• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    173а. ПАХВАЛІЛАСЯ ЧЫРВОНА КАЛІНА
    Пахвалілася чырвона каліна,
    У лузе стоячы:
    — Ніхто мяне не бярэць
    Без сечы, без меча.
    Як зачуў, пачуў
    Ціхі дробны дожджык:
    — He выхваляйся, чырвона каліна, Я цябе ссяку без сечы, без мечы. Выхвалялася маладая Мар’ічка У свайго роднага таткі: — Ніхто мяне не возьмець Без піва, без мёду, Без вялікага роду.
    Як зачуў, пачуў Маладзенькі Іван: — He выхваляйся, маладая Map ічка, У свайго роднага таткі!
    Я цябе вазьму без піва, без мёду, Без вялікага роду.
    1736. ПАХВАЛЯЛАСЯ КАЛІНА, НАД РАКОЮ СТОЯ
    Пахвалялася каліна, над ракою стоя, Сваім беленькім цвяточкам, Сваёй краснай ягадаю.
    — He пахваляйся, каліна, Сваім беленькім цвяточкам, Сваёй краснай ягадаю: Як я была ў свайго таткі, Бялей была твайго цвету, Як я была ў сваёй мамкі, Красней была тваёй ягады! Як засталась злому духу-мужыку, Узяў мяне як ягаду, Узяў мяне як вішаньку — Ссушыў мяне як ліпаньку.
    173в. ВЫХВАЛЯЛАСЬ ДЫ ЧЫРВОНА КАЛІНА
    Выхвалялась ды чырвона каліна,
    Ды сярод лугу стоя:
    — Ды ніхто ж мяне не ссячэць
    Без сеча, без меча, без вострае сякеры.
    Як зачулі ды буйныя ветры ды дробныя дожджы:
    — He выхваляйся, ды чырвона каліна, ды сярод лугу стоя: Ссячом цябе без сеча, без меча, без вострае сякеры!
    Выхвалялась маладая Тацянка:
    — Ніхто ж мяне не возьмець
    Без піва, без мёду, без горкае гарэлкі.
    Як зачулі ды два двараніны,
    Як зачулі ды два маладыя:
    — He выхваляйся, маладая Тацянка:
    Возьмем цябе без піва, без мёду, без горкае гарэлкі.
    174.	МІЖ ГОР, МІЖ ГОР
    Між гор, між гор Бяроза зялёна стаяла, Вецейкамі махала. А на той бярозе Салавейка шчабечыць, Салавейка шчабечыць, Усю праўду кажыць: Што не быць свякроўцы Лучшы роднай мамкі I не быць свёкру Лучшы роднага таткі.
    175.	ДА HE БУДЗЕ КАЛІНА
    Да не будзе каліна, А-а-эй, да не будзе каліна Салодкая, як маліна.
    Да не будзе свякроўка, А-а-эй, да не будзе свякроўка, Як родная маці.
    Будзе дзела загадаваці, А-а-эй, будзе дзела загадаваці, Да не будзе спагадаваці.
    У барку, ў барку, ў прыборку, Рабіў малойчык каморку. Прыйшла да яго дзевачка: — Памажы, божа, малайцу Гэту каморку рубіці! Рубі каморку нізенькаю, Высякай ваконца вышанькае, Каб да нас салаўі ляталі, Каб нас рана пабуджалі!
    Свякроўка не матка — будзіці не будзе, Сваю нявестку абсудзе: — Ляніва нявестка, ляніва: Сонца не зайдзе — спаць пойдзе, Сонца ў ваконца — не ўстане, У хаце работкі не знайдзе, Выйдзе на вулку — гуляе.
    176а. ОЙ, ВЫСОКА, ДАЛЕКА
    Ой, высока, далёка * Салавей гняздо віець,
    Да павышай за яго Ванечка дамок строіць.
    Аконца напроць слонца, Ганачак на рыначак.
    Ганачак на рыначак, Выбіраць паненачак.
    Выбраў сабе паненачку Белую, румяную.
    Белую, румяную Галечку каханую,
    Тонкую, высокую, Багатую, далёкую.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    Ой, борку, борку пры борку Чэшыць Яська каморку, Прыйшла Марыська глядзеці: — Чашы, міленькі, гладзенька, Пушчай акенца нізенька, Каб салавейкі ляталі, Нас маладзенькіх збуджалі. Чужая мамка не ўзбудзіць, Выйдзіць на вулку абсудзіць.
    177.	НА ТЫНЕ, НА ТЫНЕ
    На тыне, на ныне, * На тым частаколе
    Сядзела галубачка Па калені ў золаце.
    Малады Міхаська Узяў тую галубачку,
    Пасадзіў пад шубачку I панёс дахатачкі,
    Папытаўся ў мамачкі: — Мамачка родная, Ці міла нявестачка?
    — А міла, сынок, міла, Табе яшчэ мілей.
    Для мамкі на час слуга, А табе на век жана.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    177a. Ой, HA ТЫНКУ, HA ТЫНОЧКУ
    Ой, на тынку, на тыночку Сядзела галубачка, Залатая галовачка.
