• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    Дай, божа, дождж, Дай, божа, дождж На руту, на мяту, На дзевера хату, Дай, божа, дождж. Баба дзеда хвартушком, А дзед бабу кажушком.
    51е. ДЫ ДАЙ, БОЖА, ПАГОДАЧКУ
    Ды дай, божа, пагодачку На нашаю работачку. Пагодачка качаецца, Работачка спяшаецца. — Жніце, жнейкі, не стаіце, He сажаўшы, не пойдзіце. Да ўжо ж вечар вечарэе, Да ўжо наш пан весялее, Коні свае запрагае, Жнейкі свае падганяе: — Жніце, жнейкі, не стаіце, He сажаўшы, не пойдзіце. He пад’еўшы, не ляжыце, He паспаўшы, не ўстаніце.
    51ж. РАЗГАНІ, БОЖА, ХМАРКУ, ГЭЙ!
    Разгані, божа, хмарку, гэй!
    Ды ў чужую старонку.
    Дай, божа, пагодачку, гэй!
    На нашу староначку.
    Работку рабіці будзем, гэй! Цябе, божа, хваліць будзем.
    52.	ЖНУ Я, ПАЖЫНАЮ
    Жну я, пажынаю, На сонейка пазіраю: Ці высока сонейка, Цідалёка ойчанька. Ой, высока сонейка! Ой,далёка ойчанька!
    52a. Ой, ЖЫТА ЖНУ, ПАЖЫНАЮ
    Ой, жыта жну, пажынаю, На дарожаньку пазіраю, Да ці скора маці ісціме, Мне абедаць нясціме? Нясе хлеба булачку I мядочку ў кубачку. Я жыта жну, пажынаю, На дарожаньку пазіраю, Да ці скора свякроў ісціме? Нясе хлеба скарыначку I вадзіцы ў чарапочку.
    526. А Я ЖНУ, ПАЖЫНАЮ
    А я жну, пажынаю
    I да дому пазіраю, Ці ідзе мая родна мамачка, Ці нясе мне есці.
    Ой, ідзе мая родна мамачка I нясе мне есці.
    Нясе хлеба бандушачку, Яшчэ й масла ў гарнушачку.
    А я жну, пажынаю I да дому пазіраю, Ці ідзе мая свякрованька, Ці нясе мне есці.
    Ой, ідзе мая свякрованька I нясе мне есці.
    Нясе хлеба скарыначку, Яшчэ й солі драбіначку.
    52в. А Я У ПОЛІ ЖЫТА ЖАЛА
    А я ў полі жыта жала Ды ў бок я паглядала, Ці не ідзе мая мамачка, Ці не нясе мне палуднёвічак. Ідзе ж, ідзе не мамачка, А ідзе свякровачка, Ідзе, ідзе з нізкім сонцам, Ідзе з ліхім слоўцам: — Чаму ж ты, нявестачка, Мала зжала?
    Ці не пад снапочкам Ты ляжала?
    53.	ЗАГЛЯНУЛА MAE ВОЧКА
    Заглянула маё вочка, Што краёчак недалёчка, А ў тым краю маладзенькі, Нежанаты, халасценькі. А дай, божа, дажаціся, 3 халасценькім абняціся.
    53а. ВІДЗІЦЬ МАЁ ВОЧКА
    Відзіць маё вочка, Што край недалёчка, Відзіць і другое, Што йшчэ ганей трое...
    Сярпы зазвінелі, Двору захацелі!
    А звоньце не звоньце, Пастаць перагоньце... Чые ж гэта жнеі, Жнеі маладыя, Сярпы залатыя?
    Іванавы жнеі маладыя, У іх сярпы залатыя. Пархвіравы жнеі старыя, У іх сярпы лубяныя.
    536. БАЧЫЦЬ MAE ВОЧКА
    Бачыць маё вочка, Што край недалёчка, Бачыць і другое, Што йшчэ гоней трое.
    А ў краю, краёчку Сядзіць у брылёчку;
    Мы да яго дажнёмся — Па чарцы уп’ёмся.
