Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Сярэдняя польская школа547 існавала ў частцы горада Баціньёль, там атрымлівалі адукацыю малодшыя дзеці эмігрантаў, адпаведную для атрымання права здаваць выпускныя экзамены, якія адкрывалі магчымасць вучыцца ў французскіх універсітэтах і Вышэйшай польскай школе Манпарнаса. У гэтую сярэднюю школу, якую называлі баціньёльскай, выпраўлялі сваіх дзяцей вучыцца нямногія эмігранты 1863 г., тыя, каму пашчасціла перавезці свае сем’і ў Парыж з захопленай Польшчы.
Pyx эмігранцкай моладзі 1863 г.
для камплектавання ведаў
Вялікі рух існаваў сярод эмігранцкай моладзі 1863 г. для ўкамплектавання ведаў на карысць бацькаўшчыны, якая павінна быць вызваленая, бо ўсе мы былі перакананыя, што хутка павінна надысці вызваленне Польшчы. Таксама вялікай заслугай нашай папярэдняй эміграцыі 1831 г. і вялікай колькасці багатых грамадзянаў з Польшчы, якія выдзялялі вялікія ахвяраванні для стварэння пры падтрымцы французскага ўрада дзвюх нашых школ у Парыжы, дзе вучыліся цяперашнія эмігранты.
Таксама немалая колькасць нашых землякоў старэйшага ўзросту, якія скончылі ўніверсітэты ў Расіі і не маглі гэта даказаць, атрымаўшы пасведчанне ад Камітэта аб заканчэнні гімназіі, пачыналі зноў вучыцца ў французскіх універсітэтах на медыцынскіх ці юрыдычных факультэтах. Здаралася, што дактары ўжо ў сталым узросце рэгулярна наведвалі на працягу 5 гадоў універсітэт у якасці студэнтаў, каб атрымаць французскі дыплом аб медыцынскай адукацыі.
Да ліку гэтых ахвяр залічаўся мой таварыш па ўцёках з Сібіры Аляксандр Акінчыц548, які вымушаны быў чакаць дапамогі для ўцёкаў і прыбыў з Пецярбурга ў Парыж праз месяц пасля мяне. Такія самыя пакуты, якія перажыў Ахінчыц, перанеслі два іншыя доктары ўжо ў сталым веку. Адзін з іх, прозвішча якога не памятаю, жывучы на сумеснай кватэры са мной, рыхтаваўся да здачы экзаменаў на лацінскай мове, на што ён атрымаў дазвол, бо французскую ведаў не дастаткова добра. У яго была настолькі добрая памяць, што мог назваць старонку кнігі па анатоміі, на якой тлумачылася патрэбнае пытанне. Да гэтай пары памятаю словы, якія ён паўтараў у слых падчас падрыхтоўкі: os frontalis, os capitalist. Ён з поспехам здаў экзамен.
Адзін з выбітных кіраўнікоў паўстання 1863 г., былы старэйшы афіцэр расійскай арміі, прозвішча якога я забыў, вырашыў змяніць сваю прафесію і ва ўзросце 45 гадоў пачаў вучыцца на медыцынскім, каб праз пяць гадоў стаць доктарам, што забяспечыла яму дабрабыт у старасці.
Усе маладыя эмігранты 1863 г., якія жадалі вучыцца ў цывільных установах, а колькасць іх была значная, а таксама некалькі чалавек, якія павінны былі здаваць экзамены ў вайсковыя шко-
лы, карысталіся дабрачыннасцю Вышэйшай школы Манпарнаса. I так: мой таварыш Густаў Рэут як вольны слухач год хадзіў у гэтую падрыхтоўчую школу, вывучаючы матэматыку з намерам здаваць экзамены ў Школу інжынерыі і артылерыі ў Мецы.
Я таксама, даведаўшыся, што ў манпарнаскай школе матэматыка выкладаецца на польскай мове, запісаўся адразу, як толькі ўладкаваўся ў Парыжы, вольным слухачом для набыцця вопыту ў нашай спецыфіпы. Я рэгулярна наведваў усе заняткі на працягу некалькіх тыдняў, пасля чаго пакінуў школу, не маючы патрэбы вывучаць матэматыку, бо ў дастатковай ступені авалодаў ёю. Для азнаямлення са спецыфікай фартыфікацыі мне дапамог генерал Юзаф Высоцкі, ён даў мне сшытак лекцый з былой Школы падхарунжых у Варшаве550.
