• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    3266. Ой, КОЦІЦЦА ВЯНОК 3 ПОЛЯ
    Ой, коціцца вянок з поля
    Да просіцца да пакоя: — Пусці ж, пане, да пакою, Пусці ж, пане, да пакою, Ужо ж я ў полі настаяўся Буйным ветрам нагінаўся, Да дробным дажджом умываўся.
    Каціўся вянок з поля,* Прасіўся да пакоя:
    — He хавайся, пані, пад лаву, Выйдзі к нам на расправу, Мы будзем распраўляцца, За вянок таргавацца.
    Мы не будзем рубля браці, Бо было нам цяжка жаці. Дай нам чырвонец злоты, Бо мы жалі з ахвоты.
    326г. КАЦІУСЯ ВЯНОК 3 ПОЛЯ
    Каціўся вянок з поля, Прыкаціўся да двору, Прасіўся да пакою: — Пэўна я ўжо ў полі настаяўся, Буйных вятроў наслухаўся, Дробных дажджоў наслухаўся. Да выстаў, пані, выстаў Тры барэлкі гарэлкі, А чацвёртую піва — Прывядзе пані сына, А пяту мядочку — Прывядзе пані дочку.
    326д. КАЦІУСЯ ВЯНОК 3 ПОЛЯ
    Каціўся вянок з поля
    Да прасіўся ён да пакоя:
    — Пусці мяне, панок, да пакоя Да ўжо ж я ў полі настаяўся, Да мяне ветрык намахаўся, Да мяне доЖджык накрапляўся.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Каціўся вяночак з поля Ды прасіўся да пакою: — Пусці мяне, пане, да пакою, Ужо я ў полі настаяўся, Буйны вецер навеяўся, Дробны дожджык накапаўся, У вяночак наплакаўся.
    326ж. КАЦІУСЯ ВЯНОЧАК
    Каціўся вяночак Ды з гары ў далочак, Да прасіўся ў свайго пана: — Паночку-галубочку, Пусці ў гумно на калочак.
    Я ў полі настаяўся, Мяне ветрык наківаўся, Дробны дожджык нахвастаўся.
    326з. ПРАСІУСЯ СНАПОЧАК У ДЗЕВАЧАК
    Прасіўся снапочак у дзевачак: — Звіце з мяне вяночак, Занясіце мяне ў стадолу, Палажыце у старону.
    А я ў старане пашашчу,
    А я ў стадоле пагашчу, А я ў стадоле пагашчу Ды на ніўку зноў пайду.
    Гаварыў вянок у полі Пры вадзіцы-крыніцы, Пры шаўковай травіцы, Прасіўся вяночак у дзевачак: — Ой, мае ж вы дзевачкі, Вазьміце мяне на ручкі, Занясіце мяне дадому, Улажыце мяне ў старону. Няхай я ў старане паляжу, To й на ніваньку зноў пайду I на шырокай ніве пахаджу, Густое жытачка ўраджу. Колькі на небе зорачак, Столькі на ніве копачак. На небе зорачак — не злічу, На ніве копачак — не згляну.
    326к. ПРАСІУСЯ СНАПОЧАК “У ДЗЕВАЧАК
    Прасіўся снапочак у дзевачак: — Ой, звіце, дзевачкі, вяночак, Занясіце мяне у стадолу, Палажыце мяне у старону.
    Няхай я ў стадоле пагашчу, Пакуль на ніваньку зноў пайду. Ой, бо мне ў стадоле — гасціна, Ой, а на ніўцы — радзіна, Бо мяне ў стадоле цэпам б’юць, Ой, а на ніўцы дажджы йдуць.
    326л. КАЦІУСЯ ВЯНОК 3 ПОЛЯ
    Каціўся вянок з поля Да нашага пана двора, Падкаціўся пад вароты.
    — Выйдзі, пане, за вароты, Выкуп вянка з золата, Да не золата — жыта, А ў вяночак звіта.
