Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Дарога ад перасыльнай турмы да чыгуначнай станцыі, якая вяла з прадмесця праз вуліцы горада, складала дзве вярсты. У многіх яе месцах знаходзіліся цэнтры, арганізаваныя для назірання гасцямі за цырымоніяй праходжання польскіх паўстанцаў да згубы на выгнанні. Кіраўнікі цырымоніі, не ведаючы, у якім месцы будзе назіраць за дзеяй Мураўёў, сачылі за захаваннем усімі ўзорнага парадку, тым самым прыносячы нам пакуты ў час рэгулявання шэрагаў.
Мы абліваліся потам, а цяжар абутку, які рабіў нашы ногі падобнымі на мядзведжыя, жахліва стамляў. Немагчыма было супраціўляцца, гэта непазбежна прывяло б маскалёў да расправы з намі. Таксама трэба было пазбягаць верагоднай успышкі злосці і падтрымліваць тых, у каго быў заняпад сілаў. Калі, стомленыя, мы набліжаліся да чыгуначнай станцыі, цёплыя промні сонца, якое ўжо заходзіла, узмацнілі ліхаманкавы стан нашых настрояў,
якія ўзнікалі пад уплывам страшнай абразы ворагам, які падманам стаў пераможцам, з дапамогай нашай новай Таргавіцы490, усяго, што было годна павагі і гонару. Інакш выглядала б іх няволя, намі растаптаная. Лепей за ўсіх пра гэта ведаў Мураўёў, які сёння трыумфаваў.
He ад цікаўнасці назіраць за картэжам цягнутых паўстанцаў сабралася вялікая колькасць жыхароў Вільні, а ад жадання ўбачыць сваіх мужоў, сыноў, бацькоў і сяброў, якія былі ў сённяшняй выправе ў Сібір. Яны праціскаліся ў вялікай колькасці, бо гэта датычыла амаль усіх сем’яў. Яны збіраліся ў значнай ступені на прылеглых плошчах, дзе гарцавалі казакі вакол асуджаных і не маглі дастаць да іх пікамі, размахваючы імі, яны пагражалі закалоць кожнага смельчака, які б наблізіўся. Таксама вялікія грамады спакутаваных людзей сабраліся за платамі садоў каля дарогі, каб зблізку скіраваць развітальны позірк да дарагіх людзей, рызыкуючы быць скалечанымі і страціць вока, што маглі зрабіць казакі вастрыямі пікаў, якія слізгалі ўздоўж вышэйапісаных платоў.
Адтуль мяне дасягнуў позірк, які працяў мяне да глыбіні душы, застаўшыся там назаўсёды. Гэта быў пранізлівы позірк спакутаванай маці, так яна на развітанне бласлаўляла свайго сына. Гэты позірк быў толькі маім, ён суправаджаў мяне паўсюль. Да сёння, маючы 86 гадоў, бачу пры кожнай нагодзе вобраз маёй маці, якая глядзіць на мяне так, як гэта адбылося падчас развітання ў Вільні. Гэта адбывалася недалёка ад чыгуначнай станцыі, куды былі ўціснутыя ўсе асуджаныя і пад наглядам вялікай колькасці ахоўнікаў былі замкнутыя ў яе залах, чакаючы размяшчэння ў вагонах цягніка, які высылаўся ў сталіцу Расіі, Пецярбург.
У спецыяльны цягнік у вызначаны час і з разлічанай наперад колькасцю вагонаў уведзены польскія нявольнікі, якія знаходзіліся ў чакальні на чыгуначнай станцыі, высыланыя чыгункай праз абедзве сталіцы Расіі ў Сібір. Іх размясцілі вельмі хутка, бо вопыт у такіх справах ужо меўся. Праз некалькі хвілін па пероне кружылі толькі жандары і чыгуначнікі. Выгнаннікі былі замкнёныя пад аховай узброеных жаўнераў так шчыльна, што з вокнаў вагонаў нікога немагчыма было ўбачыць. Ужо змяркалася, калі цягнік вырушыў, вывозячы многіх з нас з любімых мясцінаў назаўсёды.
