Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Перапынак у вывучэнні вайсковых дысцыплін, звязаны з выставай, забавы, рамантычныя адносіны і апошнія падзеі ў Парыжы спрычыніліся да нерэгулярнага наведвання бібліятэкі Школы Генеральнага штаба, прыносячы мне вялікую шкоду, бо ў хуткім часе скончыўся другі і апошні год майго навучання. Дня 16 лістапада 1868 года я скончыў адукацыю, атрымаў пасведчанне, што выдавалася іншаземцам, якое дадаю да гэтай часткі.
Ёсоіе Ітрёгіаіе
d’Application d’Etat-major
Le Lt. Colonel commandant en second, Directeur des etudes a 1’ Ecole d’application d’Etat major, certifie que Mr Myneyko, autorise par decision ministerielle du 30 Janvier 1867, a suivie les cours de 1’ЁсоІе, a assiste regulierement aux lemons des divers professeurs pendant les deux annees d’etudes, et subi d’une maniere satisfaisante I’epreuve des examens generaux de passage en 1-er Division et de sortie.
Sa conduite a Гітёгіейг de Г Ecole n’a rien laisse a desirer.
Paris, le 16 Novembre 1868
Le Lt Colonel commandant en second
Directeur des etudes
(подпіс нечытэльны)
Mr Myneyko
(круглая пячатка з імператарскім арлом і надпісам на абадку:) Ёсоіе Ітрёгіаіе d’Etat-Major. Le Оёпёгаі Commandant595
Французскія таварышы пакідалі школу з павышэннямі ў званнях ад паручнікаў да капітанаў і правам атрымліваць большыя грошы, іншаземныя таварышы без развітання вярталіся ў свае краіны, свабодныя ад няволі, каб там трыумфаваць, паднімаючыся ў званнях, а я, належачы да скаванай няволяй айчыны, застаўся на парыжскім бруку, пазбаўлены права атрымліваць большыя грошы. Я апынуўся б у сумнай сітуацыі, калі б у мяне не было дапамогі з Польшчы, якая забяспечвала мне сціплае ўтрыманне, і я мог
не браць зняважлівую міласціну ў 35 фр. штомесяц, што таксама змаглі зрабіць многія землякі, бо матэрыяльная сітуацыя ў нашай бацькаўшчыне значна палепшылася.
Я звяртаўся да вайсковых уладаў, просячы ўзяць мяне на службу ў французскае войска як паляка, які вучыўся ў іх школе, і каб перасталі мяне лічыць іншаземцам, бо нашыя войскі яшчэ нядаўна ўяўлялі з сябе непарыўнае адзінства, заўсёды годна і паспяхова змагаючыся. Мне адказалі, што гэта немагчыма, зазначыўшы, што ёсць магчымасць паслаць мяне ў званні капітана ў Замежны легіён у Алжыр.
Я сабе ўявіў, што, знаходзячыся там на службе, нічога новага не засвоіў бы, бо іншаземцам можна дайсці толькі да звання маёра, я, у сваю чаргу, маю амбіцыі дасягнуць вышэйшага звання, выкарыстоўваючы гэта на практыцы, каб быць больш карысным тады, калі Польшча ўступіць у новую барацьбу за вызваленне з няволі. He маючы магчымасці заснавацца ў Францыі, я вымушаны быў шукаць занятак у іншых краінах, падзякаваўшы за прапанаванае мне месца ў Алжыры, заўважыў, што мне, як паўстанцу, які змагаўся за незалежнасць Полыпчы, не адпавядала б ваяваць з арабамі, якія маюць права быць свабоднымі, чым абразіў французаў, якія голасна пратэставалі і казалі, што выконваюць там цывілізацыйную місію.
Знаходзячыся ў Францыі ў гасцях, не хацеў выклікаць сварак. Я змоўк, дазваляючы сабе канстатаваць, што француз, чапляючы кайданы, умее вуаляваць варварскія дзеянні салодкімі словамі пра «цывілізацыйную місію». У мяне атрымалася знайсці працу пры адміністрацыі чыгункі, забяспечваючы сабе павелічэнне прыбыткаў на 100 фр. штомесяц, паляпшэнне ўтрымання, а таксама і занятак. Цяжка было, маючы вайсковую адукацыю, знайсці ў цывільнай прафесіі болыпы заробак. Я павінен быў задавольвацца хоць якім заняткам, каб не заставацца бяздзейным. Так я перажыў цяжкую зіму і дачакаўся лета, вечарамі часта сустракаючыся з Канёўскім, а са Свентаржэцкім па нядзелях, калі ён, апрануты ў мундзір вучня Вайсковай школы Сен-Сіра, з’яўляўся на звальненне ў Парыж.
