• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    Што я молад не жаніўся, Кудзёркамі апусціўся.
    Я ж паеду ў гарадочак, Куплю сабе грабянёчак,
    Учашу кудзёрачкі, Паеду жаніціся.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    Цераз бор зялёненькі * Бяжыць конь вароненькі.
    За канём ў пагон бяжыць Іванька малодзенькі.
    Манічка ваду брала, На каня паглядала.
    — Манічка, душа мая,
    Пераймі каня,
    Каня майго варанога, Мяне, мальца маладога,
    Каня майго пегатага, Мяне, мальца багатага,
    Каня майго пляснівага, Мяне, мальца шчаслівага.
    117і. ЦЕРАЗ БОР ЗЕЛЯНЕНЬКІ
    Цераз бор зеляненькі Бяжыць конь вараненькі, А за ім ў пагоню пан Мікітка. Перад ім сустрэчанька — Маладая дзеванька.
    — А дзеванька, душа мая! Пераймі каня майго!
    Каня майго варанога, Мяне, князя маладога, Каня майго пляснівага, Мяне, князя шчаслівага. — Ой, рада б я пераняці, Ды баюся айца й маці!
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    Ой, рада б улавіці — Будуць людзі гаварыціі — А не бойся нікога, Апроч госпада бога, Мяне, князя маладога!
    117к. ШТО ЗА ПЫЛ ПА ДАРОЗЕ
    Што за пыл па дарозе,* Што за шум на бярозе?
    Мой мілы з вайны едзець, Дзевяць коней вядзець.
    Дзевяць коней вядзець, На дзесятым сам едзець.
    — Чэсечка, душа мая, Пераймі каня майго.
    — Рада б я пераняці — Вунь стаіць твая маці.
    — Ты не бойся нікога, Толькі аднаго бога,
    Бізуна пляцёнага, Мужыка вянчонага.
    117л. ЗЯЛЕНАЯ АРЭШЫНА
    Зялёная арэшына На лугі налягае, 3-пад тэй арэшыны Там сакол вылятае,
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    А з новага двара Сужанка выязджае На вараным коніку, Маляваным возіку, А пад ім конік грае, На ім шуба ззяе, На ім кашулечка Тонкая, бяленькая, 3 паперай раўненькая. He маці яе прала, He сястрыца ткала, Ткала яе цёшча, А выткала свесця, А вышывала Волечка, Сабалямі аблажыла, На яго ўзлажыла.
    117м. А Ў ЛЕСЕ АРЭШЫНКА
    А ў лесе арэшынка А на поле выгібае, Там Васілька вячэрае На ім шапачка ззяе, Рубашачка бяленькая, 3 паперай раўненькая. He мамачка вышывала, He сястрыца вымывала, Вышывала мне пётухна, А вымывала швагерачка, А даравала паненачка.
    118.	КАЦІЛАСЯ ЗАРАНАЧКА
    Кацілася зараначка, За ёй услед ясен месяц— Та паждзі, пастой, зараначка.
    — А тады я пастаю, Як у цёмну хмарку зайду. А ў хмарку я апушчуся, Дожджыкам я абальюся. А ішла маладая Вера, А за ёй услед малады Косця. — Ты паждзі, пастой,
    маладая Вера. — А тады я цябе падажду, Як за мамчын стол зайду, А русай касой апушчуся Ды слёзкамі абальюся.
    119.	ПАВІЛОСЯ БЕЛА ПАВУЧЫННЕ
    Павілося бела павучынне
    Па нашым полі.
    Удалося маладой дзяўчынцы
    У свайго татулькі:
    А не ўмеіць таўчы, малоць,
    Ані малаціці,
    Толькі ўмеець па сялу хадзіці, Хлопчыкаў звадзіці.
    119а. ПАВІЛАСЯ ТОНКАЯ ПАВУЦІНКА
    Павілася тонкая павуцінка Ды па чыстаму полю.
    Навучылася маладая дзяўчынка Чорным шоўкам шыці, Золатам страчыці.
    Яна шыла й вышывала,
    Братцам каўнярочкі,
    Сёстрам рукавочкі:
    — Вы й насіце, братцы, каўнярочкі, Сёстры — рукавочкі!
    Як зайду ж я ды ў чужыя людзі, Ды ў вяліку сямейку, Я забудусь чорным шоўкам шыці, Золатам страчыці, А толькі буду талоч, малоць, Ды вадзіцу насіць, Ды печку тапіць.
    1196. ПАВІЛАСЯ ТОНКАЯ ПАВУЧЫНКА
    Павілася тонкая павучынка Па шырокаму полю, Па густому жыту;
    Панялася красная дзяўчынка
    Шоўкам вышываці.
    Вышыла яна сужаньку хўстачку, А сабе, моладзе, кашуленьку.
    — Ты насі, сужанька, хустачку, А я, млада, кашуленьку.
    Зносіш ты тую, Вышыю табе другую, Другую ўжо не такую, Злотам-срэбрам выштапую.
    119в. ПАВІЛОСЯ БЕЛА ПАВУЧЫННЕ
    Павілося бела павучынне Па чыстаму полю, Павілося.
