Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
360. У НАШАГА ПАНА
У нашага пана Харашэнька на дварэ Пабудованы свірнэ, Да й гонтамі пакрываны, Сабалямі пабіваны.
Да й гонцікі беленькія, Саболікі чорненькія.
Да цераз двор Дунай плыве Трыма ручаямі: Да ў першым ручаю Гарэліца горка, А ў другім ручайцу Вінцо зеляненька, А ў трэцім ручайцу Мядок саладзенькі.
Вінцо зеляненька Самому пану піці, Гарэліцу горку Яго жнейкам даці, Мёдзік саладзенькі Яго слугам даці.
360а. У НАШАГА ПАНА ХАРАШЭНЬКА НА ДВАРЭ
У нашага пана харашэнька на дварэ, Харашэнька на дварэ пабудаваны свірнэ: Гонтамі пабіваны, саболямі пакрываны. Каля таго будыначка не сокал палятае — Наш пан пахаджае
Да за ім дзеткі, як рой высыпае, Як мак зацвітае.
3606. ДА Й У НАШАГА ПАНА
Да й у нашага пана Харашэнька на дварэ Пабудована свірнэ: Да з цясовага лесу, 3 салаўёвага голасу.
А наш пан маладзенькі Ходзіць у аксаміце, Жонка яго ў золаце, А дзеткі яго ў кітайцы. Ой, скацілася зара Да із панскага двара, Да не есць гэта зара, Гэта панская жана.
361. А У НАШАГА ПАНА
А ў нашага пана
Ды на двары куна йграла, На двары куна йграла, 3сабалямі размаўляла: — Ой, саболю, саболю, Пагуляйма з табою, Пагуляйма з табою, Як рыбанька з вадою.
Як шчука-рыба з плотачкамі, А я, маладая, з дзевачкамі, Я ж, малада, з малайцамі.
361а. У НАШАГА ПАНА НА ДВАРЭ
У нашага пана на дварэ Куна іграла, Сабаля вызывала: — Саболю, саболю, Пагуляем з табою, Развесялім пана I паню маладую, Чэлядзь яго коланую, Дзеткі яго маленькія, Служкі яго вярненькія.
3616. ОЙ, САБОЛЮ, САБОЛЮ
Ой, саболю, саболю, * Пагуляем з табою.
— Як я маю гуляці, Вяліць пан застраляці.
Жане шубу пашыці, Сабалём аблажыці,
А з лапачак шапачку Жане на галовачку.
362. А НАШ ПАНОК МАЛАДЫ
А наш панок малады, Пад ім конік вараны, Ен паехаў паляваць, А бог яму шчасце даў: Дзевяць лісаў ўпаляваў, Дзевяць лісаў ўпаляваў, Дзесятага сабаля, Чым дарыці караля.
— А йдзі, жонка, ў піўніцу, Утачы мёду даніцу, Наша сям’я нямала, Вып’ем мёду два вара.
А йдзі, жонка, ў піўніцу, Утачы мёду даніцу, Наша сям’я нямала, Вып’ем мёду тры вара...
363. У НАША ПАНА ЗЛОТЫ ЗБАН
У нашага пана злоты збан, ** дажаў ніваньку ў добры час,
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
** Кожны радок паўтараецца двойчы.
А чужыя паны лянівы, У іх стаіць ніванька да зімы, Спусціла калоссе да зямлі.
364. ЖЫВЕШ, НАШ ПАН, У ДАБРЫ
Жывеш, наш пан, у дабры, Нясі нам гарэлку ў вядры. Жывеш, наш пан, у павазе, Нясі нам гарэлку ў баклазе.
Жывеш, наш пан, у дамоўцы, Нясі нам гарэлку ў яндоўцы. Наш пан кудрамі патрасець, Нам гарэлачкі прынясець.
365. У НАШАГА ПАНА ДАЖЫНАЧКІ
У нашага пана дажыначкі. Закалоў ён дзве свіначкі, Трэцяга качэра, Каб была добра вячэра.
366. А У НАШАГА ГАСПАДАРА
А ў нашага гаспадара Кудравая галава, Ен кудрамі патрасе, Нам гарэлкі паднясе, Ой, люлі, люлі, Нам гарэлкі паднясе.
367. A XTO Ў НАС КУДРАВЫ
А хто ў нас кудравы * Кудрават, кудрават?
— Іван у нас кудрават, Кудраваты, кудрават.
Ен кудрамі патрасець, Патрасець, патрасець,
Нам гарэлкі прынясець, Прынясець, прынясець.
Мы гарэлачку пап’ем, Пап’ем, пап’ем,
Яму кудры абарвем, Абарвем, абарвем.
367а. У НАШАГА ГАСПАДАРА КУРЧАВАЯ ГАЛАВА
У нашага гаспадара курчавая галава, Курчавая галава, шаўковая барада, А ён кудзеркамі патрасець —
Нам гарэлкі прынясець, Ен бародкай патрасець — Нам салодкай прынясець.