    Туды ехаў дзяцінка, Зняў з тыну галубачку I павёз яе да бацькі. — Пазволь, бацька, жаніціся! — Едзь да круля, найміся I розуму набярыся, Розуму каралеўскага I поезду паненскага:
    3 розумам круляваць будзеш, У поездзе канаваць будзеш.
    1776. HA ТЫНЕ, HA ТЫНЕ
    Ha тыне, на тыне, На новым частаколе Сядзела галубачка Па каленцы ў золаце. Маладзенькі малойчык Улавіў галубачку, Улавіў галубачку, Прынёс дахатачкі, Пасадзіў на лавачцы, Пахваліўся мамачцы: — Паглядзі, матулечка, Ці міла галубачка? — Ці міла, ці няміла, Яна мая слуга будзе, А твая жана будзе. Яна мне на час слуга, А табе навек жана.
    \Пз. A НА ТЫНЕ, HA ТЫНЕ
    A на тыне, на тыне На новым частаколе Сядзела галубачка Па калені ў золаце, Па калені ў золаце, Скрыллейка ў аксаміце. А прыйшоў бел-малойчык, Улавіў галубачку, Улавіў галубачку, Пасадзіў пад шубачку, А прышоў у хатачку, Пахваліўся татачку. Пасадзіў на лавачцы, Пахваліўся мамачцы: — А мамачка, мамачка, Ці рада галубачкай?
    — Давольна не давольна, Мне, сынок, на раз слова.
    178.	КАЛЯ САДУ, КАЛЯ ВІШАННЯ
    Каля саду, каля вішання, Ходзіць голуб з галубкаю; У галуба залатая галава, У галубкі пазалочаная, Чорным шоўкам прыустрочаная. Едзіць Ваня і дзівіцца:
    — Перайдзі, мая галубка, на маю старану! — Я б і рада перайці —пераходу не найці: Цераз рэчку перайці — цветна плацця замачыць Па дарожке прайці — ліцо бела запаліць, Па масточку перайці — маставога заплаціць.
    179.	РАСТРАСІ, БОЖА, БРАТНЮЮ КОПКУ
    Растрасі, божа, братнюю копку Па полі да па каласочку, Як растрос маю русу косу Па плячах ды па валасочку.
    Збяры, божа, свашчыну копку Па ніве да па каласочку, Як ён маю русу коску
    Сабраў па плячах да па валасочку.
    179а. ПАВЕЙ, ВЕЦЕР, ДАРОГАЮ
    Павей, вецер, дарогаю За мною, маладою, Развей маю косу русу Па плячах па воласу, Ой, па плячах па воласу, Баценьку на жаласць.
    Мой баценька жалуецца, Свёкарка радуецца: — Узяў сабе нявестачку, У хату ахвотначку: Ой, у хаце ціха ходзіць, На полі хутка робіць.
    1796. ПАВЕНЬ, ПАВЕНЬ, ВЕТРЫКУ
    Павень, павень, ветрыку, Да на маю русу косу, Па плечкам, па воласу. Няхай мая каса мае, Няхай мая доля йграе. Няхай людзі дзівуюцца, Што сірата красуецца.
    180.	ПАВЕЙ, ПАВЕЙ, БУЕН ВЕЦЕР
    Павей, павей, буён вецер,
    Па чыстаму полейку, Па зялёнай дубровухны!
    Павянь, павянь, рута-мята, Без ветрыку, без дожджыку!
    Буён вецер павявае, Ка мне млоды наязджаюць, Маёй мамкі дакучаюць, Мяне, маладу, заручаюць: Што дзянёчак — то сваточак, Што нядзелька — то гарэлка.
    180а. ПАВЕЙ, ПАВЕЙ, БУЙНЫ ВЕЦЕР
    Павей, павей, буйны вецер, * Да па чыстаму полю,
    Да па сіняму мору, Ды па шырокім раздоллі!
    Павянь, павянь, траўка-мята, У гародзе стоя.
    — Як я магу павянуці? Буйны ветрык павяваіць, Дробны дожджык паліваіць!
    — Гуляй, гуляй, Кацярыначка, У свайго роднага таткі!
    — Як я магу гуляць пайці, Калі мой мілы на двор едзіць?
    Ён на двор едзіць, Вароцікі расчыняіць,
    Вароцікі расчыняіць,
    3 роднай мамкай разлучаіць,
    3 роднай мамкай разлучаіць, Русу косу расплятаіць,
    Русу косу расплятаіць, Белы чапец надзяваіць,
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    Белы чапец надзяваіць,
    I хустачкай абкрываіць,
    I хустачкай абкрываіць, У роднай мамкі адбіраіць.
    1806. ПАВЯНЬ, РУТА-МЯТА
    Павянь, рута-мята, У гародзе стоючы, На пагоду гледзючы. — Як я маю павянуць? Дробны дажджы паліваюпь, Ціхі вятры павяваюць. А красуйся, Марынка, У свайго роднага таткі, У сваёй радзімай мамкі. — Як я маю красавацца? На двор едуць баяры, Руцяны венчык знімаюць, А саболлю шапаньку надзяваюць. А вяночак вяніць, А галоўку клоніць.
