Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
Я хутка вяртаў сабе здароўе, забываючы пра боль; праз некалькі дзён доктар, які мяне лячыў, сказаў, што прыбыла мая маці з Вільні і хоча атрымаць дазвол наведаць свайго сына. Гэтая навіна, якая папярэджвала аб з’яўленні нечаканага госця, была звязаная з асцярожнасцю доктара, ён не хацеў зашкодзіць маёй папраўцы. Я ад гэтай навіны быў узрадаваны і засмучаны адначасова, жадаў убачыць самага любімага чалавека і бедаваў па яе раненым сэрцы.
Маці мая была жанчынай энергічнай і гатовай зрабіць усё для свайго любага пестуна. Даведаўшыся пра мой палон, яна паехала ў Пецярбург, молячы царыцу474 аб літасці для сына і шукаючы пратэкцыі ва ўсёмагутнага генерала Тодлебэна, з якім мы заставаліся ў сваяцтве, але была бязлітасна адкінутая. Яна грукала ва ўсе дзверы, шукаючы для мяне выратавання ў Вільні, але ўсё дарэмна. 3 гэтай мэтай яна прыехала ў Ашмяны, дзе сустрэлася з прыхільным стаўленнем патрыятычнага горада і насельніцтвам цэлага павета, якое абдумвала, як можна вырваць мяне з маскоўскіх рук^нават гвалтам. У той час вайсковыя ўлады, даведаўшыся, што здароў>маё палепшыла, пачалі дасылаць кампетэнтную камісію для правядзення допытаў, гэта праходзіла ў кабінеце шпіталя. Хутка
пасля гэтага я даведаўся, што чакаецца распараджэння з Вільні ад Мураўёва аб маім павешанні ў Ашмянах адразу пасля таго, як я папраўлюся. Таму не бьіло ў мяне шмат часу, бо я аднавіў амаль цалкам нядаўна страчаныя сілы і штодня рабіўся мацнейшым дзякуючы моцнаму духу, які атрымаў у спадчыну ад бацькоў.
Доктар шпіталя належаў да саюза і, як вядомы патрыёт, загадаў мне заставацца ў ложку, робячы выгляд, што я хворы. Адначасова з гэтым ён паведаміў вайсковым уладам пра тое, што я перажыў небяспечны рэцыдыў хваробы, і пра неабходнасць перапыніць далейшыя допыты. Адначасова з гэтым члены саюза змаглі падкупіць начальніка шпіталя, а праз яго і ўсіх наглядчыкаў. У вызначаны змоўшчыкамі дзень і гадзіну мяне павінны былі выкрасці і завезці ў экіпажы, запрэжаным моцнымі коньмі ў далёкую мясцовасць за Ашмяны. У розных месцах нас павінны былі чакаць коні, каб забяспечьшь хуткія ўцёкі.
Пэўнага дня, калі ўсё было ўжо падрыхтавана, мяне папярэдзілі, што прыбудзе дэкан475, каб апошні раз паспавядаць і прычасціць мяне. Шаноўны святар замест таго, каб спавядаць мяне, распавядаў мне пра дэталі ўцёкаў, якія павінны былі адбыцца апоўначы, раячы, каб я апрануў на сябе вопратку, якую мне прынясуць, вечарам, калі сцямнее; пераапрануўшыся ў яе, я павінен быў нерухома ляжаць у сваім ложку пад коўдрай аж да вызначанага часу. Таксама ён даў мне грошы на непрадбачаныя выдаткі і, пажадаўшы поспеху, пайшоў, бласлаўляючы мяне і ўсё маё атачэнне. He толькі верагоднаспь, але амаль упэўненасць у вяртанні волі знішчылі маю абыякавасць адносна маёй будучыні. Інстынкт самазахавання заклікаў да жыцця, да працы і далейшай дзейнасці. Пасля аднаўлення здароўя нерухома ляжаць пад коўдрай было вельмі цяжка, а з чаканнем поўначы нецярплівасць узрастала. Я скарачаў чаканне за кошт прымусовай дрымоты. Так мінула рэшта раніцы пасля таго, як пайшоў дэкан, поўдзень і ўвесь час аж да вячэрняга змроку, калі я паспеў пераапрануцца ў прынесеную мне паўстанцкую вопратку, спакойна вырашаючы, цярпліва чакаць жаданай поўначы.
