Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
45	Кацярына II (1729—1796), расійская імператрыца. Дазвол на пабудову помніка Кацярыне II у Вільні выдаў Мікалай II у 1899 г. Для стварэння манумента быў запрошаны знакаміты скульптар Марк Антакольскі (1843-1902), праца над стварэннем ажыццяўлялася ў Парыжы, была скончаная перад самай смерцю М. Антакольскага. У 1903 г. статуя прыбыла ў Вільню. Урачыстае адкрыццё помніка Кацярыне II на Кафедральнай плошчы адбылося ў 1904 г. У 1915 г. падчас Першай сусветнай вайны перад уваходам нямецкіх войскаў у Вільню помнік быў вывезены ў тыл.
46	Пётр Эмануэль Юндзіл (1839—?) студэнт Пецярбургскага ўніверсітэта і арганізатар моладзевых рэвалюцыйных гурткоў, добры знаёмы К. Каліноўскага. У 1860 г. займаўся агітацыйнай дзейнасцю на Віленшчыне, у гэтым жа годзе кінуў універсітэт і заступіў у войска, з’яўляўся юнкерам і афіцэрам расійскага войска. Супрацоўнічаў з 3. Серакоўскім. 3 пачаткам паўстання застаўся ў Пецярбургу, падтрымліваючы кантакты з «Зямлёй і Воляй». У сакавіку 1863 г. падаў у адстаўку, але быў арыштаваны. Пасля дзякуючы фальшываму пашпарту на прозвішча Мацілаў збег з дапамогай Я. Дамброўскага на захад. У1867 г. расійскія ўлады валодалі інфармацыяй, што Юндзіл знаходзіцца ў Лондане і мае дачыненне да перасылкі фальшывых банкнот у Расію з мэтай фінансавай падтрымкі рэвалюцыйнай дзейнасці. (Kieniewicz, S. JundziH Piotr// PSB. T. 11. Wroclaw, 1964-1965. S. 320.)
47	Марыя Юндзіл, сястра Пятра Эмануэля. Дадзеных не выяўлена.
48	Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў (1796-1866), дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, генерал ад інфантэрыі. Браў актыўны ўдзел у задушэнні паўстання 1830-1831 гг. Ініцыяваў адмену ў заходніх губернях дзеяння Статута ВКЛ, прапанаваў увесці замест польскай рускую мову навучання. He пагадзіўшыся з правядзеннем сялянскай рэформы 1861 г., пайшоў у адстаўку. 25 красавіка 1863 г.,
у час паўстання 1863—1864 гг.. прызначаны віленскім генерал-губернатарам з надзвычайнымі паўнамоцтвамі. 3 дапамогай жорсткіх рэпрэсіўных мер (пакаранне смерцю актыўных удзельнікаў паўстання, масавыя высылкі ў Сібір, на катаргу), за якія ў сучаснікаў атрымаў прозвішча «Вешальнік», да верасня 1863 г. крывава задушыў асноўныя ачагі паўстання ў Літве і Беларусі. (Гл.: Караў, Д.; Токць, С. Мураўёў Міхаіл // ЭГБ. Т. 5. Мінск, 1999. С. 239.) Помнік М. Мураўёву ў Вільні быў урачыста адкрыты на Палацавай плошчы, перайменаванай тады на Мураўёўскую (цяпер плошча С. Даўкантаса) у 1898 г., праект помніка належыць скульптару Мацвею Чыжову (1838—1916), аўтару знакамітай статуэткі М. Мураўёва. У 1915 г. падчас Першай сусветнай вайны перад уваходам нямецкіх войскаў у Вільню помнік быў вывезены ў тыл.
Помнік у свой час падвяргаўся розным здзекам з боку жыхароў Вільні, пра гэта ўзгадвае Паўліна Мядзёлка: «I так іду з адрасам у руках на Палацавую плошчу ў шэры дом. што насупраць скверу з помнікам Мураўёву-вешацелю. Каля помніка шпацыруе ўзад і ўперад гарадавы. Я ўспомніла, што мне апавядалі аб гэтым помніку. Даўней не было тут гарадавога. Ён паявіўся пасля аднэй штукі, якую выкінула віленская моладзь. Набралі хлопцы ў бойні трыбухоў і кішак, ноччу абчапілі імі помнік з галавы да ног, а на пастамент вылілі некалькі бутэлек валяр’янкі. Зляцеліся з усяго горада сабакі да трыбухоў, а каты на пах валяр’янкі. I што там тварылася ля падножжа помніка, можна сабе ўявіць! 3 таго часу гарадавы і днём, і ноччу сцеражэ гэты помнік». (Гл.: БДАМЛМ 403.-1-3. С.54-55.)
49	Ашмяны, горад, цэнтр Ашмянскага павета Віленскай губерні.