    53в. ОЙ, Я ЖНУ, ПАЖЫНАЮ
    Ой, я жну, пажынаю, У беражок паглядаю.
    У беражку прыганяты — Малады, нежанаты.
    Жаць тры гаты.
    Дай божа дажаціся, Дай божа дажаціся, 3 прыганятым абняціся.
    53г. ГЛЯДЗІЦЬ, ГАЯДЗІЦЬ МАЁ ВОЧКА
    Глядзіць, глядзіць маё вочка — Беражочак недалёчка,
    А на гэтым беражочку
    Стаіць прыганяты
    Здаровы, чубаты,
    Судзі, божа, мне дажаць, Бо ён скуру можа зняць.
    54.	ДА СОНЕЙКА, СОНЕЙКА
    Да сонейка, сонейка, Да заходзь ты борздзенька. Да ўзыходзь ты позненька! He бывала ты ў найме, I не спагадаеш ты мне. Каб ты ў найме пабывала, To б ты мне спагадала.
    — А дурная ты, дзеванька! He дзівуйся на сонейка, Але дзівуй на свайго пана: Хоць я позненька ўзыйду, Цябе на полі знайду, Хоць я раненька зайду, Цябе ў полі пакіну: Снапочкі не нажаны, Жменькі не вязаны, I дадому ісці не казана.
    54а. СОНЕЙКА, СОНЕЙКА
    Сонейка, сонейка,
    Эй, закаціся скоранька, Ты мне ўжо надакучыла, Эй, раненька ўзыходзячы, Позненька заходзячы.
    — Малада-малодачка, He крыўдуй на сонейка, Да крыўдуй на свякроўку, Што рана выпраўляе, Што позна пераймае.
    Як я раненька ўзыйду, Цябе на ніве застану.
    Як я позненька зайду, Цябе на ніве пакіну.
    546. ЗА БОР СОНЦА, ЗА ДУБРОВУ
    За бор сонца, за дуброву, За высокую ropy.
    Да ўжо ж ты мне надаела, Да раненька ўзыходзячы, Да пазненька заходзячы. — Маладая малодачка, He дзівуй на сонейка.
    Я й раненька ўзыходзячы, Цябе ў полі находзіла, I пазненька западала, Цябе ў полі пакідала.
    — У мяне свёкар не войчанька, Мяне рана пабужае, Рана ў поле выпраўляе.
    54в. СОНЕЙКА, СОНЕЙКА
    — Сонейка, сонейка, Ці бывала ты ў найме? Ці бывала ты ў найме, Ці спагадаеш ты мне? Каб ты ў найме пабывала, Ты ж бы мне спагадала: Позненька ўзыходзіла, Раненька заходзіла!
    — Малада малоданька, He дзіві ты на сонейка. He дзіві ты на сонейка, Ды дзіві ты на пана: Я й раненька ўзыйду — Цяое ў полі знайду, Я й позненька зайду — Цябе ў полі пакіну!
    54г. ТЫ ЗАРА МАЯ, ЗАРА
    Ты зара мая, зара, Зараначка мая, Эй люлі, люлюшэнькі, Ты зараначка мая. Што ты раненька ўсходзіш, Што далёканька заходзіш, Эй люлі, люлюшэнькі, Што далёканька заходзіш? Цераз лес, цераз поле, Цераз сінее мора, Эй люлі, люлюшэнькі, Цераз сінее мора.
    54д. ДЫ СОУНЕНЬКА-СОЎНЕНЬКА
    Ды соўненька-соўненька,* Закаціся скоранька,
    Ці ты ў найме не бывала, Што ты мне не гадала?
    Каб ты ў найме пабывала, Дык ты бы мне спагадала:
    Ды позненька паўсходзіла, Ды раненька заходзіла.
