Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Сёння вечарам пеўчы хор яшчэ больш арганізаваўся пад кіраўніцтвам прафесійных спевакоў. Некаторыя спевакі мелі клопат праз гэта, бо, не меўшы таленту да спеваў, выдавалі фальшывыя ноты. Іх цяжка было пераканаць, што яны няздольныя, а калі іх папрасілі, то яны нават на ад легласці хацелі працягваць падпяваць. Меладычныя спевы ды ігра на скрыпках і флейтах гучалі да позняй ночы, дапамагаючы стомленым спакойна заснуць. Працягваючы далей вызначанае нам падарожжа, мы пераконваліся, што такім тэмпам яно будзе цягнуцца яшчэ доўга. 3 невялікімі зменамі мы праходзілі праз доўгую чараду малых і вялікіх этапаў.
Большая альбо меншая выхаванасць начальнікаў этапаў стварала розніцу ва ўмовах, для нас створаных, а хамскія паводзіны некаторых памнажалі горыч, бо ніякія пратэсты супраць неабмежаванай улады — часта нават спітага хамулы — былі проста немагчымыя. Як стараста, я ў дадзеных выпадках стараўся кіравацца сітуацыяй, бо самыя нязначныя пратэсты маглі прывесці да закавання ў кайданы каго-небудзь з нас, а што яшчэ горай — магло скончыцца цялесным пакараннем альбо крывавымі і трагічнымі непрадбачанымі сцэнамі. Аднак часцей за ўсё афіцэры, якія кіравалі этапамі, ставіліся да нас паблажліва, відавочна, яны трымаліся
за заробак начальніка, хацелі захаваць лад і парадак, бо выкліканы скандал мог прывесці іх да адказнасці і страты месца.
Час ішоў паволі, а мы, змагаючыся з выпрабаваннямі, ішлі ўсё глыбей у дзікія краі ўсходняй Масквы, усё больш татарскай і хмурнай. Так праходзіла рэшта лета, мінула восень, нашае цярпенне падчас маршу пачала выпрабоўваць зіма, але пасля ўваходу на этап у нашыя памяшканні, якія хоць ніколі і не ацяпляліся, адразу станавілася цёпла дзякуючы дыханню нашай вялікай грамады. Падчас начлегаў у малых залах этапу, нават зімовай парой, мы вымушаны былі распранацца, з-за гэтага часта хварэлі, бо да таго, як мы паспявалі накрыцца, адкрываліся турэмныя дзверы і да нас раптоўна залятала з панадворку халоднае паветра.
Інстынкт самазахавання прывёў да таго, што мы абуджаліся трошкі раней, каб ужо апранутымі прыняць атаку свежага паветра. Асабістыя футры і пільнаваныя ў мяхах кажушкі былі спешна выкарыстаныя для ратунку ад надакучлівай зімы; былі выкарыстаныя кофты і фланель, дадзеныя нам у вялікай колькасці ў Вільні бацькамі і дабрачынным горадам. Я апрануўся ў падараваную мне паддзёўку, якая была пашытая са скуркі аленяняці, вырабленай на саф’ян, выконваючы дадзенае маці абяцанне, я падпарадкоўваўся яе волі.
Цяжар гэтай вопраткі незаўважаўся зімой, якая штораз мацнела. Неабходнасць змушала нас асабліва клапаціцца пра ногі, каб выратаваць іх ад абмаражэння. Многія з нас скарысталіся парадай абкручваць ногі, а перш за ўсё пальцы, скруткам паперы, на якія мы асцярожна нацягвалі ваўняныя панчохі, а часам нават па дзве пары, пасля свой абутак, нават лапці, выдадзеныя дзяржавай для катаржнікаў, калі хто з іх не меў ботаў. Тыя, хто быў у кайданах, рызыкавалі вялікімі маразамі пакалечыць свае ногі, бо яны агаляліся ў час падарожжа праз кантакт з жалезам. Таму з асаблівай асцярожнасцю яны павінны былі аглядаць іх па некалькі разоў на дзень.
Мы добра ведалі, што холад, з якім мы першы раз сутыкнуліся, набліжаючыся да горада Казань497, быў не такім моцным, які чакаў нас у Сібіры і з якім мы вымушаны будзем змагацца ў будучыні, але ў цяперашніх умовах, у якіх мы апынуліся, маразы, нават не нашмат мацнейшыя ад тых, якія мы спазналі, маглі прывесці нас да хваробаў і адмаражэння канечнасцяў, а таксама да іх ампутацыі.
