Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
349р. ХАДЗІУ СПАРЫШ ПА ВУЛІЦЫ
Хадзіў спарыш па вуліцы, Па вуліцы па шырокай, Па мураўцы па зялёнай, А ніхто спарыша ў двор не завець. Выйшла, выехала Хвядорыха: — Хадзі, спарыш, ка мне на двор, Ка мне на двор, на чысовы стол: У мяне сталы пазасціланы, Віном кубкі паналіваны, У мяне пірагоў панапечана, У мяне мёду нанасычана, У мяне каша паварана.
Сядзь, спарыш, на покуце, На покуце да на золаце, Пі, спарыш, зялёно віно. Спары, божа, у маім гумне, У маім гумне, у маім дварэ: На таку ўмалот, а ў дзяжы падход, А ў печы рост, а на стале сыццё.
349с. ІШОУ РАЕК, ІШОУ РАЁК ДАРОГАЮ
Ішоў раёк, ішоў раёк дарогаю Раю мой, раю!
Пытаўся раёк, пытаўся раёк Нашага пана.
Раю мой, раю!
У нашага пана, у нашага пана Сярод двара Стаіць скам’я.
Раю мой, раю!
На той скам’і, на той скам’і Тры напоі.
Раю мой, раю!
Адзін напой, адзін напой — Зялёна віно!
Раю мой, раю!
Другі напой, другі напой — Салодкі мядок.
Раю мой, раю!
Трэці напой, трэці напой — Горка гарэлка.
Раю мой, раю!
Зялёна віно, зялёна віно Самому пану.
Раю мой, раю!
Салодкі мядок, салодкі мядок Для жонкі яго.
Раю мой, раю!
Горка гарэлка, горка гарэлка Для жнеек яго.
Раю мой, раю!
349т. ХАДЗІУ РАЮ ПА ВУЛІЦЫ
Хадзіў раю па вуліцы, Раю, мой раю! * Ніхто раю ў хату не просіць. Абабраўся наш Іванька: — Хадзі, раю, ка мне ў хатку, У маёй хатцы раёк ўецца, У мяне столікі пазасціланы, У мяне кубачкі паналіваны, У мяне жнейкі пазазываны, У мяне столікі цясовыя, У мяне скацеркі шаўковыя, У мяне кубачкі залатыя, У мяне жнейкі маладыя.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
349у. Ай, ХАДЗІУ СПАРЫШ 3 КАНЦА ВУЛІЦЫ У КАНЕЦ
Ай, хадзіў спарыш з канпа вуліцы ўканец, Ах, ніхто спарыша да ў хату не завець.
Абабралась гаспадыня да Мартынава жана: — Хадзі жа ты, спарыш, ох, у хату ка мне! Сядзь жа ты, спарыш, за цясовы стол, За цясовым сталом, за зялёным віном, За зялёным віном, за поўнымі кубкамі.
Як стала яна прасіць спарыша:
Прыспары мне, спарыш, і ў доме, і ў полі,
I ў гумне, і ў двары, і ў клеці, і ў печы,
I ў клеці карабом, і ў печы пірагом,
I ў печы пірагом, і на стале пірагамі.
349ф. ДА Й ІШОУ БОГ ДАРОГАЮ
Да й ішоў бог дарогаю Да з вялікай талокаю, Гаспадарык ля варот стаіць Ды ў руках шапачку дзяржыць: — Да ка мне, божа, ка мне Да з сваёй талакою: Поле ў мяне далёкае, Жыта маё буйненькае, Да няма каму на постаці стаці, Маё жыта зажынаці: Маці мая старэнькая, Сястроначка маленькая, А жонушка маладзенькая.
349х. УСЁ ЛЕТА СПАРНЯ 3 НАМІ НА НІВУШКЕ БЫЛА
Усё лета спарня з намі на нівушке была, А сягодня спарня з намі дамоў пайшла. — Ідзі-тка ж, спарня, к Івану ў агарод, К Івану ў агарод, у Іванаву асець.
