Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Галеча і вонкавы выгляд дабрабыту.
Пераезд на новыя кватэры
Неабходнасць сустракацца ў публічных месцах з землякамі для перамоў па важных для нас пытаннях — дзе мы мелі магчымасць разам з гэтым чытаць часопісы і газеты, сабраныя ў вялікай колькасці, у якіх часам закраналіся пытанні, звязаныя з палякамі, — вымушала нас старанна апранацца, бо па-іншаму ўваход у лепшыя ўстановы быў бы недаступны. У сувязі з гэтым мы старанна зберагалі нашую вопратку, захоўваючы яе ў чысціні. Калі мы знаходзіліся на вуліцы, у нас на галовах былі цыліндры, адзіная тагачасная прыкмета элегантнага грамадства ў Парыжы. Галаўны ўбор такога кшталту рабіў незаўважным відавочнае выціранне ворсу з вопраткі, якая рабілася ўсё больш бліскучай.
Пільную неабходнасць закупкі новых летніх і зімовых касцюмаў мы вырашалі, скіроўваючыся на рынак, які знаходзіўся ў аддаленай частцы Парыжа, дзе за зэканомленыя грошы альбо атрыманыя з радзімы, мы маглі нешта танна набыць. На вялікай плошчы ў загарадках, размешчаных адна каля адной, прадавалася ў вялікай колькасці старанна вычышчаная, адрамантаваная і выпрасаваная вопратка, якую можна было прыняць за новую. Часта можна было набыць амаль неўжываную, якая паходзіла з гардэроба памерлых ад сухотаў і іншых заразных хвароб.
На рынку прадавалі бялізну, абутак і розныя дробязі. Там можна было танна апрануцца з ног да галавы, адначасова прадаючы сваю ўжываную і дзіравую вопратку, якая служыла, парваная на латкі, для рамонту розных строяў. Вялікая колькасць эмігрантаў з’яўлялася сталай кліентурай гэтых устаноў, кіраваных у значнай частцы вялікімі саступкамі ў гандлі.
Аднак не заўсёды нашы эмігранты з’яўляліся на вуліцах элегантна апранутымі, яны былі вымушаны апранацца бедна, апранаючы блузу з сіняга паркалю і чорную шапку, калі апоўдні накіроўваліся да філантрапічных устаноў, каб з’есці супу і вылаўлены кавалак мяса, калі гэта не быў посны дзень. Каб пазбегнуць сустрэчы са знаёмымі, хадзілі туды бочнымі вуліцамі, стараючыся змяніць знешнасць і адвярнуць галаву ў супрацьлеглы бок.
3 пэўнага часу я належаў да сталых кліентаў адной з філантрапічных устаноў, што знаходзілася за манпарнаскай чыгуначнай станцыяй, накіроўваючыся туды з маёй мансарды, вылучыўшы момант, калі нікога з прыслугі не было на лесвіцы гатэля. Тады, апрануты ў блузу, хутка збягаў уніз, каб прыслуга гатэлю не бачыла мяне ў такім строі. Доўгі час у мяне атрымлівалася ажыццявіць такі шпацыр туды і назад у гатэль, пазбягаючы непрыемных сустрэч па дарозе, таму што бакавыя лесвіцы, якія вялі да майго жытла, рэдка выкарыстоўваліся, але аднойчы мяне затрымаў слуга, ён прыняў мяне за злодзея, які ідзе на гарышча, каб абрабаваць маю кватэру. Каб пазбегнуць скандалу і не трапіць у паліцыю, я быў вымушаны раскрыць сябе. 3 гэтага моманту мяне пачаў высмейваць персанал гатэля кожны раз, калі я ішоў у горад элегантна апранутым. Далейшы мой побыт у мансардзе быў немагчымы.
На шчасце, у мяне атрымалася праз некалькі пакутніцкіх дзён быць прынятым у суполку вялікай групы землякоў у іх чатырохпакаёвую кватэру, дзе быў выдзелены куток і для мяне. Я павінен
быў плаціць у месяц 7 фр., менш на 3 фр., чым раней, што спрыяла паляпшэнню маёй гаспадаркі. Трэба было толькі прыстасавацца да правілаў, якія тычыліся чысціні ў кватэры і прыгатавання сумесных абедаў усім кватарантам.
