Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Хоць я быў у цэнтры Парыжа, мне падавалася, што знаходжуся дома на вёсцы, а тут недалёка, за загарадкай, пасвіліся прыгожыя, добра дагледжаныя пародзістыя кароўкі. У той момант, забываючы пра голад і розныя клопаты, адчуваў сябе шчаслівым. Аднак гэтае забыццё трымалася нядоўга. Пад’еўшы, калі надышоў час разлічвацца, я зразумеў, што знойдзеныя 10 фр. не належаць мне і што мне трэба неадкладна прасіць прабачэння ў п. Дзванкоўскай за тое, што я еў без яе дазволу; прасіў аб адтэрміноўцы на некалькі дзён, калі атрымаю сваю дапамогу 35 фр., то разлічуся абавязкова.
Пані Дзванкоўская, якой я распавёў пра свой трохдзённы голад, абурылася, што не прыйшоў да яе адразу, запрашаючы, каб я і пасля сталаваўся ў яе. Тады я распавёў ёй пра знойдзеную залатую манету, просячы, каб яна ласкава згадзілася перадаць яе паліцыянту, які часта наведваў яе ўстанову, для адшукання сапраўднага гаспадара. На гэтым скончыўся эпізод перажытага мной голаду, якога не пераносілі нават у Сібіры высланыя палякі. Хто мог падумаць, што польскія эмігранты будуць галадаць у Францыі? Аднак пэўным з’яўляецца тое, што гэта пачало адбывацца даўно і пасля паўтаралася, часта прыводзячы сваіх пацыентаў да галоднай смерці.
Праз некалькі дзён туляння па земляках на начлегі, мяне запрасілі стала пасяліцца ў п. Канёўскага, які даўно адчуваў прывязанасць да мяне. Ён заўсёды быў вясёлы і мог забяспечыць сябе, знаходзячы для сябе занятак, з дапамогай якога ён мог паляпшаць свой дабрабыт. Тады ён працаваў у службе асвятлення аднаго з аддаленых прадмесцяў Парыжа бензінам, у той час калі цэнтр горада асвятляўся газам. Ён меў бясплатна выдзеленую кватэру, у якой размяшчаліся матэрыялы і прылады, неабходныя для выканання давераных яму абавязкаў, а таксама вялікі жылы пакой і кухня, у выпадку калі б быў жанаты і сталаваўся дома.
Кожны дзень вечарам у вызначаную гадзіну, апрануты ў спецыяльную вопратку, ішоў з кнотам у руцэ запальваць лямпы ў ліхтарах. 3 сабой у яго была драбінка, неабходная для папраўкі ліхтароў, калі гэта было патрэбна. Некалькі разоў за ноч ён паўтараў абыход, запальваючы пагаслыя лямпы і падразаючы кнаты для павелічэння святла. Днём, добра выспаўшыся, ён павінен быў пазбіраць усе лямпы з ліхтароў, перанесці іх у кошыку ў кватэру
для чысткі, а пасля зноў расставіць па месцах. Пасля рэшта дня ўжо належала яму.
Апоўдні, ужо вымыты і апрануты элегантным франтам, Канёўскі ехаў конным трамваем у горад, беручы з сабой мяне, каб накарміць у рэстаране, куды ён звычайна хадзіў, дзе да яго з прыхільнасцю ставілася абслуга, якая нават не магла падумаць, што мае справу з тым, хто запальвае смярдзючыя лямпы, але змог ім спадабацца. На вядзенне гаспадаркі, нягледзячы на тое што ў яго была вялікая кухня, ён не мог рашыцца, бо стамляўся і баяўся выбуху гаручых матэрыялаў, сабраных у яго кватэры.
Мы з’ядалі добры абед, мелі запасы хлеба, сыру, масла і садавіны для сняданкаў і вячэр, што куплялася за рэшту з маіх выдаткаў ад пенсіі 35 фр., бо абеды і розныя іншыя патрэбы аплачваў Канёўскі са свайго заробку і даходаў ад продажу зэканомленага бензіну, нягледзячы на тое што лямпы добра свяцілі і яго заўсёды хваліла і ўзнагароджвала кіраўніцтва. У Канёўскага было дастаткова сродкаў, каб карміць нас абодвух, і ён радаваўся, што можа апекавацца мной. Я ведаў, што мае 35 фр. былі толькі падставай да супакаення майго сумлення, што не абцяжарваю яго.
