Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль
Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
3. Мінейкі).
206 Трокі — горад у Віленскай губерні (цяпер Тракаі, Літва).
207 Дамінік Бацярскі (1836—1913), з Шавельскага павета, вучыўся на юрыдычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, актыўны грамадскі дзеяч, арыштаваны ў лютым 1863 г. і высланы ў Сібір. Вярнуўся ў 1868 г. і асеў у Варшаве. У 1874 г. пераехаў у Пецярбург у якасці памочніка ў канцылярыі У. Спасовіча. 3 1876 г. жыў у Коўне, працаваў адвакатам. Памёр у Коўне. (Гл.: Міпеуko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 77.)
208 Ha беразе Троцкага возера стаяць Трокі.
209 На жаль, здароўе Ізыдора Ромера з часам усё пагаршалася (спасылка
3. Мінейкі).
210 Ігнацій Курневіч (1841—1903) навучаўся ў Польскай вайсковай школе ў Генуі, удзельнік паўстання 1863 г. Пасля паўстання інжынер у Нацыянальным дэпартаменце ў Галіцыі. Памёр у Вільні. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 79.)
2 ,1 Ванда Купсць арыштавана ў снежні 1863 г. і зусім маладой, разам з маці Юліяй з дому Гулевіч, выслана ў Перм. Пасля таго як вярнулася з высылкі, пабралася шлюбам з Тэадорам Ваньковічам, з якім пасля жьша ў Канстанцінопалі. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 79.)
212 Назва кнігі гучыць як «Ратіфпік о Filomatach і Filaretach», кніга выйшла не ў «Бібліятэцы мурашкі», а ў Парыжы, у серыі «Biblioteki Ludowej Polskiej», том 60 (1873). (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848— 1866/przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 79.)
213 Тэрэсдвож. цяпер Цераздвор (Мядзельскі раён). Сядзіба Аскеркаў не захавалася.
214 Мы з Адольфам Гурчынам і Барэйшам вучыліся ў гімназіі на год пазней ад святой памяці Здановіча і яшчэ жывога Аскеркі (спасылка 3. Мінейкі).
215 Відавочна, маецца на ўвазе Шляхецкі клуб у Вільні.
216 Томск — губернскі горад Томскай губерні, знаходзіцца на ўсходзе Заходняй Сібіры на беразе ракі Томь.
217 Іркуцк — губернскі горад Іркуцкай губерні, знаходзіцца ва Усходняй Сібіры.
218 Падчас майго візіту ў Вільню ў 1913 г. у мяне з’явілася вялікае жаданне адведаць Адольфа, каб аднавіць даўнейшае знаёмства і сяброўскія адносіны, але, перадумаўшы, пазбавіў сябе гэтай прыемнасці, пабаяўшыся скампраметаваць яго ў вачах маскалёў (спасылка 3. Мінейкі).
219 Аляксандр Гурчын (1833—1902), сын Вінцэнта, брат Адольфа, быў генералам расійскай арміі, герой руска-турэцкай вайны 1877—1878 гг. Камандуючы Віленскай вайсковай акругай.
220 Генерал-аншэф, вайсковае званне ва ўзброеных сілах некаторых краін. У Расійскай імперыі паводле Воінскага статута 1716 г. — галоўнакамандуючы, роўны фельдмаршалу, які ўзначальваў «кансілію» генералаў. У Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. званне было замененае званнем роду войскаў.
221 Мікалай II Раманаў (1868-1918), апошні расійскі імператар (1894-1917).
222 Генрык Барановіч (1840-1909) закончыў 1-ю Віленскую гімназію ў 1859 г., вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, удзельнік патрыятычных маніфестацый і паўстання, быў высланы. Пасля таго як вярнуўся, асеў у Варшаве, дзе выконваў вядучыя функцыі ў Таварыстве ўзаемнага крэдыту.
223 Дадзеных не выяўлена.
224 Уладзіслаў Быстрам (1874-1926), сын Уладзіслава і М. Каменскай, у 1906 г. ажаніўся з Валерыяй Контаўт (1879-1955).
225 Трошкі за мяне старэйшы, ён давёў да майго лагера ў Ашмянскім групку паўстанцаў (спасылка 3. Мінейкі).
226 Дадзеных не выяўлена.
227 Магчыма, маецца на ўвазе в. Данюшава ў Свянцянскім павеце (цяпер Смаргонскі раён). Маёнткам валодалі Чарноцкія.