Мы па чарзе павінны былі падмятаць у кватэры, выносячы смецце з чацвёртага паверха на вуліцу, і хадзіць у горад купляць мяса, гародніну і іншыя прадукты, дапамагаючы таму, хто гатаваў ежу. Што датычыць сняданкаў і вячэр, кожны з нас меў права самастойна вырашаць гэтае пытанне альбо заставацца галодным.
Адзін з нас — ужо дзядок — быў выдатным кулінарам, ён кіраваў штодня прыгатаваннем ежы, не маючы іншага занятку, за гэта яго вызвалілі ад абавязку падмятаць кватэру і плаціць за ежу. Кожны з нас, па чарзе прыслугоўваючы яму падчас гатавання супу, навучыўся старанна здымаць пенку шумоўкай, каб булён быў празрысты і смачны.
Зразумела, што самае таннае мяса, якое мы елі, было конскае, з крамаў, аздобленых вялікай пазалочанай конскай галавой. Часам у нашага кухара, які заўсёды хадзіў на закупку мяса і да якога паасабліваму ставіліся мяснікі, як да аднаго са сталых кліентаў, атрымлівалася дастаць большы кавалак каніны без косткі, а таксама неабходную колькасць тлушчу. Тады замест супу гатаваліся так званыя зразы па-нэльсанску.
У вялікі рондаль, пазычаны ў гаспадыні кватэры, клалі пластамі парэзаныя на дробныя кавалкі мяса, бульбу, тлушч і цыбулю, апырскваючы кожны пласт невялікай колькасцю растопленага масла і цалкам запаўняючы рондаль. Пасля, герметычна закрытае, усё гэта доўгі час тушылася на малым агні.
Дні, калі мы маглі есці зразы па-нэльсанску, былі ўрачыстыя, гэтая страва лічылася самай смачнай усімі жыхарамі кватэры, якія прызвычаіліся насычацца толькі булёнам і вялікімі лустамі хлеба. Усе кватаранты навучыліся гатаваць дзве вышэйапісаныя стравы, здольныя і сёння з поспехам гэта паўтарыць.
Наш кухар быў абавязаны з кожнага і кожны дзень збіраць грошы для прыгатавання абеду. Гэта было не так проста з прычыны частага недахопу грошай, што прыводзіла да пагаршэння стравы, бо збяднелага таварыша нельга было выракаць на голад.
У дні, калі наступала мая чарга на выкананне хатніх абавязкаў, знаходзіліся кватаранты, якія, ведаючы пра маё мінулае, рабілі прапановы замяніць мяне ў гэтай цяжкай паслузе, хоць усе былі
старэйшыя за мяне. Я заўсёды адмаўляўся, кажучы, што ўжо перастаў быць начальнікам, страціў права загадваць і што, зраўняны нядоляй, павінен трымацца прынятых правілаў. Дакладна тое, што ў выніку гэтага цэлы дзень, у лепшым выпадку да поўдня, быў для мяне змарнаваны, бо я рыхтаваўся да экзаменаў.
Аднак не толькі гэта, але і бесперапынныя размовы ў перапоўненай кватэры перашкаджалі мне вучыцца, тым больш што сярод кватарантаў былі студэнты ўніверсітэта, былі нашы дактары і адвакаты, якія хацелі атрымаць французскія дыпломы, якія ўголас чыталі свае кнігі, а адзін з іх прагаворваў на лацінскай мове анатомію, шпацыруючы па ўсіх пакоях і калідоры. Усё гэта прыводзіла да перапынкаў і раскіданасці. На шчасце, я ўжо амаль падрыхтаваўся і недахопы ў сваіх ведах я мог дапаўняць, праводзячы большую частку дня ў гарадскіх бібліятэках.
Паляпшэнне майго становішча з часу майго пражывання на новай кватэры паўплывала на ўмацаванне страчаных да гэтага сіл, што я заўважыў па хуткім засваенні матэматычнай навукі, якая да гэтага кульгала. Так мінуў месяц побыту на новай кватэры. На жаль, мае разлікі застацца там далей не апраўдаліся.
Гаспадар кватэры запатрабаваў, каб праз тры дні яму заплацілі адразу за тры месяцы, і тады мы можам заставацца тут далей. Мы ўсе занепакоіліся, бо аказалася, што большасць кватарантаў не змагла зэканоміць нават паловы сумы, неабходнай для кватэрнай платы. Катастрофа была непазбежная, яна змушала нас усіх і кожнага паасобку шукаць новы прытулак. Некаторыя з нас, хто быў багацейшы, мелі сваю мэблю, якую трэба было своечасова перавозіць, каб яна не апынулася на вуліцы.
