• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    Прыводзячы карту распаўсюджання структурных тыпаў жніўных песень, мы маем на ўвазе, зразумела, пераважнасць распаўсюджання той ці іншай структуры. Напрыклад, з вядомых у цяперашні час і публікуемых у томе запісаў песень са структурай ААВ толькі адзін з Магілёўскай вобласці, у Гомельскай не зарэгістравана ніводнага.
    3 трох указаных вышэй структур беларускіх жніўных песень — АА, AB і ААВ — пазнейшая па паходжанню хутчэй за ўсё апошняя ААВ. У параўнанні з іншымі дзвюма яна мае больш складаную канструкцыю страфы і нясе сляды ўплываў іншанацыянальных. Пра пазнейшае яе ўзнікненне гаворыць таксама і значнае, зноў-такі параўнальна з іншымі структурамі, пранікненне ў песні, асновай якіх яна з'яўляецца, чыста лірычнай тэматыкі, ніяк не звязанай са жнівом (41% змешчаных у дадзеным томе песень з гэтай структурай; песень з будовай АА і АВ — адпаведна 25 і 28), больш складаная паэтыка, наяўнасць развітых сюжэтаў.
    Што датычыць гістарычнага прыярытэту структур АА і АВ, то тут менш зразумеласці. Структура АА прасцейшая за АВ. Але іншыя характарыстыкі: метрарытм, паэтыка, мелодыка — бадай, аднолькавыя. I ўсё ж шырокі арэал бытавання структуры АВ, яе марфалагічная базіснасць дазваляюць лічыць яе і больш базіснай у гістарычным сэнсе. Да таго ж у песнях са структурай АВ найбольш поўна і рознабакова прадстаўлена ўласна жніўная тэматыка. У ёй сустракаюцца (з песень, змешчаных у дадзеным томе) 25 асноўных сюжэтных «кустоў», якія так ці інакш адлюстроўваюць розныя сітуацыі і абставіны гэтага каляндарна-працоўнага перыяду (у АА і ААВ адпаведна 12 і 15 сюжэтных «кустоў»), У песнях структуры АВ, дарэчы, канцэнтруецца ў асноўным уся антыпрыгонная тэматыка. Што датычыць прастаты структуры АА, то яна з’яўляецца часта, так сказаць, прастатой іншага парадку, г. зн. простым ускладненнем страфы АВ, калі кожны яе член паўтараецца двойчы.
    Увогуле ж трэба сказаць, што калі на поўдні жніўная песня значна багацейшая ў меладычных адносінах (шматгалоссе, мелізматыка, распевы), то паўночная жніўная песня адрозніваецца разнастайнасцю і развітасцю сваёй структуры.
    Дажынкавыя песні. Агульны каларыт дажынкавых песень радасна прыўзняты, падкрэслена абрадавы. У гэтых адносінах яны змыкаюцца з велічальнымі зажынкавымі песнямі. I ў тых, і ў другіх ясна адчуваецца элемент урачыстага шэсця. Як паведамляе П. Шэйн, пасля заканчэння працы жнеі «накіроўваюцца да дому гаспадара павольным крокам і дарогаю спяваюць жніўную песню» 14.
    Маршавы характар дажынкавых песень можна адчуваць у напевах 253, 258, 260, 263. Прыпеў у гэтых песнях тыпу «Плён нясём, плён нашаму пану ў двор» або «Збор жытка, збор нашаму пану ў двор» і г. д.
    14 П. В. Ш е й н. Матерналы..., стар. 264.
    Ёсць дажынкавыя песні застольнага характару, якія, відаць, выконваюцца ў пэўных умовах (294), танцавальныя (262), карагодна-ігравыя (269), заклінальныя (242). Паколькі ў абрад дажынак уваходзіць і праца на полі (апошні дзень жніва), сярод дажынкавых песень сустракаюцца песні з тыпова жніўнай структурай (275), а таксама з «гуканнямі» (282).
    Ладавую аснову дажынкавых песень складаюць квартавыя лады, у асноўным мажорныя (каля 70% ад усёй колькасці публікуеыых запісаў). Прыўзняты, святочны характар песень вызначае мноства гукальных інтанацый, аднак у большасці выпадкаў не за кошт субкварты. Субкварта сустракаецца тут значна радзей, чым у жніўных песнях. Дакладная метрычнасць і вольнае выкананне, не звязаныя з працэсам працы і з эмоцыямі «жалю», здымаюць з дажынкавых песень многія мелодыка-арнаментальныя асаблівасці, звязаныя з фізіялогіяй спеваў. Калі ў напеве прысутнічае субкварта, то яна часта запаўняецца VII і VI ступенямі і гучыць энергічна і высотна дакладна.
