Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Аднойчы, калі я лежачы чытаў адну з гэтых тоўстых кніжак, мяне наведаў нейкі іншаземец з вялікай світай чыноўнікаў, яму было цікава, што за кнігу я чытаю. Пытанне прагучала на французскай мове, я адказаў: de la prostitution a Paris*'. Здзіўлены госць захацеў даведацца, ці з’яўляюся я доктарам і ці па маёй просьбе мне была выдадзеная гэтая праца. Я адказаў, што я вайсковец і што выбар кнігі для чытання не залежаў ад мяне. Я з удзячнасцю чытаў бы дадзеную мне кнігу любога зместу, знаходзячы такім чынам занятак. Госць скрывіўся ў грымасе і пакінуў палату не развітаўшыся. Персанал шпіталя сцвярджаў, што іншаземцам быў Бісмарк482.
Я не разгледзеў яго ўважліва, каб мець магчымасць пацвердзіць, ці гэта праўда; зрэшты, тады Бісмарк не здабыў яшчэ вялікай
славы. Частыя візіты іншаземцаў растлумачылі мне, чаму я маю шыкоўную пасцель, гэтым хацелі прадэманстраваць добрае стаўленне да зняволеных і нават да асуджаных на смерць. Пазней я даведаўся ад сваёй маці, што маскоўскія ўлады пасля размяшчэння мяне ў шпіталь паведамілі ёй, што ёй дазволена — калі яна жадае — забяспечыць хворага сына мяккай пасцеллю. Так яны пазбеглі выдаткаў, але і не вярнулі чужой маёмасці.
Кожную гадзіну дня і ночы варта змянялася. Я заўважыў, што часам тыя самыя жаўнеры пільнавалі вокны маёй палаты. Да ліку знаёмых такога кшталту належаў адзін латыш, які завязаў са мной размову, выказваючы сімпатыю да Польшчы і да паўстання, і, прыкмеціўшы, што я часта, набліжаючыся да акна, паднімаюся на пальцах сваіх ног, каб убачыць хоць бы здаля ваколіцы на другім беразе Віліі, дазволіў мне наблізіцца да сябе і ўдосталь нагледзецца з акна.
Я заўважыў, што па двары шпіталя шпацыруюць ачунялыя паўстанцы, а сярод іх нечакана ўбачыў Юзафа Сулістроўскага, які таксама мяне ўбачыў. He марнуючы часу, я прыклаў палец да вуснаў у знак неабходнасці маўчаць і захоўваць у сакрэце наша знаёмства, на што з такім самым жэстам ён звярнуўся да мяне. Такім чынам мы вырашылі захоўваць сакрэт, бо маскалі часта ўжывалі хітрасць, падманліва сцвярджалі аб прызнанні ў знаёмстве, якое не мела месца, і суўдзел у справе, па якой атрымана абвінавачванне.
Я меў трошкі часу, каб паглядзець на Звярынец і заўважыць там прыгожых газэляў, якія там вольна прагульваліся. Да сёння гэта засталося ў маёй памяці. Каб не скампраметаваць паважанага латыша, што прывяло б яго ў найлепшым выпадку да цялеснага пакарання, я хутка пакінуў пазіцыю каля акна, радуючыся размове з ім. Я не мог прасіць яго дапамагчы мне ўцячы, ведаючы, што ён не мае ў гэтай справе вопыту. У дадатак хутка адбылася змена варты, і ў нас не было часу нават развітацца.
Мне стала сумна, калі я даведаўся, што сумленны і вельмі патрэбны ў паўстанцкай арганізацыі чалавек пан Сулістроўскі быў схоплены і што ён лечыцца ў тым самым шпіталі. Яму было дазволена шпацыраваць па двары, агароджаным мурам з боку Віліі, таму мне стала зразумела, што ён не залічваецца да небяспечных, такіх, як я, паўстанцаў, што ўлагоджвала мой боль.
На сцяне, прылеглай да майго ложка, я пазногцем выдрапваў дні, праведзеныя ў шпіталі. Праз 15 дзён, праведзеных у шпіталі,
я адчуваў сябе моцным і здольным рабіць кіламетровыя шпацыры па агромністай палаце ў розных напрамках. Відавочным было таксама і тое, што сілы мае вярнуліся і што шыя мая значна патаўсцела, гэта непакоіла мяне, бо я мог выслізнуць праз гэта з пятлі. Я дапускаў, што ўлады будуць інфармаваны аб маёй папраўцы і аб адсутнасці перашкод да павешання хворага. Аднак кожны дзень аж да ночы ў я дарэмна чакаў спаведніка, час мінаў безвынікова. На маім календары на тынкоўцы сцяны з’яўляліся новыя драпіны. Прайшоў 20 дзень майго побыту ў шпіталі. Я адчуваў сябе зусім здаровым, нібы я ніколі не быў збіты. He мог зразумець шальмоўства маскалёў, якое змушала мяне да такой доўгай падрыхтоўкі да смерці.
