Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
хацела, каб я застаўся, забяспечваючы будучыню ў гэтай краіне, а таксама магчымыя сямейныя сувязі, бо прыгожых паненак было нямала, ды і ўзнёслая сімпатыя не пакідала нас у спакоі.
Часта ў гульнях, а нават падчас сур’ёзных размоў паднімалася пытанне, каб барон вырашыў застацца ў Галандыі. Яшчэ больш настойліва яны захацелі б мяне пакінуць тут, калі б даведаліся аб маім крытычным становішчы, жадаючы мне дапамагчы. Узорнае і спакойнае сямейнае жыццё, якое вялося ў маральна сфармаванай Галандыі, рабіла на мяне моцнае ўражанне, вымушаючы задумацца, ці не правільней было б змяніць даўно абдуманы план пасяліцца ў Францыі, быццам толькі там можна было запэўніць сабе шчаслівае жыццё. Доўга я вырашаў гэтую праблему, бо сэрца маё было моцна расчуленае, але цвярозым розумам выяўлена неабходнасць удасканаліць свае вайсковыя веды, а гэта паказвала, што толькі ў Францыі я магу іх здабыць, каб у будучыні стаць больш карысным для Польшчы, калі адновіцца паўстанцкая барацьба за яе вызваленне.
Я зразумеў, што яшчэ не прыйшла пара задумвацца пра жаніцьбу і што на мне ляжыць абавязак узяць на сябе цяжкую працу па спасціжэнні ведаў, якіх мне не хапае, больш сур’ёзнай адукацыі і забеспячэння сябе незалежным побытам. Рашэнне было непарушнае; у той самы дзень я сказаў гаспадарам, што далей тут заставацца я не магу і што заўтра пакідаю іх дом, накіроўваючыся ў Францыю для вырашэння важных спраў.
Спробы затрымаць мяне я перапыніў, дзякуючы за бясконцую дабрыню. Паненкам, якія атакавалі мяне, знайшоў магчымасць сказаць, што я застануся халасцяком, бо не хачу жаніцца, і магу падтрымліваць толькі сяброўскія адносіны. Так я імкнуўся абараніць слабае месца ў сваім сэрцы, бо на мне была адказнасць за спакушэнне асобы, якая мела права падазраваць мяне ў існуючай сімпатыі да яе.
Цэлы вечар панаваў смутак, падчас якога я развітваўся з усімі па чарзе, дзякуючы за гасціннасць і абяцаючы ніколі пра іх не забываць. Пасля мы доўгія гады перапісваліся, і не я адказны за спыненне карэспандэнцыі, і да сёння захоўваю прыемныя ўспаміны пра светлыя моманты, праведзеныя ў Гельдэры.
На наступны дзень я ехаў цягніком да горада Ратэрдама, здзіўляючыся гіганцкай працы галандскага народа і стрымліваючы шчымлівыя пачуцці, узніклыя ў маім сэрцы, якое так несвоечасо-
ва наважылася абудзіцца ад доўгага сну. Я на цэлы дзень затрымаўся ў Ратэрдаме530, зацікаўлены вялікім гандлёвым рухам у яго порце, адкуль, пасля выхаду са стану зачараванасці, на наступны дзень працягнуў сваё падарожжа да галандска-бельгійскай мяжы. Праязджаючы праз Бельгію, ненадоўга затрымаўся ў Бруселі531, каб адтуль скіравацца да французскай мяжы і да Парыжа, дзе скончылася маё падарожжа і ўцёкі з Сібіры.
3 Парыжа, згодна з абяцаннем, выслаў свой адрас галандскай сям’і ў Гельдэр, а разам і сваё сапраўднае імя і прозвішча, іх моцна здзівіла, што я быў фальшывым баронам. Хутка я атрымаў адказ на свой ліст, дзе пан інжынер выказваў сваю любоў да маёй асобы і запрашаў, каб я вярнуўся ў Галандыю назаўсёды, даючы мне працу на сваім прадпрыемстве.
Афіны, 22 красавіка 1925 г.
Раздзел XIX.
Побыт у Парыжы пасля ўцёкаў з Сібіры
Размяшчэнне ў гатэлі. Сустрэча з таварышамі
і праблемы з паліцыяй
Згодна з рэкамендацыяй галандцаў у Парыжы я накіраваўся да гатэля «Карнэль», які знаходзіўся каля Адэона532, дзе мяне ўпэўнівалі, што там ідэальная цішыня, што гарантавала магчымасць заняцца інтэлектуальнай дзейнасцю. Аказалася, што выбар быў удалы, на працягу гадзіны, пакуль я займаўся гардэробам, панавала цішыня, я рыхтаваўся да выхаду ў горад, каб знайсці даўнейшых таварышаў і знаёмых землякоў.