Мы знаходзіліся ўжо далёка ад Польшчы і змаглі прызвычаіцца да гэтых пакутаў, якія раней нам не былі вядомыя, захоўваць адвагу і вытрымку, каб дажыць да шчаслівай хвіліны вяртання ў адроджаную пасля няволі бацькаўшчыну. Аднак для многіх з нас жорсткі лёс падрыхтаваў новыя выпрабаванні, забраўшы рэшткі сіл эпідэміяй тыфу, які касіў кожнага дзясятага з нас і кідаў у магілы часта самых моцных.
На падыходзе да Казані я перажыў шаленства на адным з перадапошніх этапаў. Таварышы меркавалі, што я звар’яцеў, аналізуючы недарэчнасць выказаных слоў, што не мелі сувязі з рэчаіснасцю. Пасля таго як мяне агледзелі нашыя дактары, аказалася, што мой мозг быў пад уплывам хваробы, я з’явіўся першай ахвярай тыфу ў нашай партыі. Трэба было дайсці да Казані, каб размясціць мяне ў шпіталі. Я не мог ісці далей, мяне паклалі на мяхі аднаго з вазоў і сачылі за тым, каб я не змерз і не пакалечыўся, выпаўшы на дарогу.
Адзін з таварышаў, якія мяняліся кожную гадзіну, увесь час клапаціўся пра мяне. Я разумеў, што са мной здарылася нешта надзвычайнае і што жыццё маё знаходзіцца ў небяспецы. Я быў у роспачы і намагаўся выйсці з гэтага ненармальнага стану. Часта я не мог нават паварушыцца і памятаю, што зрываўся, каб выратаваць сябе, і зноў падаў. Памятаю, што абавязкі старасты прыняў на сябе нехта з таварышаў, і ведаю, што праз некалькі дзён пасля мяне змясцілі ў казанскі шпіталь разам з некалькімі таварышамі, якія таксама захварэлі.
Калі я знаходзіўся ў казанскім шпіталі, то пачуў, што я вельмі хворы і што магу страціць жыццё, я рабіў усе намаганні, каб выратаваць сябе, не жадаючы паміраць па-за Полыпчай. 3 жахам я ўзіраўся ў вялікую колькасць хворых, якія ляжалі на ложках і на засланай падлозе шпіталя, сярод якіх размясцілі і мяне.
Праз дзве ночы і адзін дзень мяне разам з некалькімі іншымі, як менш аслабленых, персанал шпіталя выправіў у далейшы шлях на Сібір, жадаючы вызваліць месца для тых арыштантаў, стан якіх быў больш крытычны. Акрамя нас, палітычных зняволеных, выгналі вялікую колькасць крымінальных зняволеных, якія не маглі трымацца на нагах. Пачаўся шум, падносіліся скаргі ад створаных аддзелаў, у якія ўваходзілі нашы здаровыя таварышы па падарожжы, з пратэстамі супраць нечалавечага стаўлення да хворых. Але ніхто на гэта не звяртаў увагі. Па сігнале канвой вырушыў у дарогу,
а афіцэр, які кіраваў ім, выконваючы загад вышэйшай улады, загадаў нас, нямоглых, пазбіраць і кінуць на вазы, перапоўненыя багажом, так нас абавязаны былі давезці да паловы дарогі, дзе адбудзецца змена канвою і перадача новай варце жывых ці памерлых, за жыццё якіх ніхто не можа быць адказным, калі такую пастанову выдала санітарная рада казанскага шпіталя. Таварышы і сябры хворых апекаваліся імі, назіраючы ў час падарожжа, каб мы не замерзлі і дапамагалі чым маглі. Інакш ніхто б не выратаваўся, асабліва зімой, ад прастуды і ад абмаражэння рук ці ног.
У апісанні падарожжа з Масквы да Казані не ўзгадваю пра вёскі і мясціны, якія мы праязджалі, нягледзячы на тое што ў многіх з іх адбываліся цікавыя падзеі, але ўсё гэта згубілася ў маёй памяці, пакідаючы толькі бляклыя ўспаміны, і таму я апісаў толькі агульны характар перажытых падзей.
