Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
Пачула мая мамачка, У каморцы седзячы, Праз аконца гледзячы: — Калі гэта маё дзіця, Хай яно пагуляе, Калі гэта нявестачка, Хай яна прывыкае Да шырокай постаці, Да вялікай воласці. Мая постаць шырокая — Сівым канём не аб’едзеш, Мая воласць вялікая — Белым сырам не адзеліш. Сівы конь скапыціцца, Белы сыр пакрышыцца.
98п. ЯК ПАЙДУ Я ДАРОГАЮ
Як пайду я дарогаю, Пушчу голас дуброваю. А хто ж мой голас зачуіць — Той ж мяне пажалеіць. Зачуў голас мой татулька: — To маё дзіця пяець. Дзіця пяець — поле красіць, Нявестачка людзей смешыць. Дзіця пяець, як звон звініць, Нявестачка — як гром грыміць.
98р. ДЫ ПАЙДУ Я ДАРОГАЮ
Ды пайду я дарогаю, Ды пайду я шырокаю.
Ды пайду я шырокаю, Пушчу голас дуброваю,
Няхай голас галасуе, Няхай мая мамка чуе.
Няхай мая мамка чуе, У святліцы седзючы.
— Ці ж маё дзіця пяе, Што да мяне голас ідзе?
Калі маё дзіцятка, Няхай яно пагуляе,
Калі мая нявехначка, Няхай яна пажынае.
Няхай яна пажынае, К майму полю прывыкае.
К майму полю далёкаму, К майму жыту вялікаму,
Зярнятку ядраному, К майму сыну маладому.
98с. Ой, ГУКНУ Я ДАРОГАЮ
Ой, гукну я дарогаю, Зялёнаю дуброваю.
Няхай мяне маці чуе, Мне вячэру гатуе,
Вячэру мне смачненькую, Пасцельку бяленькую.
Як не будзе гатаваці. He прыду начаваці.
Начавацьму ў цёмным лесе Пры зялёным арэсе,
Начавацьму ў чыстым полі Пры зялёнай дуброве.
98т. Ой, ПАЙДУ Я ДАРОГАЮ, ЯК ПАЙДУ
Ой, пайду я дарогаю, Як пайду.
Пушчу голас дуброваю, Пушчу голас.
Няхай татачка пачуе, Няхай татачка.
— Ці не дзіця маё ідзець, Ці не дзіця,
Што тоненькі голас вядзець, Што тоненькі.
А калі ж бы маё дзіця,
А калі ж,
Няхай ідзець пагуляе, Няхай.
А калі б нявехначка, Калі б,
Няхай ідзець пажынае, Няхай,
Поля майго павідае, Поля майго.
Поле маё далёкае,
Поле маё,
У постаці шырокае, У постаці.
98у. ПАЙДУ Я ДАРОГАЮ
Пайду я дарогаю, Пушчу голас дуброваю, Няхай голас галасуіць, Няхай мая мамка чуіць, Няхай чуе, пачувае, Дзе маё дзіця паіграе. На чужой староначцы I пры ліхой свякровачцы.
98ф. ДЫ МОЙ ТАТАЧКА, ДЫ КАЛАСОЧАК
Ды мой татачка, ды каласочак, Ды пачуй жа мой ды галасочак, Ой, я іду дуброваю
Ды пушчу голас ды дарогаю, Ды няхай мая ды мамка чуе, Ды вячэрачку ды нагатуе. Ды я на полі ды жыта жала, Ды на постаці ўжо раса пала, Ой, жнеечка ды дамоў ідзе, Ды на ручачках ды дзіця нясе, На галовачцы ды сярпок нясе, Ды наўстрэчу мне ды татка ідзе.
98х. О ПАЙДУ Я ДАРОГАЮ
О пайду я дарогаю, Пушчу голас дуброваю, Няхай голас галасуе, Няхай мая матка чуе: — Калі ж гэта маё дзіця, Няхай яно пагуляе, А калі ж нявехначка, Няхай яна прывыкае К маёй ніўцы далёкай, К маёй постаці шырокай, К майму хлебу пуховаму, К майму кію дубоваму.
