Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
На наступны дзень пасля таго, як мы размясціліся ў нашай турме, з інспекцыяй прыбыў табольскі губернатар, чалавек знешне прыгожы, ён належаў да слаўнай польскай сям’і, паводзіў сябе ветліва; сказаў нам, што гатовы палепшыць нашую сітуацыю і дапамагаць нам, калі ў нас ёсць скаргі. Я забыў яго прозвішча, мне падаецца, што ён быў родам з Вільні. Ён адразу пазнаёміўся з усімі грамадзянамі, сасланымі на жыхарства ў Табольск, дазволіўшы ім абсалютна вольна выходзіць у горад і вяртацца ў турму на ноч, пакуль не знойдуць кватэры, дзе змогуць размясціцца, застаючыся пад наглядам паліцыі; ім усім былі выдадзеныя адпаведныя паперы. 3 таго моманту паменшылася на некалькі дзясяткаў чалавек кампанія нашых дарагіх таварышаў, з якімі яшчэ на працягу
некалькіх дзён мы бачыліся, вырашаючы нашы справы і закупку разнастайных прадметаў для нашай гаспадаркі.
Кожны дзень мы былі вымушаны развітвацца з высланымі на засяленне ў вёскі Табольскай губерні, фармальнасці адносна іх размяшчэння былі захаваныя, яны партыямі пад канвоем высылаліся ў розныя мясціны правінцыі. Такім чынам, наша партыя паволі колькасна памяншалася, бо кантынгент высланых на пасяленне ў Табольскай губерні, які складаўся ў большасці сваёй з тых, каго вялі на пруце, пераважваў. Разам з грамадзянамі, размешчанымі ў Табольску, яны налічвалі амаль сотню. Мы страцілі вялікую колькасць майстроў, якія вучылі рамёствам, але вучні іх набылі ўжо дастаткова практыкі для таго, каб справіцца ў далейшым. Многія пакінулі нас, і таму мы гарнуліся бліжэй адзін да аднаго, каб дапамагчы аднавіць сілы, не дазваляючы ніводнай галіне нашай гаспадаркі быць спаралізаванай. Тое самае з пункту гледжання інтэлектуальнай працы — не дапускаліся страты. Маючы дазвол у вызначаныя гадзіны хадзіць па вялікіх дварах турэмных будынкаў, мы маглі атрымаць ад служачых інфармацыю, што рака Об яшчэ не ачысцілася ад ільду, хоць дзякуючы сонцу ў доўгія вясеннія дні зрабілася значна цяплей, а таму наш побыт у Табольску павінен быў працягнуцца яшчэ на досыць доўгі час.
Гэтыя абставіны дазволілі нам бліжэй пазнаёміцца з усімі землякамі, сабранымі ў турме, што таксама сталася прычынай стварэння таварыскага саюза, які прадугледжваў, каб гэтае збліжэнне засталося непарыўным і ў будучыні. Пяць чалавек, якія належалі да розных партый, задумалі стварыць Таварыства ўзаемнай дапамогі, у якое павінны былі ўвайсці здаровыя на дадзены момант элементы ўсіх партый, што знаходзяцца ў турме і ў горадзе Табольску, з абавязкам не спыняць удзелу ў таварыстве і пасля пасялення ў іншых правінцыях і капальнях, з абавязкам выплачваць падатак, памеры якога залежылі ад магчымасцяў, дасылаючы яго ў рукі вызначаных асоб, што будуць знаходзіцца ў кожным вялікім горадзе. Гэтая група складалася з грамадзянаў, высланых на пасяленне, і тых, якія знаходзіліся на дадзены момант у турме, з іх былі абраныя найлепшыя і найбольш руплівыя. Гэтае таварыства павінна было павялічвацца. Пяць членаў мелі права ўводзіць у саюз шостага. Для знаёмства сябры выпрацавалі знакі і паролі і абавязаліся падпарадкоўвацца загадам найвышэйшай нябачнай
улады, якая мела назву Нацыянальнай улады. Грамадзяне, якія кіравалі Таварыствам узаемнай дапамогі кожнай правінцыі, мелі адрас найвышэйшай Нацыянальнай улады, што складалася з 5 членаў, дзе і павінны былі канцэнтравацца ўсе падаткі.
