• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    He журыся, да мой мілы, у дому Па мне маладзенькай, He журыся.
    253г. ЗАКУРЫУСЯ СІЛЬНЫ ДРОБНЫ ДОЖДЖЫК
    Закурыўся сільны дробны дожджык Кала цёмнага лесу, Зажурыўся ды мой татухна родны Да па маёй горкай долі.
    He курыся, сільны дробны дожджык, Кала цёмнага лесу, He журыся, мой татухна родны, Да па маёй горкай долі.
    254.	HE ВЕЙЦЕ ВЫ, ВЕТРЫ
    He вейце вы, ветры, 3 гары да долу 3 чыстага поля. He наносце, ветры, Майму татухну весці, Мамухне жалосці, Што й жыву я не ў любосці. He жыву — гарую, Усё бяду бядую.
    Закурыўся сілен дробен дожджык Па багатаму полю, Зажурыўся мой татухна родны На сваёй старонцы Па маёй горкай дольцы.
    А курысь не курысь, Дробен дожджык, Па жоўтаму полю, Журысь не журысь, Мой татухна родны, Па маёй горкай долі. У канцы карваткі стаю, Пасцелечкі не сцялю: Ужо ж мая пасцелечка Ад слёзак макрэнька, Ужо ж маё адзяяла ў нагах ляжыць, Ужо ж мая разлука ў галоўках стаіць, Мяне разлучае.
    255.	ТЫ, БЕЛАЯ БЯРОЗА
    Ты, белая бяроза, He стаі пры дарозе, He пушчай карэнійка, Дзе маё пляменійка. Я, малада, да таткі іду, Да мамкі на парадачку: — Ой, парадзь, мая мамка, Што з маім мужам рабіць.
    Дасць бог дзень — у карчомцы п’ець, Пройдзець дзень — мяне саб'ець. — Зрабі піва хмельнага, Спаі мужа дрэннага, Выведзі ў роўна поле I абстаў саломкаю, Запалі лучынкаю.
    Сама йдзі на вулачку, Гвалт крычы ратуначку: Здаецца, і гром не быў, Мілога пярун забіў.
    256.	ВЕТРЫЧАК ПЫШЫЦЬ, БЫЛІНКУ КАЛЫШЫЦЬ
    Ветрычак пышыць, былінку калышыць, Татухна к дачухне па лісту пішыць: — Ай, чаму, дачка, у гасцёх не бываеш, Ці каня не маеш, ці дарожкі не знаеш? — Я коніка маю, дарожачку знаю, Я ў сваім дамочку горкаю долю маю... — А ўзыдзі, ўзыдзі, зорачка вячэрняя, А прыдзі, прыдзі, дачушка бяздольная. Зорачка ўзышла — ўвесь свет асвяціла, Дачушка прыйшла — ўвесь род аслязіла...
    256а. ВЕТРЫЧАК ПЫШЫЦЬ
    Ветрычак пышыць, Быліначку калышыць, А бацька дачке Штодзень пісьма пішьшь: — Што, мая дачушка, У госці не бываеш, Ці коніка не маеш, Ці дарожанькі не знаеш?
    Кожны радок паўтараецца двойчы.
    — Я коніка маю I дарожаньку знаю, У сваім дварочку Горку долю маю.
    — А ўзыйдзі, ўзыйдзі, Зорачка вячэрняя, А уз’едзь, уз'едзь, Дачушка бяздомная. Дачушка на двор — Бацька кубачкі на стол. Дачушка са двара — Бацька кубачкі са стала.