У такім жудасным стане я дачакаўся 29 дня побыту ў шпіталі, калі з’явіўся генерал Весяліцкі і, выправіўшы за дзверы сваю світу, усеўся на маім ложку, паведамляючы, што маё жыццё выратавана дзякуючы добрай міласці Мураўёва і што мяне ўсяго толькі адправяць у Сібір. Тады ж ён мне сказаў, што ён усё гэта змог здзейсніць з прычыны асаблівай сімпатыі да мяне і да маёй маці, якая шукала ў яго падтрымкі, ад якой — ужо апавешчанай аб маім выратаванні ад шыбеніцы — перадаў мне залаты алтарык, аздоблены вялікай колькасцю вобразаў святых, перад якім я мог бы маліцца Богу, дзякуючы за сваё выратаванне.
Генерал казаў, каб я не траціў надзеі, разлічваў на неабмежаваную дабрыню цара і на дапамогу сяброў, якія з часам змогуць атрымаць амністыю і вярнуцца дамоў. Ён раіў цярпліва чакаць вышэйшай міласці і не рабіць спроб уцячы, якія прывялі б да страшных наступстваў. 3 гэтага пункту гледжання ў думках я адкідваў параду генерала, бо мала клапаціўся аб працягу далейшага жыцця ў няволі, у сваю чаргу, я быў упэўнены, што з ахвотай рызыкну і выкарыстаю кожную магчымасць, каб з поспехам ажыццявіць уцёкі з-за кратаў няволі.
За навіну аб выратаванні жыцця, да страты якога я ўжо быў прызвычаены за месяц, праведзены ў чаканнях, толькі радаваўся, ведаючы, што дзякуючы гэтаму сціхне боль і горыч, якую адчувала мая маці праз тое, што яе сын мусіў адправіцца на шыбеніцу. Як бы там ні было, маё жыццё ў Сібіры магло абнадзейваць яе магчымасцю выратавання, чым з упэўненасцю яе будзе абнадзейваць наш сумесны і нечаканы сябра ў асобе генерала Весяліцкага. Мне нават прыходзіла ў галаву, ці не быў ён польскага паходжання,
не жадаючы дапускаць, што падобны прыхільны феномен мог з’явіцца ў маскоўскага генерала. У кожным выпадку — кім бы ён ні быў — я адчуваў вялікую ўдзячнасць за аказаную нам дабрыню і горача дзякаваў яму.
Ад генерала я даведаўся, што наступнай раніцай я пакіну шпіталь, каб заслухаць загад аб змене смяротнага пакарання на высылку ў Сібір. Пасля гэтага ён пажадаў шчаслівай дарогі і, сардэчна абняўшы і пацалаваўшы, развітаўся са мной.
Доўга разважаючы над неспадзяванай зменай, я з нецярплівасцю разглядаў і перакідваў усе абразкі залатога алтарыка, шукаючы там сакрэтаў для разгадкі. Я толькі чытаў блаславенні маці і сястры, напісаныя алоўкам.
Ведаючы, што хутка я павінен буду пакінуць гэтае месца, дзе да мяне ставіліся з прыхільнасцю, адчуваў пэўную горыч, нібы гаворка ішла аб страце жаданага жытла. Усё выклікала непакой і ўзрушанасць, але толькі на момант, пераможна пераадолены дзякуючы вернутаму здароўю, робішся абыякавым да ўсялякіх зменаў у становішчы нявольніка, у чыіх бы руках ты ні знаходзіўся, а асабліва маскалёў.
На золку мяне вывезлі ў адкрытым экіпажы — гэтым разам у суседстве двух мажных жандараў і эскорту казакаў, якія прывезлі мяне ў двор віленскай цытадэлі і загадалі турэмным уладам кінуць мяне ў той самы падвал, у які я быў кінуты пасля збіцця прыкладамі. Прыходзіла ў галаву пра верагодна здзейсненыя генералам Весяліцкім жартачкі, але наяўнасць залатога алтарыка, які ўсё яшчэ быў пры мне, гнала ад мяне гэтыя думкі.
