Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Зыгмунт Мінейка. З тайгі пад Акропаль

Выдавец: Лімарыус
Памер: 568с.
Мінск 2017
160.92 МБ
можна было пераканацца, што я кіраваў паўстаннем, — што грошы, дадзеныя ім маскалямі за ўчынак іуды, не будуць перавышаць вартасці рэчаў, якія знайшлі ў мяне. «Можаце ўсё гэта пакінуць сабе, толькі вызваліце мяне і дазвольце мне спакойна пайсці. Бо я вас не буду абвінавачваць, а вы выратуецеся ад цяжару гэтага злачынства і помсты, якая вас будзе чакаць. He марудзьце з вашым рашэннем, ведаючы пры тым, што і Божае пакаранне навісла над вашымі галовамі». Я заўважыў, што гэта прамова зрабіла на іх пэўнае ўражанне, пры чым жанчыны пачалі плакаць і звяртацца да сваіх мужоў з просьбай мяне адпусціць. Мне стала зразумела, што толькі адзін з іх заставаўся няўмольным. Але ён меў значны ўплыў на астатніх.
Я пачаў нагадваць маім катам, што хвіліну таму яны абяцалі арганізаваць урачыстае пахаванне загінуламу каля Расолішак паўстанцу, а цяпер асуджаюць мяне на смерць ад рукі маскаля, здзейсніўшы такім чынам братазабойчае злачынства. «За такі жахлівы ўчынак не толькі вы асабіста, але і ўся вёска будзе адказная, назва Расолішак будзе выклятая на ўсе часы», — сказаў я. Адзін самы злы ляснічы, які меў уплыў на астатніх мужыкоў, знішчыў уражанне, выкліканае маёй прамовай. Разумеючы, што намаганні па змяненні сумнай долі ператвараюцца ў нішто, я быў у страшнай роспачы, настолькі навязлівай, бо мне хацелася дзейнічаць далей, і я добра ведаў, што магу быць карысным для айчыны, чаго сумны лёс не даваў мне ўжо магчымасці ажыццявіць.
Адчуўшы тады асаблівы боль, выкліканы вяроўкай, якой у мяне былі звязаныя ззаду рукі, я выкрыкнуў сваім катам: «Мне падаецца, што вяроўкі на маіх руках саслаблі і што змагу іх вызваліць». Пачуўшы гэта, трое ляснічых кінуліся да мяне, яшчэ мацней сціскаючы вяроўкі, на што я паспеў вымавіць: «Будзьце вы праклятыя!» Гэта было апошняе слова, пасля чаго, анямелы і абязволены, я рынуўся на тапчан. Жанчыны лямантавалі, галасілі так, як гэта робяць звычайна на пахаванні альбо падчас рэкрутацыі іх братоў, мужоў і сыноў.
Так скончылася мая выправа, відавочна самым трагічным чынам у параўнанні з астатнімі. Падавалася, што мяне жыўцом кінулі ў труну. Даты, калі гэта адбылося, не памятаю. Пакідаю іншым запоўніць гэтыя недахопы, да вывучэння ў мяне не застаецца часу, бо я хачу як мага болей распавесці, пакуль будзе хапаць моцы.
Раздзел XIII.
У дарозе да турмаў у Ашмянах і Вільні і побыт там
Здранцвелага, мяне паднялі мужыкі з тапчана і выцягнулі з хаты, перад якой стаяў воз, запрэжаны парай коней, маскоўскія жаўнеры і двое казакаў, прывезеныя ў Расолішкі для таго, каб мяне канваяваць у турму. Укінуўшы ў вайсковы воз, мне прывязалі ногі да парэнчы, каб не даць магчымасці ўцячы, і ў дадатак да таго, што ў мяне былі ззаду звязаныя рукі, я быў пазбаўлены магчымасці рабіць нейкія вольныя рухі. Пасля таго як двое жаўнераў селі побач з возчыкам, а двое іншых ззаду за мной, мы вырушылі ў дарогу, а да гэтага мяне два разы стукнулі нагайкамі казакі, гэта было зроблена на загад капітана як задатак да пачатку майго пакарання.
