• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    56.	А НАШ ПАН КАРОЛІКУ
    А наш пан кароліку Прыехаў на коніку,* Па пастаці аб’язджае, Сваіх жнеек аблічае, Ці многа жыта зжалі, Ці многа коп настаўлялі. Нашчыталі сто чатыры, А болей не злічылі.
    57.	У МЯЖУ, ЖНЕЙКІ, У МЯЖУ
    У мяжу, жнейкі, у мяжу. Ды ў мяжы падганяты, Наш Васілька нежанаты.
    На коніках паязджае.
    Сваіх жнеек падганяе:
    — Жніце, жніце, жнейкі, не стаіце,
    Самі сябе не пазніце, He дажаўшы не пойдзеце, He дайшоўшы, не ляжаце.
    57а. У МЯЖУ, ЖНЕЙКІ, У МЯЖУ
    У мяжу, жнейкі, у мяжу. Ды ў мяжы прыганяты, Малады, нежанаты, На коніку паязджае, Сваіх жнейкаў прыганяе: — Жніце, жнейкі, не стаіце, He пажаўшы, не пойдзеце, Палуднаваць не будзеце.
    * Другі радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    576. ДА МЯЖЫ, ЖЭНЧЫКІ, ДА МЯЖЫ
    Да мяжы, жэнчыкі, да мяжы, Ужо ўзышлі пірагі ў дзяжы. Да краю, жэнчыкі, да краю, Пойдзема дадому, да раю.
    Да конца, жэнчыкі, да конца, Пойдзем дадому, да сонца.
    57в. ДА У МЯЖУ, ЖНЕЙКІ, У МЯЖУ
    Да ў мяжу, жнейкі, ў мяжу, * Да ў мяжы прыганяты, Да й малады, нежанаты.
    А як ён ажэніцца, 3 натуркі зменіцца.
    57г. ДА У НАШАГА ПАНА
    Да ў нашага пана, Э-э, да ў нашага пана Да дзевяць жанцоў жала, А дзесяты прыганяты, Э-э, да дзесяты прыганяты, Маладзенькі, нежанаты. Да калі б ён ажаніўся, Э-э, да калі б ён ажаніўся, За дзеўкамі б не ганіўся.
    57д. ДА У МЯЖУ, ЖНЕЙКІ, У МЯЖУ
    Да ў мяжу, жнейкі, ў мяжу, У мяжы стаіць прыганяты, Ён малады, нежанаты.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Каб ён ажаніўся, можа б адмяніўся. Ён на жнеек не глядзеў бы, Дома б з дзетак пацяшаўся.
    Да ў мяжу жнейкі, ў мяжу, У мяжы пірагі ў дзяжы. Пірагі пшанічныя, Нашы жнейкі атлічныя.
    Пірагі аржаныя, Нашы жнейкі маладыя.
    57е. ХУТЧЭЙ, ЖНЕЕЧКІ, ДА МЯЖЫ
    Хутчэй, жнеечкі, да мяжы, Бо стаіць прыганяты.
    Ой, які ж прыганяты, Малады, нежанаты.
    Ен стаіць, паглядае, Жнеечак падганяе, Жнеечак падганяе, Бізуном патрасае.
    58.	ЖНІЦЕ, ЖОНАЧКІ, ЖНІЦЕ
    Жніце, жоначкі, жніце, Знайдзіце саву ў жыце! — А нам сава не надабі, Нам надабі бочачка згарэлкай! — Жніце, жаночкі, жніце, Знайдзіце бога ў жыцеі — А нам бог не надабі, Нам надабі кугакала, Што б часценька заплакала, Мы ж бы яго скалыхнулі, Нашы б серадзіны аддыхнулі!
    58a. ЖНІЦЕ, ЖНІЧКІ, ЖНШЕ
    Жніце, жнічкі, жніце, А лавіце саву ў жыце. — Нашто нам сава тая? А трэба нам кугакала, Да каб яно заплакала, Мы ж бы яго скалыхнулі, Сярэдзінкі б аддыхнулі.
