Жніўныя песні
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 816с.
Мінск 1974
16. А УЖО ЖЫТА ПАЛАВЕЕ
А ўжо жыта палавее, А ўжо жыта палавее. Наш паночак багацее, Наш паночак багацее. Наш паночак хлеба мае,
Нам нікому не давае. А ўжо жыта палавее, Наш паночак багацее. Нас паночак гоніць жаці, Яму жыцейка вязаці.
16а. ДА УЖО ЖЫТА ПАЛАВЕЕ
Да ўжо жыта палавее, А ў гультая сэрца млее. Да ўжо жыта ў каласочку, Шукае гультай халадочку.
166. ДА УЖО ЖЫТА ПАЛАВЕЕ
Да ўжо жыта палавее, Э-э, да ўжо жыта палавее, Гультаёва сэрца млее. Яно млее, вымлявае, Э-э, яно млее, вымлявае, Што мілога не відае.
17. ГАВАРЫУ ІЛЬЯ 3 ПЯТРОМ
Гаварыў Ілья з Пятром: — Табе, Ілья, жанцы трэба, А мне, Пятру, касцы трэба, А табе, Спасу, няма часу: Трэба поле пагараці I ў пару засеяці.
17a. КЛІКАЛА ПЯТРО ІЛЬЮ
Клікала Пятро Ілью:
— Хадзем, Ілья, пагуляці!
— А гуляй, Пятро, твая пара;
А мне, Ільі, няма калі: Жанцы ў полі, касцы ў балоце Ды пры цяжанькай рабоце.
ЖНІВО
18. Ой, ПАРА HAM ДАМОУ, ПАРА
Ой, пара нам дамоў, пара, Сцюдзёная раса пала, Сцюдзёная раса пала, Цёмная ночка настала. А ў нас няма параднічка — Hi пана, ні ўраднічка. Некаму рады радзіці, Нас дамоў адпусціці. Дадзім пану паўбарана, Можа, пусце дамоў рана. Бадай яго з нашым панам: З'еў нашага паўбарана, З’еў нашага паўбарана, Бадай пана разарвала, Бадай пана разарвала, He пусціў нас дамоў рана. Вяліць прысці світаючы, А пушчае змяркаючы.
19. ДА У НАШАГА ПАНА
Да ў нашага пана
Да нядобрая слава: Па месяцу жыта жалі, Па зорам копы клалі. Цёмна ў поліі, цёмна, Бадай таму цямней было, Хто дахаты не пушчае, Да на полі нас трымае.
Да мы позна з поля йдзём, Да прыганятага клянём.
19a. A У НАШАГА ПАНА ДЗІВА
A ў нашага пана дзіва, Што па месяцу — жніва, Зоры ўсходзяць — снапы зносяць, Куры пяюць — копы кладуць, Світаначкам дадому йдуць.
196. ПА МЕСЯЦУ ЖАНЦЫ ЖАЛІ
Па месяцу жанцы жалі Да на мяжы сярпы клалі. Каторая свой серп знайшла, Тая дадому пайшла, Каторае сярпа нету, Тая шукае да свету.
19в. У СЛАУНАГА ПАНА
У слаўнага пана
На зары жыта жала, Па месяцу копы клала, Дадому пайшла па ночы, Вячэрала пры свечы, У белым свеце спаць лягла. Лажылася, гаварыла: — Божа мой, калі я запачыну! Ужо ж свет за гадзіну.
19г. У НАШАГА ПАНА
У нашага пана Нехарошая слава: Жалі, жалі па сонейку.
А цяпер жнем па месяцу. Як па сонейку жалі, Дык сярпоў не гублялі, Як па месяцу жалі, Дык сярпы пагублялі. Каторая сярпок найшла, Дык тая дамоў пайшла, А каторая пацярала, Тая ўжо ў постаці начавала.
19д. У ДОБРАГА ПАНА
У добрага пана Пры месячку жыта жала. Бадай яму кроўна, Што пускаў дадому цёмна. Бадай яму горка, Што пускаў дадому зоркай.
