Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Гэты 18-гадовы юнак быў вядомы ўжо многім сваёй непараўнальнай мужнасцю; яго бачылі ў час баёў, у якіх ён быў заўсёды першым, у яго былі невылечныя раны, бо не хацеў быць бяздзейным у чаканні поўнай папраўкі. Ён казаў сваім начальнікам: «У нас будзе шмат часу на адпачынак пасля апошняй перамогі» — кожны раз, калі хацелі адаслаць яго ў шпіталь. Спрытны і хвацкі на кані, выклікаў захапленне ў сваіх інструктараў, з’яўляючыся прыкладам дасканаласці для таварышаў. Усе яго любілі, але ён нядоўга заставаўся сярод нас.
Аднойчы, калі даўжэй, чым звычайна, ішлі вучэнні і калі падышла чарга юнака выконваць найцяжэйшае заданне, у крытычны момант знепрытомнелы рыцар нечакана зваліўся з каня на зямлю, нейкі час застаючыся ў пазіцыі стоячы, а пасля раптоўна
рухнуў на землю. Калі наблізіліся французы для таго, каб занесці яго ў шпіталь, па-польску паўтарыў ім вядомыя словы: «У нас будзе шмат часу на адпачынак пасля апошняй перамогі, не перашкаджайце мне цяпер ваяваць». Яму трызнілася, што ён ваяваў і гнаўся за ворагам, у чым яму перашкаджалі.
Аказалася, што складаным гімнастычным рухам юнак зрушыў з месца маскоўскую кулю, якая глыбока засела ў яго целе, прыносячы яму смяротны ўдар на чужыне. Кулю дасталі, але абудзіць юнака ўжо не змаглі, ён працягваў у стане непрытомнасці біцца з ворагам за вызваленне радзімы. Трэба было заняцца яго пахаваннем.
Так супала, што дырэктарам школы Сен-Сір быў вайсковец і паэт, узнёслы чалавек, п. дэ Гандрэкур571, які, не звяртаючы ўвагі на дыпламатычныя гульні, арганізаваў пышнае пахаванне для рыцара-паляка. Высакародным пачуццем быў ахоплены гэты француз і хацеў адзначыць намаганні гэтага пакалення палякаў, якое імкнулася выклікаць паўстанцкую барацьбу, неабходную для падтрымання традыцый вялікага народа, які ўмее на працягу многіх стагоддзяў весці пераможныя баі супраць навалы, скіраванай супраць яго і яго суседзяў. Без праяўленых намаганняў польскай моладзі 1863 г. тыранія на свеце стала б занадта неўтаймаванай. Гэтай ахвяры вырашыў выказаць належную пашану п. дэ Гандрэкур. Ва ўрачыстым пахаванні ахвяры маскоўскай кулі хацеў даць прыклад будучым французскім змагарам, як павінны біцца іх сэрцы, каб быць здольнымі несці такія ўзнёслыя пачуцці, якія былі ў душы паляка. Аднаго з гэтых герояў, які загінуў на французскай зямлі, урачыста ўшанавалі пышным пахаваннем.
He паводле рэгламенту школы Сен-Сір адбывалася пахаванне аднаго з іх вучняў, памерлага яшчэ жаўнерам, — хавалі рыцара, які выціснуў са сваёй раны, атрыманай у Польшчы, тут, у Францыі, апошнія кроплі. Яшчэ і таму пахаванне было вялікае і ўрачыстае. Яму маглі пазайздросціць вайскоўцы самых высокіх званняў. Падвойнымі шэрагамі ішлі пешкі і ехалі на конях яго калегі-вайскоўцы, з мясцовых і суседніх ваколіц сабраліся людзі. Натоўпы землякоў прыбылі з Парыжа, каб на развітанне пацалаваць таварыша. Накрыты чорным сукном, ішоў конь рыцара, які яшчэ нядаўна чуў загады свайго конніка. Усё вакол сціхла, толькі капланы маліліся да Бога. Арганізатар пахавання, генерал дэ Гандрэкур, звярнуўся да рыцара, і пад гук стрэлаў яго пахавалі
ў найлепшым месцы могілак Сен-Сіра, дзе пад уздзеяннем гэтага водгаласу герой будзе змагацца «аж да дня вялікай перамогі, калі мы зможам адпачыць».
