Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Раздзел XIV.
Падрыхтоўка да пераезду чыгункай з Віленскай перасыльнай турмы ў Пецярбург і Маскву
Дабрачыннасць Вільні была вялікая. Усе засуджаныя паўстанцы ў апошні тыдзень перад адпраўкай у Сібір, сабраныя ў перасыльнай турме, а было іх каля чатырохсот, былі апранутыя ў ахвяраваную ім святочную вопратку, хутчэй, іх можна было прыняць за заможных падарожнікаў, а не за бедакоў, гвалтам гнаных на пакуты і згубу. Яркі кантраст стваралі ў час падарожжа тыя, хто быў у вопратцы асуджаных на катаргу. Застаючыся ў памяшканні пад турэмным замком, якое лічылася прыватнай кватэрай, ім было дазволена, як і ўсім астатнім, апранацца так, як падабаецца, а таксама быць у негліжэ, што было неабходным падчас умывання, але па-за турмой адзенне катаржніка, абутак і галаўны ўбор павінны былі заставацца нязменнымі, тымі, якія выдала дзяржава. Улады перасыльнай турмы і вялікая колькасць людзей, сабраных для суправаджэння асуджаных у дарозе, сачылі з раніцы, каб нічым не быў парушаны рэгламент. Аглядаліся катаржнікі, апранутыя ў іх шынялі з чырвонымі літарамі. Абавязкова ногі трэба было абвязаць анучамі і абуць у вялікага памеру лапці — хоць пад імі дзякуючы дапамозе дабрачыннай Вільні ўжо былі панчохі і абутак— з дапамогай доўгіх шпагатаў у спецыяльныя адтуліны на ніжніх частках штаноў. Галаўны ўбор, шапка без брыля, быў неабходны падчас маршу.
Катаржнікаў без шляхецкіх правоў, якія страцілі прывілей на адмену цялеснага пакарання і ногі якіх павінны былі быць закутыя ў кайданы, каб пазбегнуць раненняў, раніцамі вучылі хадзійь у такт, рухаючыся ў асаблівым рытме. У трэніроўках такога кшталту маскалі мелі вялікі вопыт. Для іх таксама было важна ў сённяшнім парадзе арыштантаў захаваць узорнае маршыраванне наперад, інакш падпарадкаваныя падлягалі сувораму пакаранню ад начальнікаў.
Таксама трэба ведаць, што закаваныя ў тоўстыя ланцугі ідуць на чале цэлай фалангі асуджаных да цяжкіх прац і што ад іх залежыў лад, які захоўваўся ў час маршу.
Сярод нас, 130 катаржнікаў, тых, хто сёння павінен быў вырушыць у дарогу, толькі некалькі дзясяткаў было закаваных. Гэта былі мяшчане і мужыкі, найменей ад нас, незакаваных, яны былі вінаватыя перад маскалямі, але падпаўшыя пад непараўнальна болыпыя выпрабаванні, бо не мелі шляхецкіх правоў. Гэта былі нашы дарагія браты, якія за пададзеным прыкладам сваіх старэйшых братоў прынялі шчыры ўдзел у барацьбе за вызваленне бацькаўшчыны з агіднай маскоўскай няволі. Мы з ахвотай жадалі б памяняцца з імі ў гэтых пакутах, але вораг чыніць перашкоды ва ўсім, умеючы шчодра сеяць шыбеніцы і могілкі для піляхты, а кайданы і наручнікі для астатніх класаў народа. [...]
У іншым месцы шырока раскінутага двара праходзілі вучэнні асуджаных паўстанцаў на пасяленне ў Сібір хадзе «крок у крок» і «на пруце». Прутам называўся лёгкі ланцуг, даўжынёй у чатыры ярды487, падзелены на чатыры роўныя часткі, на ім і па яго канцах былі прымацаваныя накрыж кароткія ланцужкі на паўлокця488 ў абодва бакі, да іх вешаліся жалезныя абручы, якія замыкаліся на ключ. Паміж змешчанымі ў іх чатырма парамі арыштантаў такім чынам зацягваўся прут. Левыя і правыя рукі пар, што былі адна каля адной, скоўваліся абручамі, што віселі на ланцугу, і замыкаліся на ключ аховай, якая кіравала паходам.