    Із ярай пшаніцы Вілі дзеўкі й маладзіцы.
    326м. ГАВАРЫУ НА ПОЛІ СНАПОЧАК
    Гаварыў на полі снапочак, Ен клікаў да сябе дзевачак: — Хадзіце, дзевачкі, да мяне, I звейце вяночак з мяне.
    Занясіце мяне у стадолу, Палажыце мяне у старону. Няхай я ў староні паляжу, Пакуль ў чыста поле пабягу. Бо ўжо я ў полі набыўся, Буйнага ветру начуўся, Дробнага дожджыку нацярпеўся.
    326н. ОЙ, КАЦІУСЯ ВЯНОЧАК
    Ой, каціўся вяночак
    3 шырокае нівы 3 жанцамі маладымі, Падкаціўся пад вароты: — Выйдзі, пане, за вароты, Выкуп вянка з золата!
    He з золата вянок віты, Да з густога жыта Да й з каласістага, Да шчэ з ядраністага.
    326о. ДЗЯКАВАЛА ЖНІВАНЬКА
    Дзякавала жніванька Госпаду богу святому I ягамосці сваёму, Што ён мяне ўпару забраў. Няхай я ў старане пагашчу, Пакуль на ніву ізноў пайду! To мне ў стадоле гасціна, А на ніве гадзіна.
    326п. КАЦІУСЯ ВЯНОЧАК 3 ПОЛЯ
    Каціўся вяночак з поля
    Ды прасіўся да пакоя: — Пусці, маці, да пакоя, Бо я ў полі настаяўся, Буйных вятроў наслухаўся, Дробным дажджом намачыўся! Пыталася маці ў яго, Каб казаў ён праўду ўсяго: — Дзе насенне твайго роду, Дзе, вяночак, ты радзіўся, Якой расой абмываўся, Якім сонцам гадаваўся? Адказаў вяночак маці Аб сваім ён родзе й званні: — Ой, я сонцам гадаваўся, У праменнях яго купаўся, Часам раннім красаваўся, 3 ночкай ў гульнях забаўляўся.
    326р. ОЙ! КАЦІСЯ, ВЯНОЧАК, ДЫ 3 ГАРЫ У ДАЛОЧАК
    Ой! Каціся, вяночак, ды з гары у далочак Да да нашага паночка.
    Выйдзі, паночак, вазьмі свой вяночак.
    Бо ён ў полі настаяўся, Яго вецер накалыхаўся, Яго дожджык пахвастаўся. Засцілайце сталы, лавы, Бо йдзе госць небывалы.
    327.	ЗВІЛІ ПАНУ ВЯНОК
    Звілі пану вянок He з руты, не з мяты, He з руты, не з мяты, Да з божага дару. Колькі ў вянку зярак, Толькі пану мерак На полю капамі, А ў гумне стагамі, А пінёндзаў тысёнц тысёнцамі, Каб пан здароў спажываў, Нас бедных не забываў.
    327а. ПРЫНЯСЛІ ПАНУ ВЯНОК
    Прыняслі пану вянок
    3 шырокага поля, з ядранога жыта. Пан свайго панства не страціць, Нам за вянок заплаціць
    Хоць чырвоны злоты для нашай ахвоты, Жыту на ураджай, а пану на доўгі век. Пану вянок, а нам гарэлкі жбанок.
    3276. ПАНОЧАК, ПАНОЧАК
    Паночак, паночак, Пераймі наш вяночак, Запалі, пане, свечку Да выйдзі на сустрэчку.
    Паночак, паночак, Пераймі наш вяночак. Вяночак пераймаіць, Золата даваіць Iз хлебам з соллю I з добрага здароўя надзяляіць. А мы жалі, сілу пацяралі I на гэта зараблялі.
    327в. ВЫЙДЗІ, ГАСПАДАРУ, ПРОЦІУ СВАЙГО ТАВАРУ
    Выйдзі, гаспадару, проціў свайго тавару,
    Ужо твой тавар нясуць не з гары, не з даліны, А з шырокага поля да новенькага двара, Да новенькага двара, да цясовага стала, Да пшанічнага хлеба і да зялёнага віна.