Канструкцыя вагонаў для транспартавання высыланых Мураўёвым паўстанцаў з Літвы была так геніяльна распрацаваная спецыялістамі, што не давала шанцаў на ўцёкі ў дарозе. He толькі
таму, што доступ да вокнаў быў немагчымы, бо там знаходзіўся калідор, прызначаны для ўзброенай аховы, але і таму, што доступ да купэ, якое аддзялялася калідорам і мела вокны для асвятлення сярэдзіны вагона, для вязняў быў недасяжны, бо лавы, на якіх яны сядзелі, не даходзілі да купэ, пакідаючы яго для размяшчэння і абыходу другой унутранай варты, што заставалася ўвесь час на сувязі са знешняй. Такім чынам транспартаваныя ўвесь час знаходзіліся пад падвойным наглядам, былі пазбаўленыя магчымасці звязацца са знешнім светам і не маглі разгледзець ваколіцы, якія праязджалі.
Уваход для нявольнікаў у гэтыя вагоны знаходзіўся ззаду, а выхад спераду. 3 абодвух бакоў меліся дзверы на адлегласці, роўнай шырыні калідора. Пасля замыкання гэтых дзвярэй усталёўвалася сувязь для абыходу знешняй аховай вакол. Такі ж нагляд ажыццяўляўся ў сярэдзіне вагона вартай, якая знаходзілася там, заўсёды ўзброеная і пільная да кожнага руху транспартаваных. Няма сумневу, што ў выпадку нападу з намерам адбіць паўстанцаў маскоўская ахова мела загад знішчаць нявольнікаў, не шкадуючы нікога.
Вагоны такой спецыяльнай канструкцыі былі падзеленыя блізка размешчанымі адзін ад аднаго шэрагамі лаў, намёртва прымацаванымі да падлогі, на якіх змяшчалася чатыры арыштанты тварам уперад і маючы перад сабой спіны суседзяў, якія абапіраліся на лаўкі, каб падрамаць пасля доўгага падарожжа. Да іх нявольнікам можна было трапіць з боку калідора, прызначанага для знешняй аховы, бо ў сярэдзіне вагона не было ніводнага купэ. Гэтыя купэ па вышыні даходзілі да галоў нявольнікаў, якія сядзелі на лавах, павернутыя ў бок руху цягніка. Гэтыя купэ не даходзілі да столі вагона і давалі магчымасць унутранай ахове сачыць і назіраць увесь час за зняволенымі паўстанцамі, але адначасова з гэтым нам дазвалялася размаўляць паміж сабой, што было адзінай забавай у час гэтай сумнай вандроўкі.
Нашым апекунам не падабалася гэтая канферэнцыя, якая дапякала іх жартачкамі, але мы не давалі ім падставы зачапіць нас, бо добра ведалі, што праз самую малую серьёзную прычыну нас магла знішчыць падвойная ахова, якая была вакол нас, і атрад, які трымалі ў рэзерве ў асобных вагонах пад кіраўніцтвам старэйшага афіцэра, які часта нас наведваў.
3 левага боку задняй часткі вагона знаходзілася прыбіральня без аніякай заслоны, у сувязі з гэтым годнасць нашых жанчын, пільна
засцераганая, была жахлівым чынам закранутая, маскалі лічылі гэта справай непатрэбнай і натуральнай, бо былі прызвычаены аглядаць адзін аднаго абсалютна голымі, як гэта практыкавалася ў лазнях і на курортах.
Цягнік хутка вёз нас усё далей, бо затрымліваўся толькі на нямногіх станцыях, каб набраць вады, забяспечыць вагон асвятленнем, іншым неабходным, а таксама для таго, каб нявольнікі і іх ахова атрымалі правіянт, які рыхтаваўся на пэўных станцыях і перадаваўся нам у вялікіх кашах.
Гэта ўсё рабілася вельмі хутка, таму дарога з Вільні ў Пецярбург была пераадоленая менш чым за суткі. Перад захадам сонца мы пакінулі цягнік на чыгуначнай станцыі расійскай сталіцы, каб пад наглядам новых збройных сілаў пяхоты і кавалерыі зрабіць парадны пераход да турмы па вуліцах Пецярбурга, які адзначаў перамогу над Літвой Мураўёва Вешальніка, які ператварыўся ў саму міласэрнасць, памілаваўшы нават начальнікаў паўстання, што даказвала прысутнасць маёй асобы ў сённяшнім парадзе.
Усіх нас, каля 400 зняволеных паўстанцаў Літвы, павялі пехатой, хоць асуджаныя на пасяленне ў Сібіры мелі права ехаць на вазах. Відавочна, хацелася нас усіх прадставіць мясцовай публіцы небяспечнымі паўстанцамі, якіх атрымалася схапіць, вызваляючы краіну вайсковымі намаганнямі, а не злачыннымі метадамі варвара Мураўёва, генія Расіі.
