Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
ў лясістай мясцовасці, з правага боку ад дарогі, далёка ад Цюмені, затрымаліся, задыханых і залітых потам коней выпраглі з экіпажа і зацягнулі яго ў глыб лесу, аргамакаў, у сваю чаргу, завялі на луг з левага боку ад дарогі. Пасля гэтага забралі неабходныя рэчы з вопраткі і ежу, якой нас назапасілі сёння раніцай, і далей выправіліся ў дарогу пешкі.
Мы хацелі аддаліцца ад месца, дзе адбылася нашая катастрофа, каб ускладніць пошук пагоні, якую выслалі за намі. Абцяжараныя грузам і апранутыя ў доўгія халаты, мы паволі ішлі лесам, заплятаючыся ў зарасніках і высокай траве. Так мы прасунуліся на некалькі стай далей ад пакінутага экіпажа, вупражы, нашага багацця, наяўнасць якога забяспечвала нашыя ўцёкі нават у Пецярбург. Мы зразумелі, што працягваць марш, пераадольваючы цяжкія перашкоды, мы не зможам, тым больш што катастрофа, перажытая сёння, моцна нас закранула, забіваючы нас маральна. Абяссіленыя, мы вырашылі затрымацца і адпачываць на гэтым месцы аж да ночы, каб пасля, выйшаўшы з лясных гушчараў на дарогу, свабодна працягваць падарожжа аж да наступнай раніцы, калі зноў схаваемся ў лесе на адпачынак.
Тады мы падмацаваліся і адразу паснулі, трымаючы ў руках рэвальверы, каб мець магчымасць абараняцца ў выпадку чыёй-небудзь атакі. Сон нас змарыў адразу і спакойна працягваўся да вечара, бо не трэба было ўжо пільнаваць Акінчыца, перашкаджаючы яму размаўляць па-польску.
Ужо цёмнай парой, закасаўшы сібірскія халаты, мы пачалі выбірацца з лесу на дарогу, якая вядзе ў Табольск, што хутка ў нас і атрымалася, бо нам не трэба было далёка хавацца, нас добра засланяў густы лес. Ужо добра сцямнела, калі мы пачалі ісці па вялікім тракце, вырашыўшы ісці далей праз Сібір — да той пары, пакуль не дасягнем яе межаў з Расіяй, — жыццём валацугі, ці бадзягі, жывячыся пакінутай па вёсках ежай і хлебам у спецыяльных фрамугах за дамамі, бо нашыя пашпарты ў сувязі з цяперашняй кампраметацыяй не забяспечвалі нас на дастатковым узроўні. Неабходна было як мага далей адысці ад гэтых мясцін.
Ноч была ціхая і прыемная. Нашае падарожжа працягвалася прыкладна гадзіну, мы думалі, што далей у нас усё будзе спакойна, без перашкод. Тады нам пачуўся грукат экіпажа, што вымусіла нас сысці з дарогі ў бок лесу. У хуткім часе мы ўбачылі вялікі дыліжанс, запрэжаны чатырма коньмі, які хутка нас дагнаў, і ў момант, калі
мінаў нас, Вашкевічу прыйшло ў галаву прычапіцца да яго з заду, жадаючы адпачыпь, перанёсшыся на некалькі стай далей. Але тыя, хто знаходзіўся ў экіпажы, заўважылі яго, і думаючы, што гэта напад злодзеяў, затрымалі экіпаж і выйшлі, гатовыя да абароны, а адзін з іх з пісталетам у руцэ атакаваў Вашкевіча, ужо гатовага сябе бараніць. Узніклыя крыкі вымусілі нас абодвух бараніць таварыша. Мы былі гатовыя да барацьбы, сілы былі роўныя, не беручы пад увагу возчыка, якога мы стараліся пазбягаць. Я, не марнуючы часу, крычаў на ўсю моц, тлумачыў, што мы не злачынцы, а сумленныя падарожныя, а чаплянне да экіпажу ззаду не было звязанае са злачыннымі намерамі. Так падарожныя вымушаны былі спыніць барацьбу, няўпэўненыя ў сваёй перамозе. Лаячыся, яны вярнуліся ў экіпаж. Па іх вопратцы было зразумела, што гэта былі цывільныя чыноўнікі маскоўскай адміністрацыі, якія па прыбыцці на першую станцыю паведамяць аб нападзе ўзброеных злачынцаў.
