Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Я таксама меў, як кіраўнік паўстання і прыналежны да нацыянальнай арганізацыі, спосаб распазнання і паролі для дамаўлення і выдачы загадаў. Доктар Акінчыц, як студэнт медыцынскага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта, жыў там на працягу некалькіх гадоў, добра пазнаёміўся з гэтым горадам, і цяпер пад яго кіраўніцтвам мы накіраваліся ў бок універсітэта, там знаходзілася вуліца, дзе жыў студэнт, да якога я павінен быў трапіць.
Пасля таго як мы знайшлі патрэбную кватэру, я пакінуў таварышаў і пайшоў на сустрэчу з патрэбным нам чалавекам521, што адбылося вельмі хутка, бо гэта была сярэдзіна дня, калі ўсе студэнты пакідалі ўніверсітэт. Некалькі слоў, сказаных члену нашай арганізацыі, здзіўленаму тым, што яны гучаць з вуснаў мужыка ў сібірскім халаце, было дастаткова, каб зразумець, што перад ім уцякач, асуджаны на катаргу, і што яшчэ двое спадарожнічаюць яму ва ўцёках. У кватэры студэнта знаходзіўся толькі яго таварыш, паляк, які ведаў пра ўсё, таму неабходнасці хавацца не было, бо толькі раз на дзень раніцай да іх прыходзіла служанка, каб прыбраць у пакоі, а цяпер яны былі адны.
Яны глядзелі са здзіўленнем, што ў нас атрымалася збегчы з Сібіры, распавядаючы, што гэты выпадак з’яўляецца першым, а даведаўшыся нашыя прозвішчы, па-братэрску абнялі нас, жадаючы поспехаў у далейшай дарозе і абяцаючы, што ўсё, што будзе магчымым, зробяць так, каб нам усяго хапіла, просячы, каб у вызначаны час таго самага дня зноў прыйшлі да іх забраць грошы і неабходную інфармацыю, якую змогуць даць пасля перамоў з іншымі людзьмі. Узяўшы маленькую часовую дапамогу, бо думка пра полудзень пачала назаляць, пакінуў студэнтаў, каб уз’яднацца з маімі таварышамі, якія з нецярплівасцю мяне чакалі, і пайсці
з імі на ўжо запозненае сняданне. Праз некалькі гадзін, калі надышла чарговая сустрэча, павялічаная прысутнасцю яшчэ адной асобы, я здзівіўся, атрымаўшы невялікую суму грошай, ледзьве дастатковую для аплаты праезду чыгункай для нас траіх. Я з жахам прадбачыў безвыходнасць становішча, калі б нават у нас атрымалася дабрацца да Пецярбурга.
Новы чалавек з’яўляўся даўней скарбнікам, тады, калі польская арганізацыя, заснаваная ў Маскве мела вялікую колькасць спраў да выканання і адпаведныя капіталы для іх ажыццяўлення, «але цяпер — казаў былы скарбнік — калі паўстанне заняпала, усё скончылася і нястача настолькі вялікая, што гэтая невялікая сума для аплаты падарожжа да Пецярбурга мы з цяжкасцю змаглі сабраць з ахвяраванняў, намі заробленых. Зразумела, што калі б была неабходнасць дастаць большую суму, чым гэтая якую сабралі, то мы змаглі б, прадаўшы самыя неабходныя рэчы, патрэбную суму павялічыць і сабраць. Але я вас прашу пацярпець і не адчайвацца, бо мы можам даказаць, што кожны грош, звыш гэтага данесены цяпер, будзе непатрэбным для вас, тых, каго мы любім за вашыя ўчынкі, і робім усё, што неабходна. Адразу пасля прыбыцця ў Пецярбург вы трапіце пад апеку прадстаўніцтва, створанага рэшткамі Нацыянальнага ўрада, за шчодра сабраныя сродкі для перапраўкі за мяжу тых, каго шукаюць, хто скампраметаваў сябе ў Літве і ў Польшчы і якіх ратуюць. Гэтая камісія па выратаванні нашых грамадзянаў яшчэ доўгі час будзе існаваць, а пад апеку гэтай камісіі ўсіх траіх, спадарства, скіроўваем паводле гэтай запіскі», запіска была мне перададзеная, каб я яе схаваў.
