Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Уражаныя атрыманай знявагай, мы адышлі ад акон і дзвярэй вагонаў, хаваючыся, наколькі гэта было магчымым, далей у іх глыбіню, каб не трапляць на вочы людзям. Мы не маглі зразумець, як гэта адбылося, што французскае духавенства, якое выдаткавала шмат грошай на нас, хацела так балюча прынізіпь польскую моладзь тады, калі аснова любой адукацыі павінна абапірацца на ўшанаванне годнасці, а не на яе атруце.
3 іншага боку, мы былі непрыемна ўражаны тым, што французскі ўрад забяспечыў нас жабрацкімі білетамі, ведаючы, што італьянцы — нягледзячы на тое, што нашмат менш зрабілі для іх, — заўсёды забяспечвалі нас пашпартамі як сваіх пратэжэ, спрашчаючы магчымасць падарожнічаць цягнікамі і караблямі. Там шанавалі польскіх эмігрантаў.
Наш дырэктар, які не быў залічаны да жабракоў і меў білет 1 класа, убачыў знявагу, якую перажывае моладзь, пакінуў свой
вагон, каб далей ехаць разам з намі, упэўніваючы, што ён не ведаў пра тып пашпартоў, выдадзеных нам, і ніколі б не дазволіў так нас зняважыць. Паводзіны дырэктара супакоілі абураную моладзь. Вырашылі ехаць.
Ніхто з нас не выглядаў з акон і не выходзіў з вагонаў, калі цягнік спыняўся на шматлікіх станцыях на працягу дня, для пазбягання магчымай знявагі. На шчасце, у нас быў запас ежы, сабранай у кашы школьнай адміністрацыяй. Мы таксама мелі трошкі віна. Нам не хапала толькі вады, якой удосталь напіліся ноччу, калі пакінулі вагоны без рызыкі сутыкнуцца з іншымі пасажырамі. Дырэктар і выкладчыкі дзялілі ўсе пакуты, страчваючы магчымасць паглядзець цікавыя гарады і вёскі.
Пасля прыбыцця ў Тулузу на золку мы хутка, амаль незаўважна пакінулі чыгуначную станцыю, ідучы пад кіраўніцтвам ужо любімага дырэктара ў нашу школу. Віла мясцовага біскупа, якая знаходзілася ва ўсходнім прадмесці Тулузы, была прызначаная для вайсковай школы польскай эміграцыйнай моладзі 1863 г., што было выдатным яго падарункам. Выгоднае размяшчэнне ў вялікім будынку, што знаходзіўся ў прыгожай і чыстай мясцовасці, гарантавала моладзі развіццё з любога пункту гледжання. Адразу пасля прыбыцця на вілу, вызваленыя з добраахвотнага зняволення ў вагонных клетках, мы разбегліся па ўсіх закутках раю, чым падаўся нам побыт у прызначанай для нас школе.
Зграбнай і арыгінальнай структуры палац біскупа з фасада меў вялікую аўдыторыю, якая да гэтага служыла для ўрачыстых сходаў і паседжанняў касцельнай рады, цяпер пераробленую на сталовую і лекцыйную залу. За ёй з абодвух бакоў размяшчаліся пакоі, якія служылі спальнямі вучням, дзе ложкі былі прыгатаваныя яшчэ да нашага прыезду. Асобны пакой у гэтым жа будынку быў прызначаны для п. дырэктара, што яму дазваляла ўвесь час знаходзіцца на месцы, каб сачыйь за парадкам, дысцыплінай і вырашэннем адміністрацыйных пытанняў. Пакоі для школьнай службы знаходзілася ў тым жа будынку, дзе меліся кладоўкі і склады, а таксама рэзервуары для вады, што дазваляла моладзі рэгулярна карыстацца лазняй. Былі ўсе магчымыя выгоды, пра якія ніхто нават не марыў, мы думалі, што ў Францыі яны былі недаступныя для польскіх эмігрантаў.
Вялізная пляцоўка перад палацам з боку вуліцы, абнесеная прыгожай балюстрадай, мела пасярэдзіне вялікі авальны кветкавы
газон, які акаляла шырокая сцежка, што вяла ад варотаў балюстрады да пад’езду ў палац, куды ў парадным экіпажы туды і назад яшчэ нядаўна пад’язджаў тулузскі біскуп. За вялікім газонам знаходзіліся шматлікія клумбы меншых памераў, упрыгожаныя кветкамі самых разнастайных відаў, напаўняючы атмасферу прыемным пахам, які мяняўся залежна ад пары дня і ночы, калі адны абуджаліся, а іншыя засыналі.