Гэтыя ўдары па голай галаве, бо маю шапку прысвоіў сабе самы люты ляснічы, сталіся прычынай болю, але меншага ад таго болю, які я адчуваў падчас трасення возу на звязаных ззаду руках. 3-за ўдару нагайкай у мяне спухла частка твару, а гэта перашкаджала мне разгледзець мясцовасці, якія мы праязджалі. Нашае падарожжа цягнулася нядоўга; праз некалькі міль мы заехалі ў вёску, якая знаходзілася паабапал шашы, там размяшчаліся жаўнеры, тыя самыя, якія атакавалі мой атрад каля Расолішак і адначасова з маімі ўцяклі. Убачыўшы звязанага на возе паўстанца, маскоўская салдатня спешна падбягала, адорваючы «мятежннка» самае меншае двума ўдарамі, некаторыя несліся здалёк, адчуваючы абавязак напасці на безабароннага. Шматлікія ўдары па ўсіх частках цела, а асабліва па галаве і твары, прывялі да таго, што я знепрытомнеў. Кроў цякла з носу, а твар усё мацней апухаў.
Жаўнеры з майго канвою, відавочна з перасцярогі, каб мяне не забілі, паскорылі язду, давозячы хутка да кватэры, дзе жыў капітан, які загадаў разагнаць тых, хто хацеў мяне лінчаваць, і перад тым, як мяне будуць выцягваць з воза, развязаць мне рукі. Гэта было звязана са страхам перад адказнасцю за заўчаснае забойства вязня альбо гэта была праява літасці. Дапускаю, што пад уплывам
гэтых апошніх пачуццяў дзейнічаў капітан, у чым мяне ўпэўніваў загад развязаць мне рукі, а таксама дастаўка на станцыю, дзе я быў зняволены, ежы і вады, а таксама пасцелі, на якой я мог бы адпачыць. Зразумела, да ежы я не дакрануўся, але вады я выпіў шмат. Вечарам таго ж дня мяне пасадзілі ў той самы воз, толькі з адным жаўнерам, пакідаючы рукі і ногі вольнымі. Капітан, відавочна, зразумеў, што стан майго здароўя так моцна быў падарваны, што пра ўцёкі я нават думаць не мог.
Воз быў абкружаны ўзброенай аховай, якая павінна была мяне канваяваць пешкі. Праз свае спухлыя вочы ў час падрыхтоўкі да ад’езду я ўбачыў габрэя, у якога была закупленая бочачка разынкавага віна. Тады я пераканаўся, што ён быў маскальскім шпіёнам і з’явіўся тут, каб прыгледзецца да мяне. На дадзены знак капітана воз вырушыў у дарогу паволі, паколькі быў канваяваны пешымі, якім былі дадзены інструкцыі нікога не падпускаць да мяне, адбіваючы напады штыкамі, калі гэта будзе патрэбным. Так мы пакінулі вёску, пазбегнуўшы нападак, спакойна працягваючы сваё падарожжа.
Хутка надышла ноч. Гэта была летняя ноч, якая аднавіла мае сілы, амаль вычарпаныя, і вельмі прыгожая. Мне прыходзіла ў галаву, што калі б я не быў у такім становішчы, то з поспехам мог уцячы, карыстаючыся дрымотай майго кампаньёна ў возе і хаваючыся ў лесе адразу за дарогай, якую мы праязджалі. Я толькі ўздыхнуў, ведаючы, што мяне ўжо нішто не выратуе.
Прыкладна апоўначы мы затрымаліся ў вялікай вёсцы, каб накарміць коней і даць ім адпачыць, скіроўваючыся ў заезны дом. Мяне змясцілі ў адным з пакояў, я знаходзіўся пад аховай, якая вельмі часта мянялася. Хоць час быў позні, многія жыхары даведаліся аб тым, што прывезлі паўстанца і нават военачальніка. Некалькі цікаўных асоб, і сярод іх вясковы настаўнік, мяне наведалі, атрымаўшы дазвол ахоўнікаў за хабар. Той апошні ў даверлівай размове прапанаваў мяне выкрасці, арганізоўваючы пабег і прапаноўваючы сябе ў якасці правадніка. На жаль, я не быў у стане выкарыстаць гэтую прапанову, не здольны хадзіць на нагах без дапамогі і з пашкоджаннямі ўсіх частак цела.
Мой збаўца зразумеў, што ў такім стане я ўцячы не змагу, аплакваючы лёс, які мяне чакае. Ён заставаўся са мной аж да ад’езду ў далейшую дарогу, дапамагаючы маёй варце размясціць мяне ў возе. Замест дапамогі ва ўцёках, ён стаў маім «катам». Сумнае на-
канаванне лёсу! Балючым было развітанне з гэтым шаноўным спадаром. Імя яго, як і назвы вёскі, у якой ён працаваў настаўнікам, я забыў і не маю карты Ашмянскага павета, каб яе знайсці.
