Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль
Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
387 Мераслаўскі быў захоплены распрацоўкай разнастайных вайсковых прыстасаванняў для больш эфектыўнай барацьбы з ворагам. Гэтае захапленне ў скептычнай форме часта ўзгадваецца ў мемуарнай літаратуры, пакінутай сучаснікамі Мераслаўскага. Як, напрыклад, паўстанец Раман Рагінскі (1840-1915), адзін з вучняў Польскай вайсковай школы, ва ўспамінах піша, што «Мераслаўскі нібы выкладаў стратэгію, але на самай справе вучыў нас касінерцы. Вырабляючы нейкія, вартыя смеху, машыны, для здабыцця варожых гармат, ствараючы разнастайныя перашкоды супраць кавалерыі, усё — ідэі, якія толькі маглі ўзнікнуць у яго бязладнай галаве» (гл.: Z ратіфпіка Romana 1859-1863. Krakow, 1898. S. 19).
388 Справа гэтага «бунту» моладзі апісваецца ў разнастайных крыніцах — як тагачасных, так і ў пазнейшых даследаваннях. Чытача адсылаем да існуючых прац: W. Karbowski: Polska szkola we Wloszech (1861—1862), w. «Studia i Materialy do Historii Wojskowosci», t. VIII, zesz. 2. Warszawa 1962, E. Halicz: Polska szkola wojskowa w Genui i Cuneo (1861-1862), w: «Biuletyn Wojskowej Akademii Politycznej», Seria Hist., nr 3/1959. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 195.)
389 УIX частцы ўспамінаў аўтар датай выезду называе жнівень 1861 г. У апісанні падзей прасочваецца пэўная блытаніна ў датаванні. Адзін з былых вучняў
школы Раман Рагінскі ва ўспамінах пісаў: «У той час большая частка моладзі, у другой палове 1861 года, вырашыла пакінуць Геную. Сярод іх апынуўся і Хмялінскі, пазнейшы кіраўнік атрада ў Кракаўскім і Сандамерскім ваяводствах (пазней расстраляны).
Гэта грамада паплыла ў Турцыю, дабралася ў Малдавію і там засталася да пачатку паўстання. Якія цяжкія там перажыла выпрабаванні, як пракладалі сабе шляхі, раздрабняючы дарожныя камяні, толькі б ведаць, напэўна, пра гэта напіша нехта іншы. Тут дастаткова ўзгадаць, што з гэтай грамадкі Еж (Мілкоўскі) утварыў той выдатны атрад, прызначаны ў 1863 г. да ўваходу ў глыб краю» (Гл.: Z pamiQtnika Romana 1859—1863. Krakow, 1898. S. 20—21). Калі ўзяць пад увагу, што група моладзі, у якой знаходзіўся 3. Мінейка, пакінула Геную ў 1861 г., то застаецца пытанне, калі прыбыў Мінейка ў Геную і колькі часу ён там знаходзіўся.
390 Кунэа — горад у паўночнай частцы Італіі.
391 Ян Каханоўскі (1530-1584) — выбітны польскі паэт эпохі Адраджэння. Пісаў на польскай і лацінскай мовах, адзін са стваральнікаў польскай літаратурнай мовы.
392 Чывітавек’я — горад у Цэнтральнай Італіі, на Тырэнскім моры.
393 Гіляры Альшэўскі паходзіў з Польскага Каралеўства, з’яўляўся членам кола Нарцыза Янкоўскага (1827—1910). Удзельнічаў у паўстанні, эміграваў. Паводле некаторых звестак, пасля таго як вярнуўся на радзіму, планаваў стаць ксяндзом. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 235.)
394 Густаў Рэут (1841-1902) нарадзіўся ў в. Чарніцы (Барысаўскі пав.). Закончыў гімназію ў Віцебску, у 1858 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Эміграваў у Італію, з’яўляўся вучнем Польскай вайсковай школы ў Генуі. У час паўстання знаходзіўся пад загадам М. Лангевіча, якідаўяму званне паручнікаіпрызначыўсваімад’ютантам. У 1863 г. быў паранены, адвезены ў Кракаў на лячэнне, пасля трапіў у Парыж. У эміграцыі вёў актыўную дзейнасць, вучыўся ў Школе інжынерыі і артылерыі ў Мецы, якую закончыў у 1868 г., выехаў у Галіцыю. Пасля пераезду ў Львоў працаваў інжынерам у тэхнічным аддзеле Нацыянальнага дэпартамента ў Галіцыі (выканаўчы і кіраўнічы орган Галіцкага краёвага сейма). Аўтар успамінаў «Notatki z lat 1860—1863» («Gazeta narodowa», 1913, nr 165—170). Памёр y Львове. (Fras, Z. Reutt Gustaw//PSB. T. 31. Wroclaw, 1988-1989. S. 160.)
