Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Цэлы дзень паўтараліся шчодрыя прыёмы падчас другога снядання, абеду, падвячорка з гарбатай і вячэры, якіх дэтальна не апісваю. Я толькі ведаю, што нідзе ў Еўропе мужык не можа сабе дазволіць падобную раскошу, і нават і для сваіх гасцей. Каб пазбавіць нас ад бруду, была напаленая для нас вясковая лазня, дзе мы маглі вызваліцца ад большасці насякомых, змяніўшы бялізну. У рускіх лазнях, а таксама сібірскіх, мужчыны і жанчыны мыюцца разам. Пры гэтым зусім не маюць пачуцця сораму. Падчас нашага падарожжа з Масквы да сібірскіх межаў для нас была арганізава-
ная лазня, у якую жанчыны разам з намі пайсці не маглі. Сёння мы саступілі лазню нашым жанчынам, якой яны карысталіся першы раз пасля таго, як пакінулі родны край.
Цэлы дзень сібірская вёска была ажыўленая побытам польскіх гасцей. Паводзіны нашай моладзі таксама былі ўзорныя. У многіх дамах чуліся спевы польскіх гімнаў, падпяваных сібіракамі, а таксама рускіх песень з удзелам нашай моладзі. 3 начальнікам турэмнай аховы я арганізаваў наведванні ў многія хаты для праверкі парадку, нас ветліва прымалі як гаспадары і гаспадыні, так і нашыя госці. Гэты агляд рабіўся толькі для забавы, бо пан начальнік быў перакананы, што ўзорны парадак нідзе не быў парушаны; у супрацьлеглым выпадку да яго прыйшлі б са скаргай.
Хоць у Сібіры і пануе вялікая гасціннасць, вяскоўцы не даюць прытулку ў сваіх дамах уцекачам, не жадаючы мець праблемаў з уладамі. Нас прымалі з упэўненасцю, што мы маем ад начальніка дазвол на пражыванне ў іх. Аднак яны не ловяць уцекачоў, якіх тут мноства, яны даюць ім неабходную ежу і хлеб, змяшчаючы гэта ўсё у спецыяльна зробленых для гэтага акенцах з тыльнага боку дома. Гэтых уцекачоў называюць брадзягамі, гэта значыць валацугамі. Ім больш падабаецца весці такое туляжнае жыццё, чым заставацца ў капальнях. Калі б у якім-небудзь паселішчы ці вёсцы хапалі якога-небудзь тулягу і перадавалі ў рукі ўладаў, за што давалася грашовае ўзнагароджанне, то іншыя тулягі адпомсцілі і спалілі б гэтае паселішча ці вёску.
Пасля паўторнага гуку трубы, першы гук якой служыў — згодна з дамовай з начальнікам этапу — для нашай пабудкі, мы з’явіліся неадкладна ў вызначаным месцы недалёка ад турмы, гатовыя ісці пасля добрага адпачынку ў прызначаны дзень у глыб Сібіры, шчаслівыя ад таго, што ў нас усё атрымалася, і найперш пераканаць начальніка, што яго не падвядуць. Мы сталі парамі, каб нас хутка і лёгка палічылі, што развеяла ўсялякую верагодную няўпэўненасць, супакойваючы ўсе падазрэнні.
Уся служба аховы і яе начальнік выйшлі ў далейшы шлях з вялікай задаволенасцю, а некаторыя з вяскоўцаў суправаджалі нас далёка за вёску, жадаючы даказаць іх добрае ўражанне ад мілага знаёмства з некаторымі нашымі таварышамі. У сваю чаргу, начальнік этапу быў настолькі захоплены маёй асобай, што размясціў мяне ў сваім экіпажы, жадаючы бавіць час са мной аж да паловы дарогі, дзе нашая партыя павінна была перайсці пад нагляд
суседняга начальніка этапу. Ён хацеў, каб з такой самай лёгкасцю я змог размясціцца ў суседняй вёсцы, як гэта здарылася ў яго, бо ў іншым выпадку гэта прывяло б яго да адказнасці за няздольнасць захаваць адпаведны парадак сярод асуджаных, у чым яго пераважна мог абвінаваціць начальнік суседняга этапу, дзе мы павінны былі пераначаваць.
Я пераважна маўчаў, таму ён хацеў мяне разварушыць і надаць неабходнай сілы духу, каб я не даў замкнуць сябе ў турме. Ён мне абяцаў, што зарэкамендуе мяне свайму суседу, але захавае ад яго ў сакрэце, што мы размяшчаліся ў яго па-за турмой, каб перашкодзіць яму ажыццявіць дзеянні па недапушчэнні гэтага. У яго асобе мы знайшлі клапатлівага памочніка ў палёгцы да дасягнення далейшых поспехаў.
