• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    Ад крапіўкі жытцо ўзыйдзець, Без свякроўкі жыццё будзець.
    43д. ОЙ, Я У ПОЛІ ЖЫТА ЖАЛА
    Ой, я ў полі жыта жала, У мяне дома навіна стала: Да свякроўка з печы ўпала.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    Каб я ж знала, што яна ўпадзе, Я б паслала ўсё карэнейка, Пад галоўку ўсё каменейка. Ой, я ў полі жыта жала, У мяне ў хаце навіна стала: У мяне мамка з печы ўпала. Каб я знала, што яна ўпадзе, To я б паслала ўсе дзяружачкі, А пад галоўку ўсе падушачкі.
    43е. А Я У ПОЛІ ЖЫТА ЖАЛА
    А я ў полі жыта жала, У мяне ў доме бяда стала: Свёкар з печы зваліўся, У карыта ўтапіўся, У карыта ўтапіўся, Мякінаю ўдавіўся.
    43ж. Ой, Я У БАРЫ ЖЫТА ЖАЛА
    Ой, я ў бары жыта жала, А мне дома бяда стала: Узлезла свякроўка на тын глядзець,
    Ці скора нявестка жнець. Павей, ветрык, каля тыну, Скінь свякроўку у крапіву. Звалілася свякроў з тыну, Стоць галавой у крапіву! Сабе шыі не зламала, Мне крапіўку патаптала. He жаль жа мне свякровачкі, Ды жаль жа мне крапівачкі: Крапівачка — яда мая, Свякровачка — журба мая.
    43з. ШТО ЗА ЕЛЬНІЧКАМ, ЗА БЯРЭЗНІЧКАМ
    Што за ельнічкам, за бярэзнічкам,* Ды там жнеечка да жыта жала,
    Ды ў яе ў доме ды шкода стала: Ды свякровачка ды з тыну ўпала, Ды крапівачку паламала.
    Ды не жалка ёй свякрухначкі, А жалка ёй ды крапівачкі.
    А крапівачка ды як лён ляжыць, А свякрухначка ды як конь бяжыць.
    43і. А У НАС СЕННЯ БЯДА СТАЛА
    А ў нас сёння бяда стала: ** Свякрованька з тыну ўпала, 3 тыну, з тыну ды ў крапіву, Крапівушку паламала.
    А не жаль жа мне свякровушкі, Ай, жаль жа мне крапівушкі: Свякровушка ў магілушку, Крапівушка на нівушку, Свякровушку памінаць буду, Крапівушку паліваць буду.
    43к. ХАЛОДНАЯ РАСА ПАЛА
    Халодная раса пала, Пусці мяне дамоў, паня! У мяне дома бяда стала: Звалілася свякроў з тыну, Ды ў зялёную крапівў.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    ** Кожны радок паўтараецца двойчы.
    He жаль жа мне свякровачкі, А жаль мне крапівачкі: Крапівачка ўстаніць — Жаць будуць.
    Свякровачка ўстаніць — Журыць будзіць, Што не часценька снапочкі
    вязала,
    Што мала бабачак стаўляла, А толькі сваё дзіцё калыхала.
    43л. А Я У ПОЛІ ЖЫТА ЖАЛА
    А я ў полі жыта жала,*
    А ў мяне дома бяда стала: Свякроўка з тыну звалілася, На барану прабілася.
    He жаль жа мне свякровачкі, А жаль жа мне бароначкі: Бароначка пахаць будзе, Свякровачка хвараць будзе.
    44.	КУДРАВЕНЬКІ БЕЛ-МАЛОЙЧЫК
    Кудравенькі бел-малойчык, Ай, да не стой ты у постаці. He ўгаварвай нашых дзевак. А нам, дзевачкі, самім трэба Ядраное жыта жаці, Ай, вялікі копы класці: Дзе горачка — там копачка, А дзе лажочак — там стажочак.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    45.	ОЙ, ТУЧЫйЦА-ХМАРЫЦЦА
    Ой, тучыцца-хмарыцца, Дваранін дзеўцы хваліцца: — Я табе, дзяўчына, сноп нажну,
    — Я табе, дваранін, лоб паб ю. Ой, пайшоў дваранін плачучы. А за ім дзяўчаты скачучы: — Дваранін, дваранін, вярніся, Вазьмі кубак вады памыйся, На коліку ручнік — утрыся, У куфорку грэбень — прычашыся.