    586. ПА ЗАГОНЧЫКУ, ЖАНЦЫ, ЖНІЦЕ
    Па загончыку, жанцы, жніце/ Там гарэлачка ў жыце.
    Праворная паджалася, Бяздольная асталася. Праворная паджалася, Гарэлачкі напілася.
    У праворнае доля скача, У бяздольнае дзіця плача.
    У праворнае нянькі, мамкі, У бяздольнае няма й мамкі.
    58в. ЖНЕМА, ЖНЕМА ДА ЗАМЕЖКА
    Жнема, жнема да замежка, Там стаяла гуркоў дзежка. Як нажнема па снапочку,
    To й возьмема па гурочку. Жнема, жнема да замежка, Там стаяла мёду дзежка.
    Як нажалі па снапочку, To й паелі па кусочку.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    58г, ОЙ, ЖНІЦЕ, НЕБАЖАТА
    Ой, жніце, небажата, Ужо постаці небагата, Ды дажнёмся да дуба, Да палуднаваць будзем, Да дажнёмся да хвоі, Наядзімся даволі, А дажнёмся да крыніцы, Дык нап’ёмся вадзіпы.
    58д. ЖНІЦЕ, ЖНІЦЕ, MAE МІЛЫ ЖНЕЙКІ
    Жніце, жніце, мае мілы жнейкі! Прынясу гарэлкі чатыры бутэлькі, Сама пакаштую й гасцей пачастую Жніце, жніце, мае мілы пташкі!
    Навару вам кашкі!
    Жніце, жніце, мае мілы-любы, Навару вам бульбы!
    59.	А ВЫ, ЖНЕЕЧКІ. ЖНІЦЕ
    А вы, жнеечкі, жніце Да падводачкі ждзіце, Прыехала падводачка, Залатая павозачка Да конік вараненькі, Казак маладзенькі.
    59а. ПЕРАГОНІМ ГОНК!
    Перагонім гонкі, Ідзіце дамоў, жонкі, Перагонім другія, Ідзіце дамоў, маладыя,
    А вы, дзевачкі, жніце Да падводачкі ждзіце. Прыедзе к вам падводачка, Конік вараненькі I хлопчык маладзенькі.
    60.	ДЫ УЖО НА ДВАРЭ ЗМЯРКАЕЦЦА
    Ды ўжо на дварэ змяркаецца, Сямейка дамоў збіраецца На цёплую вячэру, На мяккую пасцелю.
    Ложкі, міскі — пад лавішчай, Заросшы муравішчай.
    61.	ЗАКАЦІСЯ, ЖАРКАЕ СОНЕЙКА
    Закаціся, жаркае сонейка, За шэры бор, А мы пойдзем вячэраці У багаты двор.
    У багатым дварэ Пірагі на стале, Міскі, талеркі, Тры вядры гарэлкі.
    62.	ПАРА ДАМОУ, ПАРА
    Пара дамоў, пара, Халодная раса пала, Халодная раса пала, Нам дамоў пара стала. — Ой, чуйце дома, чуйце, Нам вячэрку гатуйце.
    На вячэрку рыбку з перцам, Легчы спаць пад акенцам. Легчы спаць пад акенцам, Эй, з маладым кавалерцам, Эй, з маладым кавалерцам, Эй, да на белай пасцельцы.
    63.	УЖО, ЖНЕЙКІ, ДАМОУ ГІАРА
    Ужо, жнейкі, дамоў пара, Вячэрняя раса пала, Вячэрняя раса пала, Цёмная ночка настала! Дзе мы будзем начаваць, Што мы будзем вячэраць? — Начаваць будзем пад капой, Вячэраць будзем хлеб з вадой, Начаваць будзем пад каберцам, Вячэраць будзем рэдзьку з перцам.
    64.	HE ВЕЙ, ВЕЦЕР, У ЛУЗІ
    He вей, вецер, у лузі, Павей па дарозі, Няхай маці чуе, Вячэру гатуе. Калі не гатова — He сядзі, маці, дома, А калі гатованька — Сядзі харашэнька, Сядзі харашэнька, Ножкі падабраўшы, Ножкі падабраўшы, Рукі склаўшы.