Я таксама ўпэўніваў, што ні ў якім выпадку не дам замкнуць сябе на малым турэмным этапе, каб адкрыць раны, якія гаіліся на нашым целе, што выкарыстаю яго рэкамендацыі, каб яшчэ лягчэй разысціся па вёсцы, не даючы магчымасці сябе схапіць, нават калі мы станем вялікай грамадой валацуг (бродяг). Я запэўніў яго, што мы настроены з упартасцю працягваць гэта і што ён можа быць спакойны за нашыя далейшыя поспехі.
Добразычлівы начальнік зноў быў супакоены, і ў добрым настроі мы прыбылі на месца, дзе павінна была адбыцца змена дазору. Там ён асабліва пахвальным чынам зарэкамендаваў мяне перад новым начальнікам, прадстаўляючы, што, як стараста партыі, я змог усталяваць вялікі парадак і субардынацыю, што я гарантаваў яму пад сваю адказнасць, што ніхто з нас, палякаў, не ўцячэ, нават калі б нас суправаджаў толькі адзін афіцэр, бо мы ўпэўненыя, маючы пры сабе пісьмовыя засведчанні ад сваякоў, што міласцівы цар дасць амністыю палякам, вяртаючы іх дамоў яшчэ з дарогі. Я, у сваю чаргу, прысутнічаючы пры гэтай рэкамендацыі, сказаў, што мы лічым святым абавязкам добра сябе паводзіць для таго, каб заслужыць ласку белага цара, паўтараючы абяцанні асабіста адказваць за любое злоўжыванне, а таксама за ўцёкі каго-небудзь з нас. Так у найлепшых адносінах мы вырушылі ў далейшы шлях пад камандаваннем новага афіцэра нашай аховы, жадаючы шчаслівай дарогі былому.
Відавочным было тое, што дадзеныя абяцанні пільнаваць парадак сярод нас, 400 чалавек, калі трэба было пільнаваць і сцерагчы адначасова другую, такую самую па колькасці частку крымінальных, на што было выдзелена 40 жаўнераў, выклікала радасць у но-
вага начальніка, бо сярод 400 крымінальных зняволеных прыкладна палова былі асуджаныя на цяжкія працы, і яны шукалі магчымасці ўцячы і працягваць бадзяжніцкае жыццё, лічачы такое лепшым за катаргу. Mae абяцанні дазвалялі яму значна павялічыць ахову крымінальных, у выніку наша ахова абмяжоўвалася 10 жаўнерамі: мы маглі лічыць сябе іх бяззбройнымі вартаўнікамі.
Увогуле, турэмныя этапы ў Сібіры менш забяспечаны персаналам у адрозненне ад еўрапейскіх, якія апошнім часам былі вынішчаныя тыфам, які ўсё яшчэ ўпарта працягваўся. He дзіўна, што пачалі хадзіць чуткі пра тое, што мы арганізавалі нашу ахову ў Сібіры, а таксама выканалі праект вызвалення ад напасці насякомых, задухі і хвароб, якія знішчалі нас. Мы маглі з лёгкасцю ператварыцца ў бадзяг, якімі Сібір перапоўнена, але палякам такое жыццё не да гонару. Яны лепей будуць енчыць у капальнях, чакаючы вызвалення і вяртання дамоў, калі хопіць сілаў вытрымаць усе пакуты.
У дарозе я часта набліжаўся да начальніка аховы, каб завязаць размову і запэўніць, што ўсё ў парадку, угаворваючы, каб той не сумняваўся ў шчырасці маіх слоў. На гэта ўсё ён міла мне ўсміхаўся. Калі пад вечар мы дайшлі да вёскі, дзе павінны былі спыніцца на ноч і дзе быў малы турэмны этап, поўны бруду, я не адступаў ад афіцэра, а тым часам наша партыя, найбольш спрактыкаваная ў рассяленні па вёсцы, займала месцы на пастой у дамах гасцінна прыняўшых нас гаспадароў.
Яшчэ да таго, як начальнік аховы, які даваў розныя загады, даведаўся пра ўзніклую ненармальную сітуацыю, нікога з нас ужо не было відаць на дарозе, а я змог з лёгкасцю пераканаць яго ў падтрымцы парадку пад маю адказнасць у адпаведнасці з тым, як гэта адбывалася ў папярэднім этапе, пра што ён даведаўся праз таго начальніка. Пэўны час начальнік узважваў, а я раіў яму, каб ён хутчэй заняўся размяшчэннем крымінальных, сцягваючы з гэтай мэтай усіх жаўнераў, пакідаючы апеку над польскімі выгнаннікамі мне, асабіста адказнаму за ўсё. Я паабяцаў, што буду яго чакаць на гэтым самым месцы, каб размясціцца побач з яго кватэрай для таго, каб быць на сувязі на выпадак неадкладнага выканання яго загадаў.