Аказалася, што праз пару гадзін мне трэба будзе з’явіцца ў вялікай зале камендатуры, каб заслухаць канчатковы прысуд. Пазней я даведаўся, што такая працэдура была абавязковая, бо асуджанага, які прайшоў лячэнне, павінны былі даставіць у суд не са шпіталя, а толькі з турмы. Таксама аказалася, што жахлівую падземную камеру, якая, відавочна, служыла жытлом для многіх асуджаных, я пакінуў назаўсёды.
У сувязі з тым, што вырак, хоць і быў зачытаны, павінен быць зменены, згодна з існуючымі фармальнасцямі мусіў быць паўторна зачытаны перад гэтым судом. Я другі раз стаяў перад вялікай колькасцю афіцэраў і цывільных чыноўнікаў, у дадатак яшчэ і перад невялікім атрадам пехацінцаў, якія стаялі на варце падчас зачытання прысуду і на працягу ўсяго працэсу, аж да прыняц-
ця рашэння, згодна з якім пакаранне смерцю было замененае на 12 гадоў цяжкіх прац у Нерчынскіх483 рудніках Усходняй Сібіры з пазбаўленнем правоў на маёмасць і пазбаўленнем шляхецкіх прывілеяў. Адначасова з прамаўленнем апошняй фразы варта апусціла зброю ўніз, гэта азначала, што абвінавачаны страціў шляхецкія правы. Для мяне гэтая цырымонія адбывалася другі раз.
Памілаванне паўнамоцнага тырана Мураўёва грунтавалася на тым, што я быў яшчэ маладым і што фармаваны мной паўстанцкі атрад у час сустрэчы з царскім войскам не нанёс шкоды ніводнаму жаўнеру.
Пасля прачытання прысуду ўсе служачыя пакінулі залу ўслед за вартай, я, у сваю чаргу, быў схоплены зграяй салдафонаў, якая ўвалілася з прылеглага пакою і стала кухталямі паказваць мне страту прывілеяў, я падвергся грубасці ад гэтых хамаў, якім вышэйшыя ўлады дазвалялі такога кшталту забавы. Паводле маскоўскага права шляхецкі прывілей вызваляў асуджанага ад цялесных пакаранняў, у той жа час халоп і мешчанін, адразу пасля вынясення выраку, падлягаў лупцоўцы, улепшым выпадку атрымліваў аплявухі. У маім выпадку, не маючы магчымасці мяне ўкусіць, яны задавольваліся шчыпаннем.
Мая новая прыслуга павінна была падрыхтаваць мой твар і фрызуру адпаведна з патрабаваннямі для асуджаных на цяжкія працы ў Сібіры і пераапрануць у адпаведную вопратку, каб не меў магчымасці ўцячы. Адзін са спецыялістаў з цырульнай службы, у якога было пару памочнікаў, прыступіў з вялікімі нажніцамі не да стрыжкі, а да выстрыгання маіх валасоў альбо да частковага іх выдзірання, гэта даказвалася глыбокім уваходам вастрыя нажніц у скуру. Памочнікі моцна трымалі таго, каго стрыглі, каб не даць яму ўцячы з утульнага крэсла, а ў такім нерухомым стане ён адчуваў боль і енчыў, прыносячы такім чынам радасць тым, хто прарабляў гэтую аперацыю. Церпялівае знясенне гэтай пакуты вымушала цырульніка вырываць валасы ў болынай колькасці. Тады ён і ўсе прысутныя задавольваліся нават грымасамі, якія не маглі не з’явіцца на твары таго, каго стрыглі.
Доўга цягнулася гэтая аперацыя, да яе належала састрыжэнне вусоў, броваў, а таксама барады, брытвы, у сваю чаргу, яны не ўжывалі ўвогуле, верагодна баяліся, каб не паспрабаваў сабе і ім усім разрэзаць шыі. Знешнасць мая стала жахлівай, што я канстатаваў, паглядзеўшы ў пададзенае люстэрка.
Я ўпэўнены, што той асуджаны да сібірскай катаргі, які не мае шляхецкіх прывілеяў, якому павінны прымацаваць да ног ланцугі, не адчуе пакутаў і прыгнёту такіх жахлівых, якія перажыў я. I гэта называецца вызваленне шляхціца ад цялеснага пакарання.