• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    У сувязі з тым, што класіфікацыя напеваў па рытма-структурнай прыкмеце не супадае з сюжэтна-тэматычнай групоўкай тэкстаў, напевы гэтыя прыводзяцца ў томе асобна і маюць самастойную нумарацыю.
    Адсутнасць спасылкі да тэксту азначае яго адсутнасць наогул, што выклікана наступнымі прычынамі: 1) увесь тэкст прыведзены ў падтэкстоўцы да напеву; 2) сам па сабе тэкст не мае самастойнай каштоўнасці (наяўнасць кантамінацыі, блытаніна ў строфах, скарачэнне) і можа быць суаднесены з больш якаснымі варыянтамі, якія прыводзяцца ў томе.
    Самастойная музычная класіфікацыя выклікана і тым, што ў ёй магчыма ў пэўных межах лакальная дыферэнцыяцыя, якая амаль адсутнічае ў паэтычным матэрыяле.
    Жніўныя напевы ў пераважнай большасці маюць ясную мажорна-мінорную структуру. Таму ключавыя знакі той ці іншай танальнасці выстаўляюцца намі поўнасцю.
    Пры безметрычным запісу падзел страфы ажыццяўляецца па паўстрофах з дапамогай пункцірнай тактавай лініі. Зыходзячы з таго што метрарытмічная канва 1-й страфы часцей за ўсё не супадае з наступнымі і пры паўімправізацыйнай манеры выканання можа мяняцца нават у адной і той страфе, рытмічна,ч разбіўка ў нотных прыкладах не ўлічвае варыяцый для тэксту астатніх строф.
    Пры выкананні некаторых жніўных песень выкарыстоўваецца шмат дынамічных, агагічных і іншых нюансаў, звязаных з фізіялагічнымі асаблівасцямі спеваў і своеасаблівай інтанацыйнай і наогул гукавысотнай будовай народнай песні. Таму ў розных аўтараў запісаў з'яўляецца рад знакаў, якія дапаўняюць нотнае пісьмо. He спакушаючыся на дакладнасць запісу тых або іншых нюансаў, мы палічылі ўсё ж патрэбным звесці іх абазначэнні да адзінага віду:
    р	—■ прыблізная вышыня,
    — няпэўная вышыня,
    — глісанда,
    f і 1	— нетэматычная паўза, якая звязана з момантам глыбокага
    1	' ўздыху і не ўваходзіць у асноўную метрычную структуру
    напеву,
    -г павышэнне гуку менш чым на 1/2 тона,
    —	паніжэнне гуку менш чым на 1/2 тона,
    V — глыбокая цэзура, перахопліванне дыхання,
    (	) — У дужках даюцца дадатковыя да асноўнага тэксту фанемы (паўга-
    лосныя, прадыктавыя і інш.), якія ў тэкставай частцы не ўлічваюцца.
    В. ЯЛАТАУ
    АГЛЕДЗІНЫ
    1 ЗАЖЫНКАВЫЯ ПЕСШ
    ❖
    1.	РАДЗІ, СОНЦА, ЖЫТА I ПШАНІЦУ
    Радзі, сонца, жыта і пшаніцу, Радзі ярыну капамі.
    Радзі, сонца, жыта і пшаніцу Поўны гумны стагамі.
    Радзі, сонца, жыта і пшаніцу Поўны гумны снапамі.
    Радзі, сонца, жыта і пшаніцу Поўны клеці карабамі.
    Радзі, сонца, жыта і пшаніцу Поўны печы пірагамі.
    1а. РАДЗІ, БОЖА, ЖЫТА
    Радзі, божа, жыта На другое лета, Радзі, божа!
    На другое лета, Лепшае за гэта, Радзі, божа!
    На полі снапамі,
    А ў гумне тарпамі Радзі, божа!
    У гумне тарпамі,
    У свірне засекамі Радзі, божа!
    16. РАДЗІ, ПОЛЕ, ЖЫТА
    Радзі, поле, жыта, Радзі пшаніцу, Усякую ярыцу.