Начальнік спешна адышоў, кажучы, што хутка вернецца. Аднак ён быў моцна раздражнёны. Хутка разабраўся з размяшчэннем крымінальных, якія, даведаўшыся, што нас няма ў турме, занялі абодва памяшканні для сябе, гэта забяспечыла больш выгодную, а хутчэй, большую прастору, чым былі вельмі задаволеныя.
3 учарашняга дня яны ведалі пра наш удалы выступ, не праяўляючы ніякай зайздрасці, удзячныя за лекаванне хворых нашымі дактарамі. Яны таксама ведалі, што, калі б яны хацелі адначасова з намі размяшчацца па вёсйы, гэта было б падобна на выбух паўстання, для супакаення якога афіцэр нашай аховы быў бы вымушаны ўжыць агнястрэльную зброю, у супрацьлеглым выпадку яны павінны былі б адказваць. Крымінальныя не хацелі таксама нам перашкаджаць, ведаючы, што яны змаглі б, адчуўшы волю, разбегчыся, ператвараючыся ў валацуг, усе без выключэння асуджаныя на катаргу. Усё гэта іх упэўнівала, што ніводзін начальнік турэмнага этапу не дапусціў бы, каб хоць на хвіліну заставаліся без нагляду пільнай аховы.
Вярнуўшыся, афіцэр размясціў мяне недалёка ад сябе і, жадаючы прадэманстраваць сваю вялікую дабрыню, пакідаючы нас на волі, сказаў, што ён мог бы нас прымусіць неадкладна вярнуцца ў турму, паведамляючы жыхарам вёскі, што будуць мець непрыемнасці, калі пагодзяіша нас прыняць. На гэта я яму адказаў, што ў такім выпадку мы засталіся б начаваць на дарозе, грэючыся каля вогнішча, каб пазбегнуць нападу насякомых і не жадаючы расчароўваць крымінальных, якія размясціліся ў частцы турмы, прызначанай для нас. Нашая дыскусія скончылася маўчаннем абодвух зацікаўленых бакоў. Ён ужо не шукаў аргументаў для дэманстрацыі яго добрага стаўлення да нас. Ведаю, што ён ненавідзеў нас і не смеў выкарыстаць зброю, баючыся большай адказнасці за спозненае яе выкарыстанне, і за сваю пачатковую нядбайнасць, якая прывяла да таго, што сітуацыю немагчыма было ўжо выправіць.
40 жаўнераў сібірскага этапу магло быць дастаткова для аховы 400 арыштантаў, але цяжка было спраўляцца, калі іх колькасць падвойвалася. Катаржнікі гэта добра зразумелі і таму адразу пасля пераходу мяжы, на ўральскай вяршыні, перапілавалі кайданы даўно ўжо падрыхтаванымі стужкамі стальных спружын, на якіх былі даробленыя вострыя зубчыкі. Кайданы, змешчаныя ў мяхі, былі кінутыя на сані для перавозу, каб начапіць іх у час праверкі і карыстацца імі, калі дойдзем да якога-небудзь горада, дзе знаходзіцца моцны гарнізон і дзе ўсе будуць вымушаны падпарадкоўвацца правілам. Але цяпер змоўк бразгат кайданаў на дарозе пакутаў, катаржнікі гожа ішлі наперад, нібы памаладзеўшы.
Пасля таго як мы з камфортам правялі другую ноч, нашы адносіны з другім камендантам усталяваліся вельмі прыязныя, ён
натхняў нас захоўваць упартасць на новым этапе, бо баяўся адказнасці і абвінавачванняў з боку свайго суседа ў няздатнасці, калі б у яго атрымалася прымусіць нас падпарадкавацца і быць замкнутымі ў турме. У нас было ўжо два начальнікі, якія трэсліся ад страху, што іх сакрэт раскрыецца. Але ў трэцім этапе ў нас усё яшчэ лягчэй вырашылася. Калі б мы нават захацелі быць паслухмянымі адносна жаданняў новага начальніка этапу, у яго былі б вялікія клопаты з нашым размяшчэннем у турме, папярэдне шчыльна занятай крымінальнымі. Так праходзіла нашае падарожжа, з вялікім поспехам і доўгі час пад сакрэтам.