    2566. АЙ, ШКОДА, ШКОДА СВАЕЯ МАЛАДОСЦІ
    Ай, шкода, шкода сваея маладосці, Ай, люлі, люлі, сваея маладосці. Жыву з міленькім свой век не ў любосці, Ай, люлі, люлі, свой век не ў любосці, Я не ў любосці, не ў жалкай жалосці, Ай, люлі, люлі, не ў жалкай жалосці. Ветрычак пышыць, былінку калышыць, Ай, люлі, люлі, былінку калышыць, Ай, бацька дачцэ штодзень пісьмы пішыць, Ай, люлі, люлі, штодзень пісьмы пішыць, Штодзень пісьмы пішыць, шточас высылаець, Ай, люлі, люлі, шточас высылаець: Ай, прыедзь, прыездь ка мне, дочка, ў госці, Ай, люлі, люлі, прыедзь ка мне, дочка, ў госці. Ай, узайдзі, узайдзі, зара вячэрняя, Ай, люлі, люлі, зара вячэрняя, Ай, уз’едзь, уз’едзь, дочка няшчасная, Ай, люлі, люлі, дочка няшчасная.
    Зорачка ўзышла, ўвесь свет асвяціла, Ай, люлі, люлі, ўвесь свет асвяціла. Дочка уз ехала, ўвесь свет расслязіла, Ай, люлі, люлі, ўвесь свет расслязіла. Ай, лепей было зарэ рана не ўсходзіці, Ай, люлі, люлі, не ўсходзіці, Ай, лепей было, дочка, табе не ўз’язджаці, Ай, люлі, люлі, табе не ўз’язджаці.
    256в. Ой, ВЕЦЕР ПЫШЫЦЬ, БЫЛІНКУ КАЛЫШЫЦЬ
    Ой, вецер пышыць, былінку калышыць, Ой, люлі, люлі, былінку калышыць.
    Ой, бацька дачцэ штодзень пісьмо пішыць, Ой, люлі, люлі, штодзень пісьмо пішыць: Што ты, дачушка, ў госцікі не ходзіш?
    Ці ты, дачушка, дарожкі не знаеш?
    Ой, люлі, люлі, дарожкі не знаеш?
    Ці ты, дачушка, коніка не маеш?
    Ой, люлі, люлі, коніка не маеш?
    — Ая, татачка, дарожку знаю,
    Ой, люлі, люлі,
    Дарожачку знаю,
    А я, татачка, коніка не маю, Ой, люлі, люлі, коніка не маю.
    257.	ЯК АДДАУ МЯНЕ БАЦЮШКА ДА ДАЛЕКАНЬКА ЗАМУЖ
    Як аддаў мяне бацюшка да далёканька замуж, Як сказаў жа мне бацюшка часта ў госці не ждаці. He пашла я к бацьку ў госці да чатыры гадочкі, Я на пяты гадочак пашла к бацьку ў госці.
    Як стрэў мяне бацюшка ў чыстым полі на дарозе, Як стрэў мяне родненькі ў хаце на парозе: — Ты здароў, дачка, здароў, як ты жыва, як здарова? — Ты, бацюшка, ты, мой родненькі, не пытай майго
    здароў’я.
    Ты, бацюшка, ты, мой родны, папытай майго падвор я. А маё ж то здароўе ў нялюбага ў ладоні.
    258.	ТАМ У ПОЛІ, ПОЛІ
    Там у полі, полі Буйны ветры пышуць, Калінку калышуць, А брацец з сястрыцай Ліст па лісту пішуць:
    — Сястра мая родная, Ці прывыкла тама?
    — Хоць я й не прывыкла, Нада прывыкаці У чужое маці, Нада й наравіці Свёкру і свякроўцы, Дзеверу й залоўцы, Дзеверу й залоўцы, Дзеверавай жонцы. Свёкарку парадую— Пасцельку пасцялю. Свякроўку парадую — Хатачку падмяту, Коніка напаю, Дзеверавай жонцы Дзіця пакалышу.
    259.	А УЖО СОНЦА ЗАХОДЗЕ
    А ўжо сонца заходзе, Сястра брата праводзе, У брата праўды пытае: — Калі, братка, ў госці прыдзеш? — Сухая вярба разаўецца, Сястра мая разжывецца — Тады братка ў госці прыдзе.
