Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
Да ўжо нашы ручкі Досі намахаліся, Да ўжо нашы прыставы Досі набрахаліся, Ой, не рана.
83л. ДА ПАРА ДАМОУ, ПАРА
Да пара дамоў, пара, Сувячэрняя зара, Пан кажыць дамоў ісці — Прыстаўнік не пушчаіць.
83м. А СОЛНУШКА ЗА БОР, ЗА БОР
А солнушка за бор, за бор, А пусці, барын, дамоў, дамоў. Нашы дамы далёкія, А пераходы глыбокія.
У нас кароўкі недоены, А цялятушкі не поены. Цялятушкі не поены, А малы дзеткі не кормлены.
84. ЯК СОНЕЙКА НАД ДУБКОМ, НАД ДУБКОМ
Як сонейка над дубком, над дубком, Жала жыта халадком, халадком.
Сонейка да над грушкаю, Пусціце мяне з поля Хоць з жывою душою. — Чаму, дзеўка, капа мала? — Бо ў даліне паставіла. — А чаму, дзеўка, снапоў рэдка? — Бо на гарэ жыта жала.
85. ЗА БОР СОНЕЙКА, ЗА БОР
За бор сонейка, за бор, Пусці нас, панечка, дамоў. Нашы дамы далёкія, Пераходы шырокія.
А сем гадзін борам іці,
А восьмую вадой плысці, Дзевятую дубровай,
А дзесятую к татке на двор. А нас жа татка пераймаець, Вароцікі адчыняець:
— Хадзіце ж, мае работніцы, Хадзіце ж, мае нявольніцы.
85a. АЙ, ЗА БОР СОНЦА, ЗА БОР
Ай, за бор сонца, за бор, * Пусці мяне, ніўка, дамоў.
Mae дамы далёкія, Пераходы вялікія.
Пераходы вялікія, Татка з мамкай няродныя.
Ай, пасылаюць за вадзіцай У шчыры бор, у крыніцу.
Ай, наляцела гусей з бору, Узмуціла ўсю вадзіцу.
А я стала, пастаяла, Пака вада светла стала.
856. А СОНЕЙКА ЗА БОР, ЗА БОР!
А сонейка за бор, за бор! Пусці мяне ў двор, у двор!
У мяне ў двары нет нікога, Апрача госпада бога Да свёкра ліхога!
У варотах пераймаіць
Да за вадой пасылаіць: — Нявестачка мая, ластачка, Ідзі ў бор за вадою, Я на цябе ваўкоў нашлю Або злога чалавека!
— А свякратка, мой татка, Я ваўка не баюся, Ад чалавека адгаваруся.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Я ваўка каромыслам, А чалавека гаворачкам: — Чалавек, чалавечак, Пабойся ты бога:
У мяне ў двары дзяцей многа!..
85в. ЗАКАЦІСЯ, СОНЕЙКА
Закаціся, сонейка, Ды за лес, за дуброўку, За высокую горку.
Мне, маладзе, дамоў іці Цераз шчырыя бары, Цераз цёмныя лясы. У мяне дома не мамухна, А ліхая свякрованька, Пасылаіць па вадзіцу У шчыры бор у крыніцу. Прынясу я вады ночвы: Залі сабе, свякроў, вочы.
85г. ДЫ ХТО КАЖЫЦЬ:—ДАМОУ, ДАМОУ
Ды хто кажыць:— Дамоў, дамоў?
У мяне дома нет нікога.
Толькі адна свякровачка
У варотачках пераймаець, Па вадзіцу пасылаець 3 яловымі вядзёркамі, 3 шалковымі. пачопкамі.
I шлець яна па вадзіцу У шчыры бор у крыніцу, He вадзіцы жалаючы, Мяне, маладую, са свету збываючы.
Я, малада, сцерагуся, На беражку станаўлюся, Прынясу я вады ночвы: Залі сабе вадою вочы.
