• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    235.	А У ПОЛІ ЖЫТА, HE ЯРЫЦА
    А ў полі жыта, не ярыца,* Казалі, мой муж не п’яніца. У карчомцы ён быў, Гарэлачку піў,
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Прыйшоў двору, жану пабіў, Прапіў каня, і вала, і абротачку. — Выкуп коніка і абротачку. Калі выкупіш, двору вядзі, А не выкупіш, сама не йдзі. А не йдзі, жана, дарогаю, А йдзі, жана, далінаю, Скінься, жана, калінаю, Будзець зязюля кукаваці, Тваю долю гукаці.
    235а. А У ПОЛІ ЖЫТА HE ЯРЫЦЦА
    А ў полі жыта не ярыцца, Казалі, мой муж не п’яніца. Ой, доля, долечка горкая, Казалі, мой муж не п’яніца: У карчме не быў, ды каня прапіў, Прапіў каня дый абротачку, Ой, доля, долечка горкая, Прапіў каня дый абротачку. У карчме не быў, ды каня прапіў, Прыйшоўшы дамоў, жану пабіў, Ой, доля, долечка горкая, Прыйшоўшы дамоў, жану пабіў. — Ты жоначка, мая любая, Прадай трубачку і намётачку, Ой, доля, долечка горкая, Прадай трубачку й намётачку. Прадай трубачку й намётачку, Выкуп коніка й абротачку, Ой, доля, долечка горкая, Выкуп коніка й абротачку.
    2356. А У ПОЛІ ЖЫТА HE ЯРЫІІЦА
    А ў полі жыта не ярыцца,* Казалі, мой муж не п'яніца, А ў карчме не быў — каня прапіў. Прапіў коніка і ’бротачку, Прышоўшы к двару, жану пабіў: — Ты, жоначка мая маладая, Прадай трубачку й намётачку, Выкуп коніка і ’бротачку.
    235в. КАЗАЛІ, МОЙ МУЖ HE П’ЯНІЦА
    Казалі, мой муж не п’яніца: Прапіў коніка шынкараццы, Прышоў дахаты да хваліцпа: — Ідзі, жанухна, каня выкуп. Калі выкупіш, дамоў вядзі, Калі не выкупіш, сама не йдзі. — Мой міленькі! He першы раз Пад паветанькай начаваці, Падалком ножкі укрываці, Рукаўком слёзкі выціраці.
    235г. А У ПОЛІ ЖЫТА, HE ЯРЫЦА
    А ў полі жыта, не ярыца,* Казалі, мой муж не п’яніца,
    А ён п'ець не п’ець, 3 карчмы не йдзець.
    Прапіў коніка варанога, Шлець таварыша па другога,
    Прапіў коніка, абротачку. — Бяры-ка, жана, намётачку,
    Бяры-ка, жана, намётачку, Выкуп коніка, абротачку.
    — Я ж не раз, не два выкупляла, Шаўковы платкі астаўляла,
    3 верабейкамі пад страхою начавала. Верабейка чырык-чырык, А мае сердэчка да кнык-кнык.
    236.	А БЕЛАЯ БЯРОЗАНЬКА ВАДУ ПАМУЦІЛА
    А белая бярозанька ваду памуціла — Няшчасная мяне доля замуж закруціла. Я не ўпіла, не уела й добра не ўхадзіла, Толькі свае маладыя леты патраціла. Як пушчу я два талера па бітай дарозе, Адзін талер пакаціўся, другі прызастаўся: Знаю, знаю — мой міленькі з другою скахаўся... Есць ў майго татуленькі коні вараныя, Запражыце мне карэту, я сяду, паеду Даганяці леты маладыя.
    Я конікаў перагнала, летаў не дагнала, Конікаў прытаміла, летаў не ўлавіла.
    237.	А БЕЛАЯ БЯРОЗАЧКА
    А белая бярозачка, Дзе вецце падзела? *
    А ці бура паламіла, Ці сонца пасушыла?