3 гэтага моманту восем чалавек, якія складалі чатыры пары, звязаныя прутом, утваралі адзіны арганізм, хоць перад гэтым былі абсалютна чужымі адзін аднаму. Сёння арганізатары паходу, які зладзіў трыумфуючы Мураўёў з паўстанцаў, сабраных за тыдзень, былі вымушаныя выконваць цяжкую працу па падборы адпаведных пар для фарміравання вялікай колькасці прутоў, звяртаючы ўвагу на тое, каб яны складаліся з людзей больш-менш аднаго росту і ўзросту, бо парушэнне пэўнай прапорцыі выклікала збой руху, шкодзячы гармоніі ўрачыстага паходу, які было загадана арганізаваць інструктарам.
Складзены з людзей магутны пачварны арганізм кожнага прута надакучліва адчуваў кожны неасцярожны рух альбо спотык кагонебудзь ва ўсім сваім целе. Рызыкаваў цалкам спыніць рух, калі хтосьці знепрытомнее альбо захварэе настолькі, што нават нагайкай не атрымалася б яго падагнаць. Таксама трэба было навучыць
уносіць падчас маршу неабходныя змены ў рассартаванне пар, змяняючы іх склад адпаведным чынам.
Паўстанцаў, асуджаных на пасяленне ў Сібір, было дастаткова, каб сфармаваць некаЛькі дзясяткаў прутоў, сярод якіх прысутнічала і некаторая колькасць жанчын. Інструктарам было цяжка пераканаць іх у неабходнасці выконваць марш вайсковым крокам, пачынаючы з левай нагі і ўвесь час ісці належным тэмпам. Гэтыя доўгія пакуты зносілі аж да поўдня як вучні, так і іх настаўнікі, кідалі трэніроўку змучанымі і галоднымі апоўдні, калі маглі наесціся ўсе разам ежай і прысмакамі, дасланымі жыхарамі Вільні, якім нават сёння не забаранялася дасылаць нам стравы.
Вучэнні былі спыненыя, бо стала зразумела, што толькі доўгая практыка ў дарозе на пруце дазволіць набыць навык у правілах маршу, якая абароніць ад вялікай небяспекі падчас узаемнага перацінання і калецтва рук абручамі. Таксама трэба было адпачыць, каб праз некалькі гадзін выйсці ў дарогу да чыгункі, пакідаючы перасыльную турму назаўсёды. Здаралася і так, што памілаваныя ўдзельнікі лістападаўскага паўстання 1831 г. зноў высылаліся з гэтага ж будынку за ўдзел у гэтым паўстанні.
Спакойна сябе адчувалі толькі тыя польскія грамадзяне, якія былі асуджаныя на пасяленне ў гарадах Сібіры і ўсходніх губернях Расіі за падазрэнне ва ўдзеле альбо падтрымцы паўстання. Яны былі асуджаныя адміністрацыйным судом, і яны не пазбаўляліся сваіх шляхецкіх і грамадзянскіх правоў, а таксама маёмасці. Яны вымушаны былі падарожнічаць разам з катаржнікамі і пасяленцамі толькі з той розніцай, што ім былі выдзеленыя аднаконныя вазы на дзве асобы, дзякуючы чаму яны пазбягалі клопату, які мелі астатнія іх таварышы ў час падарожжа, але знаходзіліся пад тым самым наглядам і праводзілі ночы і адпачынак у турмах разам з намі. Гэтым дапаўняўся набор нашай каманды, гнанай у Сібір.
Даўней грамадзяне, высланыя на пасяленне па гарадах за падазрэнні, якія не падлягалі судам і захоўвалі недатыкальнасць належных ім правоў, тэрмін выгнання якіх быў неабмежаваны, а праява царскай міласці магла надысці хутка, вывозіліся ў парадных экіпажах эстафетай у суправаджэнні афіцэра жандармерыі, ім забяспечваўся камфорт і захаванне гонару, належнага шляхецкім прывілеям і афіцыйнаму становішчу. Цяпер Мураўёў выкарыстаў сваю сістэму, распрацаваную спецыяльна для Літвы, падвяргаючы шляхту, якую выключна складалі групы высланых грамадзянаў
для засялення сібірскіх гарадоў, пакутам, размяшчаючы ў задушных турмах разам з катаржнікамі, каб знішчыць хоць бы кожнага дзясятага ў дарозе.
