• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    Мы гарэлачку піць будзем I пана хваліць будзем. Зялёны наш бор, зялёны Над усімі барамі, Багат наш пан, багат Над усімі панамі.
    343с. А У НАС СЯГОННЯ ДАЖЫНАЧКІ
    А ў нас сягоння дажыначкі, Мы нап’ёмся гарэлачкі, А прыжнёмся мы к дубу, Дык палуднаваць будзем. Прыжаліся к елі, Дык палуднаваць селі. Вы, жнеечкі, жніце, жніце, Нойдзем мы бога ў жыце 3 вялікаю бутылкаю, 3 салодкай гарэлкаю.
    Як прыжмёмся — нап’ёмся, А на табе, панок, вянок, А нам гарэлкі жбанок.
    343т. У НАС СЯГОННЯ ДАЖЫНАЧКІ
    У нас сягоння дажыначкі, * Дасць нам пан гарэлачкі Із поўнай бутэлечкі.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Мы гарэлачку пап’ём, пап’ём I бутэлечкі паб’ём, паб’ём. А дзе ж тая гарэлачка?
    У каморы пад лавачкай Да заросшы муравачкай. Муравачку касіць будзем, Гарэлачку піць будзем. Гарэлачку пап’ём, пап’ём, Бутэлечку паб ём, паб ём. Як пан паню абдымае, Такое жыта мае.
    Абдымай, пан, паню часцей, Будзе жыта радзіць гусцей.
    344.	ДА МЫ ЖАЛІ, HE ЛЯЖАЛІ
    Да мы жалі, не ляжалі, А ўсё поле рачком сайшлі Да на мяжы вянок знайшлі, На галоўку узлажылі, Гаспадару да прынеслі. Ой, вазьмі наш вяночак, Што вілі мы той дзянёчак. На вяночак залаценькі, Заплаці нам даражэнька, Заплаці нам чыстым срэбрам, Усё чырвоным да золатам! У нас сягоння дажыначкі — Папоштуй жа свае жнейкі. Гаспадарок у полі ходзіць Да госпада таго просіць: — Ка мне, божа, са снапамі, 3 вялікімі ўсё капамі, 3 высокімі да скіртамі I з поўнымі азяродамі: У мяне гумно да вялікае, Застаронкі шырокія, Гронды мае прасторныя!
    345.	МЫ УСЁ ПОЛЕ РАЧКОМ СЫШЛІ
    Мы ўсё поле рачком сышлі, Э-э, мы ўсё поле рачком, э, сышлі, Пад мяжою вянок знайшлі. Да паночку, галубочку, Э-э, да паночку-галубочку, Выкаці нам мёду бочку, А другую гарэлкі, Э-э, а другую гарэлкі, Пачастуй свае жнейкі.
    346.	У НАС У ПОЛІ ДАЖЫНАЧКІ
    У нас ў полі дажыначкі, Дома ж бог даў радзіначкі: Пані сына нарадзіла, Хорашанька вырасціла, На коніка пасадзіла Да на вайну выправіла: — Едзь, сыночак, на войначку Да не забудзь на матачку! Клапатуе вельмі маці Па родненькім да дзіцяці. Сы.нок матку уцяшае, Ей вестачку прысылае: — He клапатуй, мая маці, Усё па сваім да дзіцяці: Да гасподзь бог нада мною, Сівы конік пада мною!
    347.	А ЧЫЁ Ж TO ПОЛЕ?
    А чыё ж то поле Загрымела стоя? Вольгіна поле Загрымела стоя.
    Мы жыта пажалі, Мы ў копны паклалі, А ў полі копамі, А ў гумне стагамі.
    Ох, і часты, часты ў полі копы, Шырок, вялік месік на небе, Шыршы, большы стагі ў гумне.
    347а. ЧЫЁ Ж ГЭТА ПОЛЕ?
    Чыё ж гэта поле Празвінела скора? Ой, рана, рана. А калгаснае поле Празвінела скора, Ой, рана, рана. Жнейкі маладыя, Сярпы залатыя, Ой, рана, рана. А к месяцу жалі, К сонейку аддыхалі, Ой, рана, рана. Чые ж гэта жнейкі У полі бяленькі? Ой, рана, рана.