19е. МЫ ПРЫ МЕСЯЦУ ЖАЛІ
Мы пры месяцу жалі,
I пры зорах ў копы клалі
I сярпочкі пацяралі.
А дзевачкі-падружачкі, Бярыцеся за ручачкі, А пойдзем жа мы гуляючы I сярпочкі шукаючы.
А хто нашы сярпы знойдзець, Той у восень замуж зойдзець. А Хоўрачка сярпы знайдзець, Яна ўвосень замуж зайдзець.
20. КАЛІ Ж ТАЯ СЕРАДА ПРАШЛА
Калі ж тая серада прашла, Як няеўшы на прыгон пашла, Увесь дзень жала, не лянілася, Злому войту пакланілася.
А цяпер жа не а чом тужыць I войт п’яны у карчме ляжыць.
21. А Я У ПАНА ЖЫТА ЖАЛА
А я ў пана жыта жала, Задам калыску калыхала.
У пана сэрца авечае, Дзяржыць мяне да вечара. Пакарміці — як папала, А ў загончык зазірае.
— Бадай тваё, пане, ўсё прапала, Як я ў цябе заняпала.
22. ДАЙ, БОЖА, ТАГО ПАНА
Дай, божа, таго пана, Што пушчае дамоў рана. Заслонь, божа, таму вочы, Хто пушчае апаўночы.
23. ДАЙ ТАМУ, БОЖА, ЛЁГЕНЬКА
Дай таму, божа, лёгенька, Хто нас пускае раненька, А хто нас дзяржыць да ночы, Каб не нагрэўся й на печы. Ой, час-пара дадоманьку, Упала раса на пожаньку,
Стары.м бабам ручкі баляць, У маладзічак дзеці плачуць, А ў дзевачак краса йграе — Пан дадому не пускае.
24. ДА ІГРАЛА СОНЕЙКА, ІГРАЛА
Да іграла сонейка, іграла, Нямнога ж яно іграла, У хмарку схавалася, Дожджу баялася.
Камарочкі мае, не кусайце мяне, А кусайце паноў, He пускаюць што дамоў.
25. НАШ ПАН БАРАН, БАРАН
Наш пан баран, баран, He пускае дамоў зарань. *
Наша пані авечая, Дзяржыць жнеек да вечара.
— Пусці, пані, дадому: Старых бабак ручкі зябнуць,
Малодачак дзеткі плачуць, На дзевачках вянкі вянуць.
25а. ТЫ НАШ ПАНЕ —БАРАНЕ
Ты наш пане — баране, Пускай дамоў заране.
* Другі радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Наша пані авечая, Дзяржала нас да вечара. Дымна ў полі, дымна Да й нічога не відна. Наша пані затапіла, Нам вячэры наварыла. Наварыла баршчу I накідала хвашчу, I наварыла сачавіцы, Накідала й чамярыцы — Хоча жніцаў патравіці.
256. ДА НАШ ПАН — БАРАН, БАРАН
Да наш пан — баран, баран, Да наша пані — авечачка, *
Да пагубіла ключыкі Да на шырокай вуліцы,
3 панічамі жартуючы.
— Да й панічык-кралянічык,
Да й аддай жа мне ключык, Да мае ключы свірнёвыя.
Да будзем свіран адмыкаці, Да сваіх жнеек частаваці, Да гарэлачку ўпіваці.
26. БАДАЙ ПАНУ У ДВАРЫ СТРАШНА
Бадай пану ў двары страшна, Як нам ў полі сонца зашла.
Сонца зашло — мы шчэ жнемы, Пры месяцы снапы носі.мо,
* Другі радок кожнан страфы паўтараецца двойчы.
Пры зораньках копы кладземо, Апоўначы дадому ідземы, На світанні вечэраемо, У дзень белы знову ідземы. Бадай пана не схавалі, Каб сабакі разарвалі, Пахавалі пры даліне, Каб па яму ваўкі вылі. Бадай пана громы ўбілі, Як мы ручкі патамілі.