3 гэтага моманту, калі гэта апісваю, лічачы, што нашая перамога яшчэ не поўная, я лічу абавязковым, каб кожны паляк, які едзе ў Францыю, скіроўваўся ў Сен-Сір, каб знайсці магілу нашага рыцара, імя якога я не памятаю, працягваючы гэтае падарожжа да той пары, пакуль не застанецца ў руках чужынцаў ніводнай пядзі польскай зямлі. Да той пары наш рыцар не зможа адпачыць у труне.
У тагачасных парыжскіх газетах у дэталях было апісанае пахаванне польскага героя. Моцна ўразіў, ствараючы генералу клопаты ў сувязі са скаргамі маскоўскай амбасады, чым ён не пераставаў ганарыцца, ведаючы, што ён будзе годна ўзнагароджаны маральным задавальненнем і асаблівай павагай польскай эміграцыі, што мела большае значэнне, чым ордэны ад варварскіх дэспатаў.
Раздзел XX.
Аб стварэнні Польскай вайсковай школы ў Парыжы, перанесенай пасля ў Тулузу
Праз некалькі месяцаў пасля прыезду ў Парыж і пасля розных выпрабаванняў мяне запрасілі чытаць лекцыі па палявой фартыфікацыі ў Польскай вайсковай школе, за што мне абяцалася плата, што было гарантыяй майго матэрыяльнага забеспячэння. Такое запрашэнне перш за ўсё выклікала ўражанне аб магчымасці паўторнага выбуху паўстання альбо нейкага непрадбачанага паходу, да гэтай пары планаванага ў сакрэце ад мяне. Таму не толькі за прызначанай аплатай, нават галодным, я быў бы гатовы ахвяраваць сабой і без роздуму адказаў бы таму, хто мне прапанаваў гэта, што з вялікім задавальненнем прымаю прапанову, просячы тры дні да пачатку заняткаў на азнаямленне з польскай тэрміналогіяй фартыфікацыйнага майстэрства. Замест трох дзён мне далі цэлы тыдзень часу ў сувязі з тым, што аўдыторыі яшчэ не былі канчаткова абстаўленыя мэбляй.
Вытанчанай прыгажосці, хударлявы 50-гадовы чалавек, які праводзіў са мной перамовы, відавочна, быў задаволены маім адказам, сказаў, што будзе дырэктарам572 створанай Польскай вайсковай школы, мае гонар супрацоўнічаць са мной, хоць яго абавязкам будзе перш за ўсё адміністрацыйнае кіраванне школай. Я даведаўся, што акрамя мяне будзе запрошаны п. Русецкі, былы маёр Генеральнага штаба, для заняткаў па вайсковай гісторыі, тактыцы і стратэгіі, і п. Рушчэўскі, былы капітан артылерыі, для заняткаў па артылерыйскім майстэрстве, абароне і атацы фартэцый. У сваю чаргу, іншыя навукі, якія не ўваходзяць у ранг вайсковых, павінны былі быць давераныя французскім выкладчыкам.
Пасля п. дырэктар вызначыў мне дзень і час прыбыцця ў яго кабінет, адкуль мяне правядуць у аўдыторыю для распачынання заняткаў з маімі вучнямі па фартыфікацыі, ветліва развітаўся, просячы прабачэння, што вымушаны хутка ісці, каб вырашыць тэрміновыя пытанні, трацячы магчымасць паразмаўляць даўжэй.
На гэтым завяршылася першая сустрэча з п. дырэктарам, якая дазволіла толькі даведацца, што разам з двума землякамі мы былі прызначаныя выкладчыкамі вайсковай школы, не ведаючы, навошта яна ствараецца і хто выдзяляе неабходныя грошы.
Я не мог зразумець, як так адбылося, што не змог атрымаць дэтальную інфармацыю аб такой важнай установе і што п. дырэктар не палічыў адпаведным падаць яе разам з імёнамі дабрачынцаў школы. Я да цяперашняга моманту думаю пра захаванне сакрэту ад эміграцыі 1863 г., бо паміж намі не хадзіла размова аб заснаванні гэтай вайсковай школы, пра што адразу б ведаў і распавёў мне п. Свентаржэцкі, з якім яшчэ ўчора бачыўся.
Калі б п. дырэктар быў маладзейшы, я б падумаў, што ён жартуе, але выглядаў ён сур’ёзна і я яго не ведаў. Я вырашыў, што па невядомых прычынах далікатнае ўхіленне п. дырэктара ад далейшай размовы было звязанае з жаданнем захаваць сакрэт аб стварэнні ўстановы.
