачка; Яна яго жалавала, Яна яго навучала: — Які ты ў чорта гаспадар! Чом зялёны твой папар? Лепша ў доме гаспадыня Сем гародаў апалола, На хлеб мукі намалола, А ты ляжыш, гультаіна, Будзе біта твая спіна! — Пастой, пане-аканоме! Буду рабіць лепі дома, А на дварэ не магу, Бо ў спіну бяру.