27. ПАН НАС МУЧЫУ, ПАН НАС ПЛЕЦЦЯМІ СЦЯБАУ
Пан нас мучыў, пан нас плеццямі сцябаў, Дужа рана на работу выганяў, Выйду, выйду я да рэчанькі крутой, Клікну, клікну шэрых ваўкоў за сабой: — Сабярыцесь, шэры воўкі, ды з бара, Вы бяжыце ды да панскага двара, Забяжыце вы да панскага двара.
Як узойдзе толькі ясная зара, Вы запейце песню страшнае таскі, Разарвіце цела пана на кускі, Разарвіце, закапайце за сялом, Каб аб пану ўспамінаў не было. На тым месцы, дзе закопаны быў пан, Расці будзе палын горкі і бур’ян.
28. А, ДОБРЫ ПАНЫ, ДОБРЫ
А, добры паны, добры,
Прыганятыя ліхі: Дамоў рана не пушчаюць.
За постаці заганяюць, А мы постаці сажнём, Прыганятага ражном.
28a. ДОБРЫ, ДОБРЫ НАШЫ ПАНЫ
Добры, добры нашы паны, А прыказнікі ліхія: Дамоў рана не пускаюць, За постацькі заганяюць. Нашы двары высокія, А постацькі шырокія!
29. А У НАШАГА ПРЫГАНЯТАГА
А ў нашага прыганятага Ды з гарэх галава, 3 гарэх галава, па яблыку вочы, Што дзяржыць да паўночы. Ой ты, сонейка, да ты яснае, Неспагадлівае, Ой, ты рана ўсходзіш, He спагадуеш.
Да ўжо нашы сталяны сярпочкі Прытупіліся,
Ды ўжо нашы да белыя ручкі Прытаміліся,
Ой, да нашы ды прыганятыя Прыбрахаліся.
30. ПОЙДЗЕМ МЫ ДАМОВАЧКІ
Пойдзем мы дамовачкі 3 гэтае няволечкі.
Нам няволя надакучыла — Серадзіначку адмучыла, Нам няволя надаела, Рукі, ногі адбалелі.
30a. Ай, ПОЙДЗЕМ МЫ ДАМОЕЧКІ
Ай, пойдзем мы дамоечкі Із гэтае няволечкі.
Нам няволя надаела, Нам няволя надакучыла, Нас работа замучыла.
306. ОЙ, ДЗЕВАЧКІ-ЛЯБЁДАЧКІ
Ой, дзевачкі-лябёдачкі, Пойдзем разам дамовачкі 3 гэтай нівы-няволечкі, 3 гэтай нівы-няволечкі.
Нам няволя надаела, Сярэдзінка набалела, Нам няволя здакучыла, Сярэдзінку намучыла, Нам няволя горка стала, А сярэдзінка калом стала.
ЗОв. А БАБАЧКЬЛЯБЁДАЧКІ
А бабачкі-лябёдачкі,
А пойдзем жа мы дамовачкі А з гэтае няволечкі.
Нам няволя надаела, Сярэдзінка забалела.
А каб жа нам кугакала, Яно б ў хвасце заплакала. Мы ж бы яго скалыхнулі, Нашы б сярэдзінкі аддыхнулі.
31. Д А ТАТАРЫН-БАЯРЫН
Да татарын-баярын * У нядзельку жанцоў наняў, У чыста поле жаць паслаў: — Жнеце, жэнчыкі, жнеце, Я пайду на палудзень. Да жэнчыкі жнуць, жнуць, Баярына не ждуць, не ждуць — Баярына вязуць, вязуць. Яго рукі звязаны, Яго вочкі закрыты, Яго вочкі накрыты Чорнаю кітайкаю.
— Да вей, ветрык, Адкінь гэту кітаечку, Я пагляджу на жэнчыкаў.
31а. ДА НАНЯУ КАЗАК ЖНЕЕК
Да наняў казак жнеек, Маладзюсенькіх дзевак, Ды сам пайшоў у лясочак На маленькі часочак.
Ды дзевачкі як жнуць ды жнуць, Казачанькі якждуць ды ждуць, Да ўсё жыта пажалі, Казачэнькі не даждалі.