Няшчасная польская эміграцыя 1863 г. перажывала вялікую нястачу ў гэтай скнарлівай Францыі, для якой мы былі празмерна самаадданыя, у выніку чаго многія з іх вымерлі, а большая частка заўчасна страціла здароўе. Яны не думалі пра апеку над намі, як гэта рабілі мы, калі ўсе яны маглі загінуць ад марозу і памерці з голаду.
Наша група не змагла сабраць патрэбных грошай для аплаты кватэры; мы павінны былі раз’ехацца, шукаючы новае жытло.
Што датычыць мяне, не маючы магчымасці знайсці новую мансарду, я доўгі час па чарзе жыў у таварышаў і сяброў, харчуючыся ў маленькіх рэстаранчыках, хадзіць у дабрачынныя ўстановы ўжо не мог, бо цяпер не меў магчымасці пераапранацца ў блузу,
і мае грашовыя запасы скончыліся да таго, як надышоў час атрымання дапамогі ў 35 фр. Я застаўся без граша ў кішэні. Першы дзень я не меў асабліва моцнага пачуцця голаду, на другі дзень я распачаў шпацыр, шукаючы па дарозе больш заможных знаёмых, якія пажадалі б запрасіць мяне на абед, два разы хадзіў да Свентаржэцкага, але не заставаў яго дома. Mae пасляабедзенныя намаганні ўлагодзіць пачуццё страшнага голаду хоць бы кавалкам хлеба былі дарэмныя.
Позна вечарам я пайшоў да земляка пераначаваць, ён нічым не мог мяне пачаставаць, бо быў вельмі бедны. На трэці дзень я пайшоў на далёкі шпацыр, заўсёды безвыніковы. Такім чынам дайшоў да бібліятэкі, якую часта наведваў, дзе, чытаючы кнігу, хацеў супакоіць пачуццё голаду, але чытанне сітуацыі не ратавала; я не мог зразумець зместу, не ведаў, пра што кніга.
Я доўга сядзеў над кнігай, робячы выгляд, што вучу, каб не скампраметаваць сябе перад сакратаром бібліятэкі хуткім адыходам і думкай, што без патрэбы яго турбаваў. Пасля чаго няпэўным крокам я пайшоў далей, скіроўваючыся да пані Дзванкоўскай, якая мела сталоўку, дзе эмігрантам яна давала каву з вяршкамі і смачна выпечаную булачку, а таксама цёплае і кіслае малако з тоўстым слоем смятаны, прыгатаванае ў спецыяльных гаршчэчках. Пад уплывам моцнага голаду вартасць прысмакаў п. Дзванкоўскай моцна ўзрастала. Ведаючы пра міласэрнае стаўленне да землякоў, бо сама была эмйранткай, я разлічваў, што яна дасць мне крэдыт.
Маючы невялікі капітал і будучы гаспадарлівай, яна вырашыла купіць тры каровы і адкрыць карыснае прадпрыемства, асабліва для эмігрантаў, якіх пад сакрэтам карміла па зніжаных коштах. Пан Дзванкоўскі даглядаў кароў і абслугоўваў гасцей, выконваючы загады ўсёмагутнай жонкі. Яна ўжо ведала мяне, хоць з-за вялікай адлегласці я не мог там часта сталавацца; я разлічваў, што яна не адмовіць мне ў крэдыце, хоць бы на адзін гаршчэчак кіслага малака з варанай бульбай замест хлеба.
Абдумваючы, як вырашыць гэтую праблему, я раптам убачыў на бруку недалёка ад Пантэона565 залатую манету проста перад маімі нагамі, вартасцю 10 фр. Палічыўшы яе дарам, пасланым мне з неба, падняў і смелым крокам пайшоў да ўстановы нашай зямлячкі, што знаходзілася на нейкай вуліцы ў частцы горада св. Якуба566. Неспадзявана ўзбагаціўшыся, я размясціўся ў вялікай зале, застаўленай столікамі, загадаў прыслузе, ужо не маючы патрэбы
ў крэдыце п. Дзванкоўскай. Акрамя самога памяшкання столікі былі пастаўленыя і ў двары для кліентаў, якія жадалі есці там у час добрага надвор’я і калі зала для гасцей была поўная.