Свентаржэцкі, маючы 36 гадоў, вырашыў атрымаць вайсковую адукацыю, каб з карысцю служыць Польшчы з пачаткам новай барацьбы за яе адраджэнне. Ён здаў экзамены ў школу ў мінулым годзе і скончыў першы курс, калі я скончыў Школу Генеральнага
штаба. Свентаржэцкаму трэба было вучыцца яшчэ год для заканчэння навучання ў Сен-Сіры. Рэут скончыў Школу артылерыі і інжынерыі ў Метцы адначасова са мной, а Курневіч і Жэляшкевіч — школу ў Сен-Сіры ўжо ў мінулым навучальным годзе. Такім чынам, колькасць палякаў у Францыі, якія атрымлівалі вайсковую адукацыю, павялічвалася, але ніводзін з іх не быў у стане забяспечыць сябе ў дастатковай ступені, калі не меў магчымасці атрымліваць дапамогу з радзімы. Добра было Курневічу і Жэляшкевічу, што мелі падтрымку ад багатага Рэута, бо ў іх не атрымалася знайсці працу, за якую плацілі хоць бы як мне.
Пасля заканчэння Школы Генеральнага штаба мяне запрасілі заняць пасаду сакратара ў Польскім вайсковым таварыстве, бо мой папярэднік занямог і падаў у адстаўку, прозвішча яго я не памятаю. Старшынёй быў, здаецца, генерал Крук596, а скарбнікам — падпалкоўнік Цвек-Цяшкоўскі597, членамі былі старэйшыя афіцэры з апошняга паўстання.
Пад аховай і апекай таварыства знаходзілася купленая Нацыянальным урадам вайсковая амуніцыя і зброя, якая засталася за мяжой, бо не было магчымасці своечасова пераправіць для паўстанцаў на радзіму. На перыядычных і надзвычайных сходах займаліся развіццём вайсковага майстэрства, каб не страціць навыкаў, заўсёды гатовыя да нясення службы, наколькі можна, карыснай.
Збіраліся разнастайныя матэрыялы і рэсурсы, якія маглі нам прыдацца ў будучай вайне, бо мы былі перакананыя, што яна павінна надысці, сярод якіх знаходзіліся клішэ мап нямецкай дзяржавы, складзеныя афіцэрамі яго генеральнага штаба, якія нам змог даставіць Крашэўскі598, слаўны пісьменнік, за што пазней ён быў асуджаны каралём Вільгельмам599 на пажыццёвае зняволенне ў турме, а пасля ў італьянскай каралевы Маргарыты600 атрымалася вызваліць яго. Уся гэтая справа выклікала вялікі шум, бо гэтыя клішэ выкарыстала таксама Францыя.
У гэтым таварыстве я выконваў абавязак сакратара на працягу некалькіх месяцаў, аж да выезду ў балгарскія правінцыі, якія заставаліся пад турэцкім захопам. Пазней ад скарбніка Вайсковага таварыства я атрымаў павестку на аплату пратэрмінаванага падатку, дзякуючы гэтаму я даведаўся аб добразычлівым залічэнні мяне ў таварыства нават пасля таго, як я пакінуў Францыю. Лічу неабходным дадаць гэты цікавы дакумент да апісання.
Таварыства польскіх вайскоўцаў у Парыжы
Rue Racine, 15 кастрыч. 1869 г.
Шаноўны Таварыш
Маю гонар паведаміць Табе, што Ты вінен у касу Таварыства ў месячных аплатах з 1 студзеня 1869 да дня 31 снежня 1869 г. фр. 36. —
Выканаўчая Рада Таварыства параіла мне заклікаць Цябе, Шаноўны Таварыш, як мага хутчэй унесці ў касу Тваю запазычанасць.
Член Выканаўчай Рады касір Таварыства
(—) Падпалкоўнік Цвек-Цяшкоўскі
Круглая пячатка з Арлом, Пагоняй і Арханёлам, а таксама надпісам на абадку: Таварыства польскіх вайскоўцаў у Парыжы.
