• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    Ой, дзеванька! Сваточкі прыедуць, Цябе з сабой возьмуць. Перапёлка!
    105.	ЗАКАЦІСЯ, СОНЕЙКА, ЗА ЗЯЛЕНЫ ГАЕК
    Закаціся, сонейка, за зялёны гаёк, Вараціся, міленькі, вараціся дружок. Калі ж не вярнешся, буду плакаць па табе. — He плач, не плач, дзевачка мая, Наплачашся, дзевачка, ў ахвотушку
    без мяне.
    105а. ЗАКАЦІЛАСЯ ЖАРКА СОНЦА
    Закацілася жарка сонца За лес, за лясок, Да прыбудзь, да прыбудзь, Да мой міленькі, Да ка мне на часок.
    На час-часік, на мінутачку, Я ж табе раскажу Усю сваю прыгоду, Што вялікую пячаль: Хацеў, ой, хацеў, Мой татачка родны За нялюбага аддаць, Ой, хацелася мне Ах, мой міленькі, Да цябе падаждаць.
    1056. ГАЛУБАЧКА У ГАЛУБНІЧКУ
    Галубачка ў галубнічку Нежывенька ляжала, Да што дзевачка да па хлопчыку Галовачку звязала, Да звязала яна галовачку Чарненькім шоўкам,
    Да й напісала запісачку Да й на белай бумазе, Да й на тоненькай, да й на беленькай, Сваёй правай рукою Да й паслала запіску 3 сваёй вернай слугою.
    — Ты прыбудзь, прыбудзь, мой хлопчык, Хоць на адзін да вечарок, Ты прыбудзь, прыбудзь, мой хлопчык, Я ўсю прыгодачку раскажу.
    Што нашыя прыгодачкі Да не будзе ніхто знаці, Што і хацела мяне мамачка Да за другога аддаці.
    106.	HE ЗАКАЦІ, ЖАРКАЕ СОНЕЙКА, НА ЗАКАЦЕ
    He закаці, жаркае сонейка, на закаце, На выяздзе мой міленькі, на выяздзе. Стала я свайму міламу да прыказываць: — У вялікі хмель, мой міленькі, не ўпівайся. У вялікі сон, мой міленькі, не ўсыпайся, У вялікую любоў не ўдавайся.
    Вялікі хмель, мой міленькі, — безгалоўе, Вялікі сон, мой міленькі, — нездароўе. Вялікая любоў, мой міленькі, — абгавор'е.
    107.	НА ВУЛІЦЫ ГОРКІ ДЫМ
    На вуліцы горкі дым, А ў суседа красны сын. — Пусці, мама, агню к ім. — А не гаворы ты з ім.
    — Як мне, мамачка, не гаварыць з ім, Калі ён гаворыць дарэчы, Белае ліцо цалуе, Залаты пярсцёнак даруе.
    108.	HE СПАЛАСЯ МАЛАДЗЕ
    He спалася маладзе,*
    He драмалася,
    Эй, не драмалася.
    Толькі маладзеньцы
    Ва сне снілася, эй, А што мой міленькі Ля боку ляжыць.
    Прачнулася малада й — Нету нікога.
    Як пайду я, малада, Я ў вішнёвы сад,
    Ай, там мой міленькі Шчыпіць вінаград.
    — Шчыплі, шчыплі, мой міленькі,
    I мне і сабе.
    — Адступ, адступ, міла, He люба ты мне,
    Есць у мяне другая, Палучшы цябе.
    109.	КАЛЯ САДЫНЬКА ДАРОЖАНЬКА ТОРНА
    Каля садынька дарожанька торна. Хто ж та тую дарожачку тарніў? Малады парань да дзевачкі хадзіў, Ен для дзевачкі гасцінчыкі насіў, Ах, сладкі яблачкі, папранічкі дарыў.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца
    110.	УЖО ВЕЧАР ВЕЧАРЭЕ
    Ужо вечар вечарэе, Маё сэрца весялее: Да прыдзе мой міленькі, Да прыдзе мой міленькі, Да прывязе мне гасцінчыкаў — Цукерачак манерачку, А булачка ў кішэнечку.
    111.	СОНЕЙКА НІЗЕНЬКА, ВЕЧАРОК БЛІЗЕНЬКА
    Сонейка нізенька, вечарок блізенька, Да прыбудзь да мяне, да мой міленькі! Ці ты мяне судзіш, ці ты мяне гудзіш, Да другія ходзіш, пра мяне гаворыш, Да на мяне, дзяўчыначку, худу славу гоніш! — He бойся, дзяўчонка, ты худыя славы, Пойдзем павянчаемся, дак будзе нас пара, Ніхто не рассудэе, ніхто не разлуча, Толькі нас рассудзе, толькі нас разлуча Заступ да лапата, безвуголна хата, Глыбока магіла — прашчай, мая міла, Жоўценькі пясочак — прашчай, мой дружочак!
    112.	ЧЫЕ ГЭТА КОНІКІ
    Чые гэта конікі * Па лугу папушчаны,
    Па лугу папушчаны,
    Золатам папутаны,
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    Золатам папутаны, Шоўкам пакілзаны?
