Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Начальнік сказаў, што гэтыя выбары павінны адбыцца яшчэ сёння, каб імя старасты было занесенае ў спісы і каб ён мог паразмаўляць з ім наконт заўтрашняга падарожжа і вырашэння фі-
нансавых пытанняў. Пасля гэтага, кіруючыся яго ўказаннямі, мы ўсе пайшлі на шырокі двор праводзіць выбарчую нараду.
Праз некалькі хвілін, калі і я там з’явіўся, мяне абвясцілі іх прадстаўніком. Настойлівыя просьбы вызваліць мяне ад гэтага цяжару былі дарэмныя. He толькі інтэлігенцыя, але і працоўны элемент разам з нашымі жанчынамі трымаліся свайго рашэння, выказваючы свой давер і веру ў тое, што я змагу кіраваць справамі нашага сумнага выгнанніцкага падарожжа. Ад права выбраць намесніка і памочнікаў для выканання адміністрацыйных абавязкаў сход адмовіўся, паведамляючы, што пакідае гэта на мой выбар, усе яны былі гатовыя да маіх паслуг.
Вера і давер, пераадольваючы маю ўпартасць, сталіся бальзамам для маёй спакутаванай душы і стымулам да выканання цяжкай працы, каб бараніцца ад небяспекі, якая магла нам пагражаць у цяперашняй агіднай сітуацыі.
З’явіўшыся перад чыноўнікам першага турэмнага этапу ў якасці абранага старасты польскай партыі выгнаннікаў, я быў праінфармаваны аб разнастайных абавязках і маіх паводзінах адносна начальнікаў тых этапаў, якія нам сустрэнуцца ў час нашага доўгага падарожжа. Асаблівую ўвагу ён звяртаў на выкананне загадаў, бо найменшае супраціўленне можа прывесці вінаватага да цяжкага пакарання, нават тых, хто меў шляхецкія прывілеі і быў вызвалены ад кайданоў. Цяпер, пасля іх страты, за самую малую правіну любы начальнік этапу можа начапіць на іх кайданы і нават збіць бізуном. Стараста павінен быць увесь час напагатове, рапартаваць начальніку турэмнага этапу, тэрмінова выконваць іх указанні і пазбягаць непаразуменняў, а таксама непарадкаў, бо ён з’яўляецца адказным і за гэтае бязладдзе.
У той самы вечар нам быў выплачаны заробак494 за некалькі дзён наперад, каб мы маглі купіць неабходную ежу і хлеб. Вялікая частка жаўнераў, якая належала да гарнізона транспартавання асуджаных на высылку ў Сібір нявольнікаў, былі жанатыя, яны жылі ў будынках турэмных этапаў. Іх жонкі мелі права выпякаць хлеб, неабходны для патрэб гарнізона і нявольнікаў, якія знаходзіліся ў дарозе, а таксама гатаваць страву, якая забяспечвала ім значны сталы заробак, бо рух на выгнанніцкай дарозе быў пастаянны, яна служыла пераходу асуджаных з Расіі Еўрапейскай у Сібір, на руднікі і для яе засялення. Рух гэты значна павялічыўся з прычыны
гэтай вандроўкі польскіх паўстанцаў, павялічваючы заробак салдацкім сталоўкам турэмных этапаў.
Гаспадыні першага турэмнага этапу ведалі пра сённяшні пераход вялікай колькасці нявольнікаў, прыгатавалі хлеб, ежу і нават прысмакі, добра ведаючы, што грошы, сабраныя ў далёкую дарогу, у нас да гэтай пары заставаліся некранутыя і дазваляюць заспакоіць апетыт галодных, грошы, якія выплачваў урад, забяспечвалі асуджаных хлебам і невялікай колькасцю цёплай стравы, атаксама падтрымкудастатковай колькасці сіл, кабдайсці да канца падарожжа. У дадатак тады ўсё каштавала вельмі танна, што не прыводзіла ўрад да вялікіх выдаткаў.
Адразу пасля выбараў нашая згаладалая грамада кінулася да закупкі харчоў. Мы заўважылі, што паміж гаспадынямі, якія мелі на продаж разнастайныя стравы, аладкі, бліны і прысмакі, існавала канкурэнцыя, яна праяўлялася праз заахвочванне і заклік пакупнікоў і зніжэнне пачатковых коштаў, што дазваляла ўсім наесціся за танна і забяспечыць сябе неабходнымі запасамі на заўтрашнюю дарогу.