Ледзьве зала шпіталя была асвечаная, цішыня, якая панавала вакол, была перарваная моцным шумам звонку, а адначасова з гэтым усярэдзіну ўварвалася група жаўнераў і афіцэраў, ловячы вартаўнікоў і шпітальную службу. Частка гэтай каманды пад кіраўніцтвам аднаго з вартаўнікоў шпіталя накіравалася да майго
ложка. Мяне звязалі і пацягнулі да выхаду ўздоўж доўгай залы. Абураныя гэтай карцінай хворыя вязні, устаючы з ложкаў, пускалі праклёны і лаянкі да маіх катаў.
Мяне размясцілі ў кібітцы, да яе парэнчаў прывязалі мае ногі і так мяне вывезлі пад наглядам моцнай аховы, якая складалася з пешых жаўнераў і некалькіх конных жандараў, за Ашмяны на гасцінец, які вёў у Вільню.
Верагодна, план па маім вызваленні выдаў вартаўнік, які, каб атрымаць падвойную ўзнагароду, паведаміў пра яго вайсковым уладам і ўдзельнічаў у маім захопе. Другі раз я быў зруйнаваны. Пайшла ў нябыт абуджаная надзея на працяг карыснай дзейнасці.
Падчас транспартавання па горадзе да арыштанта прыглядаліся цікаўныя мінакі, жадаючы даведацца, кім быў чалавек, якога кранула горкая доля. Я таксама хацеў разгледзець у іх тварах знаёмых, а асабліва маёй маці, я ўвесь час думаў пра боль, які яе не абміне, калі даведаецца, што надзеі на выратаванне сына ўжо няма. У хуткім часе, апынуўшыся на гасцінцы за горадам, я пераканаўся, што пра здраду пакуль не даведаліся, бо ў такім выпадку мая маці з’явілася б у тлуме першая з раздзертым сэрцам, каб узмацніць у ім боль і напоўніцца горыччу. Змоўшчыкі не даведаліся пра выкрыццё змовы, яны спакойна чакалі поўначы. У іншым выпадку магчымым было б мяне адбіць, нават калі б гэта было вельмі рызыкоўна.
Апынуўшыся ўжо далёка за горадам, я зразумеў, што выратавацца ўжо будзе немагчыма. Мая роспач улагоджвалася толькі тым, што грамадства гэтага краю ва ўсіх яго слаях застаецца патрыятычна настроеным, жадаючы выратаваць паўстанца, гатова пайсці на ахвяры, каб адкупіць віну за злачынства, здзейсненае расолішскімі ляснічымі. Я стараўся супакоіцца, разумеючы, што выратавацца немагчыма, хоць поўнае аднаўленне жыццёвых сіл давала мне права да ўзмацнення адчаю. Я быў рады, што афіцэр, які быў на чале канвою, не дазваляў мяне крыўдзіць і на станцыях, дзе спыняліся для адпачынку афіцэраў і кармлення коней, развязваў мяне і пакідаў пад доглядам аховы, каб я не ўцёк.
Усю ноч мы ехалі з затрымкай — большай ці меншай — у кожным сустрэтым заезным доме, маючы час нават паспаць. Ноч была цёплая. Мы ўжо перажылі вясну, калі ноччу і раніцай адчуваўся холад. Я ўзгадваў уражанне ад падарожжа той самай дарогай, толькі
ў адваротным напрамку, у таварыстве Юзафа Сулістроўскага, калі я быў шчаслівы ад думкі, што момант дасягнення вялікай мэты ўжо блізкі. Цяпер пад уражаннем гэтых успамінаў я адчуваў цяжар жорсткай маскоўскай няволі. Я спрабаваў разарваць вяроўкі, якімі быў звязаны, выскачыць з воза і ўцячы. Нешчаслівая доля выбухнула роспаччу. Мне ўжо нішто не магло дапамагчы.
У тую ж ноч у мяне атрымалася завязаць даверлівую размову з афіцэрам, які кіраваў канвоем, я прапанаваў вызваліць мяне з-пад яго аховы як чалавека, які змагаецца за супольную волю — іх і нашую, даводзячы, што за гэта ён будзе шчодра ўзнагароджаны і атрымае славу, належную расіянам, якія адчулі неабходнасць вызваліць Польшчу. Я прапанаваў яму не марнаваць часу і вывесці мяне з заезнага дома і бегчы разам у бок бліжэйшага лесу, што лёгка будзе зрабіць яшчэ да таго, як ахова гэта заўважыць і пачне ў нас страляць.