    Млады Бронічка
    Конікі папушчаў,
    Золатам папутаў, А шоўкам пакілзаў.
    Маладая Анютка Кала коней хадзіла,
    Кала коней хадзіла, Платочак нашывала,
    Платочак нашывала,
    Бронічку даравала:
    — Бронічак, насі здароў, He забудзь маіх дароў.
    112а. ДА ЧЫЕ ETA КОНІ ХОДЗЯЦЬ ПА ДУБРОВЕ?
    Да чые ета коні ходзяць па дуброве, Шоўкам папутаны, а золатам панузданы? Да Іванавы коні ходзяць па дуброве, Да шоўкам папутаны і золатам панузданы; Да Іваначка ходзіць, Адарачку просіць: — Да Адарка-сястрыца, распутай мае коні, Шоўк табе на галоўку, а золата на ручкі, А жамчуг на шыечку.
    113.	СІУ КОНЬ БЯЖЫЦЬ — ЧУТКА СПІЦЦА
    Сіў конь бяжыць—чутка спіцца! Бяжы, коню, на даліну, А я лягу адпачыну.
    Ішла дзеўка жыта жаць
    Да казака абуджаць: — Устань, казача, Твой конь ужо настаяўся — З’еў травы два паплавы, Выпіў вады два Дунаі.
    114.	ДА 3 ЗЯЛЁНАГА ГАЮ
    Да з зялёнага гаю * Салавей вылятаіць.
    Салавей вылятаіць, Зязюлю вызываіць:
    — Ты, зязюля шэрая, Ці паляціш із намі, 3 вясёлымі салаўямі?
    — Рада была б паляцеці, Жаль гаю зялёнага,
    Жаль гаю зялёнага, Салаўя вясёлага.
    Да з высокага двору Міколка выязджаіць,
    Міколка выязджаіць, Юзютку вызываіць:
    — Юзютка маладая, Ці паедзеш ты з намі?
    Ці паедзеш з намі, 3 вясёлымі малайцамі?
    — Рада б была паехаці, Жаль двору вясёлага,
    Жаль двору вясёлага Татульку раджонага.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    114a. K ВІШНЁВАМУ САДУ
    К вішнёваму саду Два галубы прыляцелі, Галубачку падмаўлялі: — А сізая галубачка, Залатая галовачка, Ці паляціш ты з намі, 3 сізымі галубамі? — Ой, рада б я паляцеці, Жаль садочак пакінуць. Усё у маім садочку А вішанькі паспяваюць, Арэшкі зацвітаюць.
    Усё к новаму двару Два малойцы прыязджалі I Марысю падмаўлялі: — Маладая Марысенька, Ці паедзіш ты з намі, Маладымі малайцамі?
    — Ой, рада б я паехаці, Жаль мамачкі пакінуці: У мае мамачкі на дварэ піва варуць, На трэці двор — гарэлачку ' А за мяне, паненачку.
    1146. ІЗ-ПАД ЗЯЛЁНАГА САДУ
    Із-пад зялёнага саду Галубы выляталі, Й галубы выляталі, Галубку вызывалі: — Галубка сізенькая, Ці паляціш з намі?
    — I рада была б з вамі ляцець, Жаль саду зялёнага, Жаль саду зялёнага, Сокала вясёлага.
    115.	ХАДЗІУ-ПАХАДЖАУ ЯСЬ ПА ПОЛЮ
    Хадзіў-пахаджаў Ясь па полю, Сеяў-рассяваў васілёчкі:
    — Васількі мае дарагія, Ды хто ж вас будзе паліваці?
    Мамка старая, сястра мала, А жонка мая на Дунай пайшла.
    На Дунай пайшла хусты мыці, Пашла на Дунай, не вярнулась.
    А ці яна там утанула,
    А ці яна там заблудзіла?
    A ці яна там заблудзіла,
    А ці яе там звяры з’елі?
    Ды каб жа яна утанула, Ціхі бы Дунай ускалыхнула;
    Ды каб жа яна заблудзіла, Ды ўсе бы лясы пасушыла;
    Ды каб жа яе звяры з’елі, Лясы і бары зашумелі б.
    Дык, знаць жа, яна ўкрадзёна, На Украіначку завязёна!
    116.	ОЙ, У ЛЕСЕ HA ВЕРАСЕ
    Ой, у лесе на верасе Дваранін каня пасе, А дзевачка ваду нясе. — Ой, дзевачка-ягада, Ты напой майго каня 3 поўнага вядра 3 віннага дый калодзезя.
    — Ой, дурны ж ты, дваранін, Што я ў цябе за ягада?
    Ці я ў лесе радзілася, Ці я ў вішнёвым садзе цвіла? Парадзіла мяне маці На цясовай краваці, Калыхалі мяне нянькі, Забаўлялі мяне мамкі, I кармілі пірагамі, I паілі сыціцаю.
    Ад пірагоў цела бела, Ад сыты румяна я.
    116а. НА ЗЯЛЕНАЙ ДУБРОВЕ ДВАРАНІН КАНЯ ПАСЕ
    На зялёнай дуброве дваранін каня пасе, Да дзяўчына ваду нясе.