Выгоды, у якіх я апынуўся, паўплывалі на хуткае аднаўленне страчаных сіл, а спакойная атмасфера спрыяла навуцы, у якой яшчэ былі белыя плямы. Канёўскі, заўсёды паслужлівы і вясёлы, імкнуўся сваёй ветлівасцю пазбавіць мяне падазрэнняў, што я з’яўляюся для яго надакучлівым і непажаданым госцем. Падчас майго побыту ў яго я забыў аб перажытых пакутах, якія больш ніколі не паўтарыліся за час майго побыту ў Францыі. Так атрымалася, што праз некалькі тыдняў пражывання ў Канёўскага надышлі радыкальныя змены ў маім становішчы, мне прапанавалі пасаду выкладчыка палявой фартыфікацыі ў навастворанай Польскай вайсковай школе ў Парыжы, хутка перанесенай у Тулузу567, пра что распавяду ў іншай частцы.
Дэградацыя многіх эмігрантаў, страта іх для Польшчы
Закранутыя нястачай многія эмігранты, якія мелі вышэйшую адукацыю і займалі высокія пасады ў краіне, вымушаны былі сысці на ўзровень звычайных працоўных, каб забяспечыць сябе кавалкам хлеба. Знаходзячыся ў прынізлівым становішчы і неадпаведным коле, яны прыстасоўваліся да сітуацыі, часта зносячы хамскія ўчынкі сваіх французскіх таварышаў, якія адчувалі іх слабыя
бакі і назалялі бедакам, намагаючыся іх яшчэ больш прынізіць. Найбольш здзекаваліся з нашых эмігрантаў вартаўнікі і кантралёры, якім пашчасціла ўзняцца да гэтага прывілеяванага становішча і для якіх відавочнай была перавага палякаў, што рабілася для іх невыносным.
У французскіх жанчын, якія працавалі разам з палякамі на фабрыках, іх вядомая ветлівасць і годныя паводзіны выклікалі асаблівую прыхільнасць, у выніку чаго лёгка завязваліся рамантычныя адносіны паміж нашымі хлогшамі і зграбнымі прыгожымі ўврыеркамі568. Адсутнасць сяброўскага таварыства і адпаведны ўзрост нямала спрыяла гэтаму.
Нядоўга трэба было чакаць на з’яднанне вялікай колькасці пар у сем’і, хоць і нелегальна, якое не пераставала быць узорным, бо трымалася на ўзаемнай вернасці. Зрэшты, няцяжка было вырашыць гэтае пытанне як у касцёле, так і ў гарадской управе, калі знаходзіўся нехта зацікаўлены з боку дзяўчыны. Дакладна тое, што нашым па вушы закаханым маладым у болыпасці сваёй ніхто не ствараў бы ніякіх перашкод для гэтага, але нетрываласць сямейных адносінаў сярод парыжскага працоўнага класа дайшла да таго, што кожны яе член, старэйшы і нават падлетак, клапаціўся толькі пра сябе, не звяртаючы ўвагі на падзенне ці нават абсалютны крах дочак і сястрычак. Цешыліся толькі сваім поспехам і падтрымлівалі прыязныя адносіны з імі.
Аб’ядноўваючы заробак, які выдаваўся па суботах, закаханыя пары сяліліся ў пакойчыках, паволі арганізоўвалі сваю гаспадарку і эканомілі крыху грошай на нядзельныя падарожжы чыгункай у вёскі і ляскі пад Парыжам, каб правесці ў забавах там цэлы дзень, добра сілкуючыся і п’ючы таннае віно. Накіроўваючыся да ляскоў мелі з сабой падрыхтаваную ежу, галоўнай стравай была барановая пячонка, нашпікаваная часнаком. Там забаўляліся збіраннем кветак, грыбоў, а восенню каштанаў, што падалі з дрэў.
Часта некалькі закаханых пар, знаёмых паміж сабой, ядналіся ў адну групу для больш вясёлай забавы. У гэтых выправах удзельнічалі паненкі і сяброўкі аб’яднаных nap, а таксама польскія кавалеры, кандыдаты ў закаханыя і бліжэйшае з імі знаёмства. Так павялічвалася колькасць новых пар, ствараючы блізкую сувязь паміж сабой і з нежанатымі палякамі, іх сябрамі, якія выконвалі ролі дарадцаў, апекуноў і хросных бацькоў, калі ў закаханых з’яўляліся дзеці.