50	Гальшаны, мястэчка, цэнтр воласці Ашмянскага павета.
51	На час прыезду 3. Мінейкі на радзіму (1911 г.) віленскім губернатарам з’яўляўся Дзмітрый Любімаў, губернатар з 1906 да 1912 г.
52	Пянткова, вёска ў Полыпчы, Голуб-Добжынскі павет Куяўска-Паморскага ваяводства.
53	Освальд Патоцкі (1866-1920), нацыянальна-грамадскі дзеяч, член Навуковага таварыства ў Торуні, пазней яго віцэ-прэзідэнт, уладальнік Пянткова, брат Караля Людвіка, мужа Андрамахі Мінейкі.
54	Палаш (венг. pallos) — ручная халодная зброя блізкага бою ў выглядзе доўгага (да 90 см) і простага адналязовага клінка, на канцы завостранага з двух бакоў. На Беларусі шырока выкарыстоўваўся ў XVII—XVIII стст., калі быў на ўзбраенні конных вайсковых фарміраванняў.
55	Санкт-Пецярбург — сталіца Расіі з 1712 да 1918 г.
56	Маецца на ўвазе вайна 1812 г., падчас якой магнаты і шляхта Літвы і Беларусі прыняла бок Напалеона.
57	Паўстанне 1830-1831 гг. у Польшчы, Беларусі і Літве, Лістападаўскае паўстанне. Нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць Расіі за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.
58	Верагодна, аўтар меў на ўвазе Леанарда Яцыну, змоўшчыка і члена створанага летам 1846 г. Братняга саюза на Беларусі, якім кіравалі браты Далеўскія. Яцына займаўся рэвалюцыйнай агітацыяй сярод сялянаў Мінскай губерні.
Быў высланы як жаўнер. (Гл.: Mineyko, Z. Z tajgi pod Akropol. Wspomnienia z lat 1848-1866 / przedmowy i przypisy E. Kozlowski. Warszawa, 1971. S. 34.)
59	Візітанткі, афіцыйная назва — Ордэн наведвання Святой Дзевы Марыі. Жаночы каталіцкі манаскі ордэн заснаваны ў 1610 г. У 1694 г. ордэн атрымаў запрашэнне ў Вільню, там для іх былі выбудаваныя кляштар і касцёл Сэрца Езуса. Пасля паўстання 1863—1864 гг. ордэн візітантак у Вільні быў ліквідаваны. Манахіні выехалі за мяжу.
60	Магчыма, маецца на ўвазе Людвіг Вітгенштэйн (1799—1866), сын Пятра Вітгенштэйна (1768(69)-1843), военачальніка Айчыннай вайны 1812 г., якіў 1828 г. з асабістага дазволу імператара ажаніўся з яго выхаванкай Стэфаніяй Радзівіл (1809—1832), дачкой Дамініка і адзінай законнай спадчынніцай згаслай нясвіжскай галіны Радзівілаў. Да яго перайшла значная частка Радзівілаўскіх маёнткаў, так Вітгенштэйн стаў найбуйнейшым землеўладальнікам на Беларусі.
61	Верагодна гаворка ідзе пра Ірэніуша Клеафаса Агінскага (1808-1863). Сын Міхала Клеафаса Агінскага і яго другой жонкі Марыі дэ Нэры. Займаўся народнай асветай і намагаўся падняць дабрабыт, але ў гэтых пытаннях не заўсёды лічыўся з жаданнямі народа. У 1835 г. скасаваў у сябе паншчыну, замяняючы яе вызначаным чыншам, заснаваў у Рэтаве народную ашчадную касу. У 1859 г. заснаваў жмудскую школу аграномаў з выкладаннем на роднай мове (была зачыненая ў 1863). З’яўляўся расенскім маршалкам з сакавіка 1843 да чэрвеня 1846 г. і ганаровым куратарам школ. У 1858 г. быў прызначаны губернатарам членам Валаснога камітэта Ковенскай губерні. (Гл.: Ратіфпікі Jakuba Gieysztora z lat 1857-1865. T. 2. Wilno, 1913. S. 292.)