    — Дзяўчыначка мая, ягадка, да напой жа каня майго, Напой жа каня варанога і мяне маладога.
    — Ой, рада б я напаіці, да баюся мацеры сваёй. Казачэнька маладзенькі, не любі дзеўку ў танку, Да любі дзеўку ў полі да на шырокам загоні.
    1166. У ГАРЭХАВЫМ ЛЕСЕ
    У гарэхавым лесе Дваранін каня пасе, Дзеванька ваду нясе. — Дзеванька-ягаданька, Напой майго каня, Майго каня варанога, Мяне, пана маладога! — Што я табе за ягадка, Што я табе за салодка? He ў садзе я цвіла, А ў маманькі расла, He як чырвоны мак на пагодзе, Працавала, як пчолка пры мёдзе.
    Цераз гай зялёненькі Бяжыць конь вароненькі, А за ім ў пагоню гоніць Іванька малодзенькі. А дзевачка ваду брала, На коніка паглядала. — А дзевачка-ягадачка! Пераймі майго каня варанога, Мяне, князя маладога. — Іванічка, душа мая! А ці я ў бору расла? А ці я ў мяжы цвіла? Да я расла ў татулечкі, Кахалася ў мамулечкі. Я ў мамулечкі кахалася, А табе, Іваначка, дасталася.
    117а. ЦЕРАЗ БАРОК ЗЯЛЁНЕНЬКІ
    Цераз барок зялёненькі к Бяжыць конік вароненькі.
    За тым канём ў пагоне бяжыць Малады мальчык Ляксеічка.
    — Куліначка, душа мая,
    Пераймі каня майго,
    Каня майго варанога
    Мяне, князя маладога:
    — А мой конік вароненькі, А я князёк — малодзенькі.
    — Я ж бы рада пераняці, Ды баюся айца й маці!
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    — А не бойся ж ты нікога, Апрач госпада бога, Апрач госпада бога
    I мяне маладога!
    1176. ЗЯЛЁНАЕ АРЭХАЎЕ
    Зялёнае арэхаўе Цераз тын разлягаіць, А з-пад таго арэхаўя Сівы конь выбягаіць, А за ім сугон-пагон Наш Сымонка з уздзечкай. Да стой, кося, не брой, не брой, Капытом зямлі не крой. Маё й так сэрца кроіць, Што не татухна жэніць, He багатую бярэць: Hi коніка, ні воліка, Hi добрая чалядніца.
    117в. ДА 3-ПАД ГАЮ, ГАЮ
    Да з-пад гаю, гаю He туман выступае, Серы конь выбягае, На павады наступае, Павады шаўковыя, Уздзечка залатая.
    — Дзевачка да ты красная, Пераймі ты майго каня, Ці не будзеш ты мая?
    — Да цяпер я не твая, Да тады буду я твая, Як у цэркаўкі стаяці Да за ручачку дзяржаці.
    Чэраз бор зялёненькі * Бягіць конік вароненькі,
    За тым канём пагон ідзець — Малады мальчышачка.
    Малады мальчышачка, Ой, наўстрэчу дзяўчоначка.
    — Дзяўчоначка, душа мая,
    Пераймі каня майго,
    Каня майго й варанога, Мяне мальца маладога.
    —Мальчышачка, дружочак мой, Я ж ба й рада пераняці,
    Я ж ба й рада пераняці, Ды баюся айца й маці.
    117д. ДА ВІШАНЬКА-ЦЯРЭШАНЬКА
    Да вішанька-цярэшанька На двор налягае, А з-пад тое вішанькі Сівы конь убягае Да панічык уязджае. На ём кудры маюць, Да на ём шубы ззяюць. — Панічык маладзенькі, Хто кашулю вышываў? — Шыла матка старэнька, А сястрыца маладзенька, Шыла матка, вышывала, А сястрыца золатам ўкладала, Да на мяне ўскладала.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    117е. ЧАРАЗ САД ЗЯЛЁНІНЬКІ
    Чараз сад зялёнінькі Бяжыць конь варонінькі, А за ім ўдагонку мой малодзінькі сужаны, Ен полы засукаўшы, а шапаньку зняўшы, Увідзіў дзеваньку на высокім цераме:
    — Душа мая дзеванька, пераймі майго каня, Майго каня варанога, мяне, князя маладога. — Я баюсь татухны, сваёй роднай матухны, Мяне татанька ў гразе дзяржыць, А маманька ў прыгрозі, А брацінька ў няволі.
    — Душа мая дзеванька, не бойся нікога, Апрыч госпада бога, мяне, князя маладога.
    117ж. ДА ЗЯЛЁНАЕ АРЭХАУЕ
    Да зялёнае арэхаўе " Да на тын палягаіць,
    Да з-пад таго арэхаўя Сівы конь выбягаіць.
    А за ім сугонь-пагонь —
    Наш Іванька з уздзечкай:
    — Ой, стой, косіньку, стой, Капытом зямлі не брой,
    He крой жа майго сярдэчка, Што я молад не жаніўся,