• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жніўныя песні

    Жніўныя песні


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 816с.
    Мінск 1974
    133.35 МБ
    332.	ОЙ, МЫ ЖАЛІ, ЖАЛІ
    Ой, мы жалі, жалі, Да нямнога нажалі: Да сто коп да абеда, А другую да палудня, А трэцюю да вячэры. Да не самі ж мы то жалі, Ангелы нам памагалі. Ангелы снапы носяць Да госпада бога просяць: — Зарадзі ж, госпадзі, жыта На прышлае лета, Да з ісподу ужыніста, А зверху каласіста, А на таку умалотна, А ў дзяжы падыходна.
    * Першы радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
    Да наша пані мала, Каб стоячы жала, Да каб век панавала, Да чалядкі наймала, Да чалядкамі замышляла.
    333. ГАСПАДЫНЬКА ПА ДВАРУ ПАХАДЖАЕ
    Гаспадынька па двару пахаджае, Сваіх жнеек паглядае: — Ды чы ідуць мае жнейкі? Чы нясуць мне дажынкі?
    — А мы жнейкі маладыя, Нашы сярпочкі залатыя, А мы жнейкі не жаўнеркі, He п’ем простай гарэлкі, Мы жнейкі-шляхцянкі — Нам гарэлкі шафранкі, Мы жнейкі-аксаміткі, Нам гарэлкі акавіткі.
    334.	ГАСПАДЫНЯ ДАМОВАЯ
    Гаспадыня дамовая, Чы вячэра гатовая?
    Мы жончыкі маладыя, Ў нас серпікі залатыя, Мы густое жыта жалі I серпікі паламалі.
    334а. ГАСПАДЫНЬКА-ЦЯЦЕРКА
    Г аспадынька-цяцерка!
    Ці гатова вячэрка?
    Калі гатова — кажыся, А не гатова — спаць лажыся.
    Гаспадынька спужалася, Пад прыпечак схавалася, Палонічкам накрылася, На ўсё ліха забылася.
    3346. ГАСПАДЫНЯ-ЦЯЦЕРА
    Г аспадыня-цяцера, Ці гатова вячэра?
    Калі не гатова, He сядзі сама дома, He сядзі на парозе, Пераймі на дарозе, Бо як прыдзем у злосці, Растрасём твае косці.
    334в. I ГАСПАДЫНЯ-ЦЯЦЕРА
    I гаспадыня-цяцера, Г аспадыня-цяцера, Цігатова вячэра?
    А калі не гатова, Калі не гатова, He начуй сама дома, А калі гатовенька, Начуй тады здаровенька.
    335.	ВЫШЛА ПАНІ НА ГАНАЧАК
    Вышла пані на ганачак, Ветачкай махаючы, Жнеечак збіраючы:
    — Ка мне, жнеечкі, хадзіце, Мядок-гарэлачку піці!
    Дзевачкам мядок, А жоначкам гарэлку. Дзевачкі нап’юцца — Гуляць будуць, Жоначкі нап’юцца — Пяяць будуць.
    336.	А У КРАЙ ПОЛЯ, ПОЛЯ ЧЫСТАГА
    А ў край поля, поля чыстага, А ў край мора, мора сіняга Цвілі кудры, кудры русыя Іванавы, 3-пад шапанькі 3-пад бабровенькай, 3-пад хустанькі 3-пад шаўковенькай.
    Ходзяць жнеі, жнеі маладыя, Жнеі маладыя, сярпы залатыя, Ніхто іх ў хатку не завець. Заве жа іх Іванічка, Содзіць за столікі за цясовыя, За скацеркі за бялёвыя, Наліваіць кубачкі паўнёшанькі. Кубачкі паўнёшанькі, А жнеі п’янёшанькі, Столічкі пазавалялісь, А жнеі павалялісь.
    336a. I ХАРОШ, I ПРЫГОЖ КАСТУСЬКА
    I харош, і прыгож Кастуська, Ці не сонца яго радзіла?
    Радзіла яго матулька, А гадаваў татулька, А калыхалі братулькі, I няньчылі сястрыцы.