    Дваранін, дваранін, адвяжыся, К нам ў поле на жніво не з явіся.
    46.	ЖЫЦЕЧКА МАЛЕНЬКА
    Жыцечка маленька, Баліць мая сярэдзінка. Сярэдзінка не гнецца, Постаць валачэцца. Няма маёй маці Постаць падагнаці.
    Яна б падажала, А я б пастаяла Да варон пастраляла...
    46а. БАЛІЦЬ МАЯ СЯРЭДЗІНКА
    Баліць мая сярэдзінка, Што жыта маё рэдзенька, Сярэдзінка не гнецца, Постаць мая валачэцца.
    Няма маёй маці Мне постапі падагнаці, Няма маёй сястрыцы, Маёй большай памочніцы. Сястрыца б постаць падагнала, А я трохі пастаяла Да й варон пастраляла.
    47.	A НА ДВАРЭ ВЕЧАРЫНКА
    А на дварэ вечарынка, Баліць мая серадзінка. Свякратунька не татунька, He вытапіць ён лазеньку I не папарыць сярэдзінку.
    47a. МАЁ ЖЫТА РЭДЗЕНЬКА
    Маё жыта рэдзенька, Баліць мая сярэдзінка, Мой свёкарка дагадлівы — Ды вытапіў ён лазеньку, Выламаў бярэзінку, Выпарыў сярэдзінку. Бярэзінка — зялёная, Сярэдзінка — здаровая.
    476.	КУДРАВАЯ РАБІНУШКА
    Кудравая рабінушка, Баліць мая серадзінушка.
    А чаго ж ёй не балець, Калі некаму пажалець:
    А свёкар жа да не бацюшка, А свякроўка да не матушка — He вытапюць мне лазеньку, He папараць серадзінушку. Пайшоў свёкар у лядзінушку, Адсёк свёкар дубінушку — Парыць маю серадзінушку, А свякроўка за гарэлачкай — Мачыць маю сярэдзінушку.
    47в. A НА ДВАРЭ ВЕЧАРЫНКА
    А на дварэ вечарынка, Баліць мая серадзінка. А чаму ж ёй не балець, Калі некаму жалець: А свёкар не бацюшка, А свякроў не матушка — He вытапюць лазеньку, He папаруць серадзінку. Пашоў свёкар к краінку, Як і выразаў дубінку Ды на маю серадзінку. Як начаў мяне парыць, Серадзіну маю правіць, А чорт гэта — не парыння, Толькі горшы разбалення, А дубінка сырошанька, Серадзінка сінёшанька.
    А мой татухна чуіць. Ен мне лазню гатуіць Із духам, із венічкам, Із цёплай вадзіцай, А мая мамка чуіць, Мне вячэру гатуіць, А сястрыца дажыдаіць, Белу ложу засцілаіць,
    А брацілка дажыдаіць, За варотам пераймаіць. А вячэра смачная, А пасцелька мяккая!
    47г. МАЁ ЖЫТА РЭДЗЕНЬКА
    Маё жыта рэдзенька, Баліць мая сярэдзінка.
    He з кім стаці жыта жаці: Стаць са старым — загаруешся, Стапь з малым —• загуляешся, Стаць з малайцом—загукаешся.
    47д. УЖО СОНЕЙКА —HE РАНЕНЬКА
    Ужо сонейка — не раненька, Іду дамойкі радзенька — На цёплую вячэру, На мяккую пасцелю.
    Маё жыта рэдзенька, Баліць мая сярэдзінка. Мая матка дагадліва — Выцепліла лазеньку.