На ніве спарня ужынчыста была, А ў агародзе спарня прыстаўчыста была, У адонкі спарня укладзіста была, У асеці спарня прысушыста была, У пасадзе спарня прысодзіста была, А ў кучы спарня прыгрэбіста была, А ва 'нбары спарня прысыпіста была, А ў молу спарня умолціста была, А ў дзяжы спарня падходзіста была, А ў печы спарня прыпечыста была!
349ц. УСЕ ЛЕТА СПАРЫНЯ
Усё лета спарыня 3 намі на нівушке была, А сягоння спарыня Мы сарвалі з карня. Дзець з нівушкі далоў, 3 чыста поля дамоў, Сямёнава гумно, У высокі ў зарод, У шырокі пераплот. На ’віні спарыня Прыўсадзіста была, На пасадзі спарыня Умалоціста была, У закрымі спарыня Прыўсыпчаста была Ну й тама спарыня, Яна гняздзечушка звіла. Распусціла дзяцей Па ўсім новым клецям, Па ўсім закрамам: Хлеба, солі на стале, Жывацінкі на хляве, На крываці рабят, А пад краваццю парасят.
349ч. ЯКУШАНЬКА-ГАСПАДАРОК
Якушанька-гаспадарок, Нясі гарэлку на стол I напой мяне, жняю, А я табе песеньку спяю, Я табе песеньку спяю — Яравую спарынню: Яравая спарыння Зламілася з карня, Зламілася з карня. Сыйдзі з нівушкі далоў, Сыйдзі з нівушкі далоў У Якушаў агарод, У Якушаў агарод, У высокі азярод. Ой, там спарыння Гняздзечушка савіла, Гняздзечушка звіла, Дзяцей выседзіла, Дзяцей выседзіла, Пшаном выкарміла, Пшаном выкарміла, Сытой выпаіла.
Ну й пусціла дзяцей Па новым жа клецям, Па новым клецям, Па высокім закрамам.
349ш. ІШОУ БОГ ДАРОГАЮ
Ішоў бог дарогаю, А пан стараною.
Просіць пан у бога, шапку зняўшы: — Увайдзі, божа, у маё гумно: Маё гумно навенька, Накладзена паўненька, Стораны шырокія, Стоўпачкі высокія, Накладзена паўнюсенька, Загладжана гладзюсенька.
349э. ХАДЗІУ РАЮ ПА ВУЛІЦЫ
Хадзіў раю па вуліцы. Ніхто раю ў хату не просіць, Толькі папрасіла наша імасць: — Хадзі, раю, ка мне ў пакой. У маім пакою, як у святліцы: Mae столікі цясовыя, Mae скацеркі бялёвыя, Mae кубачкі залатыя Мёдам налітыя, Mae жнейкі маладыя, Сярпы залатыя, Пад зарою жалі, Сярпы пазламалі.
349ю. ІШОУ БОГ ДАРОГАЮ
Ішоў бог дарогаю, А за богам Тодарка:
— Ка мне, божа, ка мне
I з густымі капамі, 3 вялікімі стагамі.
У мяне гумно вялікае, Азяроды высокія, Пераплёты шырокія, А засекі глыбокія;
Ёсць дзе павярнуцца 3 густымі капамі, 3 вялікімі стагамі.
349я. ІШОУ РАЁК
Ішоў раек Дарогаю.
* Кожны першы радок паўтараецца двойчы.
Зайдзі, раёк, У наш дварок.
Нашы двары Мяцёныя.
Нашы сталы Дубовыя,
Настольнічкі Бялёвыя.
Зайдзі, раёк, У наш дварок.
Наша паня Спужалася,
У святліцу Схавалася.
Выйдзі, паня, У атласе.
Прымі вянок У золаце.