Насельніцтва сталіцы ведала, што сёння павінен адбыцца парад, і ў вялікай колькасці збіралася на вуліцах і плошчах, каб паглядзець на «мятежннков», якія мелі смеласць не змірыцца з няволяй, сустракаючы нас праклёнамі і крыкамі. У момант, калі наш картэж апынуўся недалёка ад Казанскай царквы491, сабраны там натоўп пачаставаў нас камянямі, ранячы многіх з нас, у тым ліку і нашу ахову, як пешую, так і конную. Гэтая апошняя акалічнасць выратавала нас ад знішчэння, бо маскоўскія жаўнеры, трапіўшы ў небяспеку страціць жыццё разам з паўстанцамі, адпіхнулі нападнікаў. Кавалерыя, што абкружала нас, скіравала свае пікі ў бок пецярбургскага натоўпу, які хацеў пакласці нас у труну, разганяючы яго на чатыры бакі, не з намерам выратаваць канваяваных, але сваю скуру.
Гэты замах скончыўся толькі абмыццём польскай крывёй Неўскага праспекта каля Казанскай святыні, найбольш ажыўленым месцы Пецярбурга, месцы, дзе збіралася арыстакратыя і сталічныя
франты, у якіх былі багатыя падставы для закідання палякаў камянямі. [...]
Далейшая наша дарога да пецярбургскай турмы, прызначанай для часовага размяшчэння асуджаных на выгнанне ў Сібір, была без прыгод. Падарожжа прайшло спакойна, бо конная ахова, не жадаючы трапіць пад град камянёў, неміласэрна разганяла ўсіх жыхароў горада, хоць праз гэта нішчылася ўрачыстасць парада, наладжанага ўладамі. Мы, у сваю чаргу, ііплі па сталіцы спакойна, не прыслухоўваючыся да крыкаў, лаянкі і брыдкіх праклёнаў, на гэты раз скіраваных маскалямі да маскалёў.
Сонца ўжо заходзіла, калі нас, стомленых, завялі ў турму, дзе нас пакармілі і далі спакойна адпачыць, каб на золку наступнага дня рушыць у далейшы шлях да старой сталіцы, горада Масквы. Прыведзеныя раніцай на чыгуначную станцыю, мы былі адпраўлены ў Маскву звычайным цягніком, на гэты раз ён спецыяльна прызначаўся для вывазу зняволеных.
Акрамя нас, палякаў, якіх называлі палітычнымі злачынцамі, гэтым цягніком ехала пару сотняў крымінальных, сабраных з розных мясцовасцяў Расіі, а таксама выплошаў492 і амаральных жанчын, высыланых паліцыяй адміністрацыйным парадкам для павелічэння насельніцтва ў вёсках Сібіры. Увесь гэты маскоўскі прадукт транспартаваўся ў асобных вагонах. Нас размясцілі ў вагонах трэцяга, другога і нават першага класа, прызначанага для грамадзянаў, асуджаных па падазрэнні ў прыналежнасці да паўстанцкай арганізацыі на пасяленне ў дальніх гарадах Расіі і Сібіры, якія не страцілі шляхецкіх правоў.
У вагонах, прызначаных для перавозкі тавару і жывёлы, размяшчаліся катаржнікі ў кайданах. Усе зняволеныя знаходзіліся пад моцным наглядам вайсковай аховы, размешчанай у калідоры і ў сярэдзіне вагонаў, зразумела, менш колькаснай, чым тая, якая прызначалася для нагляду за намі па дарозе з Вільні ў Пецярбург.
За выключэннем нашых няшчасных братоў, закаваных у кайданы, усе палякі размяшчаліся ў пасажырскіх вагонах, карыстаючыся выгодамі і маючы магчымасць разглядаць праз вокны мясціны, якія мы праязджалі, хоць бы трошкі, бо праз адсутнасць кратаў каля іх знаходзіліся жандары, якія сачылі за тым, каб каму-небудзь з нявольнікаў не прыйшло ў галаву выскачыць з цягніка. Нашае падарожжа праходзіла хутка, бо на высадку і пасадку нікога не прымалі, цягнік затрымліваўся толькі на некаторых станцыях