    1в. ЗАРАДЗІ, БОЖА, ЖЫТА
    Зарадзі, божа, жыта * Да на прышлае лета,
    Каласом каласіста, Каранём караніста,
    Каб у трубы павілося, А нам жаць не далося.
    2.	ПОЙДЗЕМ, ДЗЕУКІ
    Пойдзем, дзеўкі, ** Каля жыта.
    Ці не нойдзем Каго ў жыце: Ці коніка Варанога, Ці малайца Маладога.
    На коніку Пагарцуем, А з малойцам Патанцуем.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    ** Кожны радок паўтараецца двойчы.
    2а ПОЙДЗЕМ, ДЗЕУКІ, КАЛЯ ЖЫТА
    Пойдзем, дзеўкі, каля жыта, Ці не ўбачым каго ў жыце: Ці коніка варанога, Ці малойчыка маладога.
    Калі коніка —лавіць будзем, Калі хлопчыка — жаніць будзем.
    3.	ДОБРЫ ДЗЕНЬ ГОСПАДУ БОГУ
    — Добры дзень госпаду богу, Жыту ядраному, Хадзяіну палявому!
    — Здароў, здароў, жнеі
    маладыя, Сярпы залатыя!
    За. Ай, ДОБРА НОЧ!
    Ай, добра ноч, Шырокае поле, Жыта ядраное, Ай, добра ноч!
    На здароўе, Жнейкі маладыя, Сярпы залатыя, На здароўе! Прыхадзіце Заўтра раненька, Як сонейка ўзойдзіць, ПрыхадзіцеІ Прынасіце
    Адзін гаршчок кашы, А другі сыраквашы, Прынасіце!
    Вы сажніце
    Шырокае поле, Жыта ядраное, Да сажніце! Пастаўляйце У полі капамі, А ў лузе стагамі, Пастаўляйце! — А мы зжалі. I поле нажалі, I пастаўлялі У полі капамі. У полі капамі, А ў гумне стагамі Пастаўлялі.
    36. ДОБРАЯ НОЧ ГАСПАДАРУ БОГУ
    Добрая ноч гаспадару богу, Жыту ядраному, Хадзяіну палявому!
    — На здароўе! Жнейкі маладыя, Сярпы залатыя!
    Прыхадзіце заўтра раненька, Як сонейка ўзойдзе.
    Я ж таго люблю, хто рана прыходзе, Позна ў двор уходзе;
    Я ж таго не люблю, хто позна прыходзе, Рана ў двор ўходзе.
    Адчыняйце цясовы вароты, Ідуць жнеі з работы, He так жа з работы, Як з жаркай пякоты. Вечар вечарэе — Душа весялее, Зорынька зарае — Душа занывае, Што трэба ісці на работу, He так жа на работу, Як на жарку пякоту.
    Зв. ОЙ, ДАБРАНАЧ, ШЫРОКАЕ ПОЛЕ
    — Ой, дабранач, шырокае поле! — На здароўе, жнейкі маладыя, Сярпы залатыя!
    Прыхадзіце заўтра параненьку, Як сонейка ўзойдзець.
    Прынясіце па буханцы хлеба, Па беламу сыру I па малому сыну.
    Сонейка ўзыйшло, Расіца апала.
    Расіца апала, Жнеек не бывала.
    Зг. НА ДАБРАНЕЦ, ДА ШЫРОКАЕ ПОЛЕ
    — На дабранец, да шырокае
    поле, Жыта ядраное!
    —На здароўе, жанцы маладыя Да сярпы сталяныя!
    Вы прыходзьце заўтра рана, Штоб я ў полі не стаяла. He магу я да ў полі стаяці, Каласом махаці, Толькі магу я — у полі копамі, А ў гумне стагамі, А ў клеці засекамі, А на таку варахамі, А на стале пірагамі.
    Зд. ДАБРАНАЧ ДА ЧЫСТАМУ ПОЛЮ
    Дабранач да чыстаму полю, Шырокай пастаці.
    Вечар добры свёкру, свякрові
    Да нялюбаму мужу.