350. МІЛЫ MAE ТАЛАЧАНАЧКІ
Мілы мае талачаначкі, Садзіцеся радком Да частуйцеся мядком, Мядком саладзенькім, А віном зеляненькім.
350а. ГАСПАДАР ЖНЕЯМ РАД
Гаспадар жнеям рад:
— Садзіцеся, жнейкі, ў рад. А жнеечкі за ложкі, Гаспадынька ў слёзкі:
— А божа ж мой, хлеб паелі! Накрышыла буракоў, Наварыла клёцак, Накідала почак, Наварыла кашы, Насыпала сажы.
351. ІВАНАВЫ ПЧОЛКІ ПА ПОЛІ ЛЯТАЛІ
Іванавы пчолкі па полі ляталі.
Чэсць яму, хвала яму, па полі ляталі.
Па полі ляталі, мядок сабіралі.
Чэсць, яму, хвала яму, мядок сабіралі.
Мядок сабіралі, ў кубкі налівалі.
Чэсць яму, хвала яму, у кубкі налівалі.
У кубкі налівалі, жнеек частавалі.
Чэсць яму, хвала яму, жнеек частавалі.
352. ПАХІЛІУСЯ ЗЯЛЕНЫ ДУБОЧАК У СІНЮ ДУБРОВУ
Пахіліўся зялёны дубочак
У сіню дуброву, Пакланіўся малады малойчык
Да свайму татульку:
— Закладайце вараныя коні,
Каваныя колы,
Пайду шуКаць багатага цесця, Харошай паненкі.
Ой, не знайшоў багатага цесця,
Харошай паненкі,
Толькі знайшоў я мізэрнага цесця, Ласкаву паненку.
352a. ПАХІНУУСЯ ЗЯЛЕНЫ ДУБОЧАК
Пахінуўся зялёны дубочак 3 гары да ў далочак, Пахінуўся.
Пакланіўся малады малодчык Для роднай матулі, Пакланіўся.
Паехаў ён долам-далінаю, Чужой стараною, Паехаў ён.
Да й пашукаць багатага цесця, Ласкавай паненкі, Пашукаць ён.
Праездзіў ён жалезныя колы,
Вараныя коні, Праездзіў ён.
He знайшоў ён багатага цесця, Ласкавай паненкі, He знайшоў ён.
353. КАБ HAM ТРОМ, ЧАТЫРОМ ШЫРОКАЕ ПОЛЕ
Каб нам тром, чатыром шырокае поле, Хоць ба ж мне пажынаць.
Каб нам тром, чатыром Бочка з віном, Хоць ба ж мы папівалі. Каб нам тром, чатыром А рэшатка пірагоў, Хоць ба ж мы паядалі. Каб нам тром, чатыром Скрыпачка з дударом, Хоць ба ж мы пагулялі.
353a. КАЛІ Ж БЫ HAM ЧАТЫРОМ
Калі ж бы нам чатыром Гарэлачкі з імбаром, Калі ж бы нам чатыром Каробачка пірагоў.
Калі ж бы нам чатыром Ды скрыпачка з цымбалом, Калі ж бы нам чатыром Малойчычак чапурэнь, Каб і піпкі не курыў Й табакі не нюхаў, Чужых жонак не люб.іў I сплётак не слухаў.
3536. А КАБ НАМ ЖА ЧАТЫРОМ
А каб нам жа чатыром Па коніку вараном, Мы ж бы сабе паязджалі. А каб жа нам чатыром Гарэліцу з каўбуром, Мы ж бы сабе папівалі. А каб жа нам чатыром Па вячэраньцы смашнай, Мы ж ба сабе паядалі А каб нам жа чатыром Па скрыпачцы з дударом, Мы ж бы сабе пагулялі. А каб жа нам чатыром Па малойцу маладом, Мы ж бы сабе жартавалі. А каб жа нам чатыром Пасцеленька мякка, Мы ж бы сабе паспалі.