98ц. ЯК ПАЙДУ Я ДАРОГАЮ
Як пайду я дарогаю, Пушчу голас дуброваю, А хто голас мой пачуіць, Дык той мяне пажалеіць.
Пачуў голас мой татулька: — Ці не маё дзіця пяець? Няхай яно ў двор ідзець, У двор ідзець, паабедаіць, Па вуліцы пабегаіць, Па вуліцы па шырокай, Па мураўцы па зялёнай.
98ч. ПАЙДУ Я ДАРОГАЮ
Пайду я дарогаю,* Пушчу голас дуброваю,
Няхай голас галасуець, Няхай мамка дома чуець.
— Калі маё дзіцятачка, Няхай яго красуецца,
А калі нявестачка, Няхай яна ўшчунецца.
Яе дзеткі малыя
Ужо даўно дажыдаюць,
Ужо даўно дажыдаюць, У ваконца паглядаюць.
98ш. ДА Й ПАЙДУ Я ДАРОГАЮ
Да й пайду я дарогаю, Пушчу голас дуброваю, Няхай голас галасуе, Няхай мяне мамка чуе, Мне вячэраньку гатуе, Да ў місачкі налівае, На парозе застуджвае.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
— Стынь, вячэра, на парозе, Стынь, вячэра, на парозе, Маё дзіця ў дарозе, Маладое заручонае Да на загоне замучонае.
98э. Ой, ЗВОНКА, ЗВОНКА НА БАРУ
Ой, звонка, звонка на бару, Ой, рана, рана на бару, Пушчу я голас да дому. А хто мой голас пачуіць? Чула-пачула матулька: — Маё дзіцятка спяваіць, Шыроку постаць зжынаіць, Густы снапкі стаўляіць. Яшчэ пачула свякроўка: — Чаго, нявестка, зяваеш? Вузкую постаць зжынаеш, Рэдка снапочкі стаўляеш?
99. HE УЛЯКАЙСЯ, МОЙ ТАТАЧКА
He ўлякайся, мой татачка, He ўлякайся,
Што я рана із поля іду, Што я рана,
На ручачках дзіця нясу, На ручачках,
За плечыкамі — калыбельку, За плечыкамі.
— Чыё, донька, дзіця нясеш, Чыё донька?
— Суседняе, мой татачка, Суседняе.
— Чаго, дочка, тваё лічка, Чаго, дочка?
— Пры мне, татка, раджалася, Пры мне, татка,
Маё лічыка ўдавалася, Маё лічыка.
99а. Я, МАЛАДА, 3 ПРЫГОНУ ЙШЛА
Я, малада, з прыгону йшла, Пад поясам сярпок нясла, На ручках дзіцятачка, Сустрэў мяне мой татачка, Сустрэў мяне мой родненькі: — Дзе ты, донька, дзіця ўзяла? — Мой татачка, у бару найшла. — Маніш, донька, — тваё лічка. — Яно пры мне радзілася, Яно па мне удалася!
996. Ой, Я 3 ПОЛЯ ЦЯКУ. БЯГУ
Ой, я з поля цяку, бягу, Да сярпочак за поясам, Дый малазён на ручаньках. Дзеля цябе, малазёне, Да мне ў маткі не быці, Box, з руты вянка не звіці. Ой, да хоць яго саўю, Box, то насіці не буду, Зносіць мая залавіца, Яго родная сястрыца.
99в. А Я 3 ПОЛЯ ЙШЛА
А я з поля йшла,
А пад паясом сярпок нясла, За плечамі калысачку,
А на руках дзіцятачку, А спаткаў жа мой татанька: — А чыё, доня, дзіця нясеш? — А суседняга, мой татанька. — Няпраўда, доня, не суседняга... У твае лічыка ўдалося.
— Перада мной раджалася,
У маё лічка ўдавалася, Перада мной умывалася, У мае лічка ўдавалася.