Мы не маглі марнаваць часу. Трэба было неадкладна абдумаць змену сітуацыі, пакідаючы на пасля скаргі адносна неразумных паводзінаў Вашкевіча. Доктар Акінчыц пачаў разважаць пра пастаянныя няшчасныя выпадкі, нібы таго, што з намі здарылася ў заезным доме, не было дастаткова. Я, у сваю чаргу, не беручы ўдзелу ў дыскусіі, завёў таварышаў у глыб лесу і растлумачыў, што нам трэба прабрацца праз лес на іншы далёкі сібірскі тракт, які вядзе з Цюмені да Омска, дзе мы зможам падарожнічаць не хаваючыся, карыстаючыся нашымі пашпартамі, бо несумненна, што гэтым разам на нас будуць рабіць аблаву каля табольскага тракту, арганізаваную чыноўнікамі, калі б нават працаўнік заезнага дому захаваў сакрэт, што ён выкрыў палякаў. Таварышы прызналі слушнасць майго меркавання, жадаючы трошкі падмацавацца ў сувязі з гэтым, чаго я не дазволіў, патрабуючы захаваць правіянт да пары, калі недахоп яго будзе больш адчувальны.
На шчасце, я меў геаграфічныя веды, як вучань Інжынернага вучылішча, мог па памяці маляваць мапы ўсіх краін Еўропы і з вялікай дакладнасцю Расійскай імперыі. Я ведаў усе нешматлікія сібірскія шляхі. Таксама я ведаў, што за Цюменню сібірскі шлях дзяліўся на два: адзін ішоў у Табольск, а другі — у Омск518. Да гэтага апошняга нам трэба было ісці як мага хутчэй.
У час падрыхтоўкі да ўцёкаў я абачліва купіў маленькі компас і мапу Сібіры. Было цёмна, я не мог па ёй арыентавацца, але мог бачыць компас для вызначэння напрамку, у якім неабходна было
ісці. Паводле маіх разлікаў, недалёка ад нашага месцазнаходжання быў шлях, які вёў з Цюмені ў Омск, і мы маглі б хутка туды трапіць, калі б густы лес не рабіў нам перашкоды ў нашых намаганнях. У любым выпадку мы не маглі заставацца на месцы. Адзін за адным паволі мы ішлі ўсю кароткую ноч, але так і не змаглі выбрацца на чаканы шлях.
Распачаўся дзень, дазваляючы зарыентавацца па нашай мапе, куды мы ідзем, і супакоіць Вашкевіча, раззлаванага тым, што мы заблукалі ў лесе. Я не дазволіў яму ў такой сітуацыі падазраваць мяне ў няздатнасці і, раз’юшаны, дазволіў яму ісці туды, куды ён лічыць патрэбным. Тады Акінчыц моцна на яго прыкрыкнуў і сказаў, што ён павінен шанаваць навуку і адпаведныя веды інжынера, які мог арыентавацца не толькі па компасе, але таксама і па зорках. «Не быў сляпы, — казаў ён яму, — калі палкоўнік задзіраў галаву, прыглядаючыся да розных сузор’яў». Акінчыц вымусіў Вашкевіча прасійь прабачэння, кажучы, што без мяне яны абодва, без сумневу, згінулі б.
Нашае падарожжа на працягу некалькіх гадзін праходзіла ў маўчанні, і вось мы ўбачылі шырокі гасцінец і вяскоўцаў, якія ехалі па ім на вазах і ішлі пешкі, апранутыя ў такія самыя халаты, як і мы. Тады я на момант затрымаўся, кажучы, што цяпер мы можам з’есці нашыя запасы, бо яны нам болей не спатрэбяцца, што мы і зрабілі, адышоўшы трошкі далей у хмызняк. Нашыя твары адразу ж паяснелі. Мы былі ўпэўненыя ў тым, што пазбегнем небяспекі, маючы магчымасць далучыцца да сібіракоў шматлікіх вёсак, раскіданых па ваколіцах Цюмені, з якім яны былі ў пастаяннай сувязі. Вашкевіч задаволіўся, а разумеючы, што ён вінаваты ва ўсім, з расчуленасці кінуўся цалаваць маю руку, просячы прабачэння. Пасля, выбраўшы зручны момант, калі на дарозе нікога не было, мы пакінулі наш лясны схоў і спакойна пайшлі ў бок Омска, не маючы патрэбы весці валацужніцкае жыццё, як мы планавалі, бо нашы строі не адрозніваліся ад строяў іншых падарожных, таму ніхто не мог нас западозрыць у тым, што мы польскія ўцекачы.