Перад адыходам да сну я склікаў сваіх таварышаў па падарожжы і растлумачыў ім крытычнасць сітуацыі, у якой мы знаходзімся, каб пазбегнуць сутычак з кіраўнікамі нашага падарожжа, бо канфлікты заўсёды будуць паварочвацца супраць нас. Я раіў захоўваць раўнавагу, цярпець хамства афіцэраў і жаўнераў... робячы выгляд, што не разумеем, у чым справа, а сваімі добрымі паводзінамі раззбройваць захопнікаў, як гэта робіцца з дзікімі звярамі.
Часта ў выніку нязначнай падзеі можна апынуцца нам, безабаронным, у кайданах альбо атрымаць бізуна, чаго вынесці немагчыма, гэта магло б прывесці да катастрофы, бо мы ўступілі б у барацьбу з узброенымі, і гэта цалкам знішчыла б нас, за гэта нашых ворагаў апраўдалі б, тым больш што ніхто не выступіў бы з пратэстам. У любым выпадку я раіў для ўрэгулявання сітуацыі неадкладна звяртацца да мяне як да чалавека, які добра ведае маскалёў з часоў вучобы ў вайсковым вучылішчы ў Пецярбургу і выдатна валодае іх мовай.
Сённяшнюю ноч мы правялі ў добрых умовах, лежачы натапчанах, змешчаных уздоўж муроў шматлікіх пакояў.
Першы этап для выгнаннікаў знаходзіўся адразу пад Масквой, куды часта зазіралі высокія чыны для кантролю, а часам і чужаземцы, якія хацелі азнаёміцца з сістэмай пабудовы турэмных этапаў
у Расіі для сасланых на пасяленне ў Сібір і асуджаных злачынцаў, якія знаходзяцца ў дарозе. Для таго каб пахваліцца, што маскоўская сістэма можа паслужыць узорам для ўсіх, і ведаючы, што глыбей у Расію ніхто не рашыцца зазірнуць, існаванне камфортных умоў такога кшталту абмяжоўвалі раскошай першага этапу. Такім чынам, пасля пачатку пешага падарожжа мы з камфортам правялі нашу першую ноч, нягледзячы на тое што памяшканне, якое звычайна служыла злачынцам, за кошт польскіх паўстанцаў было заселенае падвойнай колькасцю нявольнікаў.
Нас вывелі раніцай наступнага дня, і нам неабходна было прайсці дыстанцыю, у два разы большую, прыкладна 20 вёрстаў, для таго, каб трапіць на другі этап. Мы ішлі жвава, сілы нашыя былі невычарпальныя, тым больш што ранішні халадок напрыканцы лета ажыўляў наш рух. Мы разглядалі ваколіцы, хмурнейшыя, чым нашыя, і нас агортвала туга па радзіме, якую страцілі назаўсёды, разам з дарагімі сэрцу людзьмі. Бразганне кайданаў і гуканні нашай аховы ўжо доўгі час раздражнялі няшчасных, нягледзячы на тое, што большасць з нас былі маладыя, ды і магчымасцяў пагаварыць і падыскутаваць у блізкіх да сябе колах было дастаткова.
Яшчэ да поўдня, калі сонца ўжо пазбавіла нас ад ранішніх дрыжыкаў, нас спыніў у адкрытым полі начальнік першага этапу, якому дапамагаў у гэтым працэсе я, і паставіў парамі ў роўны шэраг, мне стала вядома, што мы пераадолелі палову сённяшняй дарогі і што адбудзецца змена нашай аховы, а я, як стараста, павінен дапамагаць у гэтым. Хутка паказалася вайсковая ахова з яго начальнікам наперадзе, каб весці нас на новы этап, дзе мы павінны былі начаваць.
Нас, пастаўленых парамі, пералічыў новы камендант, — усё было згодна са спісам «статейного спнска», — вырашыўшы фармальнасці і падпісаўшы пратакол, вызваляючы начальніка першага этапу ад адказнасці, якая ўскладалася на наступнага, пасля чаго новая варта акружыла нас сваёй апекай, а папярэдняя вярнулася на першы этап.