Ліцо маё бяленькае, Дзіця маё міленькае.
99г. Я, МОЛАДА, 3 ПОЛЯ ІДУ
Я, молада, з поля іду, За поясам сярпок нясу, За плечыкамі калысачку, А на ручках дзіцятачку. Сустрэў мяне мой татачка: — Дзе ты, дачка, дзіця ўзяла? Гэта дзіця суседняе...
99д. ІШЛА ДЗЕУКА 3 ПОЛЯ, 3 ПОЛЯ
Ішла дзеўка з поля, з поля, Несла сярпок у прыполе Да й калысачку за плячыма, Слёзка ў яе пад вачыма. Да прышоў к ёй яе бацюхна: — Да чаго ж, донька, сільна плачаш? Ды чыё ж ты, донька, дзіця нясеш? — Мой бацюхна, мой родненькі, Да нясу ж дзіця суседскае, Пры мне ж яно раджонае, Ка мне ж яно палажонае.
100. УЖО СОНЕЙКА ЗА ЛЕС КОЦІЦЦА
Ужо сонейка за лес коціцца, А мне, моладзе, дамоў хочацца. А мне татачка ды прыказываў: — Ой, насі злота — не хіні к грудзям, Ой, гаруй гора — не кажы людзям! — Мой татачка, мой родненькі!
Да няпраўдачку ўсё гаворыш: Насіўшы злота — яно змажацца, Гараваўшы гора —людзям скажацца.
101. Ой, ЖЫВА, ЖЫВА —ПАРА СТРАДНАЯ
Ой, жыва, жыва — пара страдная, А жаночая доля марная.
А я, жнеечка, жыта жаць іду, Двое дзетачак дый з сабой бяру, Дзіця першае наперадзе нясу, Ззаду дый калысачку.
Другое дзіця за ручку вяду, ой, А з боку жыганы цягну.
— Ой вы, дзеткі, ці гуляйце, ці спіце, Толькі мамкі доўга да й не завіце, А мне ж трэба хуценька жаці, Каб усіх постаці перагнаці.
Я ж без разгіну паласу сажала, Дзетак сваіх не ўглядала.
102. МАЛАДАЯ МАЛОДАЧКА
Маладая малодачка Па месяцу жыта жала Да з месяцам размаўляла: — Мой месячык яснюсенькі, Пасвяці мне дарожаньку, Кудэю ісці дадоманьку, Падаіці карованьку.
Мая карова травіча, Дае малака дайніцу.
102a. ЖАЛІ, ЖАЛІ ПА СОНЕЙКУ
Жалі, жалі па сонейку, Будзем жаці па месяцу. Месяцу яснюсенькі, Асвяці нам дарожаньку, Кудою йсці да доманьку Каля саду вішнёвага, К бацюшку радзонаму.
1026. ДА МЕСЯЦУ ЯСНЮСЕНЬКІ
Да месяцу яснюсенькі, Асвяці нам дарожаньку, Кудою йсці да доманьку Каля саду-вінаграду Да к войчаньку на параду, Каля саду вішнёвага Да войчанька радзонага. Парадзь, парадзь мне, войчанька, Як мне зіму зімаваці?
Як мне лета летаваці?
102в. МАЛАДАЯ МАЛОДАЧКА
Маладая малодачка Па месяцу жыта жала, 3 месяцам размаўляла: — Мой месяцу яснюсенькі, Прасвяці мне дарожаньку, Кудою ісці да домачку. — Маладая малодачка! А тож табе дарожанька Каля саду зялёнага Да бацюшкі радзонага, Каля саду-вінаграду Да бацюшкі на параду.
102г. ОЙ, МЕСЯЦ ЯСНЕНЬКІ
Ой, месяц ясненькі, Асвяці нам дарожаньку, Асвяці нам дарожаньку, Кудэма ісці да доміку Каля саду-вінаграду Да айчанька на параду, Да свякроўкі на вячэру, Да мілога на пасцелю. Вячэрайка ў галушачкі, Пасцель бела ў падушачкі.