354. Ой, У САДЗЕ, У САДОЧКУ
Ой, у садзе, у садочку Птушачкі шчабяталі, Зязюлечкі кукавалі.
Karo ж яны пацяралі I нікому не сказалі? Пацяралі ж яны салавейку. — Каго ж пашлём у пагонку? Пашлём, пашлём верабейку: — Вярнісь, вярнісь, салавейку, Без цябе ж няма вяселля ў садочку, Без цябе не сядзіць гаспадар у дамочку. Без цябе і птушачкі не шчабечуць, Зязюлечкі не кукуюць.
А ў дому, у дамочку
У Васілька на дварочку,
Там жнеечкі пяюць і іграюць, Дажыначкі памінаюць.
— Да каго ж яны пацяралі?
— Пацяралі гаспадарочка.
Каго ж, каго пашлём у пагоню?
— Пашлём, пашлём яго сыночка: — Вярнісь, вярнісь, татачка.
Без цябе ўдому невясёлая матачка, Без цябе жнеечкі невясёла пяюць, Без цябе гарэлачкі не п’юць.
355. ДЫ ХАДЗІЛА КАРАЛЕВА ЖОНКА
Ды хадзіла каралёва жонка з каралём па полі, Ды прасіла каралёва жонка за караля бога.
— Дай божа, каб майго караля на вайне забілі,
А я вышла б за другога ды за маладога.
Малады ўмеець і чытаць, і пісаць„ і ў скрыпачку граць,
А я ўмею і скакаць, і плясаць, і ў ладошкі пляскаць.
355a. ДА ХАДЗІЛА КАРАЛЕВА ЖАНА ПА ЧЫСТАМУ ПОЛЮ
Да хадзіла каралёва жана па чыстаму полю, Да насіла каралёва жана маладога дзіцяцю, Да прасіла каралёва жана да госпада бога: — Дай, дай, божа, каб майго караля на вайне забілі, Тагды б я, малада, за другога пашла, ды за маладога, Каб умеў і чытаць, і пісаць, і ў скрыпачку іграці, А я б, малада, і скакаць і плясаць, I ў далоні пляскаць.
356. ЖАЛІ-РАДЗЕЛІ — ГАРЭЛКІ ХАЦЕЛІ
Жалі-радзелі — гарэлкі хацелі, Ж,неі нашы малы снапы паламалі, Сярпы паламалі — ў постаць закідалі, Калі б наша змога, нажалі б мы многа, Калі б наша сіла, ў кучу знасілі. А ці рада наша гаспадыня, Што мы ёй пажалі?
Калі б яна рада, яна нас сустрэла 3 хлебам і соллю, 3 салодкай гарэлкай.
357. У НАШАГА ПАНА
У нашага пана Гарэлачка купа, Даець жнеям скупа, Па адной чарачцы I не няволіць. Спасіба, ямосці, Што пазваў у госці. У нашага гаспадара Кудрава галава,
Кудзерчыкі патрасець — Гарэлачкі напрасець, Кудзерчыкам пакалоціць — Гарэлачку пасалодзіць. Нам тром-чатыром Гарэлачкі лапуром.
358. ПАВАЛАМ, ЖНЕЙКА, ПАВАЛАМ
Павалам, жнейка, павалам За нашым панам нядбалым, Каб жа наш пан a то дбаў, Даўно жытанька ў гумне мяў. Ходзе наш пан па полю: — Дадому, жытка, дадому, Настаялася на полю, Нагулялася ды ў волю.
Да дадому, жытка, ў гасціны, Пойдзеш на поле на зіму.
— Лепей мне ў полі зімаваці, Анеж у гумне ваяваць.
359. ЗДАРОУ БУДЗЬ, ПАНЕ, ЖЫТА ЗЖАУШЫ
Здароў будзь, пане, жыта зжаўшы, У снапочкі павязаўшы
I ў копачкі паскладаўшы. Табе, пане, дажыначкі, А нам яшчэ па чарачцы гарэлачкі.