    337.	НАШ ПАН
    ПА САДОЧКУ ПАХАДЖАЕЦЬ
    Наш пан
    Па садочку пахаджаець Ды з вішнямі размаўляець: — Прыдуць сёння дзеўкі, Прынясуць вяночак, He з руты, не з мяты, А з божага дару.
    338.	ПАН 3 ПАНЕЙ РАДУ РАДЗЕ
    Пан з паней раду радзе,* Пан паню ў крэсла садзе, Пан кажа вала рэзаць, Пані кажа — каровіцу, Яшчэ лепшую яловіцу. Як пан паню абдымае, Ён такое жыта мае.
    Абдымай, пан, паню часцей, Будзе расці жыта гусцей.
    339.	РАХАВАЛІСЯ КОПЫ, У ЧЫСТЫМ ПОЛІ СТОЯЧЫ
    Рахаваліся копы, у чыстым полі стоячы, У чыстым полі стоячы
    Да на гумны гледзячы, Рахаваўся наш хазяін, Як жнеек пераймаці, Чым жа іх частаваці?
    Ці віном-гарэліцай, Ці салодкім мядочкам? Да выйду ж я пагляджу:
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Калі ж ідуць яны радочкам, Буду паіць іх мядочкам, Калі ж яны ў рассыпную, Тады горкай гарэліцай.
    340.	ЗАСЦІЛАЙЦЕ СТАЛЫ, ЛАВЫ
    Засцілайце сталы, лавы, Едуць госці небывалы: Адно ў год пабывалі, Поле жь зваявалі, Паном с..„вы даказалі.
    340а. ЗАСЦІЛАЙЦЕ ДА СТАЛЫ, ЛАВЫ
    Засцілайце да сталы, лавы, Едзе госць небывалы:
    У год раз пабывае Да ізноў выязджае.
    Пазволь, божа, спажываці Да за рок прычакаці.
    3406. ЗАСЦІЛАЙЦЕ сталы й лавы
    Засцілайце сталы й лавы Едзе госцік небывалы: У гадок разок пабывае, На год хлеба пакідае.
    340в. ЗАСЦІЛАЙЦЕ СТАЛЫ, ЛАВЫ
    Засцілайце сталы, лавы,* Едзе госцік небывалы.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Што раз ў год прыбывае Да нам жыцечка зажынае, Да й нас, жнеек, прыганяе: — Жніце, мае жнейкі, жніце, Бо не дажаўшы не пойдзеце I не выпіўшы не будзеце, Каб і песенькі паўспявалі, Мяне, пана, праваджалі Да й на другі год дачакалі.
    341.	ЖЫТЦА, ЖЫТЦ .^кДЗІ ДАДОМУ
    Жытца, жытца, ідзі дадому! Настаялася ў чыстым полі, Накланялася госпаду богу. — А як жа мне ісці дадому? Мяне сякуць, рубаюць I ў поле адпраўляюць.
    Паехаў пан да й да Львова Да ключыкі купаваці I шкатуланькі адмыкаці. — Выходзь, пані, з дружынаю, Прымі вянкі з калінаю, Засцілай сталы, лавы, Ідзе госцік небывалы.
    342.	ІШЛІ ЖНЕЙКІ САСОНКАЮ
    Ішлі жнейкі сасонкаю, Змялі поле мяцёлкаю, Мы ж думалі, што месяц ўсходзе, Ажно наш хазяін па двару ходзе, Па двару ходзе, хустай махае, Ен сваіх жней пераймае.
    Ен пераймае да пытае: — А ці вяліка поле зжалі, А ці многа коп наклалі?
    — Мы зжалі поле нязмернае, Наклалі коп нелічонае.
    Ай, шырок і высок на небе месячык, Ай, шырэй, вышэй на полі капа.
    У полі копы, у гумне снапы, He ўзайці к ім, не ўз’ехаці, Толькі сокалам абляцеці, Свайго дабра паглядзеці.
    343.	ДЫ У НАС СЕННЯ АБЖЫНАЧКІ
    Ды ў нас сёння абжыначкі, Дасць нам пані гарэлачкі.