Пасля заканчэння адпачынку вароты перасыльнай турмы на вачах шматлікай аховы першы раз адчыніліся ддя збору багажу вязняў, каб скласці на сабраных і расстаўленых у шэраг вазах за будынкам турмы. Асобна складаліся валізы і вандзэлкі, якія належалі высланым на жыхарства ў Сібір, а асобна збіралі вялікія мяхі катаржнікаў, шчодра напоўненыя падораным цёплым адзеннем — маёмасць іх была разрабаваная — абарона ад прастуды зімой, ад чаго выдадзеная дзяржавай вопратка іх бы не ўратавала. Дабрачыннасць клапатлівага горада ўсё прадбачыла. Наш багаж раней за наш выхад быў адпраўлены для размяшчэння ў вагонах для багажу ў Пецярбург і Маскву, куды будуць скіраваны вячэрнім цягніком сённяшнія выгнаннікі з Вільні.
Другі раз адчыніліся вароты турмы, каб яе пакінулі сагнаныя туды арыштанты, якія павінны былі вырушыць у дарогу да пецярбургскай чыгуначнай станцыі. Акрамя пяхоты, якая абступіла густым колам нявольнікаў, і казакоў, што лёталі вакол нас, у асобным месцы знаходзіўся моцны рэзервовы атрад жаўнераў для дапамогі ў непрадбачаных выпадках. Адзін са старэйшых афіцэраў кіраваў вартай.
Спераду, у найбольш аддаленай ад турмы пазіцыі і на чале ўсіх выгнаннікаў, былі пастаўлены катаржнікі ў шэрагі чацвёркамі адзін за адным, а спераду іх у кайданах, усе апранутыя ў патрабаваную ўніформу з чырвонымі літарамі з бубновым тузам на спіне. Ha nayHaft адлегласці за намі была пастаўленая ахова прутоў, а на вялікай дыстанцыі пачынаўся караван з некалькіх дзясяткаў аднаконных вазоў з нагнанага шарварку489 гаспадароў з прылеглых да горада вёсак, на кожным з іх змяшчалася па пары чалавек, асуджаных на пасяленне ў сібірскіх гарадах.
Падрыхтоўка да маршу ўжо даўно завяршылася, але арыштанты і іх ахова павінны былі заставацца на месцы ў чаканні сігналу для пачатку руху наперад, што звычайна даваўся з кабінета Мураўёва, які хацеў прысутнічаць на штотыднёвых экзекуцыях па ўтаймаванні Літвы, робленых напаказ для пашырэння яго славы ў Расіі і прыгнечанасці ў змучаным краі.
Звычайна ў гэтыя дні ў вызначаных месцах горада на балконах будынкаў дзяржаўных устаноў збіраліся сем’і высокапастаўленых
чыноўнікаў і нават замежныя прадстаўніцтвы для таго, каб уважліва паназіраць за цырымоніяй, якая сёння абяцала быць больш урачыстай у сувязі з тым, што ў картэжы знаходзіўся памілаваны Мураўёвым адзін з начальнікаў паўстання, якога вялі на цяжкія працы ў Нерчынскія руднікі Усходняй Сібіры. Гэтыя абставіны дапамогуць Мураўёву, вядомаму ўжо па мянушцы «Вешатель», атрымаць тытул «дабрачынца».
Тыя, хто чакаў загаду на пачатак руху, здрыгануліся, пачуўшы сігнал, спазматычна кідаючыся да нявольнікаў, якія пачалі ўжо драмаць, у большасці сваёй размясціўшыся на зямлі. 3 дапамогай лаянкі атрымалася хутка сфармаваць шэрагі з выгнанцаў і скіраваць іх у жаданым напрамку. Раптоўна ў глыбіні ваколіцы падчас жаласлівых водгукаў ланцугоў, якія скрыгаталі ад судакранання з прутом і наручнікамі асуджаных на засяленне Сібіры, раздаўся енк кайданоў. Пяхота густа абкружыла арыштантаў з абодвух бакоў, павярнуўшыся да іх тварамі, у сваю чаргу, казакі, размахваючы пікамі, дзіка крычалі і свісталі, перабягалі ўзад і ўперад з усіх бакоў, не дазваляючы нікому наблізіцца да картэжу.
На значнай адлегласці за катаржнікамі і пасяленцамі цягнуліся адзін за адным вазы з сумнымі парамі асуджанай літоўскай шляхты на засяленне сібірскіх гарадоў, утвараючы нібы асобную экспедыцыю пад наглядам невялікай колькасці жандараў. Аднак і яны належалі да вялікага цырыманіялу, арганізаванага Мураўёвым для сябе і для маскоўскага царства.