    327г. ПАНОЧАК, ПАНОЧАК, РАХУЙСЯ 3 НАМІ
    Паночак, паночак, рахуйся з намі, Плаці ж, плаці ж хоць талярамі! Да мы ж тваю ніўку зжыналі, Да мы сваю сілу спацяралі. Слава да і слава, паночак, твая! Да й п’яна, да й п’яна талака твая. Да ўчыніў, учыніў, паночак, славу: Папаіў, папаіў талаку сваю.
    Сакатала сарока, на тычынцы седзючы, На тычынцы седзючы, на хмялінку
    гледзючы.
    Пахваліўся паночак, з панею седзючы: — Папаю жнеечак з дубовай бочачкі, 3 дубовай бочачкі, з залатой чарачкі.
    327д. Ой ТЫ, ПАН, НАШ ПАНОЧАК
    Ой ты, пан, наш паночак, Нясём мы табе вяночак. Ой, мы жыта дажыналі, Пану славу даказалі. Ой, пан наш салавейка, Ці гатова гарэлка? Ой ты, пані-цяцера, Ці гатова вячэра? Ой, калі не гатова, Ды не сядзі сама дома, А калі гатова вячэранька, Сядзі сабе харашэнька. Наша пані спужалася Ды ў пакоі схавалася. Ой, мы жыта дажалі, Пану трасцы пажадалі.
    328.	ДАЖАЛІ ЖЫТА У ДОБРЫ ЧАС, У ДОБРЫ ЧАС
    Дажалі жыта ў добры час, ў добры час, У нашага пана злоты пас, злоты пас Злоты персцень пан здэймуе, Нам на вянец даруе.
    Наша пані — багіня, багіня,
    Нам вячэраць варыла, варыла,
    Нам вячэра не міла, Бо нас ніва ўтаміла, He так ніва, як гоны, як гоны, He так гоны, як шырокі загоны — I плён нясём, плён.
    329.	НАД РЭЧКАЮ СТАЯЛА
    Над рэчкаю стаяла Перавознічка жадала. Перавёз мяне дваранін, Нашага пана чэлядзін,
    Хацеў ад мяне талера. Я яму талера не дала, Пану вяночак аддала, Пану вяночак да ручак, А мне пан чырвонца на таночак.
    330.	РАЗГАРЫСЯ, ВЯЧЭРНЯЯ ЗОРКА
    Разгарыся, вячэрняя зорка, Перад раннею, разгарыся! Расхадзіся, наша гаспадынька, Перад жнейкамі, расхадзіся! Адмыкай жа высокія церамы Залатымі ключмі, адмыкай жа. Выбірай жа тонкія абрусы Галанцкія, выбірай жа.
    Засцілай жа тонкімі абрусамі Цясовыя сталы, засцілай жа. Налівай жа зялёным віном Залатыя кубкі, налівай жа.
    Да й вітай жа першую жнейку— Пастацяначку, да й вітай жа! Выпі, выпі, першая жнейка — Пастацяначка, выпі, выпі!
    ЗЗОа. РАЗГАРЫСЯ, ВЯЧЭРНЯЯ ЗОРКА
    Разгарыся, вячэрняя зорка, Перад ранней, Расхадзіся, наша гаспадынька, Перад жнейкамі,
    Кажы выносіць цясовыя сталы На чыстыя двары, Бяры залатыя ключы 3-пад пояса,
    Адмыкай жа залатымі ключамі
    Зялёную скрыню, Выбірай у зялёнай скрыні Бялёвыя абрусы, Засцілай, наша гаспадыня, Цясовыя сталы, Налівай жа, наша гаспадыня, Залатыя кубкі, А частуй жа старшую жнейку — Пастацяначку:
    — Будзь здарова, старшая жнейка —
    Пастацяначка!