    Акрамя квартавага ў дажынкавых песнях сустракаюцца тэрцавы і нават секундавы, а таксама квінтавы і секставы гукарады. Апошнія два даюць магчымасць праявіць лірычны настрой, асабліва ў міноры, і некаторыя песні красамоўна гэта падкрэсліваюць (252).
    Больш рознабаковыя, чым у жніўных песнях, пачатковыя папеўкі і кадэнцыі. Мелодыя дажынкавых песень часта пачынаецца з III або з II ступені. Характэрнай асаблівасцю гэтых песень з’яўляецца завяршэнне не на I, а на якой-небудзь іншай ступені, часцей за ўсё на II. Сустракаецца падобная кадэнцыя ў асноўным у мажоры, утвараючы тыповую секундавую мажорна-мінорную пераменнасць (у жніўных песнях падобная пераменнасць узнікала з дапамогай 1 і VII натуральных ступеней у міноры). У публікуемых запісах дажынкавых песень амаль палавіна кадэнцый не на I ступені. Завяршэнне на іншых ступенях, асабліва на II, садзейнічае звязнасці паміж строфамі. Адна страфа нібы чапляецца за другую, утвараючы даволі дынамічную, быццам бы вярчальную партытуру цэлага.
    He менш характэрнай асаблівасцю дажынкавых песень з'яўляецца іх метрычная дакладнасць, аднак не заўсёды гэта дасягаецца з дапамогай цотных або простых метраў. Вельмі распаўсюджаны тут 5і 6-дольныя тактавыя пабудовы, прычым як у злучэнні на базе асноўнай метркічнай долі — 5/44-4/4, так і са зменай яе — 5Z8 + 4/4; 5/4-1-6/8 і інш. Метрычнасць распаўсюджана нават на многія песні ў «жніўным» ладзе. Метрычная схема аднатыпна звычайна для абедзвюх паўстроф (рытмічны паралелізм).
    Важнай стылістычнай прыкметай большасці беларускіх дажынкавых песень з’яўляецца прысутнасць у іх рэфрэна (R). Рэфрэны бываюць пастаянныя («Раю, мой раю», «Плён нясём, плён» і інш.) і непастаянныя (іншы раз проста паўтараецца пачатковая фраза). Рэфрэны падключаюцца да строф па-рознаму. Сустракаюцца рэфрэн-абрамленне (RABR), рэфрэн-заключэнне (ABR), рэфрэн-уключэнне (ABRB, AARB і інш.). У залежнасці
    ад тыпу рэфрэна страфа дажынкавай песні выяўляе пераважныя для яе інтанацыйныя і метрарытмічныя асаблівасці.
    Страфа з рэфрэнам-абрамленнем (RABR). Абрамляючым рэфрэнам, акрамя пастаянных, часта бываюць пачатковыя словы страфы: < Рада, рада», «Ніўка, ніўка» і інш. Страфа з рэфрэнам-абрамленнем мае тыповую складавую структуру 4+ 6+6+4 (варыянт 4+ 5+6+4) і такую ж тыповую рытмічную сінтагму: для рэфрэна
    Л	J
    4 n
    Ра -	да,	ра	-
    Ніў -	ка»	нДЎ	•*
    ввР“) 4 J	d
    для сярэдзіны страфы
    Як відаць з прыкладаў, і для рэфрэна, і для сярэдзіны страфы асноўным метрам з'яўляецца 4/4. Метр 5/4 атрымліваецца ў выніку падаўжэння аднаго з гукаў. I канцовы і пачатковы рэфрэны пры розным меладычным змесце рытмічна заўсёды аднолькавыя (рытмічны паралелізм).
    Даволі стабільныя ў страфе гэтага тыпу суадносіны кадэнцый. Калі пачатковы рэфрэн закончваецца гукам якой-небудзь пэўнай ступені, то гэта ж ступень будзе завяршаць рэфрэн у канцы і першую фразу сярэдняй часткі страфы (A). I толькі другая фраза (В) — кульмінацыйная (яна трэцяя ў агульнай структуры страфы) будзе мець у заключэнні іншую ступень. Такім чынам, амаль усе напевы маюць наступныя кадэнцыйныя суадносіны:
    R Д	В	R
    IVIV-	Ш	-	17	(22 9)
    ПЦ-	(і)	П	(2 3 4)
    (236)
    I “ I ~ (V) ~ I (237)
    Страфа з рэфрэнам-замыканнем (ABR) мае больш разнастайную рытмічную структуру, чым папярэдняя. Але ў ёй можна вылучыць адзін найболып распаўсюджаны від строфікі: 7+7+R з тыповай рытмічнай сінтагмай:
    j ? J> J> Jl J Ig
    дзі_ва_ ваў_ся ба pa -дзе...