    3476. ЧЫЁ ПОЛЕ ЗВОНКА?
    Чыё поле звонка, Чыё поле звоніць? Наша поле звонка, Наша поле звоніць. Як зажалі, заспявалі Ды зазвінелі сярпкамі. А ў нас жнейкі маладыя, У іх сярпочкі залатыя.
    Пажынайце, маладыя жнейкі, Ды па халадочку.
    Пабывайце, маладыя жнейкі, Як пчолкі ў мядочку.
    347в. A НА НАШАЙ НІЎКЕ
    СЯГОННЯ АБЖЫНКІ
    А на нашай ніўке сягоння абжынкі, А як наша поле зазвінела стоя, А-я-ей!
    Дуброўскае поле задрамала стоя, А-я-ей!
    А як нашы жнеі, як лебядзі белы, А-я-ей!
    Дамоў прыляцелі, на лаўкі паселі, А-я-ейІ
    На лаўкі паселі, песенькі запелі, А-я-ей!
    Дуброўскія жнеі чорныя, як галкі, А-я-ейІ
    Дамоў прыляцелі, на коллі паселі, А-я-ей!
    347г. А ЧЫЕ ПОЛЕ ДРЭМЛЕ?
    А чыё поле дрэмле? Тадоркава дрэмле поле: Там жнейкі ўсё старыя, Сярпочкі лубяныя.
    А чыё поле іграе?
    Пацічэльскае поле іграе: Там жнейкі маладыя, Іх сярпочкі залатыя.
    347д. ЧЫЕ ГЭТА ПОЛЕ ЗАЗВІНЕЛА СКОРА
    Чыё гэта поле зазвінела скора, Зазвінела скора?
    Жнеі маладыя, сярпы залатыя, Сярпы залатыя.
    Да абеда жалі, сярпы пазлачалі, Сярпы пазлачалі.
    Чыё гэта поле задрамала стоя, Задрамала стоя?
    Жнеі старыя, сярпы лубяныя, Сярпы лубяныя.
    Да вечара жалі, сярпы паламалі, Сярпы паламалі.
    347е. А ЧЫЕ Ж БЫ ПОЛЕ
    А чыё ж бы поле Зазвінела стоя, Зазвінела, зазвінела? Жнеі маладыя, Сярпы залатыя, Затым яно зазвінела, Што пад сонейкам жалі, На зуб сярпы бралі, Затым яно зазвінела.
    348.	ЧЫЕ ГЭТА ТАЛАЧАНЕ?
    Чые гэта талачане, Што па полю блудзілі?
    Пыталіся яны Лунінскага сяла, А Януськавага двара.
    Там столікі цясовыя, Там кубачкі залатыя, Там столікі засціланы I кубачкі наліваны
    Мядком саладзенькім I віном зеляненькім.
    349.	ІШОУ РАЁК ДАРОГАЮ ШЫРОКАЮ
    Ішоў раёк дарогаю шырокаю. — Ды чый то двор пры дарозе,
    пры шырокай?
    — Яначкаў двор пры дарозе, пры шырокай Зайшоў раёк у Янкаў дварок.
    У яго двары высокія, А ваконцы маляваныя, У яго сталы цясовыя, Абрусікі бялёвыя, А напіткі мядовыя, А ўсе страўкі сахарныя. Г аспадарок-вінаградак, Нясі віна салодкага! Гаспадынька, як малінка, Нясі сыры на закуску!
    349а. ЧЫЙ ЖА ГЭТА ДВОР
    Чый жа гэта двор — Да тры калы ўбіты? Чый жа гэта двор, двор? Янкаў жа двор — Да тры калы ўбіты Й карыной накрыты. Чый жа гэта сын, сын Ды па двару ходзіць, Атопкі носіць?
    Янкаў жа сын, сын Ды па двару ходзіць, Атопкі валочыць. Чый жа гэта двор, двор, Залаты тын, тын, Сярэбраны вароты? Чый жа гэта сын, сын Па двару ходзіць, ключыкі носіць? Ахрэмаў сын ключыкі носіць. Я ж не магу па двару хадзіці, Ключыкі насіці, Толькі магу ля столу стаяці, Гасцей частаваці, Толькі магу.