Каб падрыхтавацца да экзаменаў у Школу Генеральнага штаба, купіў неабходныя кнігі, наведваў таксама бібліятэкі для дадатковых ведаў. Я арыентаваўся па праграме, жадаючы з поспехам вытрымаць экзамены. Праз пару месяцаў я канстатаваў, што дастаткова добра падрыхтаваўся і магу цяпер прысвяціць час на пошукі працы, бо грошы, якія ў мяне былі, паступова знікалі.
Нягледзячы на разнастайныя цяжкасці, усе, хто меў намер вучыцца далей, падтрыманыя таварыствам, заснаваным з даўніх Bacoy, і грашыма з радзімы альбо таксама з асабістых даходаў, змаглі забяспечыць сябе матэрыяльна, працуючы ва ўстановах альбо застаючыся вольнымі. Самым багатым сярод нас, хто хацеў вучыцца, лічыўся Густаў Рэут; ён даў патрэбную суму грошай Ігнацію Курневічу і Ёахіму Жэляшкевічу для таго, каб яны заплацілі пры паступленні ў школу Сен-Сір, па тысячы франкаў кожнаму. Наведваючы таксама падрыхтоўчую школу Монпарнаса, ён мог добра аплачваць спецыялістаў-афіцэраў, беручы лекцыі вайсковага майстэрства згодна з праграмай Школы інжынерыі і артылерыі ў Мецы.
У мяне атрымалася, рыхтуючыся да экзаменаў у Школу Генеральнага штаба, пераадолець перашкоды сваімі намаганнямі.
Склад эміграцыі 1863 г.у Парыжы.
Дапамога французскага ўрада польскай эміграцыі была недастатковая.
Вялікая нястача сярод нас
He так, як гэта адбывалася ў часы 1831 г. — калі польская эміграцыя, якая складалася з жаўнераў і афіцэраў, шчыльнымі калонамі, нікім не стрыманая, пакідала межы краю, скіроўваючыся на чужыну, — эміграцыя 1863 г. складалася з усіх пластоў польскага грамадства, якія ўдзельнічалі ў барацьбе, былі ва ўнутранай адміністрацыі, даставалі зброю, харчаванне, неслі паліцэйскую службу і выконвалі грамадскую працу, імкнуліся ўсімі магчымымі шляхамі, паасобку і пад маскоўскім пераследам, перасячы мяжу, рызыкуючы быць схопленымі і нават забітымі.
У паўстанні 1863 г. удзельнічаў увесь край, кіравалі ўсім людзі найбольш інтэлігентныя і актыўныя. Сярод гэтых людзей маскалі намагаліся схапіць уцекачоў, каб іх засудзіць і выслаць у Сібір альбо павесіць. Усе межы былі пад пільным кантролем.
Пасля гэтыя паўстанцы, у якіх атрымалася, уцякалі паасобку рознымі шляхамі за мяжу, а перш за ўсё ў Парыж як у галоўны цэнтр, у той час калі ў 1831 г. нашы калоны пакідалі край агулам, затрымліваючыся ў Баварыі, Бельгіі, часткова ў Францыі, каб адтуль паволі, тым у каго не атрымалася ўладкавацца там, разысціся па ўсім свеце. Найбольшая колькасць эмігрантаў 1863 г. сабралася ў Парыжы, намагаючыся знайсці там занятак; гэты горад пакідалі толькі ў тым выпадку, калі знаходзілася праца на правінцыі.
Як шмат было нашых эмігрантаў, вызначыць не магу, ведаю толькі тое, што французскі ўрад, а дакладней, народ рашэннем сейма прызначыў мільён франкаў у якасці гадавой дапамогі для іх, якая аказалася недастатковай, з чаго становіцца зразумелым, што ў Францыі не маглі вызначыць сапраўднай колькасці эмігрантаў ці, магчыма, думалі, што колькасць тых, каму патрэбна была дапамога, нязначная. Калі б з гэтага мільёна выдзялялася месячная дапамога ў памеры 100 фр. кожнаму чалавеку — мінімальная сума, неабходная для самага сціплага існавання, то на год яе хапіла б толькі для 833 чалавек, у той час калі лік эмігрантаў з Польшчы, знішчанай дашчэнту ворагамі, складаўся з некалькіх дзясяткаў тысяч чалавек, пазбаўленых сродкаў існавання.
Эмігранты зразумелі, што толькі цяжкай працай яны змогуць забяспечыць сябе ўсім неабходным, таму настойліва імкнуліся знайсці сабе працу, асабліва не задумваючыся, браліся за любую і заставаліся ўдзячнымі французам за выдзеленую дапамогу, у чым ніхто з палякаў іх не падганяў, і якую маглі выкарыстаць няздольныя працаваць, а таксама тыя, хто не змог бы знайсці працу.
