Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
268. ОЙ, ГУКНУЛІ НАЧЛЕЖНІЧКІ
Ой, гукнулі начлежнічкі, У дуброве начуючы. Заплакала сіротанька, Горкі абед гатуючы: — Згатавала абед горкі Без свае маткі-зоркі.
269. ГУЛА ПЧОЛКА, ГУЛА
Гула пчолка, гула, Па барку лятаючы, Мядок збіраючы, Пчолкі саджаючы. А плакала ўдовачка, Абед гатуючы: — Абед мой горкі А без цябе, мой міленькі, А без тваёй параданькі. Сама сяду абедаці I дзеткамі абсядуся, Слёзачкамі абліюся: Дзеткі мае міленькія, Слёзкі мае горненькія!
269а. ГУЛА ПЧОЛКА, ГУЛА
Гула пчолка, гула, Па бары лятаючы Да мядок збіраючы:
•— Яшчэ ж буду ляпей гусці, Як буду мядок нясці.
Да плакала ўдованька, Дроўцы збіраючы Да абед гатуючы:
— Ой, абедзе мой горанькі Да без цябе, мой міленькі; Наварыла рыбкі з перцам, Сама села з маладзенцам, Рыбкі з перцам не хочацца, 3 маладзвнцам рагочацца, Да аж рыбка ў сне сніцца, Да з маладзенцам доўга спіцца. Сама села на пакуці, А мае дзеткі ў запеку, Сама п’ю мёд-віно, А маім дзеткам вады жадно, Сама ем з талерачкі, А мае дзеткі з чарапочка.
2696. ГУЛА ПЧОЛКА, ГУЛА ПЧОЛКА
Гула пчолка, гула пчолка, Да па бару лятаючы, Салодкі мёд збіраючы: — Ой, горкі мой мядок, горкі Да без мае грамаданькі, Усяняк свой мёд патраціла, Сама ў борцю не трапіла. Ох, заплакала удованька, Да па садочку ходзячы, Вячэраньку гатуючы: — Горка ж мая вячэранька Да без майго міленькага. Сама сяду проці стала, Дзеткі ж мае па застоллю, На покуці нікога нет — Такая вячэра, такі і абед. Дзеткам даю хлеб веены, Сама ем ячну зацірку. Дзеткі ядуць, а я плачу: 3 мілым піла мёд і гарэлку.
А гудуць пчолкі, гудуць, Па саду лятаючы, Салодкі мёд збіраючы. Плакала ўдовачка, Плакала ўдовачка, Па бару ходзячы, Сыры дровы збіраючы, Абед гатуючы: — Абедзе мой, абедзе, А хто цябе абедаць будзе? Сама сяду на куце I дзеткамі абсаджуся, Дзеткамі абсаджуся, Слёзкамі абліюся.
Як дзеткі маленькія, Тады слёзкі драбненькія, А як дзеткі пабольшаюць, Тады слёзкі пагоршаюць.
269г. ЗВІНЕЛА ПЧОЛКА
Звінела пчолка, * Па бару лятаючы, Салодкі мёд збіраючы: — Мяды мае салодкія, Раі мае кароткія.
Заплакала ўдовачка, Вячэрку гатуючы: — Стравы мае сахарныя, Хто вас будзіць спажываці, Дзеткі мае маленькія, Хто вас будзіць гадаваці?
Кожны радок паўтараецца двойчы.
269д. Ой, ЗВІНЕЛА ПЧОЛКА
Ой, звінела пчолка, Па бару лятаючы, Салодкі мёд збіраючы: — Мядок мой салодзенькі, Дзеля цябе спазнілася, Седзячы пад кусточкам — Зялёным лісточкам.
Плакала ўдовачка, Вячэрку гатуючы: — Вячэрка мая нясмачная, Цераз цябе спазнілася, К маім дзеткам ідучы, Іх спацькі кладучы.