    — Ой, пайдзі-ка, чужое дзіцяця, А наша нявестка, Ужо ж пара жытушка жаці!
    — Ці не баялась у чыстым полі паляваць, Сярпом ваяваць?
    Ці не баялась лютага звера, Злога чалавека?
    He баялась звера, злога
    чалавека, Толькі баялась да цёмненькай ночкі, Да сільнага дажджу.
    Зе. ГАВАРЫЛА ПОЛЕ ШЫРОКАЕ
    Гаварыла поле шырокае, Жыта ядраное:
    — Жнейкі, жнейкі, мае маладыя, Сярпы залатыя, Прыхадзіце ка мне заўтра рана, Каб я не стаяла.
    He хачу я ў полі стаяці, Коласам махаці, А толькі хачу — у полі снапамі, А ў гумне — капамі.
    Зж. ДОСЫЦЬ, ДОСЫЦЬ ЯДРАНОМУ ЖЫТУ У ПОЛІ СТАЯЦІ
    Досыць, досыць ядраному жыту ў полі стаяці,
    Досыць, досыць.
    Пара, пара ядраному жыту снапамі на полі стаяці, Пара, пара.
    Пара, пара ядраному жыту ў таку тарпамі, Пара, пара.
    Пара, пара ядраному жыту ў дзяжы падходам, Пара, пара.
    Пара, пара ядраному жыту ў печы падрастаці, Пара, пара.
    4.	Ой, ДАЙ, БОЖА, ДАЙ, БОЖА
    Ой, дай, божа, дай божа, Цёпленькае лета, Зарадзі, божа, зарадзі, божа, Гусценькае жыта: Наша Галенка мала — Штоб стоячы жала, Хвартушка не ўмарала, Серпіка не зламала.
    Хвартушок беленькі, Сярпочак навенькі, Хвартушка мамка вытча, Серпіка каваль зробіць.
    5.	ДАЙ, БОЖА, ПАГОДАЧКУ
    Дай, божа, пагодачку Да на нашу работачку. Мы работку рабіць будзем, Мы пагодку хваліць будзем, Мы работкі нарабіліся, Мы пагодкі нахваліліся.
    Павей, ветрык, павей Па роўненькім полі, Па сіненькім моры.
    Сіне мора пасінее, Поле роўна параўнее.
    6.	КАМУ СЕЛЕТА ЖЫТА ЗАЖЫНАЦІ?
    Каму сёлета жыта зажынаці? Зажынаці жыта Іванісе: Яе ніўка радлівая, Яе ручка шчаслівая!
    7.	ПОЛЕ MAE ШЫРОКАЕ, ЖЫТА MAE ЯДРАНОЕ!
    Поле маё шырокае, Жыта маё ядраное! He з кім стаці, пастаяці, Жыта ядраное пажынаці: Братцы мае па заслужжу, А сястрыцы па замужжу!
    8.	CAM БОГ ЖЫТА ЗАЖАУ
    Сам бог жыта зажаў, Вялікія снапы вязаў, Частыя копы стаўляў:
    Што горачка, то й копачка, Што лажочак, то й стажочак.
    9.	У НАС СЕННЯ ЗАЖЫНАЧКІ
    У нас сёння зажыначкі, Прынясе гаспадар гарэлачкі, Гарэлачкі з піўной бочкі, Бо мы маміны дочкі.
    Наш гаспадар маладзенькі, У яго конік вараненькі.
    Наша поле шырокае —
    Сівым канём не аб’едзіш, Белым сырам не абдзеліш: Сівы конь уморыцца, Белы сыр паломіцца.
    Наш гаспадарок маладзенькі, У яго канёк вараненькі, На коніку паязджае, Сваіх жнеек падганяе:
    — Жніце, жнейкі, не ляжыце. He дажаўшы, не пойдзеце, He еўшы, спаць не ляжаце.
    9а. СЯГОННЯ У НАС ЗАЖЫНАЧКІ
    Сягоння ў нас зажыначкі: Жнейкі жыта зажыналі, У снапочкі павязалі, Свайго гаспадара Снапамі звязалі.