— Ды не хачу, маладзіпы, Нет на яе пагібелі, Ані ваўкоў, ні мядзведзей, Hi злога чалавека.
— Я ваўкоў не баюся, А мядзведзей сцерагуся, Ад чалавека адпрашуся.
85д. ОЙ, ПАРА ДАМОУ, ПАРА
Ой, пара дамоў, пара, * Ужо вячэрняя зара,
А хоць я дамоў пайду, Няродну мамку найду.
Мне дома не мамачка, He скажа:—Дзіцятачка,
He скажыць:—Змарылася, А скажыць: — Лянілася,
He скажыць, што я жала, А скажыць, што ляжала.
У варотцах пераймаіць, Работачку загадаіць:
— He ідзі, чужо дзіця, У крыніцу па вадзіцу,
У сыры бор па дравіцы. — На табе, чужа маці,
Із крыніцы вадзіцы.
— Нет на ця’, чужое дзіця,
Hi воўка, ні мядзведзя, Hi злога чалавека.
— Я ваўка не баюся, 3 мядзведзем размінуся, 3 чалавекам згаваруся.
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
85е. УЖО ПАРА ДАМОУ, ПАРА
Ужо пара дамоў, пара, Сцюдзёная раса пала, Сцюдзёная раса пала, Мне дамоў пара стала. Там свякроўка пераймае, Варотаў не расчыняе, Варотаў не расчыняе, Па вадзіцу пасылае, Пасылае па вадзіцу У шчыры бор у крыніцу.
85ж. Ой, СОУНЕНЬКА ДА ЗА ЛЕС. ДА ЗА ЛЕС
Ой, соўненька да за лес, да за лес, Нас тутака мядзведзь заесць.
Ой, соўненька завалілась, Мне дадому захацелась.
У мяне ж дома не баценька, Да ў мяне ж дома люты свёкарка.
85з. ДА ПАРА ДАМОУ, ПАРА
Да пара дамоў, пара.
Мне, маладой, пары няма, У мяне дома не свой бацька, У мяне дома ліхі свёкар. Пераймае ў вароцейках 3 цісовымі насільцамі, 3 залатымі вядзёрцамі, Шле мяне па вадзіцу У шчыры бор у крыніцу. — Няма на цябе, нявестачка, Hi ваўкоў, ні мядзведзеў, Hi ліхога чалавека.
— Я ваўкоў не баюся, Ад мядзведзя схаранюся, 3 чалавекам разгаваруся.
85і. У ШЧЫРАМУ БАРУ
У шчыраму бару Та ягаданькі бяру, Бяру ж я. бяру, Та не ведаю — каму. Панясла б я да баценькі, Да далёка ад мяне, Панясла б я да свёкра, Да не жалуе мяне: У варотачках сустрачае, Ягаданькі аднімае, А вядзерка ў рукі дае: — Ідзі, нявеста, па вадзіцу У халодну крыніцу!
— Свёкарка, мой баценька, Чы вадзіцы жалееш, Чы нявесту збываеш?
— Я вадзіцы не жалею. Та нявест}' збываю.
На маю нявесту няма звера лютага, Hi чалавека лукавага.
— Я звера не баюся, Чалавека адпрашуся. Што звер — то свёкарка, Што чалавек — то бапенька.
85к. ЗАПЛАКАЛА МАЛОДАЧКА
Заплакала малодачка:
— Пара дамоў, пара!
А мне дамоў не хочацца: У мяне дома чужыначка — Чужая маці, чужы бацька.
Пашлюць мяне па вадзіцу У студзёную крыніцу, He вады жадаючы, Ды мяне збываючы.
— Свякроўка-матулька, Ці ж ты мяне датуль не знала? Нашто мяне, матулька, за сына брала?