269е. ЗАЗВІНЕЛА ПЧОЛАЧКА
Зазвінела пчолачка, * Па бары лятаючы, Салодкі мёд збіраючы:
— Мой мядок, мой саладок, Праз цябе спазнілася,
На бары начавала, Пад елкай агонь клала.
To не пчолка гула, А ўдованька плакала:
— Ой, пчолачка-звоначка, Чаго рана зазвінела?
Чаго рана зазвінела, У шчыры бор паляцела,
Усё ягадкі збіраючы, Вадзіцу сіляючы?
* Першы радок кожнай страфы паўтараепца двойчы.
269ж. А ГУЛА ПЧОЛАЧКА, ГУЛА
А гула пчолачка, гула, Па бару лятаючы, Салодкі мёд сабіраючы: — Мой мядок, мой саладок, Праз цябе спазнілася, На бару начавала, Пад елкай агонь клала! To не пчолка гула, А ўдованька плакала, Раненька па ваду йдучы, Ранні абед гатуючы, Чужых гасцей частуючы: — Ранні абед, ранні абед Без цябе, мой міленькі! Няма каму рана ўстаці, Работачкі загадаці.
269з. ХАДЖУ-БЛУДЖУ ПА БАЛОЦЕ
Хаджу-блуджу па балоце, Збіраючы тонка дрэва, А ў печы выпалючы, Горкі абед гатуючы.
Як сяду я за столічак, А дзеткамі абсаджуся, А слёзкамі абальюся: Слёзкі мае драбненькія... Дзеткі мае маленькія, Хто вас будзе гадаваці? Кожны будзе пасылаці, Усе будуць камандаваць.
269і. ЗАЗВІНЕЛА ПЧОЛАЧКА, ПА БАРУ ЛЯТАЮЧЫ
Зазвінела пчолачка, па бару лятаючы, Салодкі мядок збіраючы;
Заплакала ўдовачка, на дварочку ходзючы, Трэсачкі збіраючы, вячэрку гатуючы.
Згатавала, паставіла, Сама села, заплакала:
—Вячэр мая, вячэрачка! 3 кім я буду вячэраці? Ночка прышла цёмненькая, 3 кім я буду начаваці? Дзеткі мае маленькія!
3 кім я буду гадаваці? Пасцель мая беленькая!
3 кім я буду ў табе спаці? 3 кім я буду размаўляці?
269к. ГУЛА, ГУЛА БЕДНА ПЧАЛА
Гула, гула бедна пчала, Да па бару лятаючы, Салодкі мёд збіраючы. Яна мёду не набрала, Сама ў бару начавала. Заплакала да ўдованька, Вячэраньку гатуючы, Свае дзеткі гадуючы: — Прыдзі, прыдзі, мой міленькі, Вячэраньку гатаваць, Свае дзеткі гадаваць!
269л. ЗАГУДЗЕЛА ПЧОЛАНЬКА
Загудзела пчоланька, Па бару лятаючы, Мядочак збіраючы: — Горкі ж ты, мой мядочак, Без слонечка збіраючы. Заплакала ўдованька, Па дварочку ходзячы, Трэсанькі збіраючы, Абедачык гатуючы: — Горкі ж ты, мой абедачык, Без мілага абедаючы.
269м. ЗАЗВІНЕЛА ПЧОЛАЧКА
Зазвінела пчолачка, Па бару лятаючы, Сладкі мёд збіраючы. Заплакала ўдовушка, Вячэрачку гатуючы: — Вячэра мая сахарная, 3 кім я буду вячэраці? Вячэраці сірацінкай, Спаць класціся са скацінкай.
270. ТЫ ДУБРОВА, ДУБРОВА, ДУБРОВУШКА ЗЯЛЕНАЯ
Ты дуброва, дуброва, дубровушка зялёная, А што ж ты, дуброва, да не родзіш нічога, Што не родзіш нічога, што ні вса, ні грачыхі, Што ні вса, ні грачыхі, ні ярыч пшаніцы, Толькі родзіш, дуброва, адзін ельнік, бярэзнік, Адзін ельнік, бярэзнік да сціглясты сасоннік.