Цяпер па вялікай алеі і меншых сцежачках шпацыравала наша моладзь, напаўняючыся і захапляючыся цудоўнай прыгажосцю гэтага краю, які можа правамоцна залічыць сябе да самых шчаслівых мясцін у свеце. Ланцуг Перынейскіх гор удалечыні разам з выразна бачным іх спадам за Тулузай, аздобленай выдатнымі касцёламі і вышэйшымі за іх званіцамі, дадавалі прыгажосці паўднёваму краю, у які мы неспадзявана трапілі. У які б іншы бок не скіравалі нашы зацікаўленыя позіркі, паўсюль бачылі чароўнае жыццё правансальскіх мясцін, адкуль бесперапынна чуліся меладычныя спевы ў арыгінальным выкананні. Польская моладзь, а таксама выкладчыкі адзначалі сваё ўладкаванне, забываючыся пра даўнейшыя здарэнні.
У сувязі з тым, што наша школа з’яўлялася інтэрнатам, які знаходзіўся далёка за горадам, для польскіх выкладчыкаў змаглі знайсці асобнае памяшканне недалёка ад палаца, каб не парушаць іх свабоды, бо знаходзячыся ўвесь час у кантакце з моладцзю сышлі б да ролі звычайных настаўнікаў і адначасова рэпетытараў, у выніку маглі б скампраметаваць сябе.
У кватэры, знятай для выкладчыкаў, было тры асобныя пакоі і вялікая агульная зала, дзе сталаваліся са школьнай кухні, маючы гарантаванае абслугоўванне і розныя выгоды. Абавязак выкладчыкаў абмяжоўваўся тэарэтычнымі заняткамі і вайсковымі практычнымі. Рэшта часу належала ім, ён быў ім вельмі патрэбны, бо і выкладчыкі рыхтаваліся да экзаменаў у акадэмію, жадаючы стаць вучнямі.
Пасля прыбыцця ў Тулузу мы адпачывалі адзін дзень. Праз дзень мы ўсе з ахвотай распачалі працу згодна з праграмай, складзенай па дамоўленасці выкладчыкаў з дырэктарам. Пачаліся тэарэтычныя заняткі па розных відах зброі, перамежаваныя з практычнымі заняткамі і выкарыстаннем вымяральных інструментаў, адначасова з прадпрынятымі выправамі ў поле пад кіраўніцтвам аднаго з прафесараў. Усё гэта ўваходзіла ў межы патрабавана-
га ад вучняў і настаўнікаў, цікавіла іх усіх, вымушаючы і вучыць, і вучыцца, не звяртаючы ўвагі на страту часу і на стомленасць, у выніку ўсталёўвалася ўсё больш цесная сувязь з выразнай карысцю і вялікім задавальненнем. Праз некалькі тыдняў у вучняў да выкладчыкаў ужо ўзнікла глыбокая павага. Моладзь адчула, што яны сумленна выконваюць свае абавязкі. Выкладчыкі радаваліся, што ў іх такія здольныя і старанныя вучні.
Толькі вышэйапісаныя заняткі не маглі заняць увесь час моладзі, бо французскія выкладчыкі мелі намер распачаць свае заняткі пазней. Каб не заставацца без працы, моладзь займалася гімнастыкай, бо ў пяхотнай муштры ўсе былі дасканала падрыхтаваныя з часоў паўстання, з’яўляючыся самае меншае унтэр-афіцэрамі. Пра гэта адміністрацыя польскай школы не ведала і падрыхтавала кожнаму вучню жэрдку ў даўжыню з карабін з прымацаваным да яе штыком, на ніжнім канцы якой быў прыгожа выразаны прыклад; карабінаў не было ўвогуле, каб не парушаць дыпламатыі. Гэтыя жэрдкі былі адразу выкарыстаныя моладдзю, якая разбягалася па ўсіх дарогах і сцежках, што размяжоўвалі клумбы, для гімнастычных трэніровак і жартаўлівых баёў. Зразумела, што гульні такога кшталту спыніліся з таго моманту, калі колькасць гадзін, вызначаных для заняткаў, была павялічаная і калі час на забавы зменшыўся.