    — Мяне бура не ламіла й сонца не сушыла —
    * Кожны другі радок паўтараецца двойчы.
    Пада мною, бярозаю, Казакі начавалі.
    Яны мяне, бярозачку,
    Пасяклі, парубалі,
    Пасяклі, парубалі, На агні пыталі.
    А красна дзяўчоначка, Дзе долю падзела?
    А ці ў лесу заблудзіла, Абгукнісь галасочкам;
    Калі ў вадзе затапіла, Прыплыві к беражочку.
    — А сухая лашчыначка дарожку замяла,
    Нялюбая дружыніца
    Ад роду адлучыла,
    Ад роду, ад радочку
    Трудна майму жываточку.
    Ай, рыбачка-асятрыначка Ад сонца завяла —
    Нялюбая дружыніца
    Увесь свет завязала.
    Ай, памуці тую ваду, Што я нанасіла.
    Жалей, маці, таго зяця, Што я палюбіла.
    — He буду я вады піці, Буду праліваці,
    He буду я жалець зяця, Буду праклінаці.
    — He пралівай, маці, вады: Мне ж яе насіці,
    He праклінай, маці, зяця: Мне з ім нада жыці.
    237a. ДА ЗЯЛЁНАЯ ДУБРОВАЧКА
    Да зялёная дубровачка! Чаго рана так зашумела, Жоўтым лістом зажаўцела? — Як да мне рана не шумеці, Жоўтым лістом не жаўцеці, Калі цераз мяне купцы ідуць, На карані агні кладуць, А на мяне дымы ідуць, Да цераз мяне купцы едуць, Дарагі тавары вязуць.
    Дочка матцы гасцінчык шле: Да першы гасцінчык — Залаты яблычка, А другі гасц.інічак — Добры дзень, мая матка! — Да ці жыва, ці здарова? Да памажы мне, матка, Гора гараваці, Да памажы мне, матка, Дробных дзетак гадаваці!
    ■— Да я, маё дзіцятка, ужо гаравала, Як вас, маленькіх, гадавала.
    I ты, маё дзіцятка, гора гаруй Да дробных дзетак гадуй.
    238.	ПАЙДУ Я ПАСЛУХАЮ, ЯК ГОЛУБ ГУДЗЕЦЬ
    Пайду я паслухаю, як голуб
    гудзець...*
    He голуб гудзець — мой мілы ідзець, Мой мілы ідзець, падарак нясець, Дарагі падарачак — рамянную плець. Раменная плётачка распляталася, А я, маладзенькая, здагадалася:
    " Кожны радок паўтараецца двойчы.
    У новую каморачку схавалася. Няхай жа ён, ўражжы сын, нашукаецца.
    Мяне, маладзенькую, напытаецца.
    239.	А П’Ю Ж Я, МАЛАДА, ВЕСЯЛЮСЯ
    А п’ю ж я, малада, весялюся, Аб цёмнай жа ночцы хлапачуся, Ай, дзе маладзе ночку начаваці, А ці ў полі шатры распінапі? Есць у мяне на дарозе
    перапуцце: Жывець мой свёкарка
    пры дарозе. А я ў яго ночку заначую, А я й ад яго й слова не пачую. А п'ю я, малада, весялюся, Аб цёмнай жа ночцы хлапачуся, Ай, дзе маладзе ночку начаваці, Ой, ці ў полі шатры распінаці? Есць у мяне на дарозе
    перапупце: Жывець мой татачка
    пры дарозе, А я ў яго ночку заначую, А я ад яго словачка пачую.
    240.	БОРАМ ІДУ, ПЕСНЮ ПЯЮ
    Борам іду, песню пяю, Бары ж мае разлягаюцца/
    Сялом іду, сільна плачу, Варожачкі пацяшаюцца.
    * Кожны другі радок паўтараецца двойчы.