395 Ёахім (Яўфім) Жэляшкевіч, студэнт Пецярбургскага ўніверсітэта, вучань Польскай вайсковай школы ў Італіі. У паўстанні змагаўся ў званні паручніка. Эміграваў у Францыю, пасля працаваў у Турцыі. (Гл.: Mineyko. Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 201.)
396 Адам Антановіч (1822—1901), абшарнік з ваколіц Цярнопаля, напачатку з’яўляўся афіцэрам аўстрыйскіх гусараў, удзельнічаў у венгерскім паўстанні (1849), пасля якога асеў у Турцыі. Прыкладна з 1868 г. працаваў інспектарам
тэлеграфных сетак. (Orlowski, В. Osi^gni^cia inZynierskie wielkiej emigracji / Warszawa, 1992. S. 95).
397 Радоста — гістарычная назва горада Тэкірдаг у паўночна-заходняй частцы Турцыі.
398 Адрыянопаль (цяпер Эдзірне) — горад на захадзе Турцыі, каля мяжы з Грэцыяй і Балгарыяй. 3 1365 да 1453 г. з’яўляўся сталіцай Асманскай імперыі.
399 Дадзеных не выяўлена.
400 Уладзіслаў Кентрынскі паходзіў з Польскага Каралеўства, удзельнік венгерскай кампаніі 1848 г. У Францыі атрымаў медыцынскую адукацыю, падчас Крымскай вайны служыў у званні падпаручніка ў польскай дывізіі. Медыцынай не займаўся. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848— 1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 203.)
401 Дадзеных не выяўлена.
402 Напалеандор — французская залатая манета вартасцю 20 франкаў, агульнай вагой 6,45 г. Выпускалася ў Францыі ў якасці сродку аплаты з 1803 да 1914 г.
403 Іракліян — горад на выспе Крыт. Відавочна, аўтар меў на ўвазе нейкі іншы горад.
404 Сіліўры — горад у Турцыі, у еўрапейскай частцы правінцыі Стамбул.
405 Эргенэ — левы прыток ракі Марыцы.
406 Эўрос — грэцкая назва ракі Марыца, адной з найбуйнейшых рэк на Балканскай паўвыспе.
407 Люлебургас — горад на паўднёвым-захадзе Турцыі.
408 Залаты Рог — заліў у праліве Басфор. Назва паходзіць ад грэцкага Хрызокэракс, што азначае «Залаты рог».
409 Буюк-Чэкмеджэ — горад на беразе Мармуровага мора.
410 Мунтэнія, саст. Мультанія — гістарычная вобласць Румыніі, усходняя частка гістарычнай вобласці Валахія, паміж рэкамі Дунай (на ўсходзе і поўдні), Олт (на захадзе) і Карпатамі. Гістарычная сталіца Мунтэніі — Тырговіштэ.
411 Уладзімір Шолдрскі (1818-1894), афіцэр асманскіх казакаў падчас крымскай вайны. Пасля асеў у Малдавіі. У паўстанні 1863 г. змагаўся пад камандаваннем Л. Чахоўскага. Некаторы час знаходзіўся ў эміграцыі, вярнуўся ў 1867 г. у Познань, дзе і памёр. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 218).
412 Францішак Штох — удзельнік паўстання 1863-1864 г., эмігрант.
413 Дадзеных не выяўлена.
414 Аляксандр Іаан Куза (1820-1873), з 1859 г. князь аб'яднаных княстваў Малдавіі і Валахіі. Пасля аб’яднання двух княстваў аб’явіў сябе князем Румыніі. У 1866 г. у выніку вайсковай змовы (так званая жахлівая кааліцыя) быў звергнуты. Выехаў з княства, памёр у Гейдэльбергу.
415 Бухарэст — у 1862 г. горад аб’яўлены сталіцай Румынскай дзяржавы. Цяпер сталіца Румыніі.
416 Бахлуя — рака ў Румыніі, праходзіць праз Ясы.
417 Сірэт — рака, левы прыток Дуная, пачатак бярэ ў Букавінскіх Карпатах.