271. ГОРА MAE, ГОРА
Гора маё, гора, А я ўсё спяваю, Бо я сваё гора За вяселле маю. На суседнім полі Жыта да пшаніца. На суседнім полі Капа каля копы, А на маім полі Чатыры снопы. На суседнім полі Жанчыны спяваюць, А на маім полі Салдаты гайсаюць.
На суседнім полі Касарыкі косяць, А на маім полі Жураўлі галосяць.
272. ДА ГУЛІ ГУСЛІ, ГУЛІ
Да гулі гуслі, гулі, Да не пад мае мыслі. Аддавала ж мяне маці Да ў турэцкую зямлю За казацкага сына. Ой, я зямлі не баюся, Hi казацкага сына, Да баюся, баюся Да вялікага сціску, Шабелькавага бліску. Ён шабелькаю блісне, Мне галованька звісне.
273. НА УДОУЧЫНЫМ ПОЛІ
На ўдоўчыным полі Сабраліся работнікі: Да мядзведзь карчом арэць, А ваўчок барануець, А зайчык дровы сячэць, А ліска хатку топіць. Сонейка за лес, за лес, Яны пайдуць дамоў зараз. Да мядзведзь у лес палез, А ваўчок у хмельнічак, Зайчык — у бярэзнічак, А ліска ў норачку, А ўдоўка ў каморачку.
273a. A У НАШАЙ УДОЦІ МНОГА РАБОТНІКАУ
A ў нашай Удоці многа работнікаў: Там мядзведзь карчом арэ, Шэры воўк барануе, А заенька дроўцы сячэ, А лісіца бліны пячэ.
274. Ой, AETA, MAE AETA
Ой, лета, маё лета, He пажата маё жыта.
Каб жа мне другое лета, To пажала б сваё жыта.
275. ПАЙДУ Я ГУКАЮЧЫ
Пайду я гукаючы, " Сваю долю шукаючы.
— Ой ты, доля, мая доля, Дзе ты падзелась?
Ці ў лесе заблудзілась, Ці ў моры ўтанула?
— Каб я ў лесе заблудзілась, Ўвесь бы лес засмуціла,
Каб я ў моры ўтанула, Усё бы мора ўскалыхнула-
Адзыўнулась мая доля На той бок сіняга мора.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
276. Ой, У ВІЛЬНІ, ВІЛЬНІ
Ой, у Вільні, Вільні Усе званы зазванілі — Малыя і вялікія.
Там кароль абедае, Там кароль абедае, Якубка прыслугуе, Кубачкі налівае, У караля пытае: — Ой, каролю, мой пане, Што я ў цябе выслужу, Што я ў цябе выбуду? — Ой, выслужыш, Якубка, Коніка пад сядзелкам, Паненку пад вяночкам. — Ой, паеду, паеду Да брацяткі ўзволіцца.
— Ой, брацейку радненькі, Ці пазволіш жаніцца?
— Ой, Якубку-брацейку, Малады не жаніся, Розуму набярыся, Розуму кавалерскага, Стану малжэнскага.
277. ЛЯТАУ СЕЛЯЗЕНЬКА
Лятаў селязенька Па шырокаму полю Дзевак выглядаць, У каторыя галоўка, Як баронка?
А ў Машкі галоўка, Як баронка, А сама, як варонка.
А ў Насці — як макаўка, А сама — як ластаўка.
277a. КАЗЕЛ БЕЗЫМЕН КАЛА ПОСТАЦІ ХОДЗІЦЬ
Казёл безымен кала постаці ходзіць, Дзевак выглядаіць,
У каторае галовачка гладка, Шырока пастатка.
У нашае Юлічкі галовачка гладка, Шырока пастатка.
Аддадзім мы яе за двараніна За маладога.