    180в. ДА КРАСУЙСЯ, КРАСАЧКА
    Да красуйся, красачка, У гародзе стоячы!
    — Як стану я красавацца, У гародзе стоячы?
    На мяне буйны ветрык, На мяне дробны дожджык. Красуйся, Ліксандрачка, У свайго роднага таткі!
    — Як я магу красавацца У свайго роднага таткі?
    Што дзень сваты наязджаюць, Майму татку дакучнічкі, Мне, маладзе,— разлучнічкі.
    180г. ПАВЕЙ, ПАВЕЙ, БУЯН-ВЕЦЕР
    Павей, павей, буян-вецер, Па чыстаму полю, Павянь, павянь, рута-мята, У гародзе стоя.
    — Як я магу павянуці, Калі дожджык паліваець, Буйный вецер павяваець? Гуляй, гуляй, Куліначка, У роднага таткіі...
    Як я магу гуляці?...
    Што дзень сваты наязджаюць, Татку з маткай дакучаюць, Татку з мамкай у карчму вядуць!
    181.	HE СЯЧЫ САСНЫ
    He сячы сасны, бо пахіліцца, He давай дачкі, бо зажурыцца. Падсеклі сасну — пахілілася, Аддалі дачку — зажурылася. Як я ў бацькі была, красавалася, Да свёкра прышла, змарнавалася, Я ў бацькі была, то як дзень была, Да свёкра прышла — журба з’ела за гадзіначку, Як буйны вецер лебядыначку.
    181a. HE СЯЧЫ, МОЙ ТАТУЛЬКА
    He сячы, мой татулька, Пры дарозе бярозы, He палі, мой брацейка, У лужочку травіцы. He бяры, мая матулька, У крыніцы вадзіцы, He шчыплі, мая сястрыца, У садочку цвяточкаў.
    Пры дарозе бяроза — Я сама, маладзенька, У лужочку травіца — Мая руса касіца, У садочку цвяточкі — Mae ясныя вочкі, У крыніцы вадзіца — Mae дробныя слёзкі.
    182.	АКРУЖЫУСЯ МЕСЯЦ
    Акружыўся месяц Каля яснага сонца, I запытаўся месяц Да ў яснага сонца: — Сонейка ясненькае, Калі мне ўсходзіць? — Жджы, месяпу, жджы і не ўсходзь.
    Я за лес закачуся, Я расой абальюся.
    А запытаўся сын ў таткі: — Ці пазволіш жаніцца? — Жджы, сынок, не жаніся, Розуму набярыся, Розуму сусецкага, Тавару купецкага.
    Кружыўся месяц Каля яснага сонца.
    182а. ОЙ, ПЫТАУСЯ МЕСЯЧЫК
    Ой, пытаўся месячык
    У яснага сонейка:
    — Ці скора мне усходзіць?
    — Ой, пажджы ты, не ўсходзі, } 2 разы Дай мне за лес спусціцца.
    Ой, пытаўся Васілька
    У роднага татачкі:
    — Ці скора мне жаніцца?
    — Пагадзі, не жаніся, Розуму набярыся, Розуму айцоўскага, Гонару шляхоцкага.
    } 2 разы
    } 2 разы
    183.	ЗЯЛЁНАЯ ДУБРОВАЧКА
    Зялёная дубровачка, Чаго й рана зашумела? — А як жа мне не шумець? — Маладая Тамарачка, Чаго й рана заплакала? — А як жа мне не плакаць? У мяне ўчора сваты былі. Мой татуленька не адказваіць, He адказваіць, прыказваіць: — Прыязджайце, сваты мае, А ў суботу з гарэлкаю, А ў нядзелю за дзеўкаю.
    183а. БЕДАВАУ ЗЯЛЁНЫ ЛЁН
    Бедаваў зялёны лён, Пры дарозе стоячы: — Ой, бяда ж мая, бяда, Што сцюдзёная вясна: He дала мне вырасці, Майму семю выспеці!
    Бедавала дзяўчыначка, У таткі гуляючы:
    — Ой, бяда ж мая, бяда
    Ды з частымі сватамі: He далі мне вырасці, Русай коскі выплесці!
    1836. ГАВАРЫУ НАШ ЗЯЛЕНЫ ЛЁН
    Гаварыў наш зялёны лён, У чыстым полі стоячы: — Ах вы, людзі дзіўныя, Нашто рана выбралі? He далі мне выспеці, А на сонцы вызраці! Гаварыла Дунюшка Сваёй роднай мамке: — Што рана сваты прышлі? He далі мне вырасці, А вума вынесціі
    184.	ЗЕЛЕНА,
    ЗЕЛЕНА КАЛІНАЧКА У ЛУЗЕ
    Зелена, зелена каліначка ў лузе, Яна зелена зломлена.
    Хто ж яе зламаў?
    Салавейкі, верабейкі — усё мелкія пташкі.
    Молада, молада Арыначка ў бацькі Яна малада заручана.