Рэшту ночы, раніцу і ўвесь час аж да апоўдня наступнага дня мы прабылі ў дарозе, затрымліваючыся толькі на кароткія адпачынкі, не перажыўшы ніякіх прыгод. Мяне часта ахоплівала дрымота, але не было часу, каб задаволіцца сном і па-сапраўднаму адпачыць. За паўмілі да Ашмянаў мы затрымаліся ў маленькім паселішчы на больш доўгі час у чаканні прыбыцця адтуль вялікага канвою, каб абараніцца ад нападу, а таксама верагодных спроб паўстанцаў выкрасці мяне. 3 гэтай мэтай у Ашмяны быў пасланы з лістом ад капітана адзін з жаўнераў маёй аховы, якія абыходзіліся са мной паблажліва і нічога не ўтойвалі. Мне падаецца, што яны злітаваліся, бо бачылі жахлівы стан, у якім я апынуўся.
Уезд у Ашмяны адбыўся з асаблівай помпай, у суправаджэнні шматколькаснага атрада пяхоты і некалькіх казакаў. Калі я ўбачыў гэты горад, дзе я бываў у дзяцінстве і дзе кожны закуток нагадваў пра вядомыя падзеі і баі ў гэтым геройскім горадзе, які яшчэ нядаўна быў давераны мне для вызвалення з маскоўскай няволі, і я верыў у ажыццяўленне гэтага, але адно нешчаслівае імгненне ўсё ператварыла ў нішто — прывяло да нечаканага крызісу ўсёй маёй істоты, выклікаўшы выбух хваробы і моцную гарачку.
У момант, калі я пакінуў воз, спынены перад вялікай колькасцю афіцэраў для таго, каб распачаць допыты схопленага военачальніка паўстання, я зразумеў, што знаходжуся ў ненармальным стане. Я хацеў выйсці з гэтага шалёнага стану, але не меў на гэта сілы, страчваючы прытомнасць. Як я даведаўся пазней, афіцэры выклікалі доктара, каб высветліць прычыну майго стану, магчыма, яны падазравалі, што прыкідваюся вар’ятам, спрабуючы такім чынам пазбегнуць кары. Выкліканы доктар вырашыў, што трэба неадкладна мяне скіраваць у шпіталь, каб ратаваць ад моцна развітай ліхаманкі. Хутчэй за ўсё, моцныя раны на целе і моцная стомленасць падчас доўгага падарожжа вычарпала мае сілы, нягледзячы на моцнае здароўе.
Я адчуваў, што мяне недзе размясцілі, не маючы сілы зразумець сітуацыю, зусім трацячы прытомнасць. He ведаю, як доўга я спаў, і не магу апісаць усе свае сны, мроі, планы, разлікі і жахлівыя прьгвіды. Я толькі ведаю, што калі я абудзіўся, то застаў дзіўньрінезнаёмых мне людзей у вялікій зале, застаўленай вялікай колькасцю
ложкаў, хворыя былі дзіўна апранутыя, а твары іх былі збалелыя альбо скажоныя ад болю. Паволі я зразумеў, што я знаходжуся ў турэмным шпіталі разам з іншымі зняволенымі. Адбылося гэта, калі мяне прывезлі ў Ашмяны.
Верагодна, маё нечаканае абуджэнне заўважылі супрацоўнікі шпіталя, што прывяло іх да спешнага збору. Усе былі гатовыя мне дапамагчы і даць мне лекі. Хутка прыбыў доктар. Відавочным было яго задавальненне, калі ўбачыў, што я сяджу на ложку пасля абуджэння ад доўгай хваробы, што азначала — крызіс мінуў — і ўпэўнівала ў правільнасці лячэння. Я заўважаў, што доктар і ўвесь персанал шпіталя з клопатам займаліся мной, што чыталася ў іх добрых вачах. Акрамя лекаў, мне давалі сытную страву і паволі я стаў ісці на папраўку, мог праходзіць па доўгай зале паміж шэрагамі ложкаў. Так я знаёміўся з няшчаснымі нявольнікамі, не такімі хворымі, як я, якія ведалі, што я паўстанец, паднімаліся з ляжанак, каб належным чынам ушанаваць мяне. У гэтым шпіталі змяшчаліся хворыя вязні, асуджаныя за злачынствы, альбо тыя, якія яшчэ былі пад следствам. Толькі я быў адзіным палітычным зняволеным. Прывязанасць да бацькаўшчыны не абмінае нават злачынцаў, і гэтым трэба тлумачыць іх зацікаўленасць маёй асобай.