Дваранін умеіць чытаць і пісаць,
У вуселькі йграць, Юлічка ўмеіць Хораша вышываць.
278. ЧЫЕ Ж ГЭТА ЖОНАЧКІ?
Чые ж гэта жоначкі, Як чорныя вароначкі? Самі яны, як вароны, Іх галовы, як памёлы, Самі жнейкі старыя, Іх сярпы ліповыя, Па месяцу жалі, Сярпы паламалі. Каторая нашла, Тая дамоў пашла, У каторай нету, Тая ішчэць да свету. А чые ж гэта жаночкі, Як белыя лебядочкі? Віроўскія жаночкі ■— Як белыя лебядочкі. Самі яны, як лябёдкі, Іх галоўкі, як макаўкі. Па сонейку жалі, Сярпы пазлачалі.
278a. ЧЫЕ ГЭТА ЖНЕІ?
Чые гэта жнеі Дамоў паляцелі? Яны чорны, як вароны, I галовы, як бароны. Паляцелі, паляцелі, На коллі паселі. Янкавы жнеі Дамоў паляцелі.
Яны чорны, як вароны, I галовы, як бароны.
2786. ДРЭМКА ПОЛЕ, ДРЭМКА ПОЛЕ!
Дрэмка поле, дрэмка поле!
А чыё ж поле дрэміць?
А Ракацяўскае поле дрэміць! Там жнеечкі ўсе старыя, У іх сярпочкі дзераўныя!
Там жнеечкі падрамалі I сярпочкі паламалі. Звонка поле, звонка поле! Да й чыё ж там поле звонка? Варонкаўскае поле звонка: Там жнеечкі маладыя, У іх сярпочкі залатыя, Там жнеечкі заспявалі, У іх сярпочкі зазвінелі.
279. БУШАВАЛІ ВАЛЫ У ЯРМЕ
Бушавалі валы ў ярме, А сужанку дзеўкі на ўме, А сужанка татку просе: — А выпражы валоў з ярма, Ці не сойдуць дзеўкі з вума. Яны мяне адлупілі, Галовачку адурылі.
280. ДОЖДЖ У ПОЛІ КУРЫЦЬ, КУРЫЦЬ
Дождж у полі курыць, курыць, А дзед бабу журыць, журыць: — Ідзі, баба, дамоў, дамоўі А напячы бліноў, бліноў!
Бабе таго не хочацца Каля печы варочацца, А ў тоненькай сарочыццы, А ў беленькай намётаццы!
281. ПАСЫЛАЕ ВАНЮ МАШ
Пасылае Ваню маці Яравое жыта жаці: — Ступай, Ваня, сажні. Ваня жаў, ён не ляжаў, Усё з міленькай размаўляў, Адзін снапок нажаў. Ой, з вялікай Ваня мукі Узяў парэзаў сярпом рукі, Пайшла рэзвая кроў. Блізка міленька жала, Хусткай руку завязала: — Уціхні, рэзва кроў! Ой, уціхні, рэзва кроў, Відаць, Ваня нездароў, Ідзі, Ваня, дамоў!
Ішоў Ванька, паспяшаўся, Пад ім мосцік падламаўся, Яшчэ Ваню бяда, Ой, бяда ж Ваню, бяда,Цякла з-пад моста вада, Сам не знаю куда.
Цякла вада па пяску 3 Пецярбурга ды ў Маскву, У Расіюшку зайшла.
Няма лепшага сялення, Як Паплаўская дзярэўня: Можна Масквой назваць.
282. ГАВАРОК, ГАВАРОК МАЛАДЫ ХЛОПЧЫК
Гаварок, гаварок малады хлопчык, Ен вельмі гаварок.
Маладую дзевачку воўк павалок.
Вы не шукйце, вы не гукайце, добрыя людзі
Няхай валачэ.
Як выкачу бочку мядочку, Другую віна, Што б мая дзевачка Здаравенька была, Што яе бела лічанька Да не загарэла, Што б яе галовачка Да не забалела.