    260.	ОЙ ТЫ, СОНЦА, СОНЦА ЯСНАЕ
    Ой ты, сонца, сонца яснае, Што ты раненька ўсходзіла Ды позненька закацілася, Ды на мяне мамка ўсё сварылася. — He сварыся, родна маменька, Учора ў мяне любы госцік быў, Любы госцік, родны брацейка.
    Вот я яго ўсё й праводзіла Да за тыя лясы, лясы цёмныя, Да за тыя садзікі вішнёвыя. Дзе кавыль-траўка савіваецца, Брат з сястрою распрашчаецца.
    261.	Эй, У ЛЯСОЧКА
    Эй, у лясочка Ля паляначкі Там сіротка Жыта жне, Сваю мамачку, Сваю роднаю Да й на помач заве: — Мая мамачка, мая родная, Памажы мне жыта жаці.
    — Дачушачка, мая родная, Mae ручкі баляць...
    262.	А ЯК ЖАРКІМ ЛЕТАМ ЯРАЯ ПЧОЛКА
    А як жаркім летам ярая пчолка
    Па чыстаму полю мёдава судзёшка шукала. Мёдава судзёшка не нашла, Толькі нашла горкую асіну!
    А як горкая сірацінушка
    Іскала сваёй радзіцелькі — маткі.
    He нашла сірацінушка роднай маткі, Ды нашла сірата горкая
    Старага ліхога свёкра!
    262а. ЯК ХАДЗІЛА ДА МАЛАЯ СІРОТКА
    Як хадзіла да малая сіротка
    Да й па чыстаму полю, Да й шукала свае мамачкі радненькай.
    — Скалыхніся, да й халодная вада,
    У глыбокай крынічанькі,
    Адгукніся мне, мамачка родненькая, Мне, няшчаснай сіраціне.
    He скалыхнулася вада ў глыбокай крынічанькі He адгукнулась мая мамачка родненькая Мне, няшчаснай сіраціначкі.
    2626. ЛЯТАЛА СЕРАЯ ПЕРАПЁЛКА
    Лятала серая перапёлка Да па жоўтаму полю, Шукала серая перапёлка Свайго гняздзечка, Ідзе ляжала яе яечка, Ідзе дзеткі сядзелі I ў палёт паляцелі.
    Хадзіла бедная сірацінка Па багатаму полю, Шукала бедная сірацінка Свайго роднага бацькі, А знайшла студзёную вадзіцу У рубленым калодцу. — Ускалыхніся, вада, У рубленым калодцу, Адгукніся, мой бацюшка, На чужой старонцы.
    He скалыхнулася вада У рубленым калодцы, He адгукнуўся бацюшка На чужой старонцы.
    262в. ОЙ, ЛЯТАЛА БАРАВАЯ ПЧОЛКА
    Ой, лятала баравая пчолка
    Па чыстаму полю, ой, лятала,
    Ой, іскала баравая пчолка Салодкага мёду, ой, іскала.
    Ой, не нашла баравая пчолка Салодкага мёду, ой, не нашла, Толькі нашла баравая пчолка Асіну-калоду, толькі наш>\а. Ой, хадзіла бедная сіротка Па чужой старонцы, ой, хадзіла. Ой, іскала бедная сіротка Родную мамульку, ой, іскала. Ой, не нашла бедная сіротка Родную мамульку, ой, не нашла, Толькі нашла бедная сіротка У полі магілку, толькі нашла.
    262г. ДА ЛЯТАЛА БАГАВАЯ ПЧОЛКА
    Да лятала багавая пчолка
    Па чыстаму полю, Да лятала.
    Да іскала багавая пчолка Сабе пасудзіну, Да іскала.
    Да не нашла багавая пчолка Сабе пасудзіну, Да не нашла.
    Толькі нашла багавая пчолка
    Горкую асіну, Толькі нашла.
    Да хадзіла горкая сіротка
    Па чыстаму полю,
    Да хадзіла.
    Да іскала горкая сіротка Радзіцельку-матку, Да іскала.