85л. ПАНІЧУ-КАРОЛЮ
Панічу-каролю,
Пускай мяне рана дадому:
У мяне свёкар — не ойчанька, Стрэне мяне ў вароцейках, Пашле мяне па вадзіцу У цёмны бор на крыніцу.
— Няма на цябе, нявестухна, Hi ліхога чалавека, ні звера!
— А я звера не баюся, Чалавеку пакланюся.
А я звера — калом, калом, А чалавеку — чалом, чалом.
85м. Ой, ЗАКАЦІСЯ, ЯРКА СОНЕЙКА
Ой, закаціся, ярка сонейка, Дый за лес цёмны, дый за горачку. Дый за лес цёмны, дый за горачку, А мне пара ўжо ісці дадомачку.
А ў мяне дома дый ліхі свёкар, Ды ліхі свёкар дый свякрухна.
Ой, стрэнуць мяне на варотачках, Ой, пашлюць мяне дый па вадзіцу, Ой, пашлюць мяне па вадзіцу, Ой, у шчыры бор у крыніцу.
Я ж, маладзенька, шчэ й не снедала, Шчэ й не снедала, й не абедала, Шчэ й не снедала, й не абедала, А мая родная мамачка дый не ведала.
Ой, пара дамоў, пара, А мне дамоў не хочацца. У мяне дома чужы бацька, Спатыкае ў вароцейках 3 залатым каромыслам, 3 цісовымі вядзёрцамі — Выпраўляе ў шчыры бор па вадзіцу, У шчыры бор па вадзіцу, У далёкую крыніцу.
He так вады чакаюць, Як нявестку збываюць: — Няма на яе нічога благога, Hi ваўка, ні мядзведзя, Hi благога чалавека!
— Я й ваўка не баюся, 3 мядзведзем размінуся, 3 чалавекам разгаваруся! Мядзведзь пойдзе рыкаючы, Воўк пойдзе мінаючы, Чалавек пойдзе гукаючы.
85«. УЖО СОНЦА НІЗЕНЬКА
Ужо сонца нізенька, Ужо вечар блізенька, He пайду дадому, Буду тут начаваці Пад арэхавым кустом, Пад шырокім лістом.
У мяне дома чужы банька, Стрэне мяне ў вароцічках, Сярпок з ручак возьме, А вядзерца ў рукі дае: — Ідзі, нявехна, па вадзіцу У халодную крыніцу.
— Ты свёкратка, чужы татка, Чы ты вадзіцы жадаеш, Чы ты мяне ізбываеш?
— Нявехна. чужое дзіця, Я вадзіцы не жадаю, Да так цябе ізбываю. Няма на цябе ні звера, Hi ліхога чалавека.
— Я звера не баюся, Чалавеку пакланюся, Я звера — колам, колам, Чалавеку — чолам, чолам.
85п. ПАСЛАУ МЯНЕ Ж МОЙ СВЁКАРКА
Паслаў мяне ж мой свёкарка, Ай, на дуброву жыта жаці: — Ты ж, нявехна, ты нябога, Ой, не бойся ты нічога, Да не бойся ты нікога: Ані воўка, ні мядзведзя, Ані воўка, ні мядзведзя, Hi ліхога чалавека.
— А я воўка не баюся, Ад мядзведзя схаваюся, Ад мядзведзя схаваюся, А ліхому чалавеку, Ай, нізка ў ногі пакланюся.
85Р. ПАСЛАУ МЯНЕ СВЕКАР
Паслаў мяне свёкар Да ў бор жыта жаці, Заказаў мне свёкар Да сто коп нажаці, Сорак кароў падаіці, Трыццаць вепраў пакарміці, Дзяжу хлеба замясіці.
Я, малада, спазнілася, Да дзіцяці забылася. Прыляцела два лебядзі, I абодва беленькія — Браткі мае родненькія. Узялі яны дзіця маё. Адзін кажа: ■—Панясем мы, Гэта ж нашай сястрыцы, Што на чужой стараніцы, Кожны яе наб’ецца, Яе слёзкай нап’ецца.