228 Віктар Пашкоўскі, Урбановіч Аляксандр і Віткоўскі Вінцэнты былі маімі любімымі сябрамі; з Урбановічам я пасварыўся на момант, калі быў у 4 класе, пасля чаго нашае сяброўства стала мацнейшым (спасылка 3. Мінейкі).
229 Магчыма, гаворка ідзе пра Алаізія Бялінскага, які ў 1854 г. закончыў 1-к> Віленскую гімназію.
230 Магчыма, маецца на ўвазе Рыгор Малецкі, які ў 1860 г. закончыў 1-ю Віленскую гімназію.
231 He меней прыемныя ўспаміны ў мяне звязаны з Пуржыцкім, Путырскім і Клячкоўскім, гэта мае школьныя сябры і равеснікі, з якімі пры іншых, шчаслівых акалічнасцях, мы змаглі б захаваць да сёння добры кантакт (спасылка
3. Мінейкі).
232 Дадзеных не выяўлена.
233 Дадзеных не выяўлена.
234 Курляндская сям’я Тыдманаў, спаланізаваная, яна мела наш індыгенат, якім увесь час ганарыўся мой швагер. Ён памёр у Рэвелі ад халеры, несучы служ-
бу інтэнданта арміі ў званні падпалкоўніка. Яго сястра выйшла замуж за паляка, п. Сэленса, у Вільні (спасылка 3. Мінейкі).
235 Эдуард Іванавіч Тоддебэн (1818-1884), знакаміты вайсковы інжынер, граф, расійскі інжынер-генерал. Закончыў Галоўнае інжынернае вучылішча. Ганаровы член Пецярбургскай акадэміі навук. Кіраваў інжынернымі працамі падчас абароны Севастопаля (1854-1855), у час руска-турэцкай вайны кіраваў асадай Плеўны. 3 1880 г. віленскі, ковенскі і гродзенскі генерал-губернатар і камандуючы войскамі Віленскай вайсковай акругі.
216 Індыгенат — польскае шляхецтва, нададзенае шляхціцу з іншых земляў.
237 Бедэкер — турыстычны даведнік.
238 Свянцяны — горад, цэнтр Свянцянскага павета Віленскай губерні (цяпер Швянчоніс, горад на ўсходзе Літвы).
239 Дзвінск (Дынабург) — горад цэнтр Дзвінскага павета Віцебскай губерні (цяпер Даўгаўпілс, горад на паўднёвым усходзе Латвіі).
240 Пскоў — горад, цэнтр Пскоўскай губерні (на паўночным захадзе Расіі).
241 Ягайла (у праваслаўі Якаў, у каталіцтве Уладзіслаў; польск. Wladyslaw II JagieHo; 13527—1434), вялікікнязьлітоўскі( 1377—1381,1382—1392), карольпольскі (1386-1434). Заснавальнік дынастыі Ягелонаў.
242 У другой палове XII ст. — пачатку XVI ст. Пскоўская феадальная рэспубліка з’яўлялася дзяржавай са сталіцай у Пскове. У 1510 г. канчаткова страціла незалежнасць 1 была далучаная да Маскоўскай дзяржавы. Веча было ліквідаванае. вечавы звон — зняты.
243 Луга — горад, цэнтр Лужскага павета Санкт-Пецярбургскай губерні (горад у Расіі).
244 Курляндскае і Семігальскае княства, васальная дзяржава Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Інфлянтаў, са сталіцай у г. Мітава (цяпер Елгава, Латвія), знаходзілася на захадзе сучаснай тэрыторыі Латвіі, у 1796 г. пераўтворанае ў Курляндскую губерню Расійскай імперыі.
245 Генерал Тодлебэн ажаніўся ў 1851 г. з Віктарынай Элізабетай Тотлебо Хаўфа (1833-1907).
246 Дадзеных не выяўлена.
247 Баляслаў Даўнаровіч (аўтар успамінаў памылкова называе яго Дабравольскім, пра гэта далей у тэксце піша сам), сын Рамуальда, выпускнік Інжынернага вучылішча ў Пецярбургу. У красавіку 1863 г. спрабаваў уцячы для ўдзелу ў паўстанні разам з В. Ібянскім і К. Гірдвойнам; арыштаваны ў Віцебскай губерні, быў высланы ў арыштанцкія роты ў Арэнбургу. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 95—96.)