Падчас усёй гэтай аперацыі мяне не турбавалі. Новы начальнік канвою толькі азірнуўся на мяне — верагодна, для таго, каб запомніць мяне ў выпадку патрэбы, — і, упэўніўшыся, што ўсё ў парадку, загадаў распачаць рух уперад як маскалям, так і нам, якія заставаліся пад асобнай вартай. Падчас змены варты і перад пачаткам марша мы падсілкоўваліся тым, што мелі пры сабе, бо маючы
прайсці столькі ж, колькі мы прайшлі, мы не хацелі марнаваць час, тым болып што слабейшыя адчувалі стомленасць. Мы паспелі прыйсці пасля заходу сонца, і тое пад напорам аховы, дайсці да турэмнага этапу, дзе павінны былі застацца на ноч.
Пасля разбору з вазоў сваіх мяхоў і пакункаў, мы ціснуліся ў турэмную браму, каб як мага хутчэй пайсці адпачываць, але лёгка гэта зрабіць не атрымалася. Нас павінны былі абшукаць, служба гэтага этапу павінна была спраўдзіць наяўнасць у нашых мяхах камплекта вопраткі, выдадзенай дзяржавай, а найперш кажушкоў з аўчыны. Для правядзення гэтай працэдуры была прызначаная група жаўнераў на чале з унтэр-афіцэрам, якая перад турэмнымі варотамі рабіларэвізію, і тым, каго праверылі, дазвалялася ўвайсці ўсярэдзіну. Наша партыя была шматлікая, таму гэтая працэдура скончылася не хутка. Як стараста, я павінен быў застацца да канца агляду і запісваць людзей, у якіх канстатаваўся недахоп вопраткі, для засведчання гэтага і пакарання вінаватых у панесенай страце. Часта адбываліся пратэсты супраць тых, хто рабіў рэвізію, бо яны адбіралі ежу і прысмакі з нашых пакункаў. Гэтым разам вопратка, выдадзеная дзяржавай, была ва ўсіх.
Будынак, куды нас прывялі на начоўку, складаўся з адной вялікай залы, у якой мы не змясціліся б, нас было 400 чалавек, калі б яна не была падзеленая на тры часткі, якія складаліся з падлогі і дзвюх раўналежных перагародак, з тапчанамі, зробленымі з дошак і названых «нарамі», на якія трэба было ўзбірацца, каб там знайсці месца і ўлегчыся двума шэрагамі на кожным. Тыя, хто спаў у першым шэрагу, абапіраліся сваімі галовамі аб сцяну, а галовы другога шэрагу знаходзіліся ніжэй іх ног. Такім жа чынам у два шэрагі размяшчаліся на падлозе. Паколькі гэты будынак быў невысокі, тыя, хто знаходзіліся на нарах і на падлозе, толькі паўзком маглі трапіць да сваіх ляжанак. Кожны з нас прыносіў з сабой свой пакунак, бо рэчы, якія там былі, павінны былі служыць пасцеллю, а хлеб і ежа браліся для падмацунку. Да таго як нас замкнулі на ноч, мы маглі хадзіць па вялікім турэмным двары, дзе жонкі ахоўнікаў прадавалі, заклікаючы нас, прадукты і гарбату. Той, хто быў багацейшы, піў сваю ўласную гарбату на парозе вялікага этапу, іншыя, у сваю чаргу, харчаваліся тым, што мелі. У другім будынку такога самага памеру размяшчаліся маскоўскія арыштанты, мелі агульны з намі доступ да харчавання ў турэмных гаспадынь, гэта сталася прычынай першага кантакту з імі. Прадбачачы верагоднасць не-
прыемных выпадкаў, мы вырашылі пазбягаць любой сітуацыі, якая магла б прывесці да гэтага, спакойна сябе паводзячы адносна іх, гатовыя саступаць. Мы ведалі, што ўсе яны няшчасныя людзі, і да іх не мелі ніякіх прэтэнзій. Мы захоўвалі асцярожнасць з-за боязі, што хто-небудзь з нас, маладзейшы і меней дасведчаны, можа стварыць непажаданую сітуацыю. Мы ўсё гэта выканалі ў належным парадку.
Звычайна дзве гэтыя пабудовы прызначаліся для размяшчэння цывільных злачынцаў, сённяшняя наша прысутнасць стварала пэўны дыскамфорт, за што яны маглі злавацца на нас, але не праявілі злых эмоцый, відавочна паважаючы нашы пакуты; наша высокая маральнасць павінна была ім імпанаваць, у чым мы ўпэўніліся ў далейшым нашым падарожжы, на працягу якога не адбылося ніякіх непрыемных сутычак.