62	Шляхта сутыкнулася з шэрагам праблем, калі была вымушана сабраць неабходныя дакументы для доказу свайго шляхецкага паходжання. Непасрэдна пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і пазней пасля паўстання 1831 г. дакументы маглі трапіць нават у Пецярбург. Пошук трэба было праводзіць у касцёлах, судах і г. д., дзе дакументы зазвычай былі неўпарадкаваныя. Усё гэта прыводзіла да страты дакументаў, пошук рабіўся немагчымым. Здараліся выпадкі, калі разнастайныя пасярэднікі, часта звычайныя аферысты, выкарыстоўвалі наіўнасць дробнай шляхты і яе недасведчанасць у справе, прысвойвала давераныя ім сямейныя архівы. У 1855 г. Станіслаў Мараўскі ў гавэндзе «Шляхта браты»; «Шляхта наша разам з рабункамі, падзеламі... яшчэ нядаўна мела поўныя скрыні цікавых і розных папер, дакументаў, пергаментаў. Пасля здраджаная і пазбаўленая гэтых скарбаў гарадскімі адвакатамі, панічамі, бандытамі і падманшчыкамі, якія забралі ў іх гэтыя доказы пад выглядам і абяцаннем складання з іх генеалагічнага дрэва! Гэтыя злачынцы, якія пасля альбо гэтыя паперы прадалі каму-небудзь багацейшаму за бясцэнак, альбо іх у шынках прапілі і былі справядліва забраныя смерцю...». (Гл.: Sikorska-Kulesza, J. Deklasacja drobnej szlachty na Litwie i Biatorusi w XIX wieku. Warszawa, 1995. S. 66.)
63	Жмудзь, этнаграфічны рэгіён на паўночным захадзе сучаснай Літвы.
64	Магчыма, мецца на ўвазе маёнтак Агінскіх у Рэтаве (горад на захадзе Літвы).
65	Расены, горад у Цэнтральнай Літве. У складзе Расійскай імперыі знаходзіўся ў Віленскай (1801-1843), пасля ў Ковенскай губерні.
66	Пейсахоўка — народная назва моцнай сухой габрэйскай гарэлкі, часцей яна рабілася са слівы з захаваннем габрэйскіх рытуальных рэцэптаў. Габрэі ўжывалі яе звычайна ў час святой Пасхі, ад назвы свята і паходзіць назва гарэлкі.
67	Ашмянка — рака, левы прыток Віліі.
68	Узгадкі пра прыватную школу Яна Германа і яго дачкі Эльвіры сустракаюцца ў некаторых крыніцах, але ў дачыненні да жаночага пансіёна. Так, С. Шалковіч у артыкуле «Польская прапаганда ў навучальных установах Паўночна-Заходняга краю» («Сборннкь статей раз"ьясняюіцнх польское дело по отношенню кь западной Росснн», выпуск 1. Внльна, 1885) падкрэсліваў, што «факты, выяўленыя следчай камісіяй у 1847 г., ясна прадэманстравалі, што, атрымліваючы ад урада субсідыі, утрымальнікі пансіёнаў — нават добранамераныя немцы ў той самы час служылі і польскай справе. Такім, між іншым, з’яўляўся ўзорны пансіён Германа ў Вільні, з якога да 16 дзяўчат аказаліся вінаватымі ў варожых Расіі намерах і дзеях». Правёўшы прыклады здзеку ў пансіёне з рускай вучаніцы аўтар дадае: «Тым больш жахлівы гэты факт, што ён мог адбыцца ў такой установе, якая існуе ў Вільні ўжо 25 гадоў, утрымлівалася добранадзейным немцам, карысталася ад урада грашовай субсідыяй і лічылася начальствам навучальнай акругі найлепшай установай у Вільні».
69	Царскім рэпрэсіям падлягалі не толькі вышэйшыя навучальныя ўстановы, але і сярэднеадукацыйныя. У 1832 г. былаліквідаваная Віленская навучальная акруга, а яго школы былі перададзеныя пад апеку куратараў Беларускай навучальнай акругі. Разам з гэтым распачалася русіфікацыя школ. Падлеглі абсалютнай ліквідацыі школы пры манастырах і прыватныя школы, якія належалі асобам рыма-каталіцкага веравызнання. Засталіся выключна расійскія публічныя школы. (Гл.: llgiewicz, Н. Wilenskie towarzystwa і instytucje naukowe w XIX wieku. Torun, 2005. S. 27.) Магчыма, менавіта таму выбар бацькоў 3. Мінейкі спыніўся на школе, якой валодаў немец-лютэранін, у дадатак, паводле дадзеных Крыштафа Мінейкі, даследчыка роду Мінейкаў, бацькі аўтара ўспамінаў самі з’яўляліся лютэранамі па веравызнанні.
70	Казімір Гірдвойн (1843—1926) нарадзіўся ў Вільні, выпускнік Віленскай гімназіі, пасля Інжынернай школы ў Пецярбургу, калега 3. Мінейкі. У 1863 г. арганізаваў паўстанне на Інфлянтах, быў выдадзены латышамі, асуджаны да смяротнага пакарання, але як непаўналетні памілаваны і высланы ў арэнбургскія штрафныя роты. Вярнуўся ў 1869 г. Закончыў у 1872 г. Сельскагаспадарчую школу ў Жабікаве (Пазнанскае ваяв.) і прысвяціў сябе даследаванню праблемы меліярацыі. Памёр у Троках. (Гл.: Konopczynski, W. Girdwoyn Kazimierz// PSB. T. 7. Krakdw, 1948-1958. S. 476.)