3676. У НАШАГА ГАСПАДАРА
У нашага гаспадара Кудравая галава, Шаўковая барада. Кудзюрачкам патрасець, Гарэлкі прынясець.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
А ён нясці не хочыць, А вып’ем — захочым. А ён нясець нехаця, А мы п’ём хахача.
368. НАШ ХАЗЯІН ДУНАЙ
Наш хазяін Дунай, Хазяюшка, як маліна, Хазяіна абманіла.
Наш хазяін сыту сыціць, Хазяічка — гарэлачку, Наш хазяін гасцей поіць, Хазяюшка — сямеюшку. Госці будуць да паедуць, А сямейка са мною будзець!
368а. ГАЛУБОК БАБОК ШЧЫПІЦЬ
Галубок бабок шчыпіць, А галубка — сакавіцу.
Наш панок мядок сыціць, А імасць гарэліцу.
369. ДЫ ЗЯЛЕН НАШ БОР, ЗЯЛЕН
Ды зялён наш бор, зялён Над усімі барамі, Ды багат наш пан багат Над усімі панамі.
Ды кола яго двору
Цячэць тры ручаёчкі: Першы ручаёчак — To зялёнае віно.
Другі ручаёчак — To салодкі мядок, Трэці ручаёчак — To пшанічнае піва. Ды зялёнае й віно To для самаго яго, А салодкі мядок To для дзетачак яго, А пшаніч'нае піва To для жнеечак яго.
369а. ДА ЗЯЛЁН ЯВАР, ЗЯЛЁН
Да зялён явар, зялён У агародцы на градоццы! Да вясёл наш пан, вясёл, Усё жыта пажаўшы Да ў копы паклаўшы. Нашы копы капавасты, Нашы сцірты верхавасты. Судзіў бог пазбіраці, Судзі, божа, спажываці У міры, у пакою, У добрым здароўі!
Судзіў бог пазбіраці, Судзі, божа, спажываці.
3696. А НАШ БОР ЗЯЛЁН-ЗЯЛЁН
А наш бор зялён-зялён. * А за што ж ён зялён-зялён?
За тое ён зялён-зялён, Што ў яго дуб’я многа, Бярэзнічку маладога.
А наш хазяін багат-багат.
А за што ж ён багат-багат?
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
А за тое ён багат-багат, Што ў яго дабра многа:
Арэшанога, яравога Арэшанога, яравога, Пшанічнага, ярышнага.
369в. ДА ЗЯЛЕН ЯВАР, ЗЯЛЁН
Да зялён явар, зялён Над усімі яварамі. Да багат наш пан, багат Над усімі панамі.
Да становіцца два двары 3 цясовага цесу, 3 кралявецкага лесу. Гонтамі пабівае, Да золатам высыпае, Да золата, золата! На таку змалочана, У святліцу прынесена Да на стале насыпана. Хто золата пералічыць, Той на вайну не пойдзе. Наш панічак маладзенькі, Ён золата пералічыць, Ен на вайну не пойдзе, Пашле каня варанога, Чалавека маладога, Пашле каня ўбранага, Чалавека каханага.
369г. ДА БАГАТ НАШ ПАН, БАГАТ
Да багат наш пан, багат, * За ўсіх багацейшы.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Выкаціў бочку піва, А другую гарэлкі,
А другую гарэлкі, Упаіў свае жнейкі.
Жнейкі паўпіваліся
I жаць завіваліся.
369д. ВЯЛІК НАШ БОР, ВЯЛІК
Вялік наш бор, вялік Над усімі барамі, Багат наш пан, багат Над усімі панамі. Няма-такі пана дома, Паехаў ён у Шклова Чарачак пакупаці, Жнеечак частаваці. Нашы жнейкі маладыя, Іх сярпочкі залатыя, Па месячку жыта жалі I сярпочкі паламалі.
369е. ОЙ, БАГАТ НАШ ПАН, БАГАТ
Ой, багат наш пан, багат * Над усімі панамі:
А што ў нашага пана Маляваная брама,
Залатыя вароцейкі, За тымі вароцейкамі
Плывуць тры ручаёчкі:
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Першы жа ручаёчак — Там салодкі мядочак,
Другі ручаёчак — Краснае віно,
Трэці ручаёчак — Горкая гарэліца.
369ж. ОЙ, ЗЯЛЕН ЯВАР, ЗЯЛЕН
Ой, зялён явар, зялён, Над усіх ён й зеляней, Ой, багат наш пан, багат, Над усіх ён багацей: Выкаціў бочку віна, Папаіў дзевак і дваран, Абжаў поле і курган.
369з. ЗЯЛЕН НАШ БОР, ЗЯЛЕН
Зялён наш бор, зялён Над усімі барамі, А за што ж ён зялён? Поўна красачак па ём. Славен наш пан, славен Над усімі панамі, А за што ж ён славен? Адно гумно жыта нажаў, А другое ярыначкі, А выкаціў бочку піва, А другую гарэлачкі. — Пійце, дзевачкі піва, А жонкі гарэлачку. А дзіва ж нам, дзіва, Што пшоннае піва. Чаго таму дзівіціся, Што можна напіціся?