    Ды выцепліўшы лазеньку, Наламала бярэзнічку, Наламаўшы бярэзнічку, Папарыла сярэдзінку. Сярэдзінка памягчэла, Маё жыцейка пагусцела.
    47е. МАЁ ЖЫТА РЭДЗЕНЬКА
    Маё жыта рэдзенька,* Баліць мая сярэдзінка, He магу адагнуцца I назад аглянуцца.
    Я, здалося, нажалася, А мне кажуць — наляжалася.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Жала, жала да вечара, Баліць мая сярэдзіна. Я й жала, не ляжала,
    За дзень капы не нажала, Я й думала тры капы, Аглянуся — от тры снапы.
    47з. ПАЖАЛЕЙЦЕ МЯНЕ, МАЯ МАМАЧКА
    Пажалейце мяне, мая мамачка,
    Я ўтамілася,
    Баляць мае ручачкі і ножачкі, Баліць мая сярэдзінка.
    Вытапі баньку, пазаві бабку, Папар маю сярэдзінку;
    Сярэдзінку да й бярэзінкай, Што б яна не балела.
    Няхай яна тады баліць, Як у доме сядзіць.
    47і. КАЛЫХ, КАЛЫХ БЯРОЗАНЬКА
    Калых, калых бярозанька,* Баліць маё й сэрданька.
    Каб жа было кувакала, Можа б яно заплакала, Я б жа яго скалыхнула, Сардэчанька аддыхнула.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    47к. MAE ЖЫТА РЭДЗЕНЬКА
    Маё жыта рэдзенька,* Баліць мне сярэдзінка.
    He магу адагнуцца, Да матулі адклікнуцца...
    47л. ЖЫТА МАЁ РЭДЗЕНЬКАЕ
    Жыта маё рэдзенькае, ** Баліць жа мне сярэдзінка, А мой мужык дагадлівы Наламаў бярэзнічку, Папарыў мне сярэдзінку.
    48.	А МЫ У ПОЛІ ЖЫТА ЖАЛІ
    А мы ў полі жыта жалі ** I ў снапочкі павязалі, I ў бабачкі пастаўлялі. Ужо сонейка на скаце, А пан грошыкаў не плаце, А нам жаці надаела, Сярэдзінка забалела. Каб жа было кугакала, Дык бы яно заплакала, А я б пайшла, скалыхнула б, Сярэдзінка аддыхнула.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    ** Кожны радок паўтараецца двойчы.
    48a. ДЫ Я ЖАЛА ДА ВЕЧАРА
    Ды я жала да вечара,* Баліць мая сярэдзіна. Каб я мела дзіцятачка, Каб у мяне маленькае, Можа б яно заплакала, Дык я б яго скалыхнула, Сярэдзінка б адпачнула.
    49.	ОЙ, У ПОЛІ БЯРЭЗІНКА
    Ой, у полі бярэзінка, Баліць мая сярэдзінка. Ой, дайце мне паджэнчыка: Ен за мною снапок звяжа, Ен са мною спаці ляжа.
    49а. Ой, ДАЙЦЕ МНЕ ЗАГ0Н-РАЗГ0Н
    Ой, дайце мне загон-разгон, Маладога павязнечка: Ен са мною снапы звяжа, Ен са мною спаці ляжа, Снапы звяжа, памацуе, Спаці ляжа, пацалуе.
    496. ПАЖАЛІСЯ, ПАКІНУЛІ
    Пажаліся, пакінулі, Як вутачкі, паплынулі.
    Альбо ж мяне падажніце, Альбо сядзьце падаждзіце, Альбо дайце павязнічка: Да ён мае снапы звяжа, Да са мною спаці ляжа.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    49в. ЦІ Я У ПОЛІ HE ЖНІВАЧКА
    Ці я ў полі не жнівачка, Ці за мною не жменечка. Ой, дайце павязнога, He старога да не малога, He старога да не малога, Харошага й маладога. Ён за мною снапка звяжа, Ен мне усю праўду скажа. Снапка звяжа да й падойме, Спаці ляжа да й абойме, Снапка звяжа, памацуе, Спаці ляжа, пацалуе.
