Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
100	Мы жыды пархатыя
Для нашага манарха
За тое, што махлюем, Гэтую браму будуем.
101	Аўтару ўспамінаў на той момант было 18 гадоў.
102	Рэч Паспалітая, афіцыйная назва феадальна-федэратыўнай дзяржавы, у якую аб’ядналіся ў выніку Люблінскай уніі 1569 г. Польшча (Карона) і ВКЛ (Княства, або Літва). Дзяржава існавала ў 1569—1795 гг. і была ліквідаваная ў выніку трох падзелаў яе тэрыторыі.
103	Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., Трэці статут ВКЛ, звод законаў феадальнага права, які дзейнічаў у ВКЛ з 1589 г., а пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі — у Віцебскай і Магілёўскай губерні да 1831 г., у Віленскай, Гродзенскай 1 Мінскай губернях да 1840 г. У 1811 г. Статуту перакладзе на польскую і рускую мову быў выдадзены ў Санкт-Пецярбургу.
104	Каралеўства Польскае, створанае ў 1815 г. паводле пастаноў Венскага кангрэса замест Варшаўскга княства. Цар Аляксандр I прыняў тытул караля
Польшчы. Каралеўства стала канстытуцыйнай манархіяй, звязанай з Расійскай імперыяй персанальнай уніяй. Пасля паразы ў паўстанні 1830 г. Каралеўства Польскае страціла характар асобнай дзяржавы і з гэтага моманту стала інтэгральнай часткай Расійскай імперыі.
105	Маецца на ўвазе Чатырохгадовы сойм 1788-1792 гг., Вялікі сойм, заканадаўчы орган Рэчы Паспалітай, што зрабіў спробу рэфармаваць грамадска-палітычны лад дзяржавы на глебе асветніцкіх ідэй. Рыхтаваўся ва ўмовах сканчэння саюзнага дагавора 1764 г. з Расіяй і з надзеяй прагрэсіўных колаў на карэнную змену існуючага ладу без расійскай апекі. Сойм адкрыўся ў Варшаве ў прысутнасці каля 150 паслоў. Сойм правёў шэраг эканамічных, палітычных, сацыяльных рэформаў. Самым значным дасягненнем сойма лічыцца прыняцце канстытуцыі 3 мая 1791 г., асноўнага закона Рэчы Паспалітай. Вялікі сойм 29.05.1792 прыняў рашэнне самараспусціцца і прыпыніць сваю дзейнасць, але з прычыны паразы ў вайне больш не сабраўся. (Анішчанка, Я. Чатырохгадовы сойм 1788-1792 // ЭГБ. Т. 6. Кн. 2. Мінск, 2003. С. 158-159.)
106	Французская рэвалюцыя (1789—1799) — грамадзянская рэвалюцыя, якая звергла манархію і змяніла грамадзянскі строй у Францыі, ажыццяўляючы дэмакратычную трансфармацыю палітычнай сістэмы.
107	Баруны, мястэчка Ашмянскага павета Віленскай губерні.
108	Крэва, мястэчка Ашмянскага павета Віленскай губерні.
109	3 братоў Янушэвічаў ідэнтыфікаваны толькі Канстанцін, член таварыства «Пянтковічаў».
3	Юсевічаў ідэнтыфікаваны Вітальд, паўстанец і арыштант, аўтар успамінаў, змешчаныху часопісе «Літва і Русь» (1913, сшытакХ—XII). Валяр’ян, які, верагодна, быў ад’ютантам 3. Мінейкі ў ашмянскім атрадзе.
3	Завадскіх ідэнтыфікаваны Генрык, удзельнік маніфестацый у Ашмянах. Пятро, член таварыства «Пянтковічаў»; Якуб, член таго ж таварыства; Браніслаў, вучань віленскай гімназіі, паўстанец з атрада 3. Мінейкі, які пазней быў сасланы.
Тэадор Ваньковіч (1842—1914) нарадзіўся у Альгінянах (маёнтак у Віленскім павеце), студэнт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, удзельнічаў у паўстанні, эміграваў. Пасля 1870г. асеўу Турцыі, дзе працаваў інжынерам дарог. Ажаніўся з Вандай Купсць. Памёр у Стамбуле.
Свянціцкі, вучань Віленскай гімназіі, быў выгнаны з навучальнай установы за ўдзел у маніфестацыях 1861 г. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 57).