Калі я пакідаў гатэль, мяне паклікалі для занатавання ў вялікую кнігу патрэбнай для паліцыі інфармацыі аб кліентах. Ведаючы, што польскія палітычныя эмігранты пасля ўсіх паўстанняў знаходзілі прытулак і бяспеку ў Францыі, я запісаў у кнізе сваё сапраўднае імя і прозвішча, дадаючы, што ехаў з Пецярбурга пад чужым прозвішчам барона фон Мэберта, карыстаючыся фальшывым пашпартам для працягу ўцёкаў з Сібіры, куды быў высланы для адбыцця пакарання на капальнях за ўдзел у паўстанні 1863 г. Я быў перакананы ў падтрымцы французамі патрыятычных ідэалаў, быў упэўнены, што гэтае паведамленне прынясе мне вялікую пашану, бо многія французы ўдзельнічалі ў нашай апошняй рэвалюцыйнай барацьбе для звяржэння тыраніі, нягледзячы на тое што тады ў Францыі функцыянавала манархічная сістэма ўлады.
Я адчуваў сябе вызваленым ад цяжару скрыцця свайго сапраўднага імя і, шчаслівы, хутка пабег у горад шукаць знаёмых землякоў. Праз некаторы час мяне ўжо віталі многія з іх у кавярні «Дэ ля Рэжанс»,533 дзе звычайна пад вечар іх збіралася вялікая колькасць, каб пагуляць у шахматы альбо паглядзець на гульню вялікіх талентаў, да якіх залічаліся некаторыя палякі; пра гэта я ведаў дзякуючы даўнейшаму побыту ў Парыжы.
Сярод тых, каго я сустрэў, магу ўзгадаць таварышаў з генуэзскай школы: Густаў Рэут, Ігнацій Курневіч, Ёахім Жэляшкевіч і Баля-
слаў Нарбут534, якія, убачыўшы мяне, не верылі сваім вачам, ведаючы пра маю высылку ў Сібір. 3 асаблівай радасцю першым кінуўся мяне абдымаць той апошні, з якім яднала нас вялікае сяброўства і ўспаміны аб сумеснай барацьбе пад Хробржам і Грахавіскамі, дзе ён меў званне палкоўніка; пасля мяне віталі астатнія таварышы. Прысутныя тады ў кавярні і тыя землякі, якія падыходзілі пасля, хацелі пазнаёміцца са мной і прывітаць, што было для мяне вельмі прыемна і з’яўлялася ўзнагародай за перажытыя пакуты ў выгнанні і падчас уцёкаў. 3 гэтай нагоды я пазнаёміўся з многімі людзьмі, усталёўваючы прыязныя адносіны і доўгія размовы.
У той самы вечар амаль уся польская эмігранцкая дыяспара ў Парыжы ведала пра маё з’яўленне і ўцёкі. Пасля агульнай вячэры з таварышамі мяне правялі адпачываць, але да таго, як я пачаў званіць у дзверы гатэля, мяне паклікаў камісар паліцыі, які даўно ўжо чакаў мяне, каб я прайшоў з ім у камісарыят, дзе мяне чакае яго начальнік.
Нечаканае з’яўленне паліцыі не толькі на мяне, але яшчэ большае ўражанне зрабіла на маіх землякоў, якія нават зразумець не маглі, чаму паліцыя хапае мяне ноччу. На пытанні паліцыянт адказаў, што не ведае, чаму мяне арыштоўваюць, і толькі мае загад адвесці мяне ў камісарыят, сказаўшы мне размясціцца ў экіпажы. Калі экіпаж паехаў, два жандары, якія суправаджалі паліцыянтаў, засталіся на месцы, бо паслугі іх больш не былі патрэбныя, а падчас арышту не было супраціўлення. Усё гэта стварала ўражанне на прысутных пры гэтай аперацыі, што французы арыштоўваюць вельмі падазронага чалавека.