    — Ты дзяўчына маладая,
    He вінуй жа ты мяне,
    He вінуй жа ты мяне, Ды вінуй жа свайго пана,
    Што раненька пабуджаець Ды позненька дажыдаець.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    54е. ДЗЕВАНЬКА-СІРОТАНЬКА
    Дзеванька-сіротанька За борам жыта жала, За борам жыта жала I з сонейкам размаўляла: — Ох ты, сонейка маё, He бываеш ты ў мяне, He бываеш ты ў мяне I не спагадаеш мне.
    Хоць раненька ўзойдзеш, Мяне на полі знойдзеш, I позненька зайдзеш, Мяне на полі кінеш.
    — Чым жа я таму вінавата, Што твая гаспадынька Цябе рана пабуджаіць I на поле высылаіць?
    54ж. СОУНЯЙКА, СОУНЯЙКА
    Соўняйка, соўняйка, He было ж ты ў найме, He спагадаеш ты мне; Каб жа ты пабывала, Ты ба мне спагадала. У нас полі далёкія, У нас хлябы пуховыя, Да ў нас свёкра зласлівыя. — Бязумна маладзіца, Неразумна гаворыш, Віна твая — гаспадыня: Да я раненька ўзыйду I цябе ў полі знайду, Да я позненька зайду I цябе ў полі пакіну.
    54з. А СОНЦА, СОНЕЙКА
    А сонца, сонейка, Ды зайдзі ты скоранька, Ужо ты нам дакучыла, Раненька ўсходзячы, Раненька ўсходзячы, Позненька заходзячы. — А дзеванькі-жневанькі, He крыўдуйце на мяне, А крыўдуйце на пана, Што рана выганяе Ды позна распушчае!
    54і. ЗАХОДЗЬ, ЗАХОДЗЬ, СОНЕЙКА
    Заходзь, заходзь,сонейка, Ды за гару бордзенька.
    Можа вечар барджэй будзе, Майму сэрцу лягчэй будзе.
    — He горся, малодачка, На яснае сонейка, А горся, малодачка, На сваю свякрованьку: Бо я раненька сыходжу, Цябе ў полі знаходжу, А позненька забягаю, Цябе ў полі пакідаю.
    54к. ДЗЯУЧЫНА-СІРАЦІНА
    Дзяўчына-сіраціна * За гарой жыта жала,
    За гарой жыта жала, 3 сонейкам размаўляла:
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    — Сонейка ты яснае, He ўсхадзі раненька,
    Да хоць раненька ўзойдзеш, Мяне на ніўцы знойдзеш.
    Сонейка ты яснае, He заходзь позненька,
    Да хоць позненька зойдзеш, Мяне на ніўцы пакінеш.
    У мяне мамка чужая, Раненька выпраўляець,
    Раненька выпраўляець, Позненька пераймаець.
    Позненька пераймаець, Вады, дроў пасылаець.
    Прынясу вады ўночы, Залью я ёй вочы,
    Каб яна не глядзела, Можа б я пасядзела.
    54л. ЖНУ Я, ЖНУ. ПАЖЫНАЮ
    Жну я, жну, пажынаю, * На сонейка паглядаю.
    — Сонца маё яснае, Да ўзыйдзі ж ты раненька,
    Да ўзыйдзі ж ты раненька, Абагрэй сіротаньку.
    — Хоць я раненька ўзыйду, Цябе на ніўцы знайду.
    Хоць я позненька зайду, Цябе на ніўцы кіну.
    х Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    55.	ДА УЖО ВЕЧАР ВЕЧАРЭЕ
    Да ўжо вечар вечарэе, Наш пан весялее, На постаці паязджае, Свае жнеі прыганяе: — Жніце, жніце, жніце, Сябе не пазніце, Майго каня варанога, Мяне, пана маладога, Майго каня стракатага, Мяне, бана багатага. Да ўжэ вечар вечарэе, Наша пані весялее, На постаці пахаджае, На пагоду паглядае: — Малю бога за пагоду, Што мае жніцы ў полі, Касцы мае на балоце, Усе людзі на рабоце!