3 Казані мы ішлі далей на поўнач да Пярмі498 і Арэнбурга, і чым далей мы прасоўваліся ў сваім падарожжы, тым больш паступова і нясцерпна ўзмацняліся маразы. Хворы на тыф, я разумеў небяспечнасць сваёй сітуацыі і трымаўся інстынкту самазахавання, імкнучыся сябе выратаваць. Таму я старанна сябе накрываў, хаваючы свой нос у цёплую вопратку, варушыў пальцамі, правяраючы на адчуванне. Усё сведчыла аб маёй жывучасці.
Аднак на працягу доўгага часу небяспека нас пераследвала, бо мы не хутка дайшлі да горада Малмыжа499, дзе быў маленькі шпіталь для таго, каб дапамагчы найбольш саслабелым. Усіх хворых палякаў давезлі ў добрым стане, бо нашыя дактары ўвесь час даглядалі нас. У сваю чаргу, сярод асобна ад нас канваяваных злачынцаў шмат з іх памерлі ў дарозе, бо такой апекі не мелі, хоць польскім дактарам-паўстанцам было дазволена дапамагаць — калі яны апыналіся на турэмных этапах, — і рабілася гэта задарма, хоць бедакі, у сваю чаргу, імкнуліся плаціць за гэта.
Малы шпіталь у Малмыжы быў больш гасцінным, чым казанскі, нягледзячы на тое што ўсе ложкі былі занятыя хворымі. На падлозе дзвюх палат паклалі сеннікі, а таксама паставілі два новыя ложкі, з якіх адзін быў выдзелены мне адразу ж, як толькі мяне занеслі ў шпіталь, калі мяне сцягнулі з воза, я згубіў прытомнасць і не быў у стане трымацца на нагах. Гэта быў вельмі небяспечны момант для мяне, бо тады я першы раз ударыўся галавой, і мне падалося, што я лячу недзе глыбока пад зямлю ў цёмны падвал. Калі я ачуняў, убачыў доктара, які мяне аглядаў, адзываючыся на
польскай мове. Я адчуў ад яго прыязнае стаўленне, ён запэўніў мяне ў неабходнасці спакою і ў хуткай папраўцы.
Я падумаў, што сустрэча з земляком-лекарам — гэта шчаслівы выпадак адначасова з лекамі, якія мне далі, я ўпэўніўся ў намаганнях вылечыць мяне. Частыя наведванні і рэкамендацыі, якія даваліся персаналу шпіталя, пераканалі мяне ў сумленнасці лекара, імя якога я не памятаю. Ён найбольш цікавіўся мной, бо я быў найбольш знясілены і патрабаваў асаблівай увагі доктара, а магчыма, і таму, што даведаўся пра мой лёс і цяжкае пакаранне, на якое быў асуджаны. Усе хворыя ставіліся да гэтага доктара з даверам і верылі ў тое, што ён дапаможа. Аднак гэта не забяспечвала ўсім папраўкі, бо няўмольная смерць касіла шмат тых, каго закранула страшная эпідэмія.
Я бачыў, як яшчэ неастылыя трупы персанал шпіталя зацягваў і кідаў каля халоднага этапу, дзе доктар павінен быў канстатаваць смерць. Жахлівае ўражанне выклікалі трупяры сваімі хамскімі паводзінамі да памерлых. Адзін з іх часта выхопліваў нябожчыка, які, магчыма, яшчэ канаў, цягнуў за ногі, пакідаючы галаву цягнуцца па падлозе па дарозе ў трупярню. Я здзіўляўся, што наш доктар, чалавек цывілізаваны, дапускаў, каб пад яго кіраўніцтвам адбываліся такія варварскія дзеі. Дапускаю, што такое дзікунства магло адбывацца, толькі калі яго не было і насуперак яго волі. 3 трупярні, у сваю чаргу, выносілі трупы ў адной агульнай труне ў суправаджэнні папа, які праводзіў набажэнства, бо каталіцкага ксяндза не было. Каля магілы труна вызвалялася і вярталася за новай здабычай у трупярню.
Знаходзячыся ў ложку, я пільна ацэньваў стан маіх суседзяў, якія знаходзіліся блізка ад мяне, мне хацелася ведаць, хто з нас знаходзіцца бліжэй да магілы. Дзякуючы такому аналізу я зразумеў, што справы мае значна лепшыя, заўважыўшы, што дыхаю я вальней і што ў мяне атрымаецца пазбегнуйь страшэннай знявагі ад персаналу шпіталя пасля смерці. Падчас кожнага візіта доктар паўтараў, што задаволены маім станам, і абяцаў смачна пакарміць мяне, калі стан яшчэ пакуль хворага страўніка гэта дазволіць.