Я шкадаваў, што пакрыўдзіў гэтую нашу моладзь, падазраючы яе ў скнарстве ці таксама ў асцярожнасці. Але не было часу даўжэй займацца гэтай справай. Я сказаў, што пасля ўсяго, што здарылася і пра што даведаўся, лічу гэтую справу ўрэгуляванай і развітваюся з імі ў надзеі, што пасля выратавання з няволі, калі здарыцца калінебудзь сустрэцца ў лепшых абставінах, змагу лепей аддзячыць за іх намаганні. Я радаваўся, што далей нашай справай уцёкаў за мяжу з Пецярбурга вырашаць будзе спецыяльная камісія, створаная дзякуючы клопатам урада, аднак мне падавалася вельмі дзіўным, што прозвішча агента было Плаксін522, прозвішча выразна маскоўскае. Я даведаўся, што ім з’яўляўся адзін з членаў сакрэтнай паліцыі і што я магу абсалютна яму давяраць. За грошы ў Расіі купіць можна амаль усё. Выдаючы нас, Плаксін загубіў бы
не толькі сябе, але, напэўна, і вялікую колькасць тых, хто быў з ім звязаны.
Яшчэ сёння да надыходу ночы мы знаходзіліся на чыгуначнай станцыі, расцягнуўшыся ў адным з куткоў вялікай залы, у чаканні падарожжа, дзе мы маглі заўважыць студэнтаў, якія хадзілі з абыякавым выглядам, якіх можна было пазнаць па спецыяльнай вопратцы. Гэта былі нашы землякі, якім было цікава паглядзець на нашу тройку, а таксама і для таго, каб даказаць, што яны нас атуляць апекай, я добра разумеў, што яны падзяліліся са мной апошнім здабыткам і будуць некалькі дзён галадаць, а я наважыўся асудзіць іх у скнарлівасці. Але, на шчасце, мне даказалі, што кожны грош звыш гэтага быў бы лішнім для нас і што яны не пакінулі б нас у нястачы, якой вялікай ні была б нашая прэтэнзія. Прыбыццё на станцыю землякоў, якія доўгі час кіравалі справамі нашага ўрада ў Пецярбургу, а таксама і сёння, пасля нашага заняпаду, з’яўлялася доказам сумленнасці іх душы і бясконцай дабрыні. Яны не маглі нам паціснуць рукі, але мы іх добра зразумелі.
Зноў такім самым чынам, толькі яшчэ больш абыякава, мы паводзілі сябе ў дарозе чыгункай, прызвычаеныя да таго, што намі мала хто цікавіўся як прадстаўнікамі самага нізкага класа. Узброеныя гэтым поспехам, мы адчувалі сябе ўсё больш вольнымі, дазваляючы сабе ўсё часцей з акна разглядаць пейзажы і меней спаць. He памятаю, як доўга мы ехалі, але добра памятаю, што мы ў дарозе не мелі ніякіх клопатаў і пасля прыезду ў Пецярбург я беспамылкова знайшоў адрас, указаны мне ў Маскве, дзе быў прыняты са шчырасцю. Хутка пасля гэтага, згодна з распрацаванай дыспазіцыяй, нас размясцілі па кватэрах; кожны з нас траіх меў асобную кватэру, яны знаходзіліся ў розных месцах, і ніхто не ведаў, дзе жывуць іх таварышы, маючы магчымасць звязвацца праз лісты толькі з дапамогай п. Плаксіна. Я не хацеў парушаць гэтага правіла п. Плаксіна, якое з’яўлялася асновай нашай бяспекі.
Мая сустрэча з агентам адбылася ў канцылярыі, куды прыходзіла шматлюдзей на допыт. Калі падышла мая чарга, ён мяне правёў у пакой побач для расповеду яму падрабязнасцяў, якіх яму не хапала ў перададзенай мной мініяцюрнай запісцы, згодна са звычаем, прынятым адміністрацыяй паўстання, калі загады выдаваліся на аркушыку папяроснай паперы, каб было зручна яе праглынуць у выпадку неабходнасці.
Перад п. Плаксіным не было неабходнасці таіцца. Тады ён даведаўся, што я былы начальнік паўстання, уцякач з Сібіры, але ён ведаў падрабязнасці пра Акінчыца і Вашкевіча. Ён паглядзеў на мяне ўважліва, павіншаваў і запэўніў мяне, каб я супакоіўся і адпачыў ад перанесенага, бо падрыхтоўка неабходных дакументаў для атрымання пашпарта будзе цягнуцца некалькі тыдняў. Адначасова з гэтым заўважыў, што я хворы на цынгу, сказаў, што яшчэ сёння прышле доктара, каб хутчэй мяне вылечыць. Мяне размясцілі ў нейкага краўца, дзе я сталаваўся і быў забяспечаны ўсім, што было патрэбна, шчодра, са шчырасцю, ветлівыя гаспадары да мяне ставіліся вельмі добра.