Заставалася толькі патрэба — набытая з практыкі — пазбягаць кампраметацый, да якіх належалі: размова ў сне па-польску доктара Акінчыца і выбрыкі Вашкевіча. У сувязі з гэтым было вырашана не затрымлівацца і не карыстацца гасціннасцю жыхароў, пакуль мы знаходзімся на тэрыторыі Сібіры, маючы магчымасць доўга спаць у цені дрэў, а падчас кароткіх начэй працягваць ісці
не пацеючы. Што тычыцна Вашкевіча, ён вырашыў паводзіць сябе асцярожна, а мы сачыць за ім больш уважліва. На мне і на доктары Акінчыцы ляжаў абавязак закупак ежы ў крамах вёсак, праз якія мы праходзілі, правіянт мы спажывалі падчас адпачынкаў наўзбоч дарогі. Да ўдзелу ў гэтых аперацыях не дапускаўся Вашкевіч, які быў балбатуном, але вельмі дрэнна ведаў рускую мову, што магло нас выдаць.
Такім чынам, мы хутка ішлі наперад, мінаючы вялікую колькасць паселішчаў і вёсак, нідзе не затрымліваючыся і пазбягаючы знаёмстваў і паўсюль даючы сабе рады. Хутка мы дайшлі да Уральскіх гор, не сутыкнуўшыся з праблемамі, нават пра наяўнасць пашпартоў у нас ніхто не пытаў. Толькі я схапіў цынгу, хваробу, якая панавала ў Сібіры. Доктар Акінчыц, не маючы іншых лекаў, параіў мне жаваць дубовую кару і паліць агідны і вельмі моцны сібірскі тытунь. 3 маіх дзёснаў цякла кроў, а моцны смурод аддаляў ад мяне суразмоўнікаў. На шчасце, яна мяне не доўга мучыла, хоць я разумеў падчас падарожжа, што губляў сілы.
Нашы далейшыя ўцёкі былі ўжо ў еўрапейскай частцы Расіі, па-за Уральскімі горамі і ў напрамку да Малмыжа, ішлі тым самым тэмпам, толькі з той розніцай, што гэтыя мясціны былі не такія мілыя, нашыя выдаткі павялічыліся, грошы проста раставалі, гэта стала настолькі адчувальным, што нават не давала нам магчымасці за невялікія грошы пад’язджаць на вазах тых, хто вяртаўся з кірмашу пасля продажу тавара, робячы нам палёгку ў пераадоленні дарогі. Нам трэба было падлічваць выдаткі, ашчаджаць, каб не апусціцца да ролі жабракоў, што лёгка магло б нас выдаць. Тады мне прыходзілі ў галаву думкі, што лепей было б мець трохі болей грошай і не купляць такіх дарагіх коней і элегантнага экіпажа, занадта хутка страчаных пасля нашага выезду з Томска. Але я тады зразумеў, што такія думкі не маюць ніякага сэнсу, тым больш што тады нам патрэбны былі спрытныя коні і добры экіпаж.
Мы ішлі ў бок Малмыжа як да месца, дзе мы павінны былі выратаваць сябе, здабыўшы грошай на працяг падарожжа, якія павінен быў прынесці доктар Акінчыц ад свайго стрыечнага брата, доктара Акінчыца519, сасланага туды на пасяленне, дзе ён змог лячыць пацыентаў, якія запэўнівалі яго заробкам, дзякуючы якому забяспечваў грашыма нашага таварыша, дасылаючы яму дапамогу ў Томск. Сёння таксама, прыслухоўваючыся да парады доктара Аляксандра Акінчыца, пераадольвалі далёкі шлях, які павінен
выратаваць нас. Так, пэўным вечарам, да таго як у нас скончыліся апошнія грошы з нашых запасаў, мы ўбачылі гэты горад, вядомы нам усім па нядаўняй выгнанніцкай вандроўцы, а для мяне ў сувязі з тыфам і побытам у шпіталі. Мы маглі раней прыбыць у горад, але наўмысна запаволілі крок, каб пазбегнуць сустрэчы з кім-небудзь знаёмым, і калі мы знайшлі кватэру і з’явіліся ў доктара Акінчыца пад выглядам хворых, было ўжо цёмна.
Нашу тройку правялі ў прыёмны пакой. Доктар быў моцна ўражаны, калі пазнаў у адным з нас свайго кузэна ў адзенні мужыкасібірака. Яму стала зразумела, што сваяк яго — катаржнік ва ўцёках, і, хутчэй за ўсё, і мы таксама з’яўляемся пераапранутымі польскімі катаржнікамі. Па законе доктар абавязаны быў неадкладна выдаць нас дзяржаўным уладам, бо ў іншым выпадку ён адказваў бы за падтрымку ўцекачоў. Вядома, нам нічога з гэтага не пагражала, мы мелі справу з сумленным чалавекам, але гэта не перашкаджала быць яму ўражаным, убачыўшы нас у такой небяспечнай сітуацыі, падстаўляючы пад удар і яго, калі б хтосьці даведаўся пра тое, што ён падтрымлівае з намі сувязь.