    55а. ОЙ, ЗЯЛЁНЫ ГАРЭШНІК
    Ой, зялёны гарэшнік Па ценю палягае, 3-пад таго гарэшніка Сівы конь выбягае. He сам ды выбягае, Пан на ём выязджае, Жэнчыкаў прыганяе: — Жнеце, жэнчыкі, жнеце, Самі сябе не пазнеце!
    — Мы жалі, не ляжалі Ды па сем коп нажалі. Паночку, наш каролічку, Пусці нас дадомачку!
    У нас хаты далёкія I маткі чужэнькія, Пасылаюць па вадзіцу Да гаю ў крыніцу.
    556. ДА ЗНАЦІ ПАНА, 3HALJI
    Да знаці пана, знаці
    Да праміж усімі панамі: Ён на коніку паязджае, На коніку паязджае, Да й жэнчыкаў прыганяе: — Жнеце, жэнчыкі, жнеце, Жнеце, жэнчыкі, жнеце! Ды самі сябе не пазнеце, He дажаўшы, не пойдзеце, He дажаўшы, не пойдзеце, Да тут начаваць не будзеце.
    55в. ДА УЖО ВЕЧАР ВЕЧАРЭЕ
    Да ўжо вечар вечарэе, Наша пані весялее, Па постаці пахаджае, На пагоду заглядае.
    — Дзякуй богу за пагоду, Што мае жанцы ў полі, Касцы мае на балоце, Усе людзі на рабоце.
    55г. ОЙ, У ЛУЗЕ, ЛУЗЕ
    Ой, у лузе, лузе Там каліна жаркая.
    У нашага пана Пані гаваркая.
    Як яна загаворыць, Як у званы зазвоніць, Па дварочку паходзіць, Як зоранька зыходзіць. Па дварочку пахаджае I жончыкі прыганяе:
    — Жніце, жончыкі, жніце, Самі сябе не пазніце, He дажаўшы, не пойдзеце, Без вячэры не будзеце. Вам вячэра — галушачкі, Пасцель бела — падушачкі, Шчука-рыба ў перцы, Белы сыр на талерцы, I пірожанькі ў масле, Бо жончыкі красны. Мы жончыкі маладыя, У нас серпікі залатыя.
    55д. УЖО ВЕЧАР ВЕЧАРЭЕ
    Ужо вечар вечарэе, Наш пан весялее, На коніку паязджае, Сваіх жнеек паганяе:
    —• Жніце, жнейкі, не стаіце, Самі сябе не пазніце, Майго каня не марыце, Майго каня варанога, Мяне, пана маладога.
    Пара каню да стаінькі, Мне, панічу, да паненкі. Пара каню авёс есці, Мне, панічу, ў крэсла сесці.
    55е. НАШ ПАН МАЛАДЗЕНЬКІ
    Наш пан маладзенькі, Пад ім конік вараненькі, Па полю паязджае, Сваіх жнеек прыганяе:
    — Жніже, жніце, жнейкі, Прынясу вам гарэлкі, Буду ў рад усіх садзіці, Гарэлачкай паіці.
    — Мы б гарэлкі не хацелі, Лепей дамоў паляцелі.
    55ж. ВЕЧАР ВЕЧАРЭЕ
    Вечар вечарэе, Наш пан весялее, Па постаці пахаджае, Сваіх жанцоў падганяе: — Жніце, жанцы, жніце, Мяне, пана, не пазліце. Мяне, пана маладога, Майго каня варанога.
    55з. ЖНІЦЕ, ЖНІЦЕ, ДА НЕБАЖАТА
    Жніце, жніце, да небажата, Наша ж ніва не зжата, He сажнеце, то не пойдзеце, Без вячэры спаць не ляжаце. — Добры вечар, да хазяюшка, Ці ты жыва, ці здарова, Ці ты жыва, ці здарова, Ці нам вячэра гатова?
    — Сем печ дроў стапіла, Вам вячэры не зварыла, А восьму я запаліваю, Вячэрыначку даварываю. Наварыла нам бацвіння, Пасадзіла з намі Марціна, Нам бацвіння не хочацца Да з Марцінам рагочацца.