    Наш гаспадарок маладзенькі, Яго конік вараненькі.
    Ён на полі паязджае, Сваіх жнейкаў аглядае: — Жніце, жнейкі, не стаіце, А сажаўшы, снапочкі павяжыце. Наш гаспадарок маладзенькі, Яго конік вараненькі, Ен на полі паязджае.
    Усё поле аб’ехаўшы, Сваіх жнейкаў да й гукае: — Жніце, жнейкі, не стаіце, А пажаўшы, аддыхніце.
    10.	У НАС СЕННЯ ЗАЖЫНАЧКІ
    У нас сёння зажыначкі, Дадуць жанкам гарэлачкі I сыр на талерачцы.
    Будзем, сёстры, жыта жаць I ў жыце бога іскаць.
    Нашлі бога за барылачкай, 3 краснай гарэлачкай.
    Будзем, сёстры, жыта жаць I ў жыце саву іскаць.
    — А нам сава не нада, А нада нам кугакала, Як прыдзём дамоў, Каб хазяйка спужалася, Спужалася й заплакала.
    11.	У НАС СЯГОННЯ ЗАЖОН, ЗАЖОН
    У нас сягоння зажон, зажон, * Да дасць нам пан ражон, ражон, А мы пана ганіць будзем:
    У пана жыта недажана,
    I ў копачкі не стаўляна,
    I ў торпы не складана, I ў засекі не ссыпана — Пану слава не даказана.
    12.	У НАС СЯГОННЯ ЗАЖЫНАЧКІ
    У нас сягоння зажыначкі, Дасць панок нам гарэлачкі. Наш паночку-каралёчку Да прынясе нам гасцінчыку: Белага сыру ў паперы, А цукерак ў кішэні.
    Кожны радок паўтараецца двойчы.
    13.	ДА ЗЯЛЕН ХМЕЛЮ, ЗЯЛЕН
    Да зялён хмелю, зялён . Ой, да зялён хмелю, зялён Над усімі хмялямі.
    Да вясёл наш пан, вясёл, Ой, да вясёл наш пан Над усімі панамі.
    Паночку-галубочку, ой, Да выкаці віна бочку,
    А другую гарэлачкі, ой, А другую гарэлачкі Да напой свае жнеечкі.
    14.	ОЙ, ЦЯПЕР У НАС ЗАЖЫНКІ
    Ой, цяпер у нас зажынкі, Прынясі нам, пане, гарэлкі! Ой, мы гарэлкі не хочам, Наймі нам музыку — паскачам. He шкадуй нам, пане, жарэбца, Паедзь па музыку да Бярэсця, He шкадуй нам, пане, кабылкі, Паедзь на сяло па дзеўкі. Будуць музыкі іграці, А малады дзеванькі гуляці.
    15.	А Я ЖАЛА, HE ЛЯЖАЛА
    А я жала, не ляжала,
    А я жала па шчырай праўдзе, Да не давайце па чарачцы, А давайце па цэлай кварце.
    Бо чарачка — не п’яначка, А чарачка — пахмяляначка: Ад чарачкі не нап’юся, Ад квартачкі павалюся. А я п’яна-п’янюсенька, Напілася, павалілася. Мая мамка падбягае, Падушачкі падкладае: — Сюды, сюды, маё дзіцятка, Каб жа не забілася.
    15а. ЖАЛА Я ЖЫТА ДА HE ЛЯЖАЛА
    Жала я жыта да не ляжала, Ой, я жала па шчырай праўдзе. Да не давайце да па чарачцы, Да давайце ж па цэлай кварце, й ад чарачкі я не ўп’юся, Й ад квартачкі ж да не павалюся. Ой, я ж табе, мой бацюхна, Йшчэ ж дзянёк да пажынаю.
    Да лугамі ж йду, песні ж пяю, й аж лужочкі разлягаюцца. Да сялом іду сільна плачу, Варожачкі ж пацяшаюцца: — Да пацяшайцеся, да варожачке, Да й на свае ж да бяздолейка, Ах, я ж пецьму ж да й гуляцьму, Калі ж маё да й здароўечка.