Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
443	Людвіка з Главацкіх Гроплер (1834-1907), піяністка, кампазітар. Пісала вальсы, паланэзы, мазуркі. У 1850 г. разам з мужам выехала ў Канстанцінопаль. Муж Людвікі Генрык Гроплер (1822—1887) нарадзіўся ў Кракаве, быў прамыслоўцам і палітычным дзеячам у Турцыі. Пасяліўся ў Канстанцінопалі ў прадмесці Бебек, дом сям’і Гроплераў з таго часу сучаснікі сталі называць «польскай амбасадай». Гроплер, таленавіты гандляр, моцна ўзбагаціўся, стаў уплывовай асобай, што выкарыстоўваў для дапамогі радзіме, аказваў фінансавую падтрымку землякам. У яго доме ў Бебеку бывалі Ян Матэйка (стрыечны брат Г. Гроплера), Генрык Сянкевіч і інш. (Euczak-Kozerska, Н. Groppler Henryk// PSB. Т. 8. Wroclaw, 1959-1960. S. 637.)
444	Ян Гараевіч (?—1898), доктар медыцынскіх навук, дырэктар шпіталя Св. Лазара ў Кракаве. У час паўстання 1863 г. дапамагаў параненым паўстанцам. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 288.)
445	Леон Чахоўскі (1797—1887), удзельнік паўстання 1830—1831, 1846, 1848 і 1863—1864 гг. У 1818 г. у Варшаве быў прыняты ў войска Польскага
Каралеўства. У 1824 г. з’яўляўся інструктарам 24-га літоўскага корпуса ў Гродне. Вярнуўся ў Варшаву, удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 1830 г. 3 1845 г. уключыўся ў рэвалюцыйную дзейнасць. Узяў удзел у Галіцыйскім паўстанні, быў арыштаваны, 20 сакавіка 1848 г. амніставаны. Удзельнічаў у венгерскай кампаніі, пасля знаходзіўся ў эміграцыі. Генерал Высоцкі, арганізоўваючы ў сакавіку 1863 г. вялікую галіцыйскую выправу ў Польскае Каралеўства, даверыў камандаванне Чахоўскаму. Пасля разбіцця войскаў Чахоўскі каля года хаваўся ў ваколіцах Яраслава (цяпер горад у Падкарпацкім ваяводстве), дзе і быў арыштаваны. Выпушчаны ў 1866 г. Рэшту жыцця правёў у Яраславе.
Тут гаворка ідзе пра выправу Чахоўскага, якая распачалася 15 сакавіка 1863 г. пераходам мяжы каля Люхава, войскі накіраваліся ў Люблінскае ваяводства, пасля некалькіх перамог у сутычках з рускімі, пад Цёсмамі (вёска ў Люблінскім ваяводстве) войскі Чахоўскага былі разбітыя. (Tyrowicz, М. Czechowski Leon // PSB. T. 4. Krakow, 1938. S. 314—315.)
446	Крыж — вёска ў Польшчы, у Свентакрыскім ваяводстве. Густаў Рэут быў паранены ў бітве пад Скалой (цяпер горад у Кракаўскім павеце), якая адбылася паміж рускімі і паўстанцкімі атрадамі 5 сакавіка 1863 г. і скончылася перамогай паўстанцаў, якімі кіраваў М. Лангевіч і А. Езяранскі.
447	Залатая крона (ням. Goldkrone)манета, выпушчаная Нямецкім манетным саюзам у 1857 г. Залатая крона ўтрымлівала 10 г золата.
448	Багумін — цяпер горад у Чэхіі каля мяжы з Польшчай. Горад з’яўляўся важным чыгуначным вузлом.