Яшчэ калі я быў у Парыжы, там з’явіўся п. Дамброўскі, былы палкоўнік генеральнага штаба расійскага войска, асоба вельмі таленавітая, ён планаваў стварыць нейкі саюз, які б слепа падпарадкоўваўся яго дыктатарскім загадам у выкананні тайных прадпрыемстваў для дасягнення бязмежна карысных вынікаў для Польшчы. Ён заклікаў мяне ўзяць удзел у гэтай аперацыі, прапануючы прысягнуць слепа падпарадкоўвацца любым загадам, нават пад страхам смяротнага пакарання за непадпарадкаванне. Я адкінуў з абурэннем смешныя прэтэнзіі, растлумачыўшы, што я належу да тых людзей, якія маюць права ведаць розныя таямніцы, крытыкаваць іх і адкідаць, калі лічаць неадпаведнымі і шкоднымі. Пасля я яму падказаў, што ўсе вайсковыя справы, звязаныя з інтарэсамі Польшчы, знаходзяцца толькі ў кампетэнцыі Вайсковага таварыства, да якога маю гонар належаць, і мой абавязак паведаміць на агульным сходзе аб жаданні распачаць сакрэтныя дзеянні і ўвядзенне асаблівай арганізацыі без ведама асоб вышэйшай польскай вайсковай улады, якая знаходзіцца на чужыне.
Дамброўскі сказаў, што ён памыліўся ў сваіх разліках, бо верыў, што я буду яго памочнікам. Што датычыць мяне, то ўпэўнены, што я выканаў свой абавязак, мне было крыўдна з-за сапсаваных адносінаў з яго домам, які часта наведваў, каб сустрэцца з Генрыкай Пуставойтавай, якую я ведаў з часоў побыту ў Румыніі і па Хробржы, а таксама Грахавісках. Яна была яшчэ прыгожая і маладая, я любіў яе таварыства, хоць не належаў да тых, хто быў у яе зака-
ханы. Я заўважыў, што да яе назойліва заляцаўся п. Прыбыльскі601, наведваючы дом спадарства Дамброўскіх, з якім там і пазнаёміўся, бо мяне часта запрашалі туды на гарбату. Прыбыльскі, ужо добра ў гадах, лічыў смешным імя турэцкага бея, выдатна быў апрануты і кідаўся грашыма, прыкідваючыся багатым.
Хадзілі чуткі, што ён выконваў сакрэтную місію, якую яму даверыў турэцкі ўрад, і што ён знаходзіўся ў сувязі з амбасадай, працуючы на шкоду Балгарыі, што жадала вызваліцца з няволі. Прыбыльскі быў непрыемным чалавекам; мне было шкода, што ён быў маім земляком з Вільні, дапускаю, што абвінавачванні з’яўляюцца праўдзівымі. Што ў недалёкай будучыні пацвердзілася, бо група хціўцаў скампраметавала польскае імя. Пра гэта падрабязней я напішу ў наступным томе, да чаго рыхтуюся, калі ў мяне атрымаецца перажыць гэтую зіму, занадта цяжкую для старога, які пакутуе ад грудной жабы і сэрца.
Пад канец 1868 г. значная колькасць эмігрантаў пакінула Парыж, накіроўваючыся ў Галіцыю для заняцця месцаў у разнастайных аддзелах мясцовай адміністрацыі, якой кіравалі палякі ў сувязі са зменамі ў аўстрыйскай палітыцы. Тады ў маіх таварышаў Рэута і Курневіча атрымалася знайсці пасады пры аддзеле дарог і мастоў. У сваю чаргу, з ліста ад 28 сакавіка 1869 г., атрыманага з Вены ад таварыша і дарагога сябра Рамана Раеўскага, які займаўся гандлем, я даведаўся, што ён сустрэўся з Рэутам у студзені ў Кракаве, будучы там праездам, дзе той кіраваў будаўніцтвам дарогі ў ваколіцах гэтага горада.
Што датычыць мяне, я быў задаволены службай у адміністрацыі чыгункі, гэтая праца разам з дапамогай, якую атрымліваў з краю, задавальняла ўсе мае патрэбы. Хоць я з лёгкасцю мог атрымаць месца ў Галіцыі, усё ж заставаўся ў Францыі, бо Аўстрыя толькі вымушана брала на службу нашых эмігрантаў, якія павінны заставацца пад наглядам, пакутуючы ад недахопу поўнай волі, толькі яна магла нам дапамагчы дасягнуць нашых жаданняў.