    49г. Ой, ЖАЛА Я, HE ЛЯЖАЛА
    Ой, жала я, не ляжала, Тры снапочкі нажала, А хто за мною снапка звяжа, Той са мною спацькі ляжа. Снапка звяжа цяснюсенька, Ляжа спаці шчылюсенька, Снапка звяжа да й падыме, Спаці ляжа да й абдыме, Снапка звяжа, памацуе, Ляжа спаці, пацалуе.
    50.	ВЕЧАР ВЕЧАРЭІЦЬ
    Вечар вечарэіць, Душа весялеіць: Ідзець ночка на аддыханне, А мужык на гараванне. А ранняя зара зараіць, I душа тагды унываіць: Ідзець дзянёк на работу I на жаркую пякоту.
    50a. ВЕЧАР ВЕЧАРЭІЦЬ, ДУША ВЕСЯЛЕІЦЬ
    Вечар вечарэіць, душа весялеіць: Спадзяваецца на аддыханне.
    Ау-у-уІ *
    Зорачка зараець, душа ўнываець: Спадзяваецца на работу.
    Ані так на работу, як дзень
    На спякоту, як свякроўцы на журботы.
    Свякроўка журлівая, цэлы дзень журыла, А прышоўшы ў двор, дый набіла.
    — Жні, шэльма, не ляніся, На казе не цягніся.
    — А баляць мае ручкі, ножкі, Сярэдзінка баліць.
    А жну, не лянюся, На казе валакуся.
    51.	САШЛІ, БОЖА, ТУЧКІ
    Сашлі, божа, тучкі, Адпачынуць ручкі. Дай, божа, дождж. Дай, божа, пагодку На нашу работку. Нашлі, божа, дождж. Ручкі забалелі, Ножанькі самлелі, Дай, божа, дождж.
    * Паўтараецца пасля кожнай страфы.
    51a. НАНЯСІ, БОЖА, АБЛАЧЫНКУ!
    Нанясі, божа, аблачынку!
    На тры дні адпачынку: Адзін дзень — малоць, талоч, А другі дзень — ваду насіць, А трэці дзень — дзяжу мясіць!
    516. ДА ПАСТУКІВАЕ, ДА ПАГРУКІВАЕ
    Да пастуківае, да пагруківае, Ці не дасць бог дажджу. Ой, дай, божа, нягоду Да верхавую воду Да й на тры нядзелі, Каб дома сядзелі, Да й на тры дзянёчкі, Ці не пашылі б сарочкі, Да на тры панядзелкі, Ці не пагулялі б дзеўкі, Да й на тры аўторкі, Ці не памылі б сарочкі, Да на тры суботы, Штобне было работы.
    51в. ДАЙ, БОЖА, ДОЖДЖ, ДОЖДЖ
    Дай, божа, дождж, дождж Да на тры нядзелі, Каб мы пасядзелі, Дождж, божа, дождж.
    Дай на чатыры, Каб мы адпачылі, Дай, божа, дождж.
    Хоць і на пяці, Каб нам паспаці, Дождж, божа, дождж.
    На руту, на мяту, На бабску салату Дождж, божа, дождж.
    51г. ДАЙ, БОГ, ДОЖДЖ
    Дай, бог, дождж! Да на тры нядзелі, Каб людзі сядзелі, Дай, бог, дождж! Будзім мы сядзеці, Будзім аддыхаці, Дай, бог, дождж! Будзім аддыхаці Да многа пяяці, Дай, бог, дождж! Будзім мы пяяці, А жыта не жаці, Дай бог, дождж!
    51д. ДАЙ, БОЖА, ДОЖДЖ
    Дай, божа, дождж, Дай, божа, дождж Да на тры нядзелі, Каб мы пасядзелі.