110	Афіцыйная назва ўстановы гучала так: Ннколаевское ннженерное учнллше. Навучальная ўстанова рыхтавала афіцэраў інжынерных войскаў. Створана Мікалаеўскае інжынернае вучылішча ў 1819 г. пад назвай Галоўнае інжынернае вучылішча на базе ўжо існуючага з 1810 г. Інжынернага вучылішча, ператворанага з заснаванай у 1804 г. Інжынернай школы. 3 1855 г. Мікалаеўскае інжынернае вучылішча (у гонар Мікалая I). Складалася з 3 кандуктарскіх (з 1855 юнкерскіх) і 2 афіцэрскіх класаў. У 1855 г. афіцэрскія класы ператвораныя ў Мікалаеўскую інжынерную акадэмію. Сярод выхаванцаў Мікалаеўскага
інжынернага вучылішча — К. Каўфман, Э. Тодлебэн, I. Сечанаў, П. Яблачкаў, пісьменнікі Д. Грыгаровіч, Ф. Дастаеўскі.
111	Ізыдор Ромер (1843-1910), сын Эдварда і Зоф’і Белазор, родны брат знакамітых мастакоў Альфрэда Ізыдора Ромера (1832-1897) і Эдварда Мацея Ромера (1848—1900). Знаёмы 3. Мінейкам па Віленскай гімназіі (закончыў у 1860). Ажаніўся ў 1866 г. з Цэцыліяй Пшэцішэўскай (1849-1916). Дзеці I. Ромера: Зоф’я (1869—1920), Ганна (1870-1952), Станіслаў (1892—1965) і Яўгеніуш (1871—1943), доктар эканамічных навук, пра яго будзе ісці гаворка далей у лістах.
112	Пагрыжаў — вёска ў Расенскім павеце Ковенскай губерні, цяпер Літва.
113	«Кур’ер літоўскі» («Kurier Litewski») — газета, выдавалася ў 1905—1915 гг. (з перапынкамі) у Вільні. Нататка, пра якую ўзгадвае I. Ромер у сувязі з прыездам Станіслава Мінейкі, была змешчаная ў нумары 4 за 1905 г.
]|4	Міхал Венслаўскі (1849—1917) закончыў юрыдычны факультэт СанктПецярбургскага ўніверсітэта, адвакат, з 1905 г. гарадскі галава Вільні, дэпутат Думы II склікання і прэзідэнт Польскага кола (група польскіх дэпутатаў у Дзяржаўнай думе Расійскай імперыі) у Пецярбургу.
115	Я цвёрда вырашыў заставацца ў эміграцыі, бо не хацеў падпарадкоўвацца неабходнасці падаваць петыцыю з просьбай прабачыць мяне за мае «заслугі». Сваю жонку я не прасіў даведвацца аб умовах майго вяртання (спасылка 3. Мінейкі).
116	Патрас — горад на Захадзе Грэцыі.
117	Эдвард Ромер (1806—1878), бацька Ізыдора Ромера. Выдатны грамадскі дзеяч, літаратар, перакладчык, мастак. Пакінуў пасля сябе шматтомныя дзённікі. Вучыўся ў Віленскім універсітэце, у 1838 г. быў сасланы ў сувязі са змовай Ш. Канарскага ў Волагду, дзе знаходзіўся да 1852 г. У перадпаўстанцкі перыяд з’яўляўся членам і дзеячам Земляробчага таварыства, Віленскай археалагічнай камісіі і інш. Падчас паўстання 1863—1864 гг. знаходзіўся падхатнім арыштам.
118	Бэльфер — настаўнік, жартаўліва-пагардлівы зварот.
119	3 пералічаных I. Ромерам выкладчыкаў ідэнтыфікаваны толькі некаторыя. Фелікс Румбовіч (1804-1875) быў дырэктарам гімназіі ў Коўне, пасля ў Варшаве, дзе і памёр. У маладосці цікавіўся хіміяй і пакінуў некалькі прац у гэтай галіне. Бацька вядомага віленскага матэматыка Генрыка Румбовіча.
Генрык Шлягер (1824—1877), акцёр, перакладчык п’ес, дырэктар тэатра ў Вільні (з 1859). У 1866 г. асеўу Варшаве, працаваўтам настаўнікам у гімназіі. Памёр у Варшаве.
Антоні Бацдзкевіч (1831—1893), педагог, паланіст, літаратар. Закончыў Кіеўскі ўніверсітэт, пасаду ў Вільні атрымаў у 1857 г. Супрацоўнічаў са шматлікімі перыядычнымі выданнямі. З’яўляецца аўтарам працы «Теогіа poezji w zwi^zku zjej historic» (1867), якая выклікала гарачую палеміку. У 1867 г. пераехаўу Варшаву, дзе і памёр. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 18481866/przedmowy iprzypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 59-60.)
Вінаградаў Андрэй Ільіч (1809—1882) закончыў Галоўны педагагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу. 3 1839 г. выкладчык рускай мовы і славеснасці ў 1 -й Віленскай гімназіі, у 1850—1857 гг. яе дырэктар.