248 Верагодна, гаворка ідзе пра Эдварда Шашкевіча (1842—1880), юнкера расійскага войска, які падчас паўстання знаходзіўся пад загадам Эдмунда Ружыцкага (кіраваў паўстанцкімі сіламі на Валыні), памёр у Галіцыі. Эдвард Шашкевіч быў адным з трох сыноў польска-ўкраінскага паэта Антона Шашкевіча (1813—1880), у зусім маладым узросце браў удзел у паўстанні 1830-1831 гг.,
пасля разам з трыма сваімі сынамі Антон Шашкевіч удзельнічаў у паўстанні 1863-1864 гг., пасля гэтага перасяліўся ў Галіцыю, дзе і памёр.
249 Дадзеных не выяўлена.
250 Ванлаў Ібянскі, псеўданім Робак (1843—1893), вучыўся ў Інжынерным вучылішчы ў Пецярбургу, пасля збег у Італію і з’яўляўся вучнем Польскай вайсковай школы. У час паўстання кіраваў атрадам. Эміграваў, закончыў політэхнічны інстытут у Цюрыху. Пераехаў у Львоў і працаваў будаўнічым. Памёр у Львове. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848—1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 96.)
251 Дадзеных не выяўлена.
252 Дадзеных не выяўлена.
253 Верныгора — вандроўны старац, казацкі лірнік XVIII ст., прадказваў лёс Рэчы Паспалітай. У літаратуры XIX ст. пісьменнікі дастаткова часта выкарыстоўвалі вобраз прадказальніка Верныгоры.
254 Фрагмент песні Антона Шашкевіча: Wernyhora. Z 1863-go roku.
Nute chlopci wychod z chaty, Wemyhori czeit’ widdaty.
Nasza zbomia Hanczarycha
Bude dobro pisla lycha.
W zuby, w ruki szczo kto maje;
Naj zelizce wytiahaje. A jak czoho zabraknie Jakos Boh nas poratuje. Laelii w to ie wyklykaj. Kto ne schocze je nahaj. Kto ne z namy protiw nas. Huz Moskala! w Bozyj czas.
Poproszczajtes czomobrowy! I czwantesia szczo my tarn, Szczo umerty wsi hotowy: DamoS w znaky woroham. Pomyrymsia wie z Lachamy Ne rachujmos z ich hrichamy. Jidna dumka, jidna sprawa. Stolyceju nam Warszawa.
(Гл.: PieSni Antoniego Szaszkiewicza wraz z jego zyciorysem / wyd. Buszczytiski, S. Krakow, 1890. S. 55-56.)
255 Пасля таго як была раскрытая замова Канарскага і яго катавалі, тысячы грамадзянаў на Літве, Валыні, Падоллі і Украіне былі арыштаваны. Галоўныя члены балагульшчыны таксама былі арыштаваныя, сярод іх таксама Антон Шашкевіч, ён з’яўляўся арганізатарам і душой гэтага грамадства. Каб трапіць у лік Балагулаў, трэба было нечым вызначацца, хоць бы толькі спрытам і дасціпнасцю. I сярод іх самым дасціпным і сімпатычным, без сумневу,
быў Антон Шашкевіч, а за заслугі ў баях, смеласць яго ўсе любілі і паважалі. Напаўжартам яго ахрысцілі «каралём балагулаў». Сапраўды, ён кіраваў усім. У яго маёнтак з’язджаліся як у сталіцу.
Калі Шашкевіч разам са змоўшчыкамі Канарскага і сваімі таварышамі сядзеў у вязні ў Кіеве, праз некалькі месяцаў яго вызвалі да генерал-губернатара Бібікава: «Ты кароль балагулаў?» — «Вашая светласць вы завалодалі маёй дзяржавай, — адказаў са смехам Шашкевіч. — 3 гэтага моманту мой скіпетр і карону аддаю ў вашыя рукі». Бібікаў рассмяяўся і загадаў яго вызваліць.
Урад ведаў пра галоўныя мэты балагульства, аднак нічога не выкрыў, бо не было ніводнага дакумента і нічога, што магло б іх скампраметаваць. Некаторых балагулаў адправілі ў салдаты, іншых выпусцілі. (Гл.: PieSni Antoniego Szaszkiewiczawrazzjegozyciorysem/wyd. Buszczynski, S. Krak6w, 1890.)