418 Ганна Генрыка Пуставойтава (1838—1881), нарадзілася у Верхавісках пад Люблінам, была дачкой Трафіма, маёра расійскага войска, і Марыяны з Касакоўскіх. Бацька памёр у 1858 г. у рангу генерала. Вучылася ў Пулавах, пасля жыла з маці ў Тураўцы каля Жытоміра. Летам 1861 г. апынулася ў Любліне ў бабулі Брыгіты Касакоўскай, уключылася ў патрыятычны рух, за што ўдзельніцу маніфестацый улады хацелі адаслаць у маскоўскі кляштар, але атрымалася гэтага пазбегнуць дзякуючы медыцынскаму пасведчанню і выпісу з каталіцкай метрыкі. Пуставойтавай дазволілі застацца ў маці ў Жытоміры пад наглядам паліцыі. Вясной 1862 г., пераапрануўшыся ў мужчынскую вопратку, уцякла з Жытоміра, трапіла ў Малдавію пад апеку 3. Мілкоўскага ў Міхаленах, правяла там некалькі месяцаў. Паднімала патрыятычны дух сярод шматлікай моладзі. На пачатку 1863 г., зноў пераапрануўшыся ў мужчынскае, апынулася ў лагеры М. Лангевіча, які прызначыў яе сваім ад’ютантам. Разам з Лангевічам пакінула лагер, разам жа яны былі арыштаваны аўстрыйцамі. Пасля Пуставойтава была адпушчаная пад падпіску, што ўдзельнічаць у паўстанні больш не будзе. Выехала ў Прагу, ёй было прысвечана вялікая колькасць артыкулаў у прэсе, а таксама літаратурных твораў. Наведвала неаднаразова ў зняволенні Лангевіча, безвынікова спрабавала арганізаваць яго ўцёкі. Пасля вызвалення Лангевіча ў 1865 г. з арышту добрыя адносіны паміж імі, наладжаныя ў 1863 г., ужо не аднавіліся. Пуставойтава выехала ў Парыж у 1866 г., жыла ў нястачы. У 1873 г. выйшла замуж за лекара Станіслава Левенхардта, з якім пазнаёмілася яшчэ ў лагеры Лангевіча. Раптоўна памерла, пакінуўшы чацвярых дзяцей. (Kieniewicz, S. Pustowojtow Anna Henryka // PSB. T. 29. Wroclaw, 1986. S. 432-433.)
419 Галац — горад i порт на ўсходзе Румыніі, у вусці Дуная.
420 Вацлаў Амбражэвіч, студэнт Маскоўскага ўніверсітэта, у час паўстання змагаўся пад камандаваннем генерала А. Вілігорскага ў Люблінскім ваяводстве. Эміграваў.
Уладзіслаў Цыбульскі, камандзір атрада ў Аўгустоўскім ваяводстве. Пасля паўстання эміграваў у Францыю, член Дэмакратычнага таварыства.
Уладзіслаў Ябланоўскі (1841—1894), студэнт медыцынскага факультэта Кіеўскага ўніверсітэта, у 1859 г. эміграваў у Францыю. У час паўстання быў камандзірам Сакалоўскага павета і змагаўся пад Венгровам. Пасля загасання паўстання эміграваў у Кракаў, дзе працягваў медыцынскую адукацыю, а ў 1867 г. уступіў у турэцкую армію ў якасці доктара-эпідэміёлага на Блізкім Усходзе. Пакінуў шэраг навуковых прац. Брат гісторыка Аляксандра Ябланоўскага.
Казімір Каліноўскі (памылкова названы Кулікоўскім), брат Канстанціна Каліноўскага, дыктатара Літвы. Памёр ад ран у час паўстання.
Юзаф Юдыцкі (1839-1911) нарадзілася ў Толкаве на Палессі, удзельнік паўстання. Эміграваў у Францыю, дзе закончыў горную школу ў Сен-Эцьен. У 1884 г. вярнуўся на радзіму, пасля працаваў у Енісейскай губерні. Памёр у Каратузе. З’яўляецца аўтарам шэрагу навуковых прац.
Францішак Нарбут (1842—1892), брат Людвіка, выпускнік Шляхецкага інстытута ў Вільні, студэнт юрыдычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта. Арыштаваны ў 1861 г., збег і выехаў у Італію. У час паўстання змагаўся пад загадам М. Лангевіча, даслужыўся да звання капітана. Апошнія гады жыцця правёў у Венгрыі, дзе і памёр.