Назаўтра ранюсенька Казачаньку з лесу вядуць.
Ручкі яго звязаныя, Ножанькі скаваныя.
Ды вот табе, казачаньку, За ранняю абедзейку, За познаю вячэрачку.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
32. ЗАШЛО СОНЦА, УЗЫШОУ МЕСЯЦ
Зашло сонца, ўзышоў месяц, А нашага пана вядуць вешаць, Вядуць яго на паветра, Няхай жа ён праветрае, Няхай жа ён праветрае, Мо назаўтра палепшае.
33. Ой, HE ЛЯЖЫ, ВЕТРУ, У ПОЛІ
Ой, не ляжы, ветру, ў полі, Паміж горачак ў разоры, Да ўстань, ветру, памаленьку, Павей, ветрык, паціхеньку, Развей хмарачку цямненьку — Маю тугу цяжаленьку.
Каб я, малада, жыта жала I сярэдзіну сваю не зажала. Панічыку, а паноніку, Пусці мяне дадоміку.
У мяне дома дзетак многа: Што куточак, то сыночак, На пакуці дзевяць дочак.
ЗЗа. Ой, ПАДУЙ, ВЕЦЯРОЧКУ
Ой, падуй, вецярочку, Ды падай халадочку Майму сэрцу й жываточку, Штоб я жала, не ляжала, Па тры капы ў дзень клала.
ЗЗб. ДА ПАВЕНЬ, ВЕТРЫК, ПАВЕНЬ
Да павень, ветрык, павень, Э-э, да павень, ветрык, э, павень Да дадай халадочку, Да дадай халадочку, Э-э, да дадай халадочку Майму сэрцу, жываточку: Каб я жала, не пацела, Э-э, каб я жала, не пацела Да дадому не хацела.
ЗЗв. ПАВЕЙ, ВЕТРЫК, ПАВЕЙ
Павей, ветрык, павей А па нашаму полю, А па жыту ядраному.
А дай жа нам халадочку Сэрцу нашаму, жываточку.
34. ПАВЕЙ, ВЕЦЕР, ПА РОЗІ
Павей, вецер, па розі, Па шырокай дарозе.
Да павей вецярысты, Дзе жыта ядраніста Да колас каласісты.
35. ОЙ, ГУДКІ ГУДУЦЬ ДА ГУДУЦЬ
Ой, гудкі гудуць да гудуць, А ўсе людкі палуднуюць. — Вы гудзеце не гудзеце,
Мы палуднаць не будзема, Бо наш пан жа ж вельмі злосны, Наш палудзень будзе позны.
35а. Ой, ГУДЦЫ ГУДУЦЬ
Ой, гудцы гудуць, гудцы гудуць, Усенькі людзі палуднуюць.
— Ці гудзеце не гудзеце, Палуднаці не будзеце. Ваш прыстава развусенькі, Вы жэнчыкі маладыя, У вас сярпочкі залатыя: А як сталі — заспявалі, А як селі — зазвінелі.
356. ПАЛУДНІЧКІ ЗАГУДЗЕЛІ
Палуднічкі загудзелі, Палуднаваць захацелі. Наша пані маладая, Яна нам спагадае: Бохан хлеба для голаду, Бочку піва для холаду, Белы сыр на талерку. Белы сыр для голаду, Яечка для голасу.
35в. ДА ГУДУЦЬ ПАЛУДНІЧКІ
Да гудуць палуднічкі, Да палуднаваць хочуць. Наш пан не пускае нас: — Альбо вы нам падажнеце,
Альбо вы нас падаждзеце, Бо я жнуся, не дажнуся, Пад постаццю павалюся.
35г. ПАЛУДНІЧКІ ЗАГУДЗЕЛІ
Палуднічкі загудзелі, Палуднаваць захацелі. — Хоць гудзеце не гудзеце, Палуднаваць не будзеце. Наша пані маладая Няхай жа нам спагадае, Няхай жа нам спагадае, Палуднаваць прысылае: Бочку піва аржанога, Булку хлеба пшанічнога.