У той самы вечар я заняўся зменай свайго гардэроба, які гаспадар і адначасова кравец меў у запасе, таму яшчэ сёння пераапрануўся ў элегантную вопратку. Мяне вельмі здзівіла і зацікавіла новае вынаходніцтва — машына ддя шыцця. Мне прыходзіла ў галаву, як лёгка можна было б цяпер вырабляць мае шапкі ў Сібіры, калі б я там меў такую. Так я ўзгадаў даўнейшыя часы, але не тужыў па іх.
У той самы дзень да мяне ненадоўга прыйшоў п. Плаксін, каб паразмаўляць са мной на сібірскім дыялекце, кажучы, што схіляецца перад гэтай мовай, якая зыходзіць з маіх вуснаў. Пан Плаксін, сухі і сярэдняга росту, выглядаў неахайна, аднак гэта быў вельмі таленавіты чалавек, і ён умеў падабацца і ўплываць на людзей падпарадкаваных яму, настолькі, што яго загады выконваліся, нават калі яны разыходзіліся з іншымі, дадзенымі больш высокімі ўладамі. Плаксіна можна было бачыць у вельмі сціплай вопратцы, а таксама ў элегантнай цывільнай і вайсковай з медалямі.
Пасля таго як я прабыў на кватэры ў краўца некалькі дзён, — дзе на сняданак і абед прыходзіла некалькі чалавек, у выніку чаго муж і жонка апынуліся ў вельмі цяжкай фінансавай сітуацыі, — я пераканаўся, што я як кватарант, маючы шмат вольнага часу, не маю ніякіх клопатаў, а толькі празмерны адпачынак, што пазбаўляе мяне рухаў, абавязковых у час шпацыру і неабходных падчас уцёкаў. Па сутнасці, надзвычайнае існаванне, паяднанае з небяспекай, рэзка змянілася ў занадта камфортнае. Я перастаў думаць і клапаціцца пра ўцёкі; такое становішча рабілася ненатуральным і абцяжарвала мяне, у галаву лезлі розныя думкі і памылковыя мары, у чым бяздзейнасць іграла важную ролю. Але да чытання нялёгка было звярнуцца, калі думкі ляцяць у іншы бок.
Аднойчы я запытаў у нашага агента Плаксіна, які часта зазіраў да мяне, ці магу я выходзіць у горад, а асабліва на пляжы, у Пецярбургу быў якраз сезон. Плаксін не толькі падтрымаў мой план, але палічыў сваёй віной, што раней гэта не прыйшло яму ў галаву — праводзіць час на свежым паветры ў горадзе, а таксама на пляжы. 3 гэтага часу я штодня хадзіў у горад, які даўно і добра ведаў, каб, знаходзячыся ў натоўпе, не забываць, што тут я чужы і што павінен змагацца, аж да моманту абсалютнага вызвалення. Зрэшты, аб маёй бяспецы гэты цікавы чалавек не забыў, ён растлумачыў мне, як трэба ставіцца да паліцыянтаў у выпадку майго арышту, каб атрымаць ад яго дапамогу і зноў быць вызваленым. He ведаю, ці такім добрым быў гэты перакуплены чыноўнік для іншых, як для мяне. Ён сказаў, што справа ідзе паспяхова, што хутка я змагу атрымаць патрэбныя дакументы, па якіх атрымаю дазвол на выезд за мяжу. Доктар Акінчыц быў на другім плане, а Вашкевіч, які хоча заснавацца ў Варшаве, а на выезд за мяжу не згаджаецца, атрымае на днях адпаведны пашпарт.
Зноў я ацверазеў, выходзячы на шпацыр і на пляж; аднойчы я нават пазнаў сярод тых, хто плаваў, аднаго з былых маіх выкладчыкаў Інжынернага вучылішча, палкоўніка Ліндэ-Квіста. Мы з цікавасцю прыглядаліся адзін да аднаго, і, нягледзячы на тое што я добра яго пазнаў, павінен быў удаваць, што яго не ведаю і застацца нявыхаваным, не павітаўшыся з ім. He раз я сустракаў шмат іншых знаёмых, але заўсёды захоўваў асцярожнасць, каб ім без патрэбы не трапляць на вочы.