Пакуль гэта не здарылася, толькі бавілі час, жылі вясела і радаваліся шчыраму каханню прыгожых гаспадынь, якія ўвесь час спявалі, а пасля вяртання з фабрык у кватэры і падчас вечаровых шпацыраў весялілі элегантных таварышаў, іх прымалі як вялікіх паняў, часта запрашаючы ў кавярні і другарадныя тэатры, білеты ў якія можна было з лёгкасцю атрымаць задарма. Часта здаралася, што некаторыя з уврыерак, якія даўно працавалі на фабрыках, мелі большы заробак, чым іх таварышы. У любым выпадку, яны ўмелі хутка і за невялікія грошы прыгатаваць ежу, забяспечыць сябе неабходнай сумай на ўсе звычайныя і незвычайныя паездкі, да якіх залічаліся кірмашы ў розных частках Парыжа і спецыяльныя забавы. Да іх належала спажыванне раз на год курапаткі, нагрэтага віна і парэзаных апельсінаў з цукрам, які палівалі каньяком і запальвалі. На такую ўрачыстасць я быў запрошаны адным з сяброў, які ажаніўся і ў якога ў хуткім часе хрысціў сына. Наколькі прывабным было для нашай моладзі пасля пераходу ў працоўны клас знайсці прыгожых і любімых сябровак, з якімі, ахопленыя верай у шчаслівую спакойную будучыню, кідаліся ў доўгія п’янкі і забавы. Яны змаглі сябе спыніць, калі крылцы матылёў сталі падрапанымі і надышла чарга паўстрымаць ненатуральны палёт, каб, не марнуючы часу, хутка і без роздумаў выканаць сямейныя абавязкі. Выкананне абавязкаў і правілаў сумленнасці ніводным палякам не было парушанае. Сціплыя, яны вырашылі заслужыць павышэнне заробку і балаў цяжкай і ўзорнай працай, а калі трэба было, выконвалі дадатковую і начную працу. Зразумела, што пра далейшыя забавы трэба было забыць надоўга.
Нашы далучаліся да французскіх жанатых таварышаў, якія, акрамя штодзённай выплаты за працу, іншых даходаў не мелі, але ўмелі ў такой беднасці ўтрымліваць сям’ю, дзе было некалькі дзяцей. He ўсе маглі мець высокі даход для забеспячэння дзяцей, а найменшы тыя, хто, гнаны бядой, перайшоў у працоўныя.
Аднак не ў такую ўжо роспачную сітуацыю трапіла нашая эміграцыйная моладзь, бо яе сябры нават апошнім грошам імкнуліся дапамагчы, ды і нашы паненкі, якія належалі да вышэйшых колаў і не маглі ўвайсці ў непасрэдны кантакт, пры пасярэдніцтве асветніцкіх таварыстваў уплывалі на паляпшэнне матэрыяльных патрэб і ўрэгуляванне сацыяльнай сітуацыі. На шчасце, так адбывалася, што яшчэ не болып за дзесяць нелегальных шлюбаў да гэтага моманту ўтварылася ў Парыжы і што парой апамятавалася
мясцовае польскае грамадства, каб спыніць небяспечную тэндэнцыю.
Наколькі я змог пераканацца, не дапускалі да распаду народжаных такім чынам сямей, ствараючы ім магчымасць зарабіць, паляпшаючы побыт і дапускаючы дэнацыяналізацыю. Тут справа была не толькі ў стрыманні беспадстаўнай жаніцьбы, але і ў выратаванні моладзі ад дрэнных звычак і шкодных уплываў, якія маглі маральна зруйнаваць вялікую колькасць маладых людзей ва ўзросце ад 17 да 20 гадоў, якія пасяліліся ў Парыжы і ў яго ваколіцах без дастатковых сродкаў на ўтрыманне.
Некалькі багатых эмігрантаў 1831 г., а асабліва нашыя капланы, якія займалі высокія пазіцыі ў парыжскім Касцёле і ў Рыме569, вырашылі сабраць польскую разбэшчаную моладзь, каб змясціць яе ў створанай Польскай вайсковай школе ў Францыі, пра што я перад гэтым узгадваў, а хутка апішу.
Пышнае пахаванне нашага героя
3 двух таварышаў даўняй пары, прынятых у школу Сен-Сір, быў вельмі сімпатычны юнак, імя якога я, на жаль, не памятаю570 праз старасць. Я памятаю толькі яго прыгожую фігуру, калі, апрануты ў форму кавалерыста, прыбыў у Парыж прадставіцца сябрам і знаёмым, абяцаючы ім гатоўнасць несці службу, распачатую з запалам, каб зноў стаць карысным для бацькаўшчыны і падзякаваць усім тым, хто забяспечыў патрэбнымі сродкамі для аплаты адміністрацыі разавых коштаў.