Mae таварышы занепакоена сачылі за экіпажам з намерам умяшацца ў выпадку, калі я траплю ў рукі ўлад расійскай амбасады, злавіўшы брычку, яны ехалі, каб знаходзіцца на сувязі і зблізку сачыць за маёй дарогай. Я, у сваю чаргу, побач з узброеным паліцыянтам, з якім не меў намеру змагацца, думаў пра свой незразумелы арышт у краіне, дзе да такіх, як я, ставіліся прыхільна, для якой Полынча не шкадавала ні крыві, ні багацця і якая лічылася другой бацькаўшчынай. Я не мог зразумець, чаму так адбываецца, што тады, калі ў мяне атрымалася выратавацца ад пераследу ў варожых краінах, я адразу трапіў у пастку з першымі ж крокамі ў любімай і чаканай намі Францыі.
Было ўжо позна, калі нашыя экіпажы спыніліся перад вялікім будынкам каля Сены535, дзе размяшчалася сакрэтная паліцыя;
з аднаго з іх мяне правялі для допытаў у сярэдзіну будынка, а ў другім засталіся мае здранцвелыя таварышы, каб распачаць належныя дзеянні па маім выратаванні ў выпадку неабходнасці, звяртаючыся па дапамогу да прадстаўніцтва нашай эміграцыі.
Мяне паставілі перад важным чалавекам у прыгожым кабінеце, які, змерыўшы мяне праніклівым позіркам і паказаўшы на месца, дзе я магу сесці, запытаў, ці я пацвярджаю ўсё, што напісаў у журнале гатэля. Я адказаў, што ўсё гэта праўда, што я гатовы даказаць у выпадку неабходнасці. Пры гэтым я зрабіў заўвагу, што згодна з перакананнем у арганізацыі дапамогі польскім палітычным эмігрантам лічыў неадпаведным хавацца пад фальшывым пашпартам.
Пасля мне далі альбом з вялікай колькасцю фотаздымкаў з просьбай прагледзець яго, ці сярод іх ёсць мае знаёмыя. Гэта быў альбом з фотаздымкамі ўсіх выбітных членаў польскай эміграцыі, якія жывуць ў Парыжы. Адразу я паказаў некалькіх чалавек, з якімі я пазнаёміўся ў час паўстання, у якіх атрымалася схавацца, а сярод іх Густаў Рэут і Баляслаў Нарбут, і якія цяпер знаходзяцца перад будынкам паліцыі, чакаючы майго вяртання, пра што я сказаў гэтаму чыноўніку. Я заўважыў, што мая сустрэча з дадзенымі асобамі прынесла добрае ўражанне.
Пасля мяне запыталі, ці ў мяне ёсць сродкі на ўтрыманне. Адказаў, што ў мяне засталося тысячу з нечым рублёў, якія я меў на дарогу, і што спадзяюся атрымліваць грашовую дапамогу з радзімы, хоць у Польшчы запанаваў вялікі разлад, бо я належу да заможнай сям’і, якая можа падтрымліваць мяне.
Пасля вышэйапісанага допыту начальнік наважыўся выказаць сваё здзіўленне адносна магчымасці ажыццяўлення такіх далёкіх уцёкаў, з Сібіры, а ў дадатак яшчэ з-пад вайсковай аховы. Ён абразіў мяне сваім недаверам адносна факта маіх уцёкаў з Сібіры. Балюча скрыўджаны, я сказаў, што ў мяне няма доказаў праўдзівасці маіх слоў, акрамя сведчанняў вялікай колькасці землякоў, якія ведаюць пра мой прысуд і высылку ў Сібір, якія цяпер знаходзяцца ў Парыжы, а сярод іх некалькі тых, хто стаіпь ля ўваходу ў будынак паліцыі і гатовы пацвердзіць мае словы. Калі гэтага недастаткова, то я прасіў бы неадкладна мяне арыштаваць, бо не хачу карыстацца воляй, будучы пад цяжарам падазрэнняў.
Пры гэтым я не змог не выказаць свайго расчаравання Францыяй, пра якую марыў падчас доўгай дарогі, каб як мага хутчэй да яе
дабрацца і перадаць інфармацыю пра маіх французскіх таварышаў, якія пасля разгрому паўстання былі схопленыя маскалямі і высланы за ўдзел разам з намі на цяжкія працы і іншыя месцы пакарання, рассыпаныя па Сібіры. Да гэтай пары яны безвынікова чакаюць умяшальніцтва французскіх улад. 3 многімі я пазнаёміўся падчас падарожжа і знаходзячыся доўгі час у табольскай турме, а падчас уцёкаў я склаў цэлы спіс прозвішчаў гэтых таварышаў, на вялікі жаль, па памяці, каб пасля прыбыцця ў Францыю перадаць іх прозвішчы мясцовым уладам.