    Ды варожце, варожачкі, Хоць на сваё безгалоўейка,
    А я ж буду пеці, гуляці, Абы ж маё ды здароўейка.
    Ды варожачкі спаць палягуць, А я ж пайду ды пагуляю, Як рыбачка ды па Дунаю.
    Шчука-рыба па пясочку, Я ж, малада, да й па рыначку,
    Шчука-рыба з акунцамі, Я ж, малада, да й з малайцамі.
    241.	ЗАРА МАЯ, ЗАРАНАЧКА!
    Зара мая, зараначка! Узыйдзі ранюсенька, Асвяці віднюсенька Усе дарожкі-пуці, Куды к мамкі ў госці йці. Мая мамка далёкая, Да ёй дарожка шырокая, А проці мамкіна вакна Стаіць крутая гара. Трэба горку раскапаць I ў мамкі ў гасцях пабываць.
    242.	АДДАЛА МЯНЕ МАШ
    Аддала мяне мапі Да й за п’яніцу замуж, Аддавала, прыказывала Сем гадоў у госці не хадзіці. Ой, не пайду я год, другі, А на трэці пайшла ў госці.
    Як стала я ў парозе, Мяне маці не ўзнала, За ўбогаю зашчытала. — Даруйце, дзеткі, убогую. — А я ж, маці, не ўбогая, А я, маці, табе дзіця. — А калі ты маё дзіця, А дзе ж твая краса з ліца? — У майго мужа на далоні. — А калі ж ты маё дзіця, А дзе ж твая руса каса? — А дзе ж мая руса каса? У майго мужа пад нагою.
    243.	ОЙ. ПАЙДУ Я КРУГОМ ЛУГА
    Ой, пайду я кругом луга, Шукаючы сабе друга. Ой ты, лузе, лузяночак, Ці ты будзеш мой дружочак? Ой, пайду я к Дунаю, Стану, гляну, падумаю, Што ў Дунаю дно відно, У сваёй мамкі добра было. На вуліцы пераднюю, На кірмашы заначую, Ой, пайду я к Дунаю, Стану, гляну, падумаю, Што ў Дунаі дна няма, А ў свякрухі дабра няма. На постаці пераднюю, А ў жорванах заначую. Саколе, ты, саколе, Пераляці гэта поле Ды накажы маёй матцы, Што я ключы пагубіла, Пры шырокай вуліцы 3 хлопцамі жартуючы.
    243a. ОЙ, ПАЙДУ Я ЛЯ ДУНАЮ
    Ой, пайду я ля Дунаю, Ой, стану я, падумаю, I ў Дунаю да дна няма, Мне ў свёкра дабра няма. Ох, пайду я ля Дунаю, Ой, стану я, падумаю: У Дунаю да дно відно, Мне ў бацькі дабро было.
    244.	ЯК ПАЙДУ Я КАЛЯ ЛУГУ
    Як пайду я каля лугу,* Каля лугу зялёнага,
    Каля лугу зялёнага, Каля саду вішнёвага.
    Адламаю я смародзінку, Чырвоную ягодзінку.
    Панясу я свайму татку, Ці жалеіць мяне татка?
    Ці жалеіць мяне татка, Ці жалеіць смародзінку?
    He жалеіць мяне татка, Ды жалеіць смародзінку,
    Нашто рана й заломлена, Што й без цвету, без ягады.
    Што й без цвету, без ягады, Без чорнай смародзінкі.
    Як пайду я каля лугу, Каля лугу зялёнага,
    Кожны першы радок паўтараецца двойчы.
    Каля лугу зялёнага, Каля саду вішнёвага.
    Адламаю я смародзінку, Чырвоную ягодзінку,
    Панясу я сваёй мамкі, Ці жалеіць мяне мамка?
    Ці жалеіць мяне мамка, Ці жалеіць смародзінку ?