    — На здароўе, мая гаспадыначка— Сенатарачка!
    ЗЗОб. РАЗГАРЫСЬ, ВЯЧЭРНЯЯ ЗАРА
    Разгарысь, вячэрняя зара, Перад месяцам стоя.
    Прыбярысь, наша гаспадыня, Да ў кунню шубку, Да ў бел гарнастай.
    Наша гаспадыня Па двару хадзіла, Залаты ключы насіла, Амбар адпірала, Водку вынімала, Усё жней угашчала: — Жніце, мае жнеі, Жніце, пажынайце, На край паглядайце: Сонца ўсё высока, Да краю ўсё далёка. Завідзела вока, Што сонца невысока, Да край недалёка. Слава табе, божа, Што два полі зжалі, Трэцце запахалі. Жнеі маладыя, Сярпы залатыя.
    ЗЗОв. ЗАГАРЫСЯ, ВЯЧЭРНЯЯ ЗОРКА
    Загарыся, вячэрняя зорка, Перад ранняй расой, Прыбярыся, наша гаспадынька, Перад намі, жнеямі: Надзявай ты куны, сабалі I белыя гарнастаі!
    — He грэюць мяне куны, сабалі, Hi белыя гарнастаі, Толькі грэе бацькіна падвор’е Да маё здароўе!
    ЗЗОг. РАЗГАРЫСЯ, ВЯЧЭРНЯЯ ЗОРКА, ПЕРАД РАННЕЙ
    Разгарыся, вячэрняя зорка, перад ранней, Расхадзіся, наш паночак, перад жнейкамі, Расстаўляйце цясовыя сталы, цясовенькія, Налівайце залатыя кубкі, залаценькія, Рассцілайце шаўковыя абрусы, шаўковенькія, Прывітайце першую жнейку — пастацяначку: Сыр на талерку і кварту гарэлкі.
    331.	ВІНШУЮ ПАНОУ вянком
    Віншую паноў вянком, Паны мяне мядком. Перанёс бог цераз сярпок, Перанясі, божа, цераз душок, Цераз осетку матку, Цераз лёгкі дух.
    Судзіў жа, божа, пажаць, Судзі ж, божа, спажыць У карысці, ў радасці.
    Дай жа, божа, панам з гэтага дабра Піва варыць, панічоў жаніць, Гарэлку гнаць, паненак замуж выдаваць.
    Дай жа панам з дробнымі дзеткамі На жыццё, на багацце, На доўгі век і добры савет.
    331а. ХОДЗІЦЬ БОГ ПА ПОЛЮ
    Ходзіць бог па полю, Пацяраў карону.
    Вашы жнейкі жалі, Карону паднялі, Карону паднялі, Хазяіну на рукі падалі. Судзіў бог пажаці, Судзі, божа, спажываці У карысці, ў радасці I ў добрым здароўі.
    Дай жа, божа, у гумне стагамі, У дзяжы падходам, А ў печы сыццю.
    Судзі, божа, восені даждацца, Дочак замуж аддаці, Сыноў пажаніці, Піва наварыці
    I нам пагуляці.
    Судзіў, божа, пажаць, Судзі ж, божа, й спажыць. Перанёс бог цераз сярпок, Перанясі ж, божа, цераз лёганькі душок. Дай жа, божа, на таку ўмалотам, У дзяжы падходам, у печы ростам, У печы ростам, на стале сыццю! He магу болей жадаць, прашу пана выбачаць.
    3316. НАЙСВЕНЬША МАТКА
    Найсвеньша матка/ Раю, раю, па небу хадзіла, Калосся збірала, Раю, раю, вянок завівала, Вянок завівала, Раю, раю, пані падавала.
    — А палі, паня, свечку, Выходзь ка мне на сустрэчку, Прынімай сваё дабро Да ў вялікае гумно.
    Судзіў, божа, на гэта, Судзі ж, божа, і на лета. Судзіў, божа, зжаці, Судзі ж, божа, спажываці!