Я заўважыў, што мая прапанова выклікала ў яго моцнае ўражанне. Пасля доўгага роздуму сказаў мне толькі: «Спачуваю табе, няшчаснаму». I хутка сышоў. Калі б паўстанне было яшчэ ў поўным росквіце, я ўпэўнены, што мая прапанова не была б адкінутая гэтым афіцэрам.
На наступны дзень, праз пару гадзін пасля поўдня, мы прыбылі ў Вільню. 3 гэтага боку нельга разгледзець чароўную панараму горада і ваколіц, якая адкрываецца падарожнаму пры ўваходзе ў горад з іншых прадмесцяў. Я быў нават рады, што не ўбачыў прывабных відаў любімага горада, бо гэта не перапыняла жалобы, адчутай перажытымі бедамі. Цяпер на падыходзе да Вільні мой канвой затрымаўся каля вайсковай гаўпвахты, адкуль прыйшло папаўненне пешай і коннай аховы — не для таго, каб страхавацца ад уцёкаў, а для ўзмацнення ўражання на прыкладзе маёй асобы ад цырымоніі транспартавання «жывёлы» для спаталення смагі шыбеніц Мураўёва і перамогі маскалёў.
Прыглядаючыся да знаёмых будынкаў і гарадскіх мясцін, я адчуваў сябе жудасна ад таго, што стаў прыладай для канчатковага знішчэння паўстання замест таго, каб радавацца за вызваленую з няволі сталіцу Літвы. Лепей быць сто разоў задушаным, чым быць сродкам да пакутаў бацькаўшчыны. Лепей было б аслепнуць, каб не бачыць гэтай пагарды. Гэты парад маскалёў уздоўж доўгіх вуліц і плошчаў, я думаў, ён ніколі не скончыцца, робячы ўражанне цягання па пекле.
Нарэшце каля кафедральнай святыні канвой, завярнуўшы направа, закаціўся ў крапасны двор і спыніўся перад палацам, які займаў камандзір гарнізона. Гэты палац я ведаў яшчэ з тых часоў, калі, прыязджаючы ў Вільню як вайсковец, быў абавязаны рапартавацца. Таксама я ведаў, што камандзірам гарнізона быў той самы інжынер-генерал з татарскім прозвішчам і абрыдліва выкручанай мордай, да якой я адчуваў агіду, нягледзячы на яго штучную ветлівасць, якую, відавочна, праяўляў да мяне праз прыналежнасць да адной з ім сферы, хоць я і забіў яго надзею, што з паляка дазволю ператварыць сябе ў маскаля.
Мяне выцягнулі з кібіткі і правялі ў залу, дзе было поўна чыноўнікаў, там мяне вызвалілі ад путаў, што прадказвала прыхільнае стаўленне да мяне. Аднак адбылося адваротнае. На адрас безабароннага нявольніка паляцелі крыўдныя словы і лаянка. Усе агулам радаваліся, калі нехта знаходзіў новы абразлівы эпітэт, з чым добра спраўляліся маскоўскія аўтары, карыстаючыся сваёй мовай, багатай на падобную лексіку.
На загад камандзіра гарнізона двума ўзброенымі жаўнерамі спераду і двума ззаду я быў праведзены ў вялікую залу. Убачыўшы мяне, камандзір запішчаў дзікім голасам, падбег да мяне і, наталіўшыся біццём па твары безабароннага і абкружанага чатырма бандытамі, загадаў ім біць мяне прыкладамі. Мяне білі ў грудзі двума цяжкімі прыкладамі вінтовак, я стаў падаць, страціўшы раўнавагу, але два ўдары, нанесеныя ззаду вярнулі мяне ў першасную пазіцыю. Біты ў такт двума вывучанымі для такога кшталту аперацый жаўнерамі, я доўга заставаўся на роўных нагах, аж пакуль у мяне горлам не палілася кроў на падлогу залы, на якую я, знясілены, і рынуўся. Узгадваю, што на загад камандзіра, які жахліва крычаў, мяне недзе далёка зацягнулі. Пра тое, што са мной адбывалася далей, я не памятаю, бо я страціў прытомнсць.
Гэты камандзір гарнізона, генерал вайсковай інжынерыі, меў права наталіць сваю дзікунскую жарсць, выракаючы мяне на збіццё прыкладамі; ён мог задушыць мяне сваімі рукамі, не хвалюючыся за наступствы, калі б яму захацелася, ён меў у дапамогу для ажыццяўлення гэтага злачынства чатырох вывучаных памочнікаў, каб цалкам мяне абязволіць да абароны.