    Будзем снапкамі ніўку высцілаць, Будзем потам паліваць.
    Будзем весела гуляць, Гаспадара віншаваць.
    Ды ў нас сёння абжыначкі, Дасць нам паніч гарэлачкі, Паўкапы яек, хлеба акраек.
    343а. У НАС СЯГОННЯ ДАЖОН, ДАЖОН
    У нас сягоння дажон, дажон, А ворагу ражон, ражон.
    У нас сягоння дажыначкі I дасць гаспадар гарэлачкі. Жніце, жнейкі, ў мяжу, ў мяжу, Дасць гаспадар мёду дзяжу. Да ўжо сонца за бор, за бор, Пара, жнейкі, дамоў, дамоў. Мы ж не жалі па месяцу, А па яснаму сонцу, Мы ж не бралі па талеру, А бралі мы па чырвонцу.
    3436. А У HAC СЯГОННЯ ДАЖЫНАЧКІ
    А ў нас сягоння дажыначкі, Дасць нам пан гарэлачкі, Г арэлачкі-шафраначкі, Бо мы жнейкі-шляхцяначкі. А мы жалі, нажаліся, Нашы ручкі набраліся, He п’ём прасценькай гарэлачкі, А мы жнейкі-шляхцяначкі, Дасць нам панок шафраначкі.
    343в. СЯГОННЯ У НАС ДАЖЫНАЧКІ
    Сягоння ў нас дажыначкі, Прынясе пан гарэлачкі, Наварыць пані зацірачкі, Ой, жнемо, жнемо да конца, Пойдзема дадому да сонца. Чыя ж гэта паласа Такая доўгая, шырокая? На гэтай паласе жанцы жнуць I богу голас падаюць: Ой, колькі на небе зорачак, Столькі на полі копачак.
    343г. У НАС СЯГОННЯ ДАЖЫНАЧКІ
    У нас сягоння дажыначкі, * Дасць нам пан гарэлачкі 3 поўнай барылачкі.
    Ды пан гарэлкі не даў, У каморачку схаваў, У каморы пад лаўкай Зарасла мураўкай.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Мы мураўку пажнём, Мы гарэлачку пап’ём, Мы барылачку паб’ём.
    343д. У НАС СЕННЯ ДАЖЫНАЧКІ
    У нас сёння дажыначкі, Дасць нам пан гарэлачкі.
    Усё поле зваявалі, Пану жыта дажалі, У снапочкі навязалі, У копачкі настаўлялі. Пан з паней раду радзіць: Будзем рэзаць каровіцу.
    Усе двары зялёныя, Усе паны вясёлыя.
    У нас сягодня вайна была Усё поле заваявалі, Пану жыта дажалі.
    Як пан паню абдымае, Такое ён жыта мае. Абдымай, пан, пані часцей, Будзе жыта гусцей.
    343е. НА НАШАЙ НІУЦЫ СЯГОННЯ ДАЖЫНАЧКІ
    На нашай ніўцы сягоння дажыначкі.
    Калі хазяін добры, дык і другі год
    Будзе шчаслівы і шчодры.
    Ой, на нашай ніўцы сягоння дажыначкі.
    Ты, хазяін, не скупісь: дай калачу, мёду Дый гарэлачкі з хмяльком.
    Саўём табе бараду і к табе прыйдзём з вянком.
    Стараліся дажынаць і табе песні пелі
    I цэлы дзянёчак нічога не елі, Каб хазяін і хазяйка гэта зналі I на дажынкі нас добра пачаставалі.
    Калі не пачастуеце, дык добрых пажаданняў не пачуеце. А купім для хазяевай барады тры пуды смалы, А яго маладзіцы — тры пуды каланіцы.
    343ж. А У НАШАГА ПАНА
    А ў нашага пана Дажыначкі рана, Люлі, люлі, дажыначкі рана. Усё жыта пажалі, у копы паклалі, Люлі, люлі, у копы паклалі, А ў полі капамі, На гумне стагамі, Люлі, люлі, на гумне стагамі, На гумне стагамі, У клеці карабамі, Люлі, люлі, у клеці карабамі. У клеці карабамі, У печы пірагамі, Люлі, люлі, у печы пірагамі.