Адначасова французскі ўрад, жадаючы, каб мільён франкаў змог забяспечыць дапамогу большай колькасці эмігрантаў, вырашыў выдзяляць яе прапарцыйна і згодна з займаным званнем у час польскага паўстання вайскоўйам і цывільным. I так: жаўнерам штомесяц выдзялялі 15 фр., унтэр-афіцэрам — 20 фр., малодшым афіцэрам — 25 фр., старшым афіцэрам — 35 фр., а генералам — па 50 фр. Здаецца, што ніхто з чыноўнікаў не атрымліваў дапамогу 100 фр.
Зразумела, што такая невялікая дапамога не магла вырашыць праблемы харчавання, пражывання, мыцця бялізны, абнаўлення вопраткі і абутку тым, каму гэта было неабходна, прыводзячы іх да голаду, хваробаў, а часта да заўчаснай смерці. Ніхто з тых, хто пакутаваў, не бурчаў і не наракаў, усе мужна пераносілі гэтыя выпрабаванні.
Пагарда эмігрантаў, якія атрымлівалі дапамогу
і негасціннасць французаў
Камісія выдавала пасведчанне аб званні кожнаму эмігранту, якому неабходна было дапамагчы, да якіх залічалася выключна інтэлігенцыя, здольная толькі да працы інтэлектуальнай, якую цяжка было знайсці, тады калі сталяры, слесары і разнастайныя працоўныя сярод эмігрантаў адразу знаходзілі працу і не мелі неабходнасці браць міласціну ад французаў.
Раз на месяц у вызначаны дзень наша інтэлігенцыя збіралася перад будынкам паліцэйскага камісарыята для атрымання дапамогі, ствараючы доўгі ланцужок каля будынка на вуліцы ў чаканні сваёй чаргі на атрыманне. Падоўгу трэба было чакаць на спёцы летам, пад дажджом і на марозе зімой надыходу гэтай доўгачаканай хвіліны пазбаўлення пакутаў і знявагі.
Цяжка зразумець, што змусіла французскія ўлады выкарыстоўваць такія зневажальныя метады падзелу іх мільёна паміж польскай эміграцыяй; гэта ж мог рабіць Камітэт, да якога меўся поўны давер. Мне падаецца, што на гэтае спланаванае прыніжэнне пайшлі для таго, каб змусіць тых, каму патрэбна была дапамога,
адрачыся ад ахвяравання, але галодная інтэлігенцыя вымушана была скарацца і прыніжацца, каб забяспечыць сябе кавалкам сухога хлеба, бо ў іншым выпадку магла памерці з голаду.
Продкі гэтай самай інтэлігенцыі кідалі сотні тысяч, частуючы шматтысячнае французскае войска ў сваіх маёнтках падчас іх маршу на Маскву, а перш за ўсё падчас іх адступлення, калі неабходна было іх карміць і апранаць, ратуючы ад голаду і холаду. У французаў была магчымасць аддзячыць палякам, але замест гэтага прафанавалі нашую інтэлігенцыю перад асобамі, нявартымі нават таго, каб быць іх халуямі. У гэтым усім віна падала не толькі на французскі ўрад, але і на грамадства, якое бачыла прафанацыю, што адбывалася на працягу многіх месяцаў.
He падумалі аб абавязку выплачваць нам працэнты за выдаткаваныя Полынчай мільярды з нашых скарбаў падчас выпраў Напалеона, мяркуючы, што кінутым мільёнам вызваліліся ад усялякіх абавязкаў перад намі, надзяляючы сябе правам лічыць нас надакучлівымі жабракамі, якія ціснуцца доўгім шэрагам для таго, каб спустошыць іх казну. Французы добра ведалі, што не выконваюць свайго даўнейшага абавязку. Пра гэта добра ведалі і мы, але нам не выпадала скардзіцца. Наадварот, паўсюль і пры кожнай магчымасці мы выказвалі неабмежаваную ўдзячнасць за іх дабрачыннасць. Мы ведалі, што сярод нас знаходзяцца нашчадкі тых польскіх магнатаў, якія пэўнага дня, частуючы французскае войска ў сваіх маёнтках, выдаткавалі мільён франкаў, столькі ж, колькі французскі сейм выдзяліў на цэлы год для нашай эміграцыі. Мы таксама ведалі, што, знаходзячыся ў нас у гасцях, французы не былі ў прыніжаным стане, да якога класа яны ў сябе не належалі б.