85c. HE ПАЙДУ ДАДОМУ
He пайду дадому, Буду тут начаваці: У мяне дома не матуля — Чужая свякровачка.
Шле мяне па вадзіцу У цёмны бор да крыніцьг, He вады жадаючы, А мяне збываючы.
Запелі мне курачкі У дарожку выходзячы, Засвяціў мне месячык Да ў паўдарожанькі, Засвяціла сонейка, Як я ваду брала.
86. ПАРА ДА ДВАРА — НА ДВАРЭ HE PAHA
Пара да двара — на дварэ не рана, У мяне маці чужая, А будзіць маці дзіця калыхаці
I мяне праклінаці:
— Багдай чада на агні пагарэла, У вадзе патанула.
87. Ой, ЧАС-ПАРА ДАДОМУ ЙЦІ
Ой, час-пара дадому йці Маладым малодачкам I харошым дзевачкам.
У малодачак дзеткі плачуць, А ў дзевачак вянкі вянуць. — Я не пайду дадоманьку, Буду тут начаваці
На бацькавай сенажаці: Пагубіла ключы ідучы, Як хто мае ключы найдзе, Таму пярэйма будзе: Будзе хустка вышывана, Шчэ й дзяўчына даравана.
88. СОНЕЙКА-КАЛАСОЧАК
Сонейка-каласочак, Каціся за лясочак: Так жа нам прынадаела, Сярэдзінка забалела, Ручкі-ножкі панямелі.
89. HE ПАЙДУ ДАМОУ
He пайду дамоў, У полі заначую, Журбы не пачую, He пайду дамоў. Як я лягу спаць Ды каля маліны, Ды каля каліны, Як я лягу спаць. Буду праклінаць Свёкра, свякроўку, Дзевера, залоўку,
Буду праклінаць: — Ой, забі, божа, Свёкра на печы Качаргой у плечы, Ой, забі, божа! Ой, забі, божа, Свякроў на палаці Памялом у хаце, Ой, забі, божа! У клецізалоўку, Дурную вятроўку, Ой, спалі, божа! Утапі, божа, Дзевера ў дарозе.
89а. ОЙ, ЧАС-ПАРА ДАДОМАНЬКУ
Ой, час-пара дадоманьку, Упала раса на пожаньку. Ой, не пайду дадоманьку, Тута буду начаваці, Пад кусцікам лягу спаці, Пад кусцікам зялёненькім 3 малойчыкам малодзенькім. Няхай мая матка чуе, Мне вячэраньку згатуе, Вячэраньку смачненькую, Пасцель белу-мякенькую, Вячэраньку з галушкамі, Пасцель белу з падушкамі.
896. ЖНЕЙКІ, ДАМОУ
Жнейкі, дамоў У печы паліці, Вячэру варыці, Жнейкі, дамоў.
— Я не пайду: Мая маці дома, Вячэра гатова, Я не пайду. Буду начаваць Пры крутой бярозе На бітай дарозе, Буду начаваць. Буду праклінаць Свякра, свякроўку, Дзевера й ятроўку, Буду праклінаць. Забі, божа, свякра ў дарозе, Дзевера ў парозе, Забі, божа.
Забі, божа, свякроўку пры печы Заслонкай у плечы, Забі, божа.
Забі, божа, свякра перунамі, Мужа пірагамі, Забі, божа.
У дрэнным перавозе Утапі, божа!
Удаві, божа, Мужа за сталамі Хлебам, пірагамі, Удаві, божа!
89в. ОЙ, ДАМОУ, ДАМОУ
Ой, дамоў, дамоў, На дварэ не рана, Расіца прыпала, Дамоў не пайду. Я тут заначую I журбы не пачую. Як ляжу я спаць Пад ліпавым кустом, Пад шырокім лістом, Рукаў пасцялю,