У той час п. дырэктар часта шпацыраваў па блізкіх ваколіцах, а вечарамі распавядаў сабраным вучням у вялікай зале цікавыя і павучальныя прыгоды з мінулых часоў, у чым часта дапамагалі яму польскія выкладчыкі, камплектуючы збор цікавых дакладаў, чым усе карысталіся, бо яны былі старанна апрацаваныя. Акрамя гэтага, моладзь стварыла пеўчы хор, у якім не было недахопу ў талентах. Пазней адзін з польскіх артыстаў, імя якога не памятаю, наведаўшыся ў Тулузу, меў час застацца ў нас у гасцях на тыдзень і значна папрацаваць з нашым хорам.
Штонядзелю польская моладзь, прызвычаеная з дзяцінства быць набожнай, ішла на святую імшу ў касцёл, які знаходзіўся за некалькі стай ад школы, і хоць быў далёка за горадам, ён падабаўся сваімі памерамі і ўнутраным аздабленнем, як гэта было з усімі святынямі Тулузы. Наша прысутнасць у касцёле ўражвала мясцовую публіку, якая яшчэ не ведала, што ў іх ваколіцах усталявалася вялікая група іншаземцаў, моцна адрозная ад іх. Да нас з цікавасцю прыглядаліся, відавочна прасякнутыя да нас сімпатыяй.
Нас здзіўляла, што праз два тыдні пасля таго, як школа ўсталявалася, ніхто з духавенства, ахвяраваннем якога была створаная ўстанова, да гэтай пары не з’явіўся, каб нас павучаць і нават убачыць. Мы хадзілі ў касцёл па сваім жаданні. Магчыма, яны хацелі спраўдзіць, ці мы з’яўляемся добрымі хрысціянамі, ці патрэбны актыўныя місіянерскія захады да далучэння ў лона хрысціянаў. Такая абыякавасць адносна нас не абражала, а здзіўляла. Мы добра ведалі, што палякаў не трэба вучыць і што вучні не зменяць свайго абавязку сумлення, раз і назаўсёды прынятага.
У нядзелю, дзень адпачынку, арганізоўваліся забаўкі і спехам створанымі прадстаўленнямі разнастайваўся святочны час, які праходзіў для школы з цікавасцю. Час ніколі не марнаваўся, моладзь заўсёды мела багата ідэй і ніхто ў нас не сумаваў. Адначасова з арганізацыяй жыццёвых выгод вярталіся жыццёвыя сілы ў сваю належную магутнасць і рост.
Ад прыбыцця ў Тулузу напрыканцы кастрычніка 1866 г. — калі не памыляюся — да канца лістапада было прыгожае надвор’е. Часам толькі імжыў дожджык, каб ажывіць расліннасць на нашых клумбах, упрыгожаных багаццем асенніх кветак, якія працягвалі сваё існаванне і зімой. Некаторыя з клумбаў па акружнасці былі засаджаныя невядомым у нас баклажанамі, якія, разросшыся і адцвіўшы, ператвараліся ў цяжка павіслую ўніз галавой гародніну фіялетавага колеру, як біскупская вопратка, ствараючы разам з кветкамі з усёй клумбы прыгожы букет. 3 гэтых баклажанаў рабілі разнастайныя стравы, якія любілі жыхары поўдня і не выносілі мы, як прызвычаеныя да іншага роду дэсертаў.
Знаходжанне моладзі амаль цэлымі днямі на свежым паветры, у садзе, зарослым кветкамі нават зімовай парой, без прастудаў, карысна ўплывала на яе здароўе. Такі лад жыцця добра ўплываў на засваенне ведаў з польскіх заняткаў па вайсковых дысцыплінах, бо не былі абцяжараныя навучаннем французскіх выкладчыкаў, якія нават у снежні не пачалі праводзіць заняткі, і ніводзін ксёндз не з’явіўся, каб нас адведаць. Такая празмерная абыякавасць пачынала нас здзіўляць. У нашай моладзі было шмат часу на забавы.
Толькі мы, выкладчыкі, занепакоіліся, атрымаўшы паведамленне ад Баляслава Свентаржэцкага, што экзамены па прыёме іншаземцаў у Школу Генеральнага штаба адбыліся без запрашэння да ўдзелу ў іх палякаў, які адначасова з гэтым заклікаў нас, каб мы не трацілі надзеі, бо Эміграцыйны камітэт і генерал Высоцкі бу-