    3496. ІШОУ РАЁК, ІШОУ РАЕК ДАРОГАЮ
    Ішоў раёк, ішоў раёк дарогаю, Дарогаю шырокаю.
    — Зайдзі, раёк, зайдзі, раёк, У наш дварок.
    У нас двары, у нас двары цясовыя, У нас сталы, у нас сталы дубовыя. Выйдзі, пані, выйдзі, гаспадыня, На ганачак, Прымі ад нас, прымі ад нас падарачак.
    349в. Ой, ХАДЗІУ РАЮ, Ой, ХАДЗІУ РАЮ УСЕ ПА ВУЛІЦЫ
    Ой, хадзіў раю, ой, хадзіў раю усё па вуліцы Ніхто раю, ніхто раю не ўзываецца.
    Адазваўся, ой, адазваўся молад Петрачка: — Хадзі, раю, ой, хадзі, раю, у маё гумно: У маім гумне, у маім гумне ўсё й прыбранае, Усё ў стажочкі, ўсё ў стажочкі паскладанае, Усё ў копначкі, ой, ў копначкі пашчытанае.
    Хадзіў раю, ой, хадзіў раю усё й па вуліцы, Ніхто раю, ой, ніхто раю не ўзываецца. Адазваўся, ой, адазваўся молад Петрачка: — Хадзі, раю, хадзі, раю, ў маю хату. У маёй хаце, ой, ў маёй хаце прыбрана. Усе столікі, ой, усе столікі пазасланыя, Усе й кубачкі, ой, усе кубачкі налітыя, А дзевачкі, ўсе й дзевачкі пяяць будуць, А жоначкі, ой, жоначкі плясаць будуць.
    349г. ЛЯЦЕУ РОЙ ДАРОГАЙ
    Ляцеў рой дарогай, Дарогай шырокаю, Ляці ж ты, раёчак, Цераз панскі дварочак. Там столікі засланы I госцікі сазваны: I ідуць мае жаночкі, Як белыя лебядочкі, А ідуць мае дзевачкі, Як снежныя паненачкі.
    349д. ХАДЗІУ РАЮ
    Хадзіў раю, А хадзіў раю, Раю мой, раю, Па вуліцы.
    Ніхто раю, А ніхто раю, Раю мой, раю, У хатку не просіць.
    Абабраўся, А абабраўся, Раю мой, раю, Наш старшынка.
    Хадзі, раю, А хадзі, раю, Раю мой, раю, Ка мне ў хатку.
    У мяне вулачкі, А ў мяне вулачкі, Раю мой, раю, Павымятаны.
    У мяне сталочкі, У мяне сталочкі, Раю мой, раю, Пазасціланы.
    У мяне кубачкі, У мяне кубачкі, Раю мой, раю, Паналіваны.
    349е. ІШОУ БОГ ДАРОГАЮ
    Ішоў бог дарогаю, Ніхто бога не пярэймець I да сябе не завернець. Пераняў яго Пятро: — Ка мне, божа, ка мне Ды ў маё гумно, Хадзі, божа, у маё гумно: Маё гумно вялікае, Пераплоты высокія, Есць дзе богу пасядзець, На дабро паглядзець.
    349ж. ХАДЗІУ РАЮ
    Хадзіў раю, * Раю, раю, Па вуліцы.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    Ніхто раю, Раю, раю У хату не просіць.
    Абазваўся Раю, раю, Наш Валодзька:
    — Прашу раю, Раю, раю, Ка мне ў хату.
    У мяне хата, Раю, раю, Вялікая.
    У мяне гумно Раю, раю, Шырокае.
    У мяне сталы Раю, раю, Дубовыя.
    Абрусочкі, Раю, раю, Шаўковыя.
    У мяне хлябы, Раю, раю, Сітковыя.
    349з. ІШОУ РАЕК
    Ішоў раёк * Дарогаю,
    Дарогаю Шырокаю.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    —	Выйдзі, панок, Пераймі раёк.