Хуга фон Траўтфетэр, інспектар Віленскай навучальнай акругі, член Археалагічнай камісіі ў Вільні, у 1867 г. быў абраны членам Паўночна-Заходняга аддзела Царскага Расійскага геаграфічнага таварыства. Дырэктар 1-й Віленскай гімназіі.
120	Я вырашыў і здолеў пазбегнуць цялеснага пакарання падчас знаходжання ў школе (спасылка 3. Мінейкі).
121	3 пералічаных I. Ромерам таварышаў ідэнтыфікаваны толькі некаторыя асобы.
Пашкоўскі Віктар (1841 — 1890) вучыўся ў 1-й Віленскай гімназіі, пасля паўстання эміграваў у Францыю, дзе працаваў доктарам на чыгунцы. Памёр у Бемонце ў чэрвені 1890г.
Урбановіч Аляксандр у 1860 г. закончыў Віленскую гімназію, вучыўся Пецярбургскім універсітэце, удзельнік рэвалюцыйнага руху ва ўніверсітэце, а таксама маніфестацый 1861 г., загінуў падчас паўстання.
Віткоўскі Вінцэнт (1841-?), сын кушнера, заснавальнік і кіраўнік колаў школьнай і рамесніцкай моладзі Вільні. Закончыў 1-ю Віленскую гімназію ў 1860 г., у тым жа годзе арыштаваны, быў сасланы ў лінейныя батальёны Арэнбурга.
Паўловіч Людвік, вучань Віленскай гімназіі, быў звязаны з В. Віткоўскім.
Барановіч Генрык (1841—1909) закончыў 1-ю Віленскую гімназію ў 1859 г., студэнт Маскоўскага ўніверсітэта, удзельнік маніфестацый 1861 г., паўстання ў Літве, быў сасланы. Пасля вяртання асеў у Варшаве і працаваў у Таварыстве ўзаемнага крэдыта на кіруючых пасадах. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z iat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 60.)
Пуржыцкі Авіт закончыў 1-ю Віленскую гімназію ў 1860 г.
Гурчын Адольф закончыў 1-ю Віленскую гімназію ў 1858 г.
Сакалоўскі Валяр'ян закончыў 1-ю Віленскую гімназію ў 1862 г.
Сакалоўскі Казімір закончыў 1-ю Віленскую гімназію з залатым медалём у 1859 г.
122	Багушэвіч Францішак (1840—1900), адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Закончыў 1-ю Віленскую гімназію ў 1861 г. У тым жа годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, праз 2 месяцы быў выключаны за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Актыўны ўдзельнік паўстання. Існуе версія, што Багушэвіч знаходзіўся пад камандаваннем 3. Мінейкі ў рангу унтэр-афіцэра, але, паводле даследаванняў Генадзя Кісялёва, Ф. Багушэвіч, працуючы ў той час настаўнікам у Доцішках, знаходзіўся сярод паўстанцаў Падароўскага-Астрогі, у галоўным атрадзе Лідскага павета, які ўзначальваў перад гэтым славуты партызан Людвік Нарбут. Ратуючыся ад рэпрэсій, вымушаны быў хавацца, пасля выехаў на Украіну, закончыў Нежынскі юрыдычны ліцэй. У 1884 г. вярнуўся ў Вільню, працаваў судовым прысяжным павераным у судовай палаце. Аўтар беларускіх паэтычных зборнікаў «Дудка беларуская» (1891), «Смык беларускі» (1894).
Багушэвіч Валяр'ян (1841—?) паступіўу адзін год са сваім старэйшы.м братам Францішкам Багушэвічам у 1-ю Віленскую гімназію. Браў удзел у паўстанні, расшукваўся ўладамі, але паспеў уцячы за мяжу.
Багушэвіч Апалінары (1846—?) у час паўстання быў арыштаваны разам з бацькам Казімірам Багушэвічам і сястрой Ганнай і прыцягнугы да следства і суда за дапамогу паўстанцам.
123	Здановіч Ігнацій (1840—1863), сын Аляксандра Здановіча. У 1858 г. з залатым медалём закончыў 1-ю Віленскую гімназію. У 1862 г. закончыў Пецярбургскі ўніверсітэт, там атрымаў ступень кандыдата матэматычных навук. Слухаў лекцыі ў Берлінскім універсітэце. У час паўстання з’яўляўся загадчыкам гаспадарча-фінансавай часткі ў беларуска-літоўскай рэвалюцыйнай арганізацыі, быў бліжэйшым паплечнікам К. Каліноўскага. Арыштаваны 29 верасня, 21 снежня 1863 г. павешаны ў Вільні. Здановіч Генрык, брат Ігнація Здановіча, памёр у 1858 г.