449	Верагодна, маецца на ўвазе Літоўскі правінцыйны камітэт, цэнтр падрыхтоўкі і кіраўніцтва паўстаннем 1863—1864 гг. у Беларусі і Літве, арганізацыйны цэнтр літгоўска-беларускіх «чырвоных». Утвораны ў Вільні летам 1862 г. з Камітэта руху. У камітэт уваходзілі: Л. М. Звяждоўскі (старшыня да кастрычніка 1862 г.), К. Каліноўскі, А. Банольдзі, Э. 1. Вярыга і інш. Пасля ад’езду Звяждоўскага ў Маскву ў кастрычніку 1862 г. камітэт узначаліў К. Каліноўскі. Прадстаўніком Цэнтральнага (Варшаўскага) нацыянальнага камітэта ў Літоўскім правінцыйным камітэце быў Н. Дзюлеран. Афіцыйны орган камітэта — газета «Chor^giew swobody» («Сцяг свабоды»), для сялянаў Каліноўскім выпускалася газета «Мужыцкая праўда». Пад уплывам Каліноўскага ў перагаворах з Цэнтральным нацыянальным камітэтам адстойвалася самастойнасць Літвы і Беларусі. 3 пачаткам паўстання ў Польшчы камітэт абвясціў сябе Часовым правінцыяльным урадам Літвы і Беларусі. «Белыя», незадаволеныя курсам Каліноўскага ў канцы лютага 1863 г., увайшлі ў змову з Н. Дзюлеранам і ажыццявілі пераварот. Часовы ўрад, аслаблены арыштамі і ад’ездам яго членаў на месцы, вымушаны быў 27.02.1863 перадаць уладу Аддзелу кіраўніцтва правінцыямі Літвы. К. Каліноўскі рашуча пратэставаў еупраць стварэння гэтага органа, але падпарадкаваўся, каб не дапусціць згубнага для паўстання разладу. Неўзабаве выявілася няздольнасць «белых» кіраваць паўстаннем, бо ў сваіх планах яны спадзяваліся пераважна на дапамогу заходніх дзяржаў. Іх арганізацыі не вытрымалі жорсткага тэрору ўлад. Кіраўніцтва Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы у канцы мая — пачатку чэрвеня 1863 г. было
арыштаванае. У склад аддзела зноў былі ўведзены Каліноўскі і У. Малахоўскі, якія пачалі рашучую барацьбу, каб канчаткова вырваць кіраўніцтва паўстаннем з рук «белых». Пераварот адбыўся ў ліпені 1863 г., але яшчэ ў сярэдзіне чэрвеня Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы быў перайменаваны ў Выканаўчы аддзел Літвы. Фармальна аддзел залежаў ад варшаўскага паўстанцкага ўрада. Аднак «чырвоныя» ўзялі ўладу ў свае рукі і вырашалі найважнейшыя пытанні паўстання незалежна ад Варшавы. Пасля арышту Гейштара (31.07Л863) галоўным кіраўніком паўстання стаў К. Каліноўскі. Нават пасля арышту К. Каліноўскага (29.01.1864) у Вільні дзейнічалі рэшткі паўстанцкай арганізацыі. (Кісялёў, Г. Літоўскі правінцыяльны камітэт // ЭГБ. Т. 4. Мінск, 1997. С. 386; Кісялёў, Г. Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі // ЭГБ. Т. 6. Кн. 2. Мінск, 2003. С. 153; Кісялёў, Г. Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы // ЭГБ. Т. 1. Мінск, 1993. С. 47; Кісялёў, Г. Выканаўчы аддзел Літвы // ЭГБ. Т. 2. Мінск, 1994. С. 370.)
450	Аўгустоў — горад, у выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ўскладзе Прусіі, а з 1815 г. — у Расійскай імперыі. 3 1837 г. цэнтр Аўгустоўскай губерні. Цяпер горад на паўночным усходзе Польшчы, цэнтр павета ў Падляскім ваяводстве.
451	Вроцлаў — горад, гістарычная сталіца Сілезіі. 3 1742 г. Вроцлаў належаў Прусіі. Пасля Другой сусветнай вайны адышоў да Польшчы. Цяпер сталіца Ніжнесілезскага ваяводства ў Польшчы.
452	Польская назва горада Кёнігсберг. Цяпер Калінінград, належыць Расіі.
453	Касцёл Св. Кацярыны знаходзіцца на вул. Віленскай, у паўночнай частцы старога горада. Драўляны касцёл і мураваны кляштар былі пабудаваны ў 1619— 1622 гг. для ордэна бенедыктынак, якія прыбылі ў Вільню з Нясвіжа. Некалькі разоў касцёл знішчаўся пажарам, пасля аднаўляўся.
454	Юзаф Аляксандр Сулістроўскі (1834-1906), удзельнік паўстання 1863— 1864 гг. Вучыўся ў гімназіях Вільні 1 Мітавы. Атрымліваў адукацыю ў Пецярбургскім універсітэце, пасля ў Кіеўскім, спачатку на медыцынскім факультэце, пасля на гісторыка-літаратурным. У 1850-я гг. працаваў у канцылярыі маршалка шляхты Ашмянскага павета. У 1859 г. у Варшаве ажаніўся з Вандай Грушэцкай. У 1860 г. атрымаў прызначэнне ганаровага наглядчыка школ Барысаўскага павета. Падчас паўстання актыўна ўдзельнічаў у паўстанцкай арганізацыі, хоць гэтага не пацвярджаюць расійскія следчыя акты, верагодней за ўсё, належаў да Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы. У чэрвені 1863 г. быў выдадзены сялянамі і арыштаваны. У 1864 г. асуджаны на высылку і прымусовы продаж маёнтка. Жонка Сулістроўскага паехала разам з ім. На радзіму вярнуўся толькі ў 1873 г. (Brus, A. Sulistrowski Jdzef // PSB. T. 45. Warszawa, 2007-2008. S. 482-483.)