    Дасталося да мне маладзенькай Ліхое замужжа, Дасталося.
    Я ўмела чытаці, пісаці, Шоўкам вышываці, Я ўмела.
    Дасталася нявернаму мужыку Да ліхому свёкру, Дасталася.
    Забылася чытаці і пісаці, Шоўкам вышываці, Забылася.
    120.	ОЙ, PAHA, РАНА
    Ой, рана, рана На лес раса пала, Раса сцюдзёная.
    У-у-у!
    Ой, раней таго Маладая ўставала, Расіцу аббівала. У-у-у!
    Як угледзеў
    А мой жа міленькі, На коніку седзячы. У-у-у!
    — Ты ж, мілая, He хадзі босая, Раса сцюдзёная.
    У-у-у!^ — Мой міленькі, Калі табе жалка, Купі чаравічкі.
    У-у-у!
    — Ты ж, мілая, Калі ж будзеш мая, Куплю табе двое. У-у-у!
    Куплю табе двое, Казловы абое.
    У-у-у!
    121.	БАДАЙ ТАЯ КРУТА ГАРА
    Бадай тая крута гара Марненька прапала, Я пад ёю жыта жала Вячэраньку сцірала.
    Пасцірала вячэраньку
    I цяпер і ўчора, Ой, штось мая міленькая Смутна невясёла: Чы ворагі прыслужылі, Чы ліхія людзі, Што з нашага каханечка Нічога не будзе.
    122.	Ай, ДА БОКАМ, ХМАРАЧКА, БОКАМ
    Ай, да бокам, хмарачка, бокам, Бокам, хмарачка, бокам,
    А да на панскія сенажаці, На панскія сенажаці.
    Ай, да там парабкі сена косяць, Там парабкі сена косяць,
    А да й яны ў бога дажджу просяць, Яны ў бога дажджу просяць:
    — А да й нанясі, божа, валачок, Нанясі, божа, валачок,
    А да й няхай аддыша наш бачок, Няхай аддыша наш бачок.
    123.	Ой, ПАЙДУ Я КАЛЯ ЛУГА
    Ой, пайду я каля луга, Шукаючы свайго друга. А ў тым лузе нікагенька, Толькі ціхі салавейка.
    Салавейка на яліну — Мой міленькі на Украіну, Салавейка на дарозе — Мой міленькі ў дарозе. — Зляці, зляці, салавейка, Із яліны аж да дому, Прыедзь, прыедзь, мой міленькі, 3 Украіны аж дадому. Салавейка не злятае, Мой міленькі прыязджае.
    123а. ОЙ, ПАЙДУ Я КАЛЯ ЛУГА
    Ой, пайду я каля луга/ Шукаючы свайго друга. Няма ў лузе нікагенька, Толькі ціхі салавейка. Салавейка на каліне, Мой міленькі на Украіне, Салавейка цяжка дыша, Мой міленькі лісты піша. Зляці, зляці, салавейка, 3 каліначкі на далочку. — He злячу, зязюлечка, 3 каліначкі дадолу, He вярнуся, мая мілая, 3 Украічы дадому.
    1236. Ой, ПАЙДУ Я КАЛЯ ЛУГА
    Ой, пайду я каля луга, Шукаючы свайго друга.
    А ў тым лузе нікагенька, Адно толькі салавейка.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Салавейка на бярозе, А мой мілы ў дарозе; Салавейка на каліне, А мой мілы на Украіне, Салавейка свішча-грае, А мой мілы п’е-гуляе: Салавейка — з птушачкамі, А мой мілы — з дзевачкамі, Салавейка — з песенькамі, А я, млада, — з слёзанькамі.
    123в. ПАЙДУ Я ПА КРАЙ ЛУТА
    Пайду я па край луга, Шукаючы свайго друга. Няма ў лузе нікагенька, Адно адзін салавейка, Салавейка на бярозе, А мой мілы ў дарозе.
    —• Ізлінь, злінь, салавейка, 3 бярозы да й нізенька.
    — He зліню. бо высока, He вярнуся, бо далёка.
    124.	ЗАКАЦІЛАСЬ ЖАРКА СОНЦА ЗА ДУБРОВУ
    Закацілась жарка сонца за дуброву, Люлі, люлі, люлюшанькі, за дуброву, Баліць мая галовачка — хоча двору. Я не спала, маладзёшанька, не драмала, Я ўпусціла сакалочка з рукавочка, Люлі, люлі, люлюшанькі з рукавочка. Я, ўпусціўшы сакалочка, не ўлавіла, Люлі, люлі, люлюшанькі, не ўлавіла,
    А я свайго міла дружка разгнявіла, Люлі, люлі, люлюшанькі, разгнявіла. Разгнявіўшы міла дружка, не ўпрасіла, Люлі, люлі, люлюшанькі, не ўпрасіла.
    125.	ПОЛЕ MAE, ПОЛЕ MAE ВЯЛІКАЕ I ВЯСЕЛАЕ
    Поле маё, поле маё вялікае і вясёлае/ Вялікае й вялікае, прыгожае й прыгожае. Па полю іду, па полю іду — весялюся. Па полю іду, па полю іду — красуюся. Дамоў прыду, дамоў прыду — не шчуюся.