Каб разведаць сітуацыю, я адразу пайшоў да Баляслава Свентаржэцкага, ад якога даведаўся, што пару тыдняў таму польскае духавенства ў Парыжы праз свайго сакратара праінфармавала Польскі эміграцыйны камітэт аб пастанове сфармаваць польскую школу ддя нашай моладзі, якой неабходна было ўдасканаліць веды для забеспячэння будучыні, ратуючы яе ад няшчымніцы, дэмаралізацыі і пагарды. У гэтай школе, акрамя заняткаў па разнастайных прадметах на французскай мове, французскімі выкладчыкамі, якія ў якасці польскіх афіцэраў удзельнічалі ў апошнім паўстанні, будуць выкладацца навукі па вайсковым майстэрстве.
Такім чынам Эміграцыйнаму камітэту паведамілі, што пасля заканчэння школы яе вучні змогуць знайсці сабе месцы, якія забяспечвалі б іх будучае ўтрыманне ў Францыі, і стануць карыснымі бацькаўшчыне як адукаваныя вайскоўцы, калі надыдзе момант стаць на яе абарону. Ад Эміграцыйнага камітэта наша духавенства дамагалася толькі маральнай падтрымкі, даючы зразумець, што з пункту гледжання матэрыяльнага праблем не існуе, усё было вырашана за кошт падтрымкі французскіх касцельных уладаў і польскіх багацеяў, якія хацелі выратаваць польскую моладзь ад маральнага заняпаду.
Баляслаў Свентаржэцкі растлумачыў мне неабходнасць трымаць у сакрэце тое, што ў гэтай школе павінна вучыцца вайсковай справе наша моладзь, у сувязі з непазбежнымі перашкодамі, якія
маглі стварыць дзяржавы-захопніцы французскаму ўраду, што прывяло б да ліквідацыі праекта духавенства.
3 іншага боку, нашы ксяндзы, знаёмыя з тэмпераментам нашай моладзі, хваляваліся, што найменшае падазрэнне, што замест вайсковай школы духавенства плануе стварыць нешта накшталт семінарыі, прывядзе да хуткага заняпаду гэтай школы з прычыны адсутнасці вучняў. Нашы ксяндзы, вядомыя і шанаваныя як вялікія патрыёты, тлумачылі Эміграцыйнаму камітэту, што тут у духавенства гаворка не ідзе аб скаванні волі сумлення нашай моладзі, але аб выратаванні яе з відавочнага заняпаду, у якім яна знаходзіцца. Камітэт таксама ўпэўнілі ў тым, што хочуць, каб гэтая моладзь, якая ўжо змагалася за адраджэнне бацькаўшчыны, магла здабыць выдатныя веды ў вайсковым майстэрстве і ў сувязі з гэтым ад Камітэта пажадалі прапанаваць 3 адпаведных чалавек, якім яны хацелі даверыць вайсковае выхаванне ў гэтай школе, у якой моладзь з прычыны палітычных перашкод не зможа апранацца па-вайсковаму, а таксама трэніравацца на публічных плошчах, што з лёгкасцю польская моладзь павінна зразумець, бо на гэта нельга было б атрымаць дазвол дзяржавы.
Польскае духавенства распавядала Эміграцыйнаму камітэту, што найбольшым поспехам лічыць тое, што атрымалася знайсці падтрымку французскага Касцёла, які выдзяліў надзвычайнае ахвяраванне для стварэння польскай школы, і нават вайсковай, аб чым трэба было доўга дыскутаваць, а атрымалася здабыць дзякуючы падтрымцы біскупа Тулузы. Перад скупасцю і ашчаднасцю ўрада ахвяраванне французскага Касцёла было не менш значным, чым ахвяраваны нам мільён. Эміграцыйны камітэт 1863 г. добра зразумеў, што такая выдатная дабрачыннасць ажыццявілася дзякуючы патрыятычным намаганням нашых ксяндзоў, і таму я абавязаўся захоўваць сакрэт аж да часу ўтварэння школы, каб пазбегнуць магчымых інтрыг і перашкод. Таму п. Свентаржэцкі нічога мне падчас нашай учарашняй сустрэчы не сказаў, а даведаўшыся цяпер аб запрашэнні мяне выкладаць, павіншаваў, кажучы, што без усялякіх праблем я магу чытаць карысныя лекцыі нашай моладзі.