    Да не нашла горкая сіротка Радзіцелькі-маткі, Да не нашла.
    Толькі нашла горкая сіротка Ліхую свякроўку, Толькі нашла.
    262д. Ой, ЛЯТАЛА ШЭРА ПЕРАПЕЛКА
    Ой, лятала шэра перапёлка Па шырокаму полю, Хадзіла бедная сіротка Па шырокаму полю.
    Ай, шукала бедная сіротка Свае мамачкі роднае, He нашла бедная сіротка Свае мамачкі роднае, Толькі нашла крыніцу-вадзіцу. Скалыхалася крыніца-вадзіца, Сцюдзёны калодзеж.
    — Адгукніся, мая мамка родна, На чужой старонцы.
    He скалыхнулась вадзіца-крыніца. Hi сцюдзёны калодзеж, He адгукнулась мая мамка родна На чужой старонцы.
    263.	ШЫРОКАЯ ДАРОЖУХНА
    Шырокая дарожухна,
    Ці не дождж цябе змачыў, А ці ранняя раса?
    — He дождж мяне змачыў
    I не ранняя раса, А змачыла мяне Горкая сірацінка, Да касцёлу рана ходзючы, Шчыра бога молючы.
    Прасіла яна ў божанькі:
    — Узяў татку, узяў мамку, Вазьмі мяне, сірацінінку!
    — Нечым жа цябе браць, Лепш табе долейку даць — Каня варанога
    I малайца маладога.
    263a. СІРОТАЧКА ЖЫТА ЖАЛА
    Сіротачка жыта жала, К сырой зямлі прылягала: — Ты, сырая зямелечка, Нашто мяне абідзела?
    Узяла татку, ўзяла мамку, Узяла маю ўсю радзіну, Вазьмі мяне, сіраціну. — Як я маю цябе браці, Лучшай долю табе даці. — Дзе ты, доля, падзелася: Ці ты ў лесе заблудзілася, Ці ты ў моры патанула. Калі ў лесе — адгукніся, У сінім моры — ўскалыхніся.
    264.	ЗЯЛЕНАЯ ДУБРОВАЧКА
    Зялёная дубровачка, Чаму ў цябе дуб’я многа — Зялёнага ніводнага, Лісточкамі ні згоднага?
    Маладая дзяўчыначка, Чаму ў цябе бапькоў многа, А роднага ніводнага, У парадачку ні згоднага?
    264а. ЗЯЛЕНАЯ ДУБРОВАЧКА
    Зялёная дубровачка, Што ў цябе дуб’я многа, Зялёнага атросціка ніводнага? Маладая Алеська, Чаго ў цябе мамак многа, Роднае ніводнае?
    Загадаці ёсць каму, Пажалеці некаму.
    265.	У ВІШНЁВЫМ САДУ НА КАЛІНЕ
    У вішнёвым саду на каліне Там зязюля кукавала, Тую зязюлю, тую сівую Сірата праклінала:
    — Бадай, зязюля, бадай, сівая, Налета не кукавала: Выкукавала маю матулю, А я сіратой застала!
    — Я кукавала, кукаваці буду, Па саду лятаючы.
    А ты плакала, плакаці будзеш, Па людзях гаруючы.
    266.	ДА НА ГАРЭ ЦАРКОВАЧКА
    Да на гарэ царковачка. Там стаяла сіротачка.
    Яна клікала сваю матку: — Устань, мамка мая родная, Да дай жа мне кашулечку, Пачашы мне галовачку. — Дзіцятка маё роднае, Да ты маеш сваю матку, Хай дасць табе кашулечку, Хай пачэша галовачку.
    267.	HE СТОЙ, БОЖА, ПАД АКНОМ
    He стой, божа, пад акном, Ідзі, божа, ў хатачку Ды стань, божа, на куце, Ды дай долю сіраце.
    Сірата долі на мае, Голасам неба прабівае, Слёзкамі зямлю палівае, Сваю матульку прызывае.