    -	^6)
    .h	(8)
    1	M
    Сустракаюцца структуры тыпу 5 + 5+R (запісы P. Шырмы ў Заходняй Беларусі). Метрарытмічная структура рэфрэна менш стабільная.
    Страфа з рэфрэнам-уключэннем яшчэ больш разнастайная па метрычнай будове. Часта сустракаюцца роўныя па складу перыяды — 44-4+4+4; 6 + 6 + 6 + 6 (варыянты: 4+4+4 + 5; 4+4+5+4 і інш.). Аднак пры ўсёй разнастайнасці строфікі шмат якія напевы гэтага тыпу выяўляюць блізкасць да карагодаў, асабліва ў характары рытмічнага развіцця, у аснове якога ляжыць своеасаблівая «пагойдваючая» рытмічная фігура (напевы 266, 274):
    Чатырохскладовасць гэтай структуры служыць прычынай з’яўлення ў ёй такіх жа кадэнцыйных суадносін, як і ў структуры RABR (гл. апошню.ю схему на стар. 57).
    Есць у дажынкавых песнях строфы, якія не маюць рэфрэна. У адрозненне ад структур з рэфрэнам у іх адсутнічаюць стабільныя метрарытмічныя формы. Апошнія часта супадаюць са структурай песень іншых жанраў, з якімі яны хутчэй за ўсё звязаны генетычна. Так, структура АВ яўна супадае з адпаведнай структурай жніўных песень. Яе складовая формула:
    8 + 8, 8+9, 9 + 7 і г. д. I агульным каларытам падобныя дажынкавыя песні блізкія да жніўных (275, 282).
    У адрозненне ад песень з рэфрэнам, песень пераважна сілабатанічнага тыпу вершаскладання, песні без рэфрэна ў большасці сваёй маюць танічны верш (зноў-такі як і жніўныя). Значна радзей сустракаюцца ў іх заключныя кадэнцыі не на I ступені. Разнавіднасцямі структуры АВ з’яўляюцца ААВ, ABB, ААВВ.
    У дадзеным томе сабраны музычныя запісы жніўных песень, зробленыя на працягу апошніх 90 гадоў, пачынаючы ад публікацый 3. Радчанкі (1881 г.) і канчаючы запісамі экспедыцыі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР 1973 г.
    Вядома, якасць матэрыялу, які размяшчаецца ў такіх шырокіх храналагічных рамках, далёка не аднолькавая. 3 пункту гледжання сучаснай методыкі, першыя запісы маюць шмат недахопаў (у першую чаргу схематызм). Значную ролю пры гэтым адыгралі старыя ўяўленні пра народную песню, як пра з’яву творчасці, якая падпарадкоўваецца тым жа законам, што і прафесійнае мастацтва: абавязковая раўнамерная тэмперацыя і псрыядычная метрыка.
    Запісы апошніх дзесяцігоддзяў паказалі, наколькі багатая жніўная песня, асабліва імправізацыйнага складу, рытмічнымі і меладычнымі нюансамі. Важную ролю тут адыграла гуказапісваючая апаратура: фанограф, пазней магнітафон. Запісы жніўных песень у выглядзе расшыфровак з фонаваліка з'явіліся ў 30-я гады. Неаднаразовыя праслухоўванні аднаго і таго ж замацаванага эпізоду дазвалялі фіксаваць найтанчэйшыя зігзагі ў інтанацыйнай структуры напеву. Падкрэсліваем, замацаванага, таму што паўтарэнні аднаго і таго ж эпізоду ў жывым выкананні заўсёды нечым адрозніваюцца.
    Цяпер пераважаюць два віды запісаў — абагульнены і, калі можна так сказаць, індывідуалізаваны. Першы дае ўяўленне пра агульныя меладычныя рысы напеву, яго тэматычны змест, другі побач з тэматызмам падкрэслівае мясцовыя, а іншы раз і індывідуальныя асаблівасці выканання. Прыкладам падобных запісаў з'яўляюцца напевы 33 і 122.