    —	Сюды, раёк, На мой дварок.
    Mae двары Мяцёныя,
    Mae сталы Засціланы.
    У	мяне кубкі Наліваны.
    Сталы мае Бялюсенькі,
    Кубкі мае Паўнюсенькі.
    349і. ХОДЗІЦЬ ДЫМ ПА ВУЛІЦЫ
    Ходзіць дым па вуліцы, А рай сядзіць на покуці, Да дым вочы выядае, А рай слёзы выцірае: — А што рай слёзы выцірае: А што рай, то войчанька, А што дым, то свякратка. Да каб мне ж таго дыму На малую гадзіну, Да каб мне ж таго раю, Покуль век скаратаю.
    349к. ІШОУ БОГ ДАРОГАЮ
    Ішоў бог дарогаю
    3 вялікаю талакою, А Януська ля варот стаіць, Шапачку ў ручках дзяржыць:
    — Ка мне, божа, ка мне 3 сваёю талакою!
    У мяне поле далёкае, А жыта буйненькае, Няма каму на загоне стаці, Маё жыта паджынаці: Матка мая старэнькая, А сястрыца маленькая.
    349л. А ІШОУ СПАРЫШ ПА ВУЛІЦЫ
    А ішоў спарыш па вуліцы
    Рана, рана.*
    Хто спарыша у хату пазавець?
    Абазваўся молад Іванька:
    — Проша, спарышок, ка мне ў хату. А ў мяне ў хаце прыбірана, Кубкі мёда пастаўляна, Хлеба-солі палажона.
    349м. ІШОУ PARK ДАРОЖУХНАЙ
    Ішоў раёк дарожухнай, He знаець раёк, дзе абмятаціся! Выйшла паня, усё баярыня: — Звярнісь, раёк, усё на мой дварок: Mae двары ўсё мяцёныя, Прысадухны ўсё зялёныя, Вінаграды ўсе сажоныя, У нас стравухны сахарныя, У нас хлябы усе бумажныя!
    * Пасля кожнага радка.
    349н. ХАДЗІУ PAE ПА ВУЛІЦЫ
    Хадзіў раё па вуліцы, Ніхто раю ў хату не просіць. Просіць-папросіць наш Сымонька: — Хадзі, раю, ў хатку ка мне: У мяне хатка цясовая, У мяне абрусы бялёвыя, У мяне кубкі залатыя, Мёдам-півам налітыя:
    У адным кубку пшанішна піва,
    У другім кубку зелена віно, А ў трэцім кубку саладок мядок! Зеляно віно — яго чэлядзь п’ець, Пшанішна піва — сам молад п’ець, Саладок мядок — яго дзеткі п’юць.
    349о. ХАДЗІУ РАЮ, РАЮ-РАЮ, ПА ВУЛІЦЫ
    Хадзіў раю, раю-раю, па вуліцы, Ніхто раю, раю-раю, ў хатку не просіць. Толькі папросіпь, раю-раю, і наш паночак: — Проша, раю, раю-раю, ў маю хатку! У маёй хатцы, раю-раю, усё ў парадку: Сталы накрыты, раю-раю, кубкі наліты, Mae абрусы, раю-раю, бялёвыя, Mae кубкі, раю-раю, залатыя, Віном-мёдам, раю-раю, налітыя!
    — А хто ж кубкі, раю-раю, да наліваў? — Налівала кубкі, раю-раю, наша пані! Яна жнеек, раю-раю, дажыдала, Старшую жнейку, раю-раю, частавала!
    349п. ІШОУ БОГ ДАРОГАЙ ШЫРОКАЮ
    Ішоў бог дарогай шырокаю
    3 густымі капамі, з вялікімі сціртамі. Наш гаспадар у варотах стаіць, Шапку ў руках дзяржыць
    I богу кланяеппа:
    — Да ка мне, божа, ка мне! У мяне гумно вялікае, Азяроды высокія, Ды ёсць дзе азярэдзіць, Ды ёсць дзе капам стаці, Есць дзе сціртам легчы.