    343з. А У НАШАГА ПАНА ДАЖЫНКІ
    А ў нашага пана дажынкі, Пажалі горы і далінкі, Цешкуе нас пан у лета: Як будзем жытачка жаці, Будзем гарэлачку піці. Як мы жыцечка дажалі, To пан схаваўся за дзверы.
    343І. У НАС СЕННЯ ДАЖОН, ДАЖОН
    У нас сёння дажон, дажон, Ліхадзею ражон, ражон. А ў нас сёння дажыначкі, Гаспадару пажытачкі.
    Наша жыта — ядро, ядро, А ліхадзею кіла з вядро.
    343к. У НАС СЕННЯ АБЖЫНАЧКІ
    У нас сёння абжыначкі, А нам, дзевачкам, гарэлачкі! А мы горкай не хочым, Нам дадуць салодзенькай. А горкая ў горле пяршыць, А салодкая сама бяжыць! А мы людзі не гордыя, Вып ем і горкае, А мы людзі не пышныя, Вып’ем і з вішнямі!
    Хазяіну вянок, А нам, дзевачкам, мядок.
    343л. У НАС СЯГОННЯ ДАЖЫНАЧКІ
    У нас сягоння дажыначкі, Мы нап’ёмся гарэлачкіі Наш паночак маладзенькі, Пад ім конік вараненькі. Ен па полю паязджае, Сваіх жнеек прыганяе: — Жніце, жнеечкі, жніце! Вам гарэлачку ў жыце: Нажняцёся — нап яцёся!
    — А мы жнейкі маладыя, He п’ём простай гарэлкі; Хоць пчолачку замарыце, Нам гарэлку падсыціце. А паночак маладзенькі! Калі ўмеў прыганяці, Дак і ўмей частаваці! Стаяў ты з палачкай, А цяпер стой з чарачкай!
    343м. У НАС СЯГОННЯ ДАЖЫНАЧКІ
    У нас сягоння дажыначкі: Пан нам дасць гарэлачкі, Дзеля мяне, мяшчаначкі, Г арэлачкі-гарчаначкі, Дзеля мяне, маладзенькай, Гарэлачкі саладзенькай. Мы жнейкі маладыя, У нас сярпочкі залатыя, Барсіньку вянок з дабра, А нам дасі на трох рубля. Просім пана для рызыкі, Каб нам паслаў па музыкі: Пану дабро спажываці, Нам музыкі пагуляці.
    343н. А У НАШАГА ПАНА
    А ў нашага пана Дажыначкі рана.
    Усё жыта пажалі, У копачкі пакідалі.
    А мы свайму паночку Даказалі славу, А мы ў свайго пана Пап’ём, пагуляем.
    А ў нашага пана Сярод двара яма.
    А мы тую яму Шырэй раскапаем, Гарэлкі дастанем. А мы ў свайго пана Пап’ём, пагуляем.
    343о. А У НАШАГА ПАНА
    А ў нашага пана Дажыначкі рана, Ох, лёлюшкі-лёлі, Ды дажыначкі рана. * Усё жыта пажалі I ў копы паклалі. А ў нашага пана Ды сярод двара гара. А мы ж тую гару, Гару раскапаем, А мы ў свайго пана Большы пыгуляем.
    343п. СЁННЯ У НАС ДАЖЫНАЧКІ
    Сёння ў нас дажыначкі, Прынясе нам пан гарэлачкі. — Ой, каціся, вяночак, Аж да пана на ганачак. Выйдзі, пане, з пакою, Бяры вяночак з сабою!
    Ой, наш панок маладзенькі, Пад ім конік вараненькі. Ен па полю паязджае Ды жнейчыкаў падганяе: — Бодай пана кулі ўбілі, Мы серпікі патупілі.
    * «Ох, лёлюшкі-лёлі» і кожны другі радок прыпяваюць.
    У нас сёння дажыначкі, Нам дасць пан гарэлачкі Із поўнай барылачкі.