Паводле разлікаў было пэўным, што праз некалькі гадоў можна сабраць шмат грошай, дастатковых для падрыхтоўкі паўстання, каб пры пэўных умовах са зброяй у руках перайсці ў Кітай і вызваліць сябе ад згубы ў Сібіры. Сабраныя грошы павінны былі пайсці на закуп зброі і арганізацыйную дзейнасць саюза, які б запэўніў адкрыццё брам капальняў, дзе знаходзіліся нашыя катаржнікі. Пяць сяброў, стваральнікаў гэтай арганізацыі, да якіх належаў і я, выбралі старшыню; ім быў п. Астроўскі, здаецца, ён пасяліўся ў правінцыі, які меў права абраць новага сябра ў выпадку знікнення каго-небудзь з іх, звязанага са смерцю альбо ўцёкамі. Рашэнне прымалася болынасцю галасоў, а калі меркаванні падзяляліся, рашэнне старшыні было канчатковае. Ад падаткаў былі вызваленыя асуджаныя на цяжкія працы ў капальнях, якія не мелі магчымасці зарабляць.
Да таго як мы пакінулі Табольск, наша арганізацыя мела падставы для пашырэння і грунтоўнага ўсталявання, бо саюз складаўся з пары тысяч чалавек, з якіх значная колькасць павінна была застацца ў гэтым горадзе, а астатнія рассяліцца па ўсіх ваколіцах Сібіры і яе капальнях. Таемнасць, асцярожнасць, пільнасць і разважнасць у паводзінах уважліва захоўваліся і гарантаваліся прысягай дзеля паспяховых вынікаў нашых планаў. Мы меркавалі, што нам будзе лягчэй рызыкаваць, калі будзем мець больш чым 80 адсоткаў упэўненасці ў ажыццяўленні нашых уцёкаў. Мы ведалі, што мы будзем пераадольваць цяжкасці не толькі ў Сібіры, але і пасля таго, як трапім у Кітай, бо гэты негасцінны народ ловіць усіх уцекачоў, абдзірае іх і голымі дастаўляе памежнікам, атрымліваючы за гэта 5 рублёў узнагароды. Гэта абавязвала нас узброіцца і назапасіць значныя сілы для таго, каб трапіць у кітайскі партовы горад, дзе была б магчымасць знайсці падтрымку ад іншаземцаў, у іншым выпадку любым спосабам перайсці мяжу Кітая альбо трапіць да марскога ўзбярэжжа, каб знайсці які-небудзь карабель.
Калі наша праца па ўпарадкаванні ўмоў функцыянавання нашага таварыства была завершаная, праз 3 тыдні ранкам нашая партыя была выведзеная з вялікіх будынкаў табольскай турмы, каб працягнуць шлях у розныя пункты Сібіры. Мы затрымаліся каля
ракі Таболы512, каб размясціцца ў вялікіх чаўнах і пераплысці ўжо вызваленымі ад лёду водамі на супрацьлеглы бок. Гэтыя чаўны, кіраваныя спрытнымі лодачнікамі, якія ўмелі змагацца з небяспекамі гэтай цяжкай пераправы, схопленыя моцнай плынню, хутка ляцелі ад супрацьлеглага берага далей уніз, да месца, дзе мы сыходзілі. 3 гэтага месца, дзе затрымаліся чаўны, працягвалася дарога, па якой мы павінны былі ісці.
Відавочным з’яўлялася і тое, што ўлады былі інфармаваны пра ігнараванне нашай партыяй правілаў і размяшчэнне ў вёсках па-за турэмнымі сценамі, бо акрамя аховы, што суправаджала нас у чаўнах, мы сустрэлі моцны атрад жаўнераў, які чакаў нас на тым беразе. Дзяжурны афіцэр, які павінен быў намі кіраваць, аказаўся глухім да маіх падлашчванняў і абяцанняў захавання парадку пад маю асабістую адказнасць. Я зразумеў, што мы зноў, як і даўней, вымушаны будзем перажываць нягоды. Калі мы пераадолелі палову дарогі і перайшлі пад нагляд новай аховы, я заўважыў, што афіцэры доўга паміж сабой дамаўляліся і што канвой, пад ахову якога мы пераходзілі, быў павялічаны ўдвая, нягледзячы на тое што колькасць арыштантаў значна зменшылася. 3 гэтага вынікала, што на ўсіх этапах былі ўведзеныя змены і што неабачлівым было б з майго боку выклікаць небяспечныя сутычкі. Толькі для спробы хацелася пачаць размову з начальнікам новага этапу, але ён выправіў мяне без цырымоній, кажучы, што ў выпадку неабходнасці мяне выкліча.