369і. ЗЯЛЕН НАШ БОР, ЗЯЛЕН
Зялён наш бор, зялён Над усімі барамі, Хвалён наш пан, хвалён Над усімі панамі:
Зняў шапачку, стаў на ганачку Ды выкаціў бочку піва, А другую гарэлкі, Напоіць свае жнейкі.
Нашы жнейкі не жаўнеркі — He п’юць гарэлкі!
369к. ЗЯЛЕН БАРКУН, ЗЯЛЕН НАД УСЕ АГАРОДЗЕ
Зялён баркун, зялён над усё агародзе, Харош наш пан, харош на вайне над усё пане: На ём сукні ззяюць, Пад ім коні граюць.
Да выкаць, пане, выкаць
Тры купе гарэлкі, А чацвёртую мёду Сваім жнейкам угоду.
369л. ЗЯЛЁН БАРКУН, ЗЯЛЕН БАРКУН
Зялён баркун, зялён баркун Над усімі баркунамі, Да багат наш Янка Над усімі гаспадарамі.
Да дажаў жыта, да дажаў жыта Да і ў чысценькаму полі, Пасажаў жанцы да і ў новенькаму доме, А сам пайшоў ў гумно спаці, Вялеў жанцам пагуляці.
369м. ДА ЗЯЛЕН БАРОК, ЗЕЛЯНЕНЕК
Да зялён барок, зеляненек, Зелен да над усімі барамі, Да харош наш пан, харош Да над усімі панамі. Да барок сільна цвіце Да шырокімі лістамі, Да наш пан трахтуе Да белымі вінамі, Да раэнымі сырамі, Да віном зеляненькім, Да мядком саладзенькім.
369н. А ЗЯЛЕН НАШ ГАЙ, ЗЯЛЕН
А зялён наш гай, зялён Над усімі гаямі, А хвалён наш пан, хвалён Над усімі панамі: Як выкаціў бочку мёду А другую гарэлачкі: Бочку мёду для дзевачак, Гарэлачку для жоначак. А дзевачкі гуляць будуць, А жоначкі пяяць будуць... У нас сен.ня вайна была: Усё поле зваявалі, Усе жыта пажалі, Змялі поле мяцёлкаю, Пашлі дамоў вясёлкаю.
369о. А ЗЯЛЕН НАШ БОР, ЗЯЛЁН
А зялён наш бор, зялён Над усімі барамі, А славен наш пан, славен Над усімі панамі.
Яго жнейкі маладыя, Іх сярпочкі залатыя. — А выкачу бочку мёду А барылку гарэлкі, А папаю свае жнейкі. Мы бы мёду не хацелі, Да мы б дамоў паляцелі. У нас дамы далёкія: Сем міль борам ісці, А восьмаю Дунаем плысці. А я Дунай пераплыву Белаю лябёдкаю, А бор пералячу сіваю зязюлькаю, У свёкра на дварэ стану малодкаю.
369п. ОЙ, ВЫСОК НАШ БОР, ВЫСОК
Ой, высок наш бор, высок * Над усімі барамі,
Ой, багат наш пан, багат Над усімі панамі.
А ў нашага пана Маляваная брама.
А з-пад той жа брамкі Ручайкі працякаюць.
У адным ручаёчку Горкая гарэліца,
А ў другім ручаёчку To зялёнае віно,
А ў трэцім ручайку Салодкі мядочак.
Той салодкі мядочак —
Ен для дзетачак яго,
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
А зялёнае віно To для пана нашага,
Горкая гарэлачка Для работнічкаў яго.
369р. ЗЯЛЕН НАШ БОР, ЗЯЛЕН
Зялён наш бор, зялён, Славён наш пан, славён. Да зялён жа наш бор Над усімі барамі, Да славён жа наш пан Над усімі панамі.
Па двару куна іграе, Саболю вызывае: . — Да саболю, саболю, Да выйдзі па полю, Пагуляем з табою, Развесялім свайго пана. Наш пан вялікую думу мае, Тры двары будуючы: Адзін двор у Вальшанове, А другі двор у Львове, А трэці двор ў сваім доме. Да Алыпан дачку дае, А ў Львове сына жэніць, А ў сваім доме сам жывець.
370. НАШ ГРЫГОРКА БАГАТ, БАГАТ
Наш Грыгорка багат, багат, Купіў жонцы кабат, кабат, У кабаце жыта жаці, А ў золаце танцаваці.
371. ЖЫТА MAE, ЖЫТА, ЖЫТА ЗАЛАТОЕ
Жыта маё, жыта, жыта залатое, На таку малочана, на століку пакочана! Хто ж яго пераліча, Той на вайну не пойдзе, Пашле служку вярненькую. Тая служка ваяваць будзе, А ён сам панаваць будзе, Служка будзе на коніку, А са.м будзе ў пакоіку, Служка будзе паязджаць, А ён будзе пахаджаць.