    126.	ПОЛЕ, ПОЛЕ РУМЯНАЕ!
    Поле, поле румянае!
    Радзі, божа, жыта буйнае, Бо наша дзевачка прэнтка жне: Сярпа ў ручкі да не бярэ, За ёй, маладою, сноп у сноп Сем казачэнькаў, а восьмы non, Дзевяты дзяцінка, што бярэ шлюб. — Ой, none, none, дай нам шлюб Да з тым дзяцінкам, што стаяўтут.
    127.	НА МОРЫ ВУТКА КУПАЛАСЯ
    На моры вутка купалася, На моры піэрая купалася, I на беражку сушылася, I на беражку сушылася, А ёй селязень крылля чысціў.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Каля яе вутачкі дзівіліся. — He дзівіцеся вы, вутачкі, He дзівіцеся вы, шэрыя: 3 гэтым селязнём даўно знаюся, 3 гэтым селязнём мора сплыву, Цёпла гняздзечка пакінуўшы, Вуцянятак не вывеўшы...
    Каб у садачку на крэслічку, Тама Ніначка галаву чэшаць, А ёй Юрачка касу пляцець. Кала яе дзевачкі дзівіліся. — He дзівіцеся вы, дзевачкі, He дзівіцеся вы, красныя: 3 гэтым малайцом даўно знаюся, 3 ім ўвесь свет сыйду — назад прыйду, Ацца-матушку пакінуўшы, Ацца-.матушку старосенькіх, Брата, сястру малёсенькіх.
    128.	ПА РАЦЭ, РАЦЭ ВУЦЯНША ПЛЫВЕЦЬ
    Па рапэ, рацэ вуцяніца плывець,* Выша берага галовачку нясець... Пра мяне, маладу, бясславіца ідзець, Быццам малада любіла каго...
    Сколькі мае да любасці было: Што я старому пірог спякла 3 аўсянай мукі насеянае, Я па прыпечку пакачывала, А я дзёгцікам памазывала... Па рацэ, рацэ вуцяніца плывець, Выша берага галовачку нясець, Пра мяне, маладу, бясславіца ідзець, Што я роўнаму пірог спякла 3 пшанічнай мукі прасеянае, Я па століку пакачывала, А я масліцам падмазывала, А я сахарцом падсыпывала.
    Кожны радок паўтараецца двойчы.
    129.	AX ТЫ, СОНЦА, СОНЦА ЖАРКАЕ
    Ах ты, сонца, сонца жаркае,* Чаго рана за лес коцішся?
    А за тыя лясы цёмныя, А за тыя горы крутыя, За прыгорачкі зялёныя?
    Ах ты, дзеўка, дзеўка красная, Твая долечка няшчасная: Што пра цябе людзі гаворуць, Што да цябе казакі ходзюць... — Няхай людзі нагаворуцца I казачанькі находзюцца: Адзін хадзіў — ён ліобіў мяне, Другі хадзіў — ён кахаў мяне, Трэці хадзіў — ён на венчык стаў.
    129а. ЧАГО, СОНЦА, РАНА КОЦІШСЯ?
    Чаго, сонца, рана коцішся?
    Па мне, маладой, не клапоцішся, Што пра мяне людзі гаворуць, Што да мяне казакі ходзяць? Пушчай людзі нагаворацца, А казакі находзяцца, Мне падарачкі наносяцца. Падарачкі для падманачкі, А канфетачкі для прыметачкі. А арэхі на прасмехі.
    130.	СВЯЦІ, свяш, ЯСЕН МЕСЯЦ
    Свяці, свяці, ясен месяц,* + Да ўсю цёмную ночку.
    Да ўсю цёмную ночку, Э, доўгую дарожку.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    ** Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    Даўгую дарожку
    А мне к татке ў госці йсці.
    А я ў таткі далёкая Я пташачка залётная.
    131.	ШТО й ВЫ МУШКІ, КАМАРЫКІ MAE
    Што й вы мушкі, камарыкі мае, He ад кусання галава мая баліць, Ад галоўкі бела лічанька гарыць. Што й гарыць яно, гарыць — Свайму ropy наравіць.
    Ой, і хто ж май.му ropy паможа, Ой, і хто ж майго дружка угавора? Ой, і хто ж яго з паўдарогі верне? Ах! Вярнісь ты, мой міленькі дружок, Пойдзем мы ў зялёненькі садок, Там мы сядзем пад ракітавым кустом, Пагаворым пра жыццё, быццё сваё, Пра вялікую любоў, якава любоў на свеці цяжала, Разлучыла нас не месяц, не зара, Разлучыла чужа-дальня старана, Да й Маскоўская слабада.
    132.	ЗА БІТАЮ СЛАБАДОЮ
    За бітаю слабадою Расцець жыта з лебядою, А пшаніца з асакою.
    Там Таццяна жыта жала, У правай руцэ серп дзяржала, А левай падбірала, На біты шлях пазірала.