Я адразу паведаміў усім пра змены сітуацыі і неабходнасць пагадзіцца з законамі, прадбачачы, што ў іншым выпадку маскалі гатовы адпомсціць нам, выкарыстоўваючы нават самую нязначную прычыну для праліцця крыві. Асабліва перасцерагаў моладзь, каб не рабіла спробаў разысціся па вёсцы, скіроўваючыся да турэмнай брамы, падпарадкоўвацца правілам праверкі багажу. Яшчэ да таго, як пакінуць табольскую турму, мы заўважылі, што за дзень да таго кайданамі былі акаваныя ногі тых катаржнікаў, якія былі звязаныя толькі шпагатам. Гэта быў першы знак таго, што будуць прадпрыняты жорсткія сродкі, нягледзячы на тое што мы знаходзіліся пад управай добразычлівага губернатара-паляка.
Першы этап пасля Табольска належаў да малых, дзе мы павінны былі толькі пераначаваць, а хутчэй адпакутваць, баронячы сябе ад нападаў насякомых. Зноў паўтарыліся апісаныя раней пакуты, задуха і хваробы. Вальнейшыя памяшканні на болыпых
этапах не маглі выправіць сітуацыю; мы страцілі бадзёрасць і хутка згубілі сілы, набытыя ў час кватаравання ў гасцінных вёсках Сібіры.
Наша падарожжа з Табольска ў Томск зноў стала цярністым, а нашыя таварышы, хворыя на тыф, паміралі. Нас пакінулі ўжо трое. Адным з іх быў мой таварыш з віленскай гімназіі, Струміла, сасланы на пасяленне ў Томск па падазрэнні ў прыналежнасці да нацыянальнай арганізацыі. У сувязі з тым, што ростам і рысамі твару ён быў падобны на мяне, у нашым коле катаржнікаў прынялі рашэнне выдаць мяне за памерлага. Менавіта я паведаміў афіцэру нашага канвою аб смерці Мінейкі, сказаўшы, што не ведаю, як яго завуць, каб зрабіць запіс пра гэта ў адпаведнай кнізе. 3 гэтага моманту мяне лічылі памерлым, а я працягваў дарогу да Томска праз некалькі апошніх этапаў пад прозвішчам Струміла.
Падчас змены нашай аховы ніякага кантролю, акрамя пералічэння колькасці нявольнікаў, не існавала. Такім самым чынам, як і я, двое іншых катаржнікаў, доктар Акінчыц 513і Вашкевіч, яшчэ да мяне былі палічаны памерлымі, памяняўшыся з пахаванымі таварышамі, якія былі падобныя ростам і рысамі твару да іх. Пасля прыбыцця на месца, дзе завяршалася наша дарога, адміністрацыя паліцыі правярала падабенства кожнага з нас паводле «статейного спіска» з выдачай карты побыту.
Такім чынам я, Акінчыц і Вашкевіч замест таго, каб працягваць падарожжа да капальняў, засталіся на пасяленні ў горадзе Томску. Нам дазволілі вяртацца на ноч у турму, аж да таго часу пакуль мы не знойдзем кватэру ў горадзе. У Томску, як і ў Табольску, турма складалася з вялікай колькасці будынкаў, дзе вязні маглі свабодна размясціцца. Карыстаючыся гэтым дазволам, я вярнуўся вечарам з горада ў турму, не знайшоўшы там сабе адпаведнай кватэры. На наступны дзень у мяне з цяжкасцю атрымалася знайсці два пакоі, у адным з якіх было акно з боку вялікай вуліцы, дзе я мог зрабіць вітрыну з шапкамі свайго вырабу, вырашыўшы адчыніць там краму і майстэрню. He марнуючы часу, пачаў адпаведную падрыхтоўку, вывесіўшы ў двух вокнах ад вуліцы некалькі шапак, якія засталіся пасля продажу. Я наняў двух таварышаў, сасланых на пасяленне ў Томск, якія хацелі вучыцца ў мяне рамяству, а таксама некалькі краўцоў, якія ўмелі шыйь, выгнаннікаў, сасланых у Томск. Такім чынам, я меў каманду, якая дазваляла мне вырабляць некалькі шапак у дзень.