    Ды жалеіць мяне мамка: Рана замуж аддадзена,
    He жалеіць ягодзінку, Чырвоную смародзінку.
    244а. ЯК ПАЙДУ Я КАЛА ЛУГУ
    Як пайду я кала лугу,* Кала лугу зялёнага, Наламаю смародзіны I чорнае, й зялёнае. Пакідаю смародзіну Усё на свёкаркаў дварочак, Сама стану, паслухаю, Што мой свёкар гаворыць: Ці жалеіць мяне свёкар, Ці чорну смародзіну. He жалеіць мяне свёкар, А жалеіць смародзіны: — Міла мая смародзіна, Што зялёна паламана I па двару пакідана... Як пайду я кала лугу, Кала лугу зялёнага, Наламаю смародзіны I чорнае, й зялёнае.
    Кожны радок паўтараецца двойчы
    Пакідаю смародзіну Ўсё на татачкаў дварочак, Сама стану, паслухаю, Што мой татачка гаворыць: Ці жалеіць мяне татка, Ці чорную смародзіну? He жалеіць смародзіны, А жалеіць мяне татка: — Мілая мая дзіцятухна, Што малада заручана, Што малада заручана, Чужым людзям аддадзена...
    2446. ОЙ, ПАЙДУ Я У ШУГЕ, У ЛУГЕ
    Ой, пайду я ў шуге, ў луге Да наламлю калінанькі, Да панясу да брацейка: — Ці жаль, братко, калінанькі, Ці жаль мяне, ўдованькі?
    — Табе, сястра, другі будзе, Мне калінка не прыбудзе, На ёй голлейка адбудзе.
    244в. ПАЙДУ Я 3 ТУГІ У ЛУГІ
    Пайду я з тугі ў лугі, Наламлю я калінанькі Да занясу да баценькі. Каго бацьку жальней будзе: Чы каліны лугавой, Чы мяне маладой?
    — Жаль мне, дзіця, калінанькі, Што зеляненькую паламіла, Ягадкі паглуміла.
    244г. Ой, ПАЙДУ Я У ЯГАДКІ
    Ой, пайду я ў ягадкі, А-а-эй, ой, пайду я ў ягадкі, У ягадкі ў смародзінкі. Наламлю я смародзінак, А-а-эй, наламлю смародзінак, Пакідаю на дарозе, Пакідаю на дарозе, А-а-эй, пакідаю на дарозе, Сама сяду пры дарозе. Ці не ідзець мая мамка, А-а-эй, ці не ідзецьме мая мамка, Каторае пажалее
    Ці зялёнай смуродзінкі, А-а-эй, ці зялёнай смуродзінкі, Да ці мяне малодзенькай. — Жаль мне смуродзінкі, А-а-эй, жаль мне смуродзінкі Што зялёна паламана, Што зялёна паламана, А-а-эй, што зялёна паламана, Па дарозе пакідана, А яшчэ жалейка дзіцяці, А-а-эй, а яшчэ жалка дзіцяці, Што малада заручана, Што малада заручана, А-а-эй, што малада заручана, На рабоце замучана.
    244д. ДА ПАЙДУ Я 3 ТУП У ЛУГІ
    Да пайду я з тугі ў лугі, Да наламаю смуродыні, Пакідаю на дарожца, Сама пайду к матцы ў госці: Ці павяне смуродына, He жалуе мяне матка;
    Мяне мілы пажалуе, За ягадкі падзякуе.
    Ой, пайду я на радзіму Ды выламлю смуродзіну, Пакідаю на дарозі. Тудою мой татка йціме, Смародзіні задзівіцца, Па дзіцяці зажурыцца: — Дзіця маё дарагое, Пайшло замуж маладое, Да не ўмее дзела рабіць, Чужой матцы не ўгодзіць. — He журыся, мой татачка, Я й за сябе дзела зраблю, Я й чужому бацьку ўгаджу.