455	Расолішкі — вёска ў Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Іўеўскі раён Гродзенская вобл.).
456	Магчыма, тут ідзе гаворка аб Цэзары Чарніцкім, паўстанцу, які дзейнічаўу Ашмянскім павеце. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 /przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 307.)
457	Валожын — горад у Ашмянскім павеце Віленскай губерні (цяпер цэнтр Валожынскага раёна Мінскай вобл.).
458	Дня 18 мая 1922 г. я затрымаўся на вышэйазначаным месцы майго апісання, рыхтуючыся да выезду ў Польшчу, шчаслівы ад таго, што стан здароўя значна палепшыўся і што я змагу працягнуць маё падарожжа аж да Вільні, якая разам з часткай краіны, якую назвалі цяпер Сярэдняй Літвой, выканала выдатную пастанову з’яднацца ў адно цэлае з бацькаўшчынай. Адтэрміноўка гэтая ў распачатым апісанні VI тома дзённікаў працягвалася аж да гэтага моманту, дня 10 верасня 1924 года, праз тое, што ўсё лета, аж да зімы, я правёў у Польшчы ў 1922 і 1923 г., заняты радасшо аглядання адроджанай бацькаўшчыны.
У гэтым годзе разнастайныя абавязкі і сямейныя абставіны вымусілі мяне застацца ў Грэцыі, і я мог бы раней распачаць працяг апісання смутных падзей, перажытых пакутным пакаленнем 63 года, калі б я не заставаўся здэмаралізаваным у сувязі з немагчымасцю публікацыі да гэтай пары 8 томікаў маіх дзённікаў, друкаванне якіх распачалося ўжо год таму ў друкарні п. Пятра Ласкаўэра, і да гэтай пары не атрымалася здзейсніць.
Нядаўна п. Ласкаўэр быў ласкавы паведаміць аб прынятым рашэнні выканаць свае абавязкі і пусціць у свет маю публікацыю, што падштурхнула мяне да новай працы, ажыўляючы давер, што як папярэдняя, так і цяперашняя будуць выкарыстаны. Таму цяпер я буду працягваць сваё апісанне, пакуль мой розум і памяць, з кожным разам больш цьмяныя і прытупленыя, будуць мне служыць, бо я ўпэўнены, што ў гэтых апісаннях знойдуцца хоць бы толькі ўрыўкі да ведама публікі і кантролю для высвятлення праўды, вырашэння змены ў памылковых поглядах. Тое самае можна выкарыстаць адносна першых 5 томікаў маіх дзённікаў, публікацыі якіх, я спадзяюся, хутка адбудзецца (спасылка 3. Мінейкі).
459	Верагодна, гаворка ідзе пра Канстанціна Янушэвіча з Ашмянскага павету, члена таварыства «Пянтковічаў», вучня Віленскай гімназіі. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Koz­lowski. Warszawa, 1971. S. 319.)
460	Малярыя.
461	Гарнец — старажытная славянская мера ёмістасці вадкасці і сыпкіх рэчываў. У розных землях мела аб’ём ад 2 да 7 л.
462	Польскае Каралеўства.
463	Аўтарам папулярнай рэлігійнай песні «Kiedy ranne wstaX zorze» («Калі ўзыходзяць ранішнія зоркі»), арыгінальная назва «Ріе^п рогаппа» («Ранішняя песня»), з’яўляецца Францішак Карпінскі (1741 — 1825), польскі паэт эпохі Асветніцтва, стваральнік і галоўны прадстаўнік сентыменталізму ў польскай паэзіі.
464	Зыгмунт Серакоўскі (1827—1863), псеўданім Даленга, штабны афіцэр царскай арміі, адзін з кіраўнікоў паўстання. Нарадзіўся на Валыні ў с. Лісавое. Закончыў гімназію ў Жытоміры, у 1845 г. паступіў на матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. У канцы сакавіка 1848 г. быў арыштаваны па абвінавачванні ў намеры перайсці мяжу і ўцячы ў Венгрыю. Быў залічаны