103. ДОБРЫ ВЕЧАР НАШАЙ МАЦІ
Добры вечар нашай маці,* Ці гатова вячэраці?
Ідзець тваё дзіцятачка Утаміўшыся, умарыўшыся, Ядраное жыта жнучы.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
II
104. ПЁРАПЕЛКА, HE ВІ ГНЯЗДЗЕЧКА
Перапёлка, He ві гняздзечка Блізка Ля дарожкі! Перапёлка, Пастушкі пагонюць, Гняздзечка распоруць! Перапёлка, Гняздзечка распоруць, Яечкі пабяруць!
Перапёлка, Яечак не будзець, Табе жаль будзець! Ты, Мар’ічка, He ві вяночка — Восень недалёчка! Сваты прыедуць, Вяночык здымуць, А чэпчык надзенуць! Мар’ічка, Вяночка не будзець, Табе жаль будзець.
104а. ТЫ, ЛАСТАЎКА-БЕЛАКРЫЛКА
Ты, ластаўка-белакрылка. He вій гнязда пры дарозе!
Арол ляціпь, гняздо зрыіць, Малых дзетак паразганяіііь Што і па мхах, I па балотах,
I па чыстаму полю, I па зялёнаму лугу. Ты, Гертруда маладая, He вій вянка ў мамухны! Сваты едуць — вянок сарвуць, Цябе, маладу, з сабой вазьмуць.
1046. ПЕРАПЁЛКА, ОЙ, НЕВІ ГНЯЗДЗЕЧКА БЛІЗКА ЛЯ ДАРОЖКІ
Перапёлка,
Ой, не ві гняздзечка блізка ля дарожкі.
Канюшкі паедуць—гняздзечка раскапаюць, Перапёлка!
Табе, маладзенькай, усё жаль будзіць, Што дзетак не будзіць,
Перапёлка!
Пастушкі пагонюць—гняздзечка распорупь, Перапёлка!
Табе, маладзенькай, ўсё жаль будзіпь, Што дзетак не будзіць,
Перапёлка!
104в. ПЕРАПЁЛКА!
ТРЫСЦЯНО ГНЯЗДЗЕЧКА
Перапёлка!
Трысцяно гняздзечка, Залатое яечка, Перапёлка!
Перапёлка!
He ві ты гняздзечка Блізка ля дарогі, А зві ты гняздзечка На зялёным дубе, Перапёлка!
Перапёлка!
Вецярок павеець, Дзетак пакалышыць, Перапёлка!
Ой, дзеванька!
He ві ты вяночка — Вясна недалёчка,
Ой, дзеванька!
Ой, дзеванька!
Сваточкі прыедуць, Цябе з сабой возьмуць, Ой, дзеванька.
104г. АХ ТЫ, ЛАСТАЎКА КАСАТАЯ
Ах ты, ластаўка касатая, He вій гнязда на пастрэшайку: He тут табе зіму зімаваць— Зімаваць зіму ў шчырым бару. Ах ты, Маша, ўставай раненька, Чашы, чашы галоўку, пляці косаньку: He тут табе лета летаваць — Лета летаваць у свёкра і ў свякрові.
104д. ПЕРАПЕЛКА! ТРЫСЦЯНО ГНЯЗДЗЕЧКА
Перапёлка! Трысцяно гняздзечка, Залато яечка. Перапёлка!
Перапёлка! He вій ты гняздзечка
Блізка пры дарожцы. Перапёлка! Перапёлка! Пастушкі пагонюць,
Гняздзечка распоруць. Перапёлка! Перапёлка! Гняздзечка распоруць,
Яечкі пабяруць. Перапёлка!
Перапёлка! А завій ты гняздзечка На зялёным дубе. Перапёлка!
Перапёлка! Вецярок павеіць, Дзетак пакалышыць. Перапёлка! Ой, дзеванька! He вій ты вяночка, Восень недалёчка. Ой, дзеванька!