    64a. ОЙ, ДУМАЙ, МАТКО, ДУМАЙ
    Ой, думай, матко, думай, Што я буду вячэраці, 3 кім я ляжу спаці? Вячэраці буду гарох, Ляжу спаці удвох.
    65.	НАША МАЛА ПАНІ ПАШЛА ДАМОУ РАНА
    Наша мала пані пашла дамоў рана. Пакуль яна дойдзе, і сонейка зойдзе, Пакуля збярэцца, і вечар мінецца, Пакуль нагатуе, дак і заначуе, ГІакуль вады сходзе, і сонейка ўзойдзе. Наварыла баршчу, накідала хвашчу, Наварыла пампушак, пакідала лягушак, Наварыла кашы, накідала сажы, Паставіла на прыпячку — муха праліла. — Бадай цябе, мая муха, пераламіла, Што ты маіх жнічак пагаладзіла!
    65а. НУЦЕ ЖАЦЬ, HE ЛЯЖАЦЬ
    Нуце жаць, не ляжаць! Ай, мелася гаспадыня Нам вячэраць даць: Наварыла гаршчок кашы I нам не дала...
    Паставіла на прыпечку — Муха разліла.
    Багдай цябе, мая мушачка, Пераламіла!
    Як ты маіх маладых жнеек А ўгаладзіла.
    656. Эй, НУЦЕ ЖАЦІ ДА Й HE ЛЯЖАІІІ
    Эй, нуце жаці да й не ляжаці, Вы жнеечкі маладыя.
    Ой, наймелася наша гаспадыня Нам абедаці даці.
    Ай, наварыла гаршчок буракоў, Накідала чарвякоў, Наварыла гаршчок галушак, Накідала лягушак,
    Ай, наварыла гаршчок кашы, Яна нам не дала.
    Ой, паставіла да й на прыпечку, Яе мошка ураніла.
    66.	ДА УЖО Ж НАС НІВА ПАТАМІЛА
    Да ўжо ж нас ніва патаміла I нам вячэранька няміла. Да наварылі баршчу-чаршчу, Да наварылі кашы ў кадзі — Да будзе ж пану і чалядзі. Чаляданька збіралася, Да наша пані схавалася. Чаляданька за стол, за стол, Да наша пані на двор, на двор.
    67.	СОНЕЙКА ЗА БЯРОЗКУ
    Сонейка за бярозку, А мы на дарожку. Да сонейка за гаёчак, А мы і ў дварочак.
    Вечар вечарэе, Мая душа весялее. На зору занімае, Мая душа заўнывае.
    68.	А СОНЕЙКА KOTAM, KOT AM
    A сонейка котам, котам, A мы скора дамоў пойдзем, А сонейка за лясочкам, А мы выйдзем на пясочак, А сонейка за бярозу, А мы выйдзем на дарогу.
    68а. ДА СОНЕЙКА Ж KOTAM, КОТАМ
    Да сонейка ж котам, котам, А мы дамоў пойдзем, пойдзем. Да сонейка ж за бярозку, А мы выйдзем на дарожку...
    69.	ДОЖДЖЫК КУРЫЦЬ
    Дожджык курыць, Нас дадому турыць, А ўжо жа мы снапоў не насілі, A paca парасіла.
    Да пара снапы зносіць,
    Да й раса росіць, Да й сонейка заходзіць, Пара снапы звозіць.
    70.	ЯК НА ДВОРЫ ЗМЯРКАЕЦЦА
    Як на дворы змяркаецца, * За мной татка пытаецца:
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    — А дзе ж мая прыгонніца, Прыгонніца-нявольніца?
    — У прыгоні, у няволі, Прыганяюць, ды не знаюць, Рана дамоў не пускаюць.
    Нашы дамы далёкія, Пераходы вялікія,
    Пераходы вялікія, Ручаёчкі глыбокія!
    Як пайду я па памёці, Голас пушчу па балоці,
    Няхай голас галасуіць, А мой татка няхай чуіць,
    У бяседзі седзючы,
    У шкляніцу гледзючы:
    — Ідзець мая работніца, Ідзець мая прыгонніца!
    А ў прыгоні прыганяюць, Рана дамоў не пускаюць!
    70a. A НА ДВАРЭ ЗМЯРКАЕйЦА
    А на дварэ змяркаецца,* Сям’я ў ізбу збіраецца, Толькі няма прыгонніцы, Прыгонніцы-нявольніцы; А ў прыгоні многа няволі, Забаляць рукі ад работы, Сярдзечухна ад пякоты, Галовухна ад жароты.
    х Кожны радок паўтараецца двойчы.
    706. СОНЕЙКА У БОР, У БОР
    Сонейка у бор, у бор, Пусці, ніўка, у двор, у двор. А на двары змяркаецца, Сям’я ў хату збіраецца. За мной татка пытаецца: -— А дзе мая работніпа, А дзе мая заботніца? — Работніца на рабоце, Заботніца на забоце.
    70в. МЯНЕ МАМУНЬКА ЖДАЛА
    Мяне мамунька ждала, Вароцечкі адчыняла: — Ідзе мая прыгонніца, Прыгонніца-нявольніца, He дзень была — нядзелечку, He мёд піла — гарэлачку, He ’тдыхала ні гадзінкі, Баліць яе серадзінка.
    70г. МЯНЕ МАМЕНЬКА ЧАКАЛА
    Мяне маменька чакала, Вароцейкі адчыняла: — А йдзець мая прыгонніца, Прыгонніца-нявольніца.
    He дзень была — нядзелечку, He мёд піла — гарэлачку, He аддыхала ні гадзінкі, Баліць яе серадзінка.
    70д. НАДВОР’ЕЙКА ЗМЯРКАЕЦЦА
    Надвор’ейка змяркаецца, Ой, надвор’ейка змярка-змяркаецца, За мной татка пытаецца, За мной татка пыта-пытаецца: А дзе мая работнічка, А дзе мая рабо-работнічка, Усяму полю прыборнічка, Усяму полю прыбо-прыборнічка.
    71.	РАДА, РАДА Я, МЛАДЗЕНЬКА
    Рада, рада я, младзенька, Што дзянёк прайшоў, Што вечарок зайшоў.
    Надаела мне жаркая пякота, Жаркая пякота і цяжкая работа. А мой жа муж наровісты
    I свякроў ліхая: Як прыду дамоўкі, Вазьмусь за работу, А свякроў за варкоту. He пытаіць:
    А ці баляць плечкі, А ці баляць ручкі? А пытаіць:
    А ці многа зжала, А ці многа нажала? А я зжала ropy і даліну I круглую ніву, Я ж нажала, Дзе лог — там стог, Дзе гара — там капа.
    71а. НАДАЕЛА ЖАРКОТА-ПЯКОТА
    Надаела жаркота-пякота,
    Цяжкая работа,
    Дзень да вечара ў полі стаяла,
    Калоссем махала, Пад дом паглядала: Надаела жаркота-пякота.
    716.	НАДАЕЛА ЖАРКОТА, ПЯКОТА
    Надаела жаркота, пякота, Цяжкая работа, Надаела.
    Надаела няшчасная доля, Благое замужжа
    Надаела...
    72.	ЗА БОР СОНЦА, ЗА БОР
    За бор сонца, за бор, Да за гай зялёненькі, Да за сад вішнёвенькі. Няхай сонца ніжэй будзе, Няхай вечар бліжэй будзе, Майму сэрцу лягчэй будзе.
    72а. НЯХАЙ ВЕЧАР БАРДЖЭЙ БУДЗЕ
    Няхай вечар барджэй будзе, Майму сэрцу лягчэй будзе. Мой міленькі з таргу едзе, Мне, маладой, гасцінец вязе: Пярсцёначак залаценькі, А вяночак руцвяненькі.
    У пярсцёначку жыта жаці, А ў вяночку красаваці.
    73.	ЧАС-ПАРА ДАДОМАНЬКУ
    Час-пара дадоманьку, Упала раса на пожаньку.
    У старых бабак ручкі баляць, Малодачак дзеткі плачуць, А дзевачкам пагуляці.
    У каторай свая маці, Той час пагуляці, У каторай няродная, To й гуляці нявольная.