• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    Да вясёл пасол ідзець, Вясёлыя весці нясець Да да слаўнага пана.
    Хоць нямнога пажана,
    Да многа нажалі:
    Да сто коп да абеду,
    Да другія да палудня, А трэція да вячэры. To для нашага пана добрая слава.
    317а. ДА ГУДЗЕЦЬ ПОЛЕ, ГУДЗЕЦЬ
    Да гудзець поле, гудзець, Талака з поля ідзець.
    — Наш панок, не злякайся, У пакоік не хавайся, Выкаці бочку піва, А другую гарэлачкі, Мы жнейкі не жаўнеркі, He пап’ём усёй гарэлкі, Наша пані міла Дасць нам белага сыра.
    318.	Я МАЛАДА ІДУ I КВЕТКУ НЯСУ
    Я малада іду і кветку нясу, Адчыняй, божанька, варота, Нясу кветачку з залота, He з золата — з жыта.
    Мы нікому яе не дамо, Толькі гаспадару на рукі здамо.
    319.	А НАШ ВЯНОЧАК ЯДВАБАМ ВІТЫ
    А наш вяночак ядвабам віты, He аддамо яго за талер біты.
    Плён нясём, плён
    3 усіх старон! * 		 •
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Ой, выйдзі, пані, хоць на ганочак, Ой, прымі, пані, злоты вяночак.
    Дажалі жыта аж да дарогі, У нашага пана харошыя ногі.
    Дажалі жыта, выгналі ліса, У нашага пана чырвонцаў міса.
    Ой, на возеры сіняя вода, А наш пан едзе, як ваявода.
    Ох, там на небе сіні аблокі, Нашая пані ўзялася ў бокі.
    Нашая пані да й выскачыла, Бочачку піва нам выкаціла.
    He шкадуй, пані, белага сыра, Ой, дасць бог пані харошага сына.
    He шкадуй, пані, сівага жрэбца, Шлі па музыкі хоць да Кралеўца.
    He шкадуй, пані, вронага коня, Шлі па мёд, віно, хоць да Кракова.
    Ой, у гародчыку чырвона рожа, А наша пані пекна і гожа.
    Ой, у гародчыку чырвоны кветкі, У нашай пані пекныя дзеткі.
    319а. ДЗЯКУЕМ ТАБЕ
    Дзякуем табе, наш моцны божа, Што нам дапамог сабраці збожжа.
    Плён нясём, плён Нашаму пану ў двор! *
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    Дзякуй жа богу за тыя дзеткі, Што падбіралі на полі кветкі.
    А наш вяночак не па такому, Кожны каласок па залатому.
    He жалей, пане, бочку мядочку, Нажалі жыта так, як лядочку!
    У агародчыку чырвоны кветкі, У нашага пана харошы дзеткі.
    Ой, выйдзі, пане, хоць на ганочак Ой, выкуп, выкуп злоты вяночак.
    А наш вяночак, ой, ядрон, ядрон, Вынесце вады з вядром, з вядром.
    Нашая пані жыта дажала, Сярпочка ў руках не дзяржала.
    Ой, на балоце скакалі жабы, Дажалі жыта старыя бабы.
    Ой, на аблозе скакалі козы, Дажалі жыта паненкі гожы.
    Ой, сядзіць наш пан дый на ратушы
    Ен лічыць грошы ў капелюшы.
    Дажалі жыта аж да граніцы, He жалей, пане, піва шкляніцы.
    Дажалі жыта, выгналі ліса, У нашага пана галоўка лыса.
    Бадай здаровы плён пленавалі, На другі гадок зноў дачакалі.
    He жалей, пане, сівага коня, Едзь па музыку аж да Кракова.
    3196. ДАЖАЛІ ЖЫТКА ДА САМАГА ДОЛУ
    Дажалі жытка да самага долу, Падзякуем пану богу, Плён нясём, плён!
    Каб мы здаровы жытка спажывалі, За год шчаслівы зноў дачакалі! Плён нясём, плён!
    Засцілай, пане, сталы і лавы, Бо да цябе йдзець госць
    нязнаны, Плён нясём, плён!
    А наш вяночак не па такому, Кожны каласок па залатому. Плён нясём, плён!
    Ой, вылець, вылець, ясны саколе,
    Мы больш не прыйдзем на гэтае поле.
    Плён нясём, плён!
    319в. ОЙ, У САДОЧКУ ЦВІЛА ЛІЛЕЯ
    Ой, у садочку цвіла лілея Ды жала жытка панна Марыя.
    Збор жытка, збор Нашаму пану ў двор! *
    Па нашым полі беглі лябёдкі, Дажалі жытка красны малодкі.
    Па нашым полі беглі авечкі, Дажалі жытка красны дзявочкі.
    Па нашым полі скакалі жабы, Дажалі жытка старыя бабы.
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
    He шкадуй, пане, бочку мядочку, Нажалі жыта так, як лядочку.
    Засцілай, пане, сталы і лавы, Ой, бо ідзе госць небывалы.
    He шкадуй, пане, сівага коня, Едзь па гарэлку аж да Мялёна.
    320.	Ой, ШУМІЦЬ, ШУМІЦЬ ДУБРОВА
    Ой, шуміць, шуміць дуброва, Ой, стучыць, стучыць дарога — Да нашага пана жанцы ідуць, Яны яму галасок падаюць: — Прачыняй, панічу, кварціру, Ідзі падзівіся на ніву: Учора жыта стаяла, А цяпер у копы паклалі.
    320а. Ой, ШУМІЦЬ, ШУМІЦЬ ДУБРОВА
    Ой, шуміць, шуміць дуброва, Ой, стучыць, стучыць дарога, Ой, чутны, чутны жанкі йдуць. Да дому голас падаюць: — Ой, выйдзі, пані, з пакою, Мы пагаворым з табою, Мы пагаворым з табою.
    Ой, пані, пані, дажынкі: Выкаць нам бочку гарэлкі, Бочку гарэлкі, віна дві, Будзем гуляці мы тры дні.
    321.	ОЙ, ШУМІЦЬ, ШУМІЦЬ ДУБРОВА
    Ой, шуміць, шуміць дуброва, Ой, стучыць, стучыць дарога.
    Да нашага гаспадара жанцы ідуць, Яму голас падаюць:
    — Ой, выйдзі, гаспадару, з пакою, Пагаворым з табою.
    Закладаў работай да позна, А цяпер гаворыць розна.
    321а. А У НАС СЯГОННЯ ВАЙНА БЫЛА
    А ў нас сягоння вайна была, Усё поле зваявалі
    I ў капачкі пастаўлялі.
    Дзе нізочак — там вазочак, Дзе горачка — там копачка.
    3216. У ЛЕСЕ ШУМІЦЬ ХВОЙНА
    У лесе шуміць хвойна, А у полі была война, Усё поле зваявала,
    Пану славу даказала. Усё поле рачком сышлі, А на мяжы вянок знашлі,
    Палажылі на талерцы, А прапілі на гарэлцы.
    321в. У НАС СЯГОННЯ ВАЙНА БЫЛА
    У нас сягоння вайна была: Мы усё поле зваявалі, Мы усё поле рачком сышлі, На мяжы вянок знайшлі,
    Неслі яго на галоўцы, Палажылі на талеры, Палажылі на талерцы
    I прасілі ў пана гарэлкі. Наш пан спужаўся
    I ўзяў у пакой схаваўся.
    321г. У НАС СЕННЯ, У НАС СЁННЯ ВАЙНА БЫЛА
    У нас сёння, у нас сёння вайна была: Усё поле, усё поле зваявалі, У снапочкі, у снапочкі павязалі, У бабачкі, у бабачкі пасастаўлялі, У копачкі, у копачкі пашчыталі.
    321д. А У НАС СЁННЯ ВАЙНА БЫЛА
    А ў нас сёння вайна была:
    Усё поле зваявалі, Усё поле зваявалі, Усё жыта пажалі, Усё жыта пажалі,
    Сабе славы даказалі.
    321е. У НАС СЯГОННЯ ВАЙНА БЫЛА
    У нас сягоння вайна была: Усё поле зваявалі, Да пану жыта пажалі, Пане ж, не улякайся, Да ў пакой не хавайся, Бо мы ёсць не жаўнеркі, А панскія жнейкі.
    Да, выходзь, пане, выходзь А віна бочку выкоць, I белы сыр на талеркі, Частуй свае жнейкі.
    Да ўмеў жа нас прыганяць, Умей цяпер частаваць.
    321ж. ЦЯПЕР У НАС ВАЙНА БЫЛА
    Цяпер у нас вайна была, Ой, мы поле зваявалі, Паном жыта дажалі.
    Табе, пане, дажыначкі, А нам дайце гарэлачкі — Тры барылкі гарэлкі I белага сыра, Штоб радзіла добра піва, I салодкага мядку, Штоб прывяла пані дачку, I п’яненькага піва, Штоб на той год добра Вадзілася піва.
    321з. Ой, МЫ ПОЛЕ ЗВАЯВАЛІ
    Ой, мы поле зваявалі, Пану жыта дажалі, Ой, мы поле рачком сашлі, Пад мяжою вянок знайшлі, Неслі ж мы на галоўцы, Да палажылі на талерцы, Да прапілі на гарэлцы, Павесілі на калочку, Да прапілі на мядочку.
    321і. СЯГОННЯ У НАС ВАЙНА БЫЛА
    Сягоння ў нас вайна была/ Усё поле зваявалі.
    Усё поле зваявалі,
    Усё жыта пажалі.
    Усё жыта пажалі, У снапы павязалі.
    У снапы павязалі,
    У копы пастаўлялі.
    Сягоння ў нас абжыначкі, Дасць нам пан гарэлачкі.
    Дасць нам пан гарэлачкі, Гарэлачкі ў бутэлечкі,
    Гарэлачкі ў бутэлечкі
    I сыры ў талерачкі.
    321к. У НАС СЯГОННЯ ВАЙНА БЫЛА
    У нас сягоння вайна была:
    Усё поле зваявалі,
    Усё жыта пажалі, У копачкі паскладалі. Hi маскалі, ні жаўнеры, А усё Андрэйкавы жнеі, Змялі поле мяцёлкай, Ідуць дамоў з вясёлкай.
    321л. СЯГОННЯ У НАШАГА ПАНА
    Сягоння у нашага пана вайна была.
    * Кожны першы радок паўтараецца двойчы.
    Усё поле схадзілі ды вайну зрабілі.
    У нашага пана бочка
    з гарэлкаю.
    Наш пан багаты, дасць нам выпіць.
    А другая коціцца з мядочкам.
    Наш пан багаты, дасць нам выпіць мядочак.
    А трэцяя бочка з галушкамі.
    Наш пан багаты, дасць нам галушкі з’есці.
    321м. У НАС СЯГОННЯ ВАЙНА БЫЛА
    У нас сягоння вайна была, А мы ўсё поле зваявалі, Мы ўсё поле зваявалі, Мы ўсё жыта ужо зжалі, Усё жыта пазжыналі, Пазмяталі мяцёлкамі, Пазвазілі шасцёркамі, Песенькамі загудзелі, Вячэраці захацелі.
    — Гаспадарка, мой братачка, Прынясі ты кусок сала, Кусок сала і гарэлкі, Папаі ты свае жнейкі.
    321н. А У НАС СЯГОННЯ ВАЙНА БЫЛА
    А ў нас сягоння вайна была,
    Ой, раю, мой раю,
    Усё поле абваявалі, усё жыта пажалі, Ой, раю, мой раю.
    Дзе былі горы, там клаліся копы, Ой, раю, мой раю.
    Дзе былі лугі, там клаліся стагі, Ой, раю, мой раю.
    Вейце, павейце, буйныя ветры, Раю, мой раю, Нясіце весці нашаму пану, Раю, мой раю, Што яго жнейкі жыта пажалі, Раю, мой раю, Жыта пажалі, ў копы паклалі, Раю, мой раю.
    Дзе былі лугі, там сталі стагі, Раю, мой раю, Дзе былі горы, там сталі копы, Раю, мой раю.
    321о. У НАС СЯГОННЯ ВАЙНА БЫЛА
    У нас сягоння вайна была, Мы усё поле зваявалі, У снапочкі павязалі, У копачкі паскладалі, Свае ручкі патамілі, Галовачкі засмуцілі. He сабе ж мы гэта жалі, Толькі пана ўзбагацілі.
    321п. У НАС СЯГОННЯ ВАЙНА БЫЛА, Ой
    У нас сягоння вайна была, ой,* Жнейкі поле зваявалі, Пану славу даказалі, У нас сягоння дажыначкі Да дасць пан гарэлачкі Да із поўнай барылачкі, ой.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    322.	HE УЛЯКАЙСЯ, ГАСПАДАРУ
    He ўлякайся, гаспадару, He татары на двор едуць, Гэта твае жнейкі йдуць, Харошыя ж песні пяюць, Ай, добрыя мыслі мысляць.
    322а. Ой, ВЫХОДЗЬ, ПАНОК, ВЫХОДЗЬ
    Ой, выходзь, панок, выходзь, Бочачку піва выкоць.
    Мы ідзем, не жаўнеркі, Мы панскія жнейкі.
    Проша пана, не ўлякацца I ў пакой не хавацца.
    3226. ПРОША ПАНА HE ХАВАЦЦА
    Проша пана не хавацца, Высці з намі павітацца.
    Мы госці небывалыя, Часта ў пана не бываем, Хоць раз у рок пабываем Да ўсё ў пана павідаем.
    322в. МЫ ПРЫШЛІ HE ЖАУНЕРЫ
    Мы прышлі не жаўнеры, Мы прышлі панскія жнеі. Мы военкі на ваявалі, А панскае поле сабіралі.
    323.	АДЧЫНІ HAM, ПАНЕ, ВАРОТЫ
    Адчыні нам, пане, вароты, Нясема кветаньку з золата, Ой, не з золата, а з жыта, Ужо наша ніванька зжата. Пажалі горы і далінкі, Зрабілі баценьку дажынкі.
    324.	АДЧЫНЯЙ, ПАНЕ, УСЕ БРАМЫ
    Адчыняй, пане, усе брамы, Нясем вяночак убраны, Пастаўляй сталы цісовы, Засцілай абрусы шаўковы. Налівай віно-мёд у кубачкі, Бо прышлі харошы дзевачкі, Налівай мёд-віно ў шкляніцы, Бо прышлі харошы маладзіцы. Двары, двары усё новыя — To нашага пана пакоі, А ў тых пакоях малады пан Лісточкі піша, чытае I з поля жэнчыкаў жадае.
    324а. ЯК У НАШАГА ПАНА
    Як у нашага пана Брама залатая. Выходзь, пан, выходзь, Бочачку віна выкаць, Бочачку гарэлачкі, Ідуць твае жнеечкі.
    325.	ВЫЙДЗІ, ПАНЕ, ЗА ВАРОТЫ
    Выйдзі, пане, за вароты, Прымі вянок із злота! He із злота вянок віты, Да з буйнага жыта.
    326.	КАШУСЯ ВЯНОЧАК 3 ПОЛЯ
    Каціўся вяночак з поля, Дакаціўся да пакоя.
    — Мой паночак-галубочак, Пусці мяне на куточак, Бо я ў полі настаяўся, Мяне ветрык нахістаўся, Мяне ветрык намахаўся, А дожджык наабліваўся.
    326а. КАЦІЎСЯ ВЯНОК 3 ПОЛЯ
    Каціўся вянок з поля
    Ды прасіўся да пакоя: — Табе, пані, дажыначкі, А нам дайце